Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

Беларуская мова ў дзіцячым садзе

Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
39.63 МБ
Методыка беларускамоўнага развіцця дзяцей у дашкольных установах усіх тыпаў павінна будавацца на агульных прынцыпах, зыходзячы з асаблівасцей засваення дашкольнікамі першай і другой моў.
Да апошняга часу ў традыцыйнай методыцы захоўваецца палажэнне аб тым, што ў дашкольным дзяцінстве родная мова засвонваецца толькі шляхам пераймання маўлення дарослага, інтуітыўна . У аснове методыкі ляжыць вучэнне аб дынамічным стэрэатыпе, для выпрацоўкі якога неабходна шматразовае паўтарэнне (у дадзеным выпадку слоў, іх форм, спалучэнняў) і станоўчае замацаванне. Згодна'з гэтым палажэннем, педагогу дастаткова даваць дзецям узоры правільнага маўлення, выпраўляць маўленчыя памылкі дзяцен і практыкаваць іх ва ўжыванні асобных цяжкіх слоў, граматычных форм, вымаўленні гукаў. Такім шляхам ідзе навучанне беларускай мове ў большасці дзіцячых садкоў рэспуолікі. Дзеці слухаюць і паўтараюць словы, сказы на беларускан мове, завучваюць невялікія тэксты, дыялогі, якія затым “разыгрываюць”, пераказваюць або складаюць (а па сутнасці, паўтараюць) па ўзору выхавальніка кароткія апавяданні. У аснове навучання ляжыць рэпрадукцыя, імітацыя маўлення дарослага.
Аднак перайманне як адзіны механізм засваення роднай мовы характэрна для дзяцей канца першага — першай паловы другога года жыцця. Дзеці гэтага ўзросту ўжываюць у сваім маўленні толькі тыя словы, якія яны чулі ад дарослых прычым у нязменнай форме: кісень пецька (кісель на печЦы), б°бо (маме балюча). Пачуўшы пытанне “Дзе кіска., , дзіця адказвае: ”Ма кіцька". На просьбу: “Пакажы кіску адгукаецца, паказваючы пальчыкам на малюнак’ Кіцьку, кіцьку”.
Паступова дзіця як бы “ўрастае само па сабе” (Л. С. Выгоцкі) у роднае маўленне. Але ў аснове гэтага працэсу ляжыць не толькі і не столькі імітацыя. Дзіця, тлумачыць даследчык, сто разоў чуе правільнае выказванне дарослага і ніоы засвонвае яго. Але раптам, калі пачынае само фармуляваць фразу, дапускае памылку. У наступны раз робіць “адкрыцце — гаворыць правільна. Такое самастойнае практыкаванне у маўленні Л, С. Выгоцкі назваў “прамежкавай сістэман маулення”.
Здольнасць дзіцяці “адкрываць” правілы маўлення, якім карыстаецца дарослы ў штодзённых зносінах з ім, дало падставы гаварыць аб наяўнасці ў дзяцей “тонкага пачуцця мауленкя , лінгвістычных здольнасцей” (К. Дз. Ушынскі, А, м. Гваздзеў, К. I. Чукоўскі).
навуКовыя працы псіхолагаў (A. А. Лявонцьева’ • ••• VaxiHa * пераканаўча даказваюць, што развіцце маулення дзяцей характарызуецца не проста перанманнем, узнаўленнем узораў маўлення дарослага іх запамінаннем, а таксама інтуітыўнасцю (неўсвядомленасцю) засваення моуных сродкаў і норм, але перш за ўсё развіццем у дзіцяці моўных абагульненняў і элементарнага 12
асэнсавання ім моўных з’яў, у аснове якога ляжыць механізм аналогіі.
Ужо двухгадовае дзіця робіць неўсвядомлены аналіз тых выказванняў, якія яно чуе ад дарослых. У выніку ім вылучаюцца і абагульняюцца некаторыя элементы моўнай сістэмы, у дзіцяці фарміруецца ўнутраная сістэма правіл маўленчага дзеяння. Дзіця не імітуе, не пераймае гатовыя выказванні, a стварае свае па аналогіі з тымі, што чуе ад тых, хто яго акружае. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчаць маўленчыя памылкі дзяцей і дзіцячыя неалагізмы.
Спачатку абагульненні дзіцяці носяць вельмі шырокі характар: яно адкрывае правілы маўлення ў самым агульным выглядзе і дзейнічае ў адпаведнасці з тым або іншым правілам ва ўсіх тэарэтычна магчымых выпадках, часта насуперак таму, што чуе ад дарослага. Адсюль шырока распаўсюджаныя ў раннім узросце “памылкі па аналогіі”: птушкі ляцюць (па аналогіі з дзяўбуць), Таніная хустка (па аналогіі з чырвоная), я маляваю (па аналогіі з гуляю) і да т. п.
У дашкольным узросце мова, у прыватнасці гукавы бок слова, становіцца аб’ектам пільнай увагі дзіцяці. Пазнавальная актыўнасць дашкольніка садзейнічае ўсё больш глыбокаму пранікненню яго ў заканамернасці мовы, развіццю моўнай здольнасці, у якой вылучаюцца фанетычная, лексічная і граматычная з’явы. Так, прыкладам граматычных абагульненняў можа служыць неаднаразова апісаны ў літаратуры феномен дзіцячай “словатворчасці”, у аснове якой ляжыць механізм аналогіі ўжывання граматычных сродкаў, арыенціроўка на гукавую форму слова. Дзеці ствараюць новыя словы, формы слоў па аналогіі з ужо вядомымі словамі і іх формамі, абагульняючы значэнне такіх моўных адзінак, як марфемы. Напрыклад, дзіця стварае слова надуватель (насос) па аналогіі з стройтель, водйтель, абагульняючы значэнне суфікса -тель, немножко передружйлй па аналогіі з переелй, абагульняючы значэнне прыстаўкі пере-, і да т. п.
Падобныя ўтварэнні па аналогіі з усёй відавочнасцю паказваюць, што словы ў свядомасці дзіцяці як бы “распаліся” на асобныя марфалагічныя часткі, якімі яно аперыруе як самастойнымі элементамі. Гэта паказвае на самастойнасць дзіцяці ў стварэнні слоў і іх форм. Але і тады, калі дзіця ўжывае агульнапрынятыя словы і формы, нельга думаць, што яны заўсёды запазычаны ў гатовым выглядзе ў людзей, якія яго акружаюць. Гэта адзначаў яшчэ К. Дз. Ушынскі: “Тыя вельмі памыляюцца, хто думае, што ў гэтым засваенні дзіцем роднай мовы дзейнічае адна толькі памяць: ніякай памяці не хапіла б для таго, каб вывучыць не толькі ўсе словы якой-небудзь мовы, але нават усе магчымыя спалучэнні гэтых слоў і ўсе іх відазмяненні; не, калі б мову вывучалі
толькі пры дапамозе адной памяці, то ніколі б не вывучылі ніводнай мовы... Мы супакойваем сябе звычайна фразай, што дзіця гаворыць на роднай мове так сабе, неўсвядомлена, але гэтая фраза роўна нічога не тлумачыць. Калі дзіця ўжывае да месца той або іншы граматычны зварот, робіць у размове тонкае адрозненнс паміж словамі і граматычнымі формамі — гэта значыць, што яно асэнсоўвае іх адрозненне, хаЦ.я і не ў той форме і не тым шляхам, як бы нам хацелася”10.
Такім чынам, у аснове развіцця маўлення ляжыць актыўны, творчы працэс авалодання мовай, фарміравання маўленчай дзсйнасці. Толькі такое развіццё, адзначаў Ф. А. Сахін, вядзе да сапраўднага авалодання моўнымі багаццямі. Аднак пры стыхійным маўленчым развіцці толькі некаторыя дзеці дасягаюць дастаткова высокага ўзроўню. Таму фарміраванне маўленчых абагульненняў, элементарнага ўсведамлення моўных з’яў неабходна ўвесці ў рэчышча спецыяльна арганізаванага навучання. На падставе гэтага меркавання і была ў свой час дапрацавана праграма па развіццю маўлення дашкольнікаў, у якую ўвайшлі такія задачы, як раскрыццё сэнсавага боку слова і азнаямленне з яго шматзначнасцю, сінанімічнымі і антанімічнымі адносінамі паміж словамі^ фарміраванне ў дзяцей элементарнага асэнсавання спосабаў словаўтварэння, навучанне іх гукавому аналізу слова і інш. Значэнне фарміравання ў дзяцей здольнасці арыентавацца ў моўнай рэчаіснасці, моўных адносінах і залежнасцях складваецца з таго, што “на яго аснове маўленчыя навыкі і ўменні пераводзяцца з аўтаматычнага плана ў план адвольны... што забяспечвае вялікую эфектыўнасць камунікацый і далейшага маўленчага развіцця”11. Яно стварас ў дзяцей цікавасць да мовы і забяспечвае творчы характар маўлення, тэндэнцыю да яго самаразвіцця.
Адзначым, што, па сучасных навуковых даных, псіхафізіялагічнай асновай засваення мовы, як і любой творчай дзейнасці, з’яўляецца фарміраванне ў нервовай сістэме дынамічных часовых сувязей. Такія сувязі ўстанаўліваюцца імгненна і не патрабуюць, у адрозненне ад дынамічнага стэрэатыпу, шматразовага паўтарэння (Т. М. Ушакова).
Як паказваюць шматлікія псіхалінгвістычныя даследаванні, алгарытм усведамлення роднай мовы ляжыць у асн°ве паз™ьнай дзейнасці пры засваенні другой мовы. (A. А. Лявонцьеў, A. I. Негнявіцкая, A. М. Шахнаровіч і інш.). Гэта значыць, што навучанне беларускай мове як другой неабходна будаваць у адпаведнасці з агульнымі, універсальнымі заканамсрнасцямі авалодання мовай. Галоўным у навучанні з’яўляецца не прад’яўленне маўленчых узораў, а фарміраванне моўных абагульненняў. Згодна з гэтым палажэннем, у аснове навучання бел'арускай мове
павінен ляжаць прынцып вывучэння не асобных фанетычных, граматычных, лексічных з’яў, а комплекс функцыянальна роднасных з’яў (напрыклад, вучыць не вымаўленню асобных слоў з тым або іншым спецыфічным для беларускай мовы гукам, а сфарміраваць дастаткова асэнсаванае абагульненае ўменне вымаўляць гэты гук ізалявана і ў любых словах). Гэта тым больш важна, што выхаванцы дзіцячых садкоў не маюць паўнацэннага беларускамоўнага асяроддзя, не чуюць нацыянальную мову ў тым аб’ёме, які неабходны для своечасовага самастойнага “ўрастання” ў яе, спантаннага развіцця здольнасці ствараць правільныя выказванні.
Тым не менш не трэба забывацца на тое, што беларуская мова, па-першае, блізкароднасная мова, у асноўным зразумелая дзецям, па-друтое (і гэта галоўнае), задача дзіцячага сада — развіць у дзяцей беларускае маўленне як 'роднае, сфарміраваць уменне думаць па-беларуску. Таму навучанне беларускай мове не павінна ісці як навучанне замежнай. Паводле Л. С. Выгоцкага, дзіця засвойвае родную мову неасэн-
савана і неадвольна, а замежную — пачынаючы з асэнсавання і адвольнасці. “Таму можна сказаць, што развіццё роднай мовы ідзе знізу ўверх, а развіццё замежнай — зверху ўніз. У
першым выпадку раней узнікаюць элементарныя, ніжэйшыя ўласцівасці маўлення, і толькі пазней развіваюцца яе складаныя формы, звязаныя з усведамленнем фанетычнай структуры мовы, яе граматычных форм і адвольнай пабудовай маўлення. У другім выпадку развіваюцца вышэйшыя, скла-
даныя ўласцівасці маўлення, звязаныя з усведамленнем і адвольнасцю, і толькі пазней — узнікаюць больш элементар-
ныя ўласцівасці,
звязаныя са
”12
карыстаннем чужым маўленнем
спантанным, свядомым
На наш погляд, псіхалагічна правільным шляхам навучання дашкольнікаў беларускай мове, развіцця ў іх беларускага маўлення з’яўляецца той, які спалучае, з аднаго боку, неўсвядомленае засваенне беларускай мовы ў штодзённых зносінах, развіццё “беларускамоўнага пачуцця” ў выніку паступовага “паглыблення” ў адпаведнае камунікатыўнае асяроддзе і прыстасавання да яго, і з другога — спецыяльна арганізаванае навучанне, арыентаванае на фарміраванне ў выхаванцаў элементарных моўных абагульненняў. Іншымі словамі, развіццё беларускага маўлення трэба весці і “знізу ўверх”, і “зверху ўніз”. Спантанны вопыт і навучанне — рэчы непроцілеглыя, другое абапіраецца на першае.