Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

Беларуская мова ў дзіцячым садзе

Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
39.63 МБ
Пазней дзеці выходзяць за межы той сітуацыі, у якой адбываюцца зносіны, і пераходзяць ад чыста практычнага супрацоўніцтва да пазасітуацыйных зносін. Тэрмін іх узнікнення даволі няпэўны. Несумненная прымета — першыя пытанні дзіцяці, якія датычацца прадметаў і з’яў навакольнай рэчаіснасці. Развіццё дапытлівасці прымушае дзіця ставіць перад сабой усё больш складаныя пытанні не толькі чыста практычнага характару, але і “тэарэтычнага”: аб узаемазалежнасці з’яў у прыродзе, працы людзей і т. п. Гэты пераход — вельмі важная падзея ў жыцці дашкалят: цяпер, авалодаўшы маўленнем, дзіця можа не толькі ўявіць сабе сітуацыю, але і выразіць яе словамі, паведаміць аб ёй даросламу. Апрача таго, яно ўжо ўспрымае інфармацыю, якая выходзіць далёка за рамкі тых абставін, якія яго акружаюць; разумее і асэнсоўвае паведамленні старэйшага аб тых рэчах і з’явах, якія яно не можа бачыць,узяць, памацаць. Відавочна, пазасітуацыйныя зносіны дзіцяці з дарослым — важны фактар яго разумовага і асобаснага развіцця.
Спачатку дзіця авалодвае пазасітуацыйна-пазнавальнай формай зносін, якая ажыццяўляецца на фоне пазнавальнай дзейнасці (адсюль і яе назва). У аснове пазасітуацыйна-пазнавальных зносін ляжаць пазнавальныя матывы: дзіця імкнецца даведацца аб жывёлах, раслінах, машынах і інш.
Ад канстатацыі падзей дзеці пераходзяць да пазнавальных пытанняў, меркаванняў аб падзеях, выражаюць свае адносіны да іх. Маўленне становіцца кантэкстным, г. зн. зразумелым субяседніку без непасрэднага ўспрымання сітуацыі, аб якой ідзе размова. Кантэкстная форма маўлення патрабуе 24
больш разгорнутага, лагічнага выказвання, а значыць, пашырэння слоўніка, валодання новымі граматычнымі формамі. Разам з простымі сказамі дзеці пачынаюць будаваць і складаныя — са злучнікамі і, таму што, каб; усёчасцей ужываюцца прошлы і будучы час дзеясловаў; умоўны лад (Калі б... то я б...). Расказваючы знаёмую гісторыю, дзіця даволі зразумела перадае яе змест. Узнікае маналагічнае маўленне (раведамленне).
Кантэкстнае маўленне ў дашкольнікаў не выцясняе поўнасцю сітуацыйнага. Так, значна зніжаецца сітуацыйнасць маўлення пры пераказванні дзецьмі мастацкага твора, але пры апоры на нагляднасць, напрыклад ілюстрацыі, маўленне становіцца болып сітуацыйным. Адрозніваюцца паміж сабой расказы дзяцей спакойнага, апавядальнага характару і аб падзеях, якія выклікалі яркія, эмацыянальныя перажыванні. Апошнія з’яўляюцца больш сітуацыйна-экспрэсіўнымі.
3 цягам часу ўвагу дашкольніка ўсё больш прыцягваюць падзеі, якія адбываюцца ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі. Цяпер самі людзі, іх учынкі, нормы паводзін становяцца прадметам зносін паміж дзіцем і дарослым. Так складваецца самая позняя і самая складаная пазасітуацыйна-асобасная форма зносін. Гэта форма зносін ажыццяўляецца таксама з дапамогай маўленчых сродкаў, але служыць мэтам пазнання сацыяльнага свету (стварае магчымасці для пазнання самога сябе, іншых людзей, адносін паміж людзьмі). Гэта значыць, што зносіны стымулююцца асобаснымі матывамі.
Для дзяцей, якія знаходзяцца на ўзроўні пазасітуацыйнаасобаснай формы зносін, характэрныя ўсё больш якасныя прыметнікі, прыслоўі спосабу дзеяння, складаныя сказы. Дзеясловаў v загадным ладзе, наадварот, становіцца ўсё менш. Пераказ адрозніваецца цэласнасцю, структура яго і маўленчыя асаблівасці амаль поўнасцю супадаюць з арыгіналам.
Пазасітуацыйна-асобасная форма зносін характэрная для старэйшых дашкольнікаў (хаця ў элементарнай форме яе можна назіраць у некаторых дзяцей трох-чатырох гадоў). 3 другога боку, сустракаюцца дзеці, якія да канца дашкольнага ўзросту застаюцца на ўзроўні пазасітуацыйна-пазнавальных зносін з дарослым.
Гэтыя асаблівасці ў авалоданні формамі зносін знаходзяць сваё адлюстраванне ў маўленні дашкольнікаў. Па даных даследчыкаў, пераход ад сітуацыйнага маўлення да кантэкстнага адбываецца ў дзяцей у чатырох-пяцігадовым узросце. Аднак вынікі шэрага даследаванняў сведчаць аб тым, што асобныя элементы маналагічнага маўлення назіраюцца ў выказваннях значна раней, ужо ў двух-трохгадовых дзяцей. У той жа час не ўсе дзеці ў чатырохгадовым
узросце дасягаюць узроўню пазасітуацыйна-пазнавальнай формы зносін і адпаведна маналагічнага маўлення. Таму сярэдні дашкольны ўзрост — гэта перыяд, калі дыяпазон індывідуальных адрозненняў у маўленчым развіцці дзяцей імкліва ўзрастае (А. Г. Тамбоўцава).
Зразумела, выхавальніку пры вызначэнні зместу маўлення ў навучанні неабходна ведаць і разумсць тыя інтарэсы і ўяўленні дашкольніка, якія ўжо склаліся, каб абапірацца на тое, штодзецям цікава, з’яўляецца для іх значным.
Думаем, што развіццё ў дашкольнікаў беларускага маўлення павінна пачынацца з узроўню сітуацыйна-дыялагічнага маўлення. У дыялогу можна абыходзіцца кароткімі простымі сказамі, у тым ліку аднаслоўнымі, у многіх выпадках немаўленчымі сродкамі. Гэта надае маўленню натуральнасць. Дзеці, беларускі слоўнік якіх яшчэ даволі бедны, у спецыяльна арганізаваных вучэбна-маўленчых сітуацыях могуць наладзіць кароткую гутарку па розных тэмах: знешні выгляд жывёлы, новая сукенка, смак стравы і да т. п. Па меры назапашвання слоўніка, авалодання граматыкай беларускай мовы і развіцця пазасітуацыйна-пазнавальнай формы зносін з дарослым разгортваецца працэс фарміравання ў дзяцей звязнага маналагічнага маўлення.
Развіццё ў дзяцей пачуцця беларускай мовы.
, Адной з заканамернасцей засваення дзецьмі мовы з яўляецца наяўнасць у іх моўнага пачуцця — неўсвядомленага, набытага ў працэсе штодзённых маўленчых зносін з дарослымі, ведання моўнай нормы, традыцыі ўжывання слоў, іх форм і спалучэнняў. Як адзначаў вялікі знаўца дзіцячага маўлення К. I. Чукоўскі, “калі б зносіны з іншымі людзьмі не выпрацоўвалі ў ім (дзіцяці) на кароткі час асаблівую, павышаную чуласць да маўленчага матэрыялу, які даюць яму дарослыя, ён застауся б да канца сваіх дзён у галіне роднай мовы іншаземцам” .
Пачуццё мовы, або моўнае пачуццё, уяўляе сукупнасць адчуванняў, якія непасрэдна адлюстроўваюць сувязі і адносіны, характэрныя для мовы як складанай аб’ектыўнай сістэмы сродкаў узаемаадносін людзей. Пры практычным валоданні мовай гэтыя сувязі нс ўсведамляюцца. Пачуццё мовы можа датычыць лексікі (пачуццё слоўніка, пэўны запас слоу), семантыкі (неасэнсаванас засваенне і выкарыстанне значэнняў слоў), граматыкі (неасэнсаванае абагульненне граматычных асаблівасцей маўлення), фанетыкі (пачуццё падоонага і адметнага паміж асобнымі гукамі і гукавымі комплексамі), артыкуляцыі і інш.
Пры навучанні другой мовс ў дзіцяці фарміруецца і пачуццёдругой мовы, якое, на думку даследчыкаў, з’яўляецца
важнай умовай і паскаральнікам яе паспяховага засваення (A. М. Богуш). Пры гэтым "пачуццё другой мовы ўзнікае тым хутчэй і лягчэй, чым большая ступень роднасці паміж мовамі"22.	м	..
Значыць, у дзяцей неабходна выхоўваць пачуцце беларускай мовы, ствараючы для гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у працэсе якіх дзіця магло б пад кіраўніцтвам выхавальніка засвойваць беларускую мову, далучацца да яе паэзіі, а затым і вырашаць розныя маўленчыя задачы — камунікатыўныя, пазнавальныя і інш.
Аднак узнікае пытанне аб аб’ёме першапачатковай беларускамоўнай практыкі, асабліва для дзяцей ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту, у якіх яшчэ не развілося стыхійнае рэцэптыўнае двухмоўе. Многія педагогі дзіцячага сада з беларускай мовай выхавання і навучання адзнйчаюць, што дзеці гэтага ўзросту часта не разумеюць таго, што ім гавораць на беларускай мове, ім цяжка і таму нецікава слухаць нават беларускія народныя казкі. Некаторыя дзеці адмаўляюцца адказваць на пытанні выхавальніка, таму што не да канца або зусім не разумеюць іх сэнс. Гэта зніжае маўленчую актыўнасць дзяцей. Паміж сабой яны па-ранейшаму размаўляюць па-руску.
Вялікі педагог К. Дз. Ушынскі папярэджваў: Каб школа самым натуральным шляхам увайшла ў жыццё дзіцяці і каб, непрыкмстна для яго прыняла ў сваё распараджэнне частку яго разумовай і сардэчнай дзейнасці”, неабходна пачынаць займацца з дзецьмі “...на тым самым дыялекце, на якім яны гавораць дома, гэта, без сумнення, не толькі вельмі разумна, але і не менш гуманна .	„
У маленькіх дзяцей, якія толькі прыйшлі ў дашкольную ўстанову з рускамоўнай сям’і, важна спачатку як мага лепш развіць пачуццёвую аснову беларускага маўлення. Рускамоўным дзецям трэба спачатку “ўвайсці” ў беларускую мову~ адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць, зацікавіцца роднай мовай. Таму, на наш погляд, найбольш спрыяльным для разумовага і маўленчага развіцця дзяцсй гэтага ўзросту з’яўляецца паступовае ўключэнне беларускай мовы ў розныя віды дзіцячай дзейнасці.
Вядучую ролю адыгрывае знаёмства дзяцей з беларускім фальклорам, а таксама лепшымі класічнымі творамі для маленькіх дзяцей. Фальклорныя і класічныя творы дазваляюць увесці дзіця ў атмасферу жывога беларускага слова.
Перш за ўсё прадугледжваецца праслухоўванне дзецьмі беларускіх народных калыханак, песснак, забаўлянак, кароткіх вершыкаў, якое суправаджасцца адпавсднымі зместу дзеяннямі (закалыхванне лялек, плясканнс ў далоні, прытопванне, падскокі і да т. п.), паўтарэннем гукаперайманняў, асобных слоў, выразаў. Расказванне невялікіх па аб’ёму
казак трэба суправаджаць інсцэніроўкамі, што аблегчыць дашкалятам іх успрыманне і разуменне, заахвоціць да паўтарэння слоў, выразаў, песенек.
Напрыклад, разыгрыванне беларускай народнай забаулянкі “Кую, кую ножку” з дзецьмі 2—3 год. Мэта заняткаЎ выклікаць у малых цікавасць да слухання забаўлянкі на беларускай мове, заахвоціць да выканання названых у забаулянцы дзеянняў, паўтарэння асобных слоў.
За сталом сядзяць выхавальнік і 3—4 дзіцяці. На стале — лялька ў беларускім убранні, малаточак. Выхавальнік звяртаецца да дзяцей: “Посмотрнте, какая краснвая у нас кукла — лялька. (Падкрэслівае голасам слова лялька, дзеці паўтараюць яго.) Лялька очень любнт танцевать. Только вот туфелькн у неё порвалнсь. Нужно нх почнннть, подковать, давайте ей поможем”. Чытае забаўлянку:
Кую, кую ножку
Паеду ў дарожку. (Імітуе падбіванне туфліка малаточкам.) 1 рэба ножку падкаваць,
Каб умела танцаваць. (Лялька “танцуе”.)
Чытае забаўлянку яшчэ раз.
Пры чытанні праз дзень-два дзеці могуць выконваць усе дзеянні. Выхавальнік прапаноўвае: “Коля, зрабі ляльцы кую, кую ножку", працягваючы дзіцяці малаточак. Маўленчая сітуацыя, якая складваецца ў час заняткаў, дазваляе малому зразумець зварот выхавальніка. Педагог заахвочвае яго да вымаўлення слоў забаўлянкі. Дзеянне выконваюць усе выхаванцы па чарзе.