Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

Беларуская мова ў дзіцячым садзе

Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
39.63 МБ
Вядома, што дзецям вельмі падабаецца, калі ў вершыку называецца канкрэтнае імя, Гэтую акалічнасць трэба выкарыстоўваць, каб прывабліваць дзетак да беларускіх малых форм фальклору. Напрыклад, выхавальнік прыносіць цацачнага коціка, паказвае яго дзецям, дапамагае ім успомніць, як коцік варкоча: “мур-мур”. Затым чытае калыханку:
Ой, на коціка варкота, А на дзіцятка дрымота. Будзе коцік варкатаць, А дзіцятка будзе спаць.
Затым гаворыць, што раскажа пра коціка і Андрэйку. Чытае калыханку, замяняючы слова дзіцятка імем выхаванца Просіць Андрэйку паказаць, як ён будзе спаць. Той складвае вочкі Пад ШЧакой’ нахіляючы галоўку ўбок, і заплюшчвае
Выхавальнік чытае некалькі разоў “пра кожнага з дзяцен , якія удзельнічаюць у занятках (3—4). Кожнае дзіця з нецярплівасцю чакае, калі “пра яго” раскажуць, і ў той жа час з цікавасцю сочыць за тым, як расказваюць “пра іншых 28
дзяцей”. Выхавальнік па-ранейшаму прыцягвае малых да прагаворвання асобных слоў і радкоў верша. Такія заняткі, a значыць, і сама калыханка, пакідаюць след у душы і памяці маленькага дзіцяці.
Маленькія дзеткі могуць ужо ўдзельнічаць у простых карагодных гульнях тыпу “Знаёмства” ("Адгадай, чый галасок", “Маша”, “Хто схаваўся” і інш.). Гэтыя гульні садзейнічаюць наладжванню дзіцячых ўзаемаадносін, выклікаюць у дзяцей жаданне ўступаць у зносіны, значыць, і размаўляць адно з адным. Дзецям падабаюцца такія гульні, а гэта добрая падстава для выхавання цікавасці да беларускай мовы, першапачатковага развіцця беларускага маўлення. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўсёды і заўважаюць, што гульня праводзіцца на беларускай мове, і міжволі засвойваюць асобныя словы, выразы, песенькі.
Да такіх гульняў адносіцца, напрыклад, гульня “Люстэрка”. Дзеці стаяць у крузе. Адно дзіця — у цэнтры круга. Дашкаляты ідуць па кругу пад словы выхавальніка:
Роўным кругам
У карагодзе
Любім мы, сябры, хадзіць.
Што нам Настачка (Кацечка, Кастусёк) Пакажа,
Тое будзем мы рабіць.
Дзіця ў цэнтры круга паказвае які-небудзь рух. Выхавальнік называе дзеянне па-беларуску, запрашае ўсіх дзяцей паўтарыць яго: “Настачка пляскае ў далоні, і мы давайце папляскаем. Восьтак! Малайцы”.
3 цягам часу дзеці завучваюць словы гульні і прагаворваюць іх разам з выхавальнікам, міжволі запамінаюць назвы рухаў. .
Сярод стымулаў для праяўлення маўлення дзяцей выключнае значэнне маюць цацкі-жывёлы і лялькі, да якіх малыя адносяцца як да жывых істот. Асабліва значная роля належыць ляльцы. Е. I. Ціхеева з гэтай нагоды пісала: “Лялька — чалавек, член калектыву маленькіх людзей, якія жывуць сваім жыццём і адлюстроўваюць гэтае жыццё — гульню ў слове. Але гэтае жыццё патрабуе педагагічнага кіраўніцтва”24.
Аўтар першай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў прапанавала ўвесці ў педагагічны працэс дыдактычна “абсталяваную” ляльку, якая не даецца ў свабоднае карыстанне дзецям, а фігуруе толькі ў час заняткаў па азнаямленню з навакольным светам і развіццю маўлення, арганізаваных гульняў.
Аналагічным чынам для паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дашкалят мэтазгодна выкарыстоўваць лялек-"беларусаў", напрыклад дзяўчынку
Паўлінку і хлопчыка Янку. Яны па аднаму або разам “прыходзяць” да дзяцей і цікавяцца іх заняткамі, гульнямі, размаўляючы толькі па-беларуску: задаюць пытанні, называюць асобныя прадметы, што знаходзяцца ў дзяцей, выконваюць розныя дзеянні з імі, расказваюць нескладаныя гісторыі. Такім шляхам наладжваюцца сітуацыйна-дзелавыя зносіны на беларускай мове.
Маўленчыя сітуацыі, пабудаваныя на натуральнай цікавасці дзяцей да лялек, ствараюць у іх устаноўку на мову субяседніка. Дзеці вучацца прыслухоўвацца да беларускай. мовы, успрымаць і разумець яе. Непрыкметна ў іх фарміруецца патрэбнасць мець зносіны на роднай мове. У час гэтых заняткаў неадвольна засвойваецца пэўны слоўнік, спачатку пасіўны, які далей паступова актывізуецца, калі дзеці пачынаюць прымаць удзел у сітуацыйным дыялогу з лялькамі і выхавальнікам. У гэтых дыялогах малыя нявымушана практыкуюцца ў вымаўленні беларускіх слоў, выкарыстанні некаторых граматычных форм.
Напрыклад, Паўлінка прыходзіць на заняткі, на якіх дзеці ляпілі пернікі. Вітаецца з дзецьмі: “Добры дзень, дзеці!” Пасля адказу дзяцей пытаецца, што яны робяць. Выхавальнік адказвае: “Дзеткі сёння ляпілі пернічкі. Вось пернічак, які зляпіла Зіна. А вось пернічак Тарасіка. Дзеці, усе пакажыце свае пернікі”. Паўлінка цікавіцца: “А каго вы будзеце частаваць сваімі пернічкамі? Каму вы іх зляпілі?” Выхавальнік тлумачыць: “Гэтыя пернікі мы зляпілі нашым цацкам. Вунь у нас колькі лялек, мішак, ёсць зайка. Кожны атрымае пернік. Дзеці, давайце і Паўлінку пачастуем пернікам. На, Паўлінка, пернік. Смачна?” (У час дыялога выхавальнік прыцягвае дашкалят да ўдзелу ў ім: адказаць, каму зляпілі пернікі, паўтарыць зварот: “На, Паўлінка, пернік” і да т. п.)
Паўлінка дзякуе за пернік і кажа: “Я таксама ляпіла, толькі не пернікі, а аладкі з пяску свайму коціку. Хочаце, я вам раскажу пра гэта вершык? Слухайце:
Я аладачкі з пяску
Сёння цэлы дзень пяку, (пляскае ў далоні.) Але мой рахманы кот
He бярэ аладкі ў рот. (Разводзіць рукі ў бакі.) — Коцік, коцік, не ўцякай!
Чагохочаш? — Ма-ла-ка!
Што мне адказаў коцік? Чаго ён хацеў? Успомніце, як я спытала: “Коцік, коцік, не ўцякай! Чаго хочаш?” (Ма-лака.) Як я клікала коціка? (Дзеці з дапамогай выхавальніка паўтараюць апошнія два радкі.) Малайцы, дзеткі. А зараз вазьміце свае пернікі і палажыце на гэты паднос. Потым пакарміце лялек. А я пайшла. Да пабачэння, сябры!" Дзеці так-
сама развітваюцца: “Да пабачэння!” Аналагічная маўленчая сітуацыя можа разыгрывацца і з удзелам іншых цацак — персанажаў беларускага фальклору: казы-манюкі, катка — залатога лабка і да т. п., якія таксама размаўляюць толькі па-беларуску.
Выхавальнік сам вырашае, калі асобныя заняткі можна поўнасцю праводзіць на беларускай мове. Спачатку гэта могуць быць заняткі, на якіх моўная нагрузка невялікая — маляванне, лепка, асабліва на тэмы, звязаныя з нацыянальным мастацтвам; затым такія заняткі, як азнаямленне з прыроднымі з’явамі, па фарміраванню элементарных матэматычных уяўленняў і інш. Натуральным для дзяцей з’яўляецца ўдзел у беларускіх народных гульнях на фізкультурных занятках.
Асаблівую ролю ў развіцці беларускага маўлення як сродку зносін адыгрываюць ролевыя гульні з лялькамі-"беларусамі". Такія гульні даступныя ўжо дзецям трохгадовага ўзросту. Выхавальнік штодзённа наладжвае іх, прымаючы ўдзел у гульні з дзецьмі. Лялькі ў гульні “размаўляюць” толькі па-беларуску.
Маленькія выхаванцы далучаюцца і да пасільнага ўдзелу ў народных гульнях, святах, якія праводзяцца са старэйшымі дзецьмі. Гэта таксама добры падмурак, на якім развіваецца пачуццё беларускай мовы ў дашкольнікаў.
Такім чынам, першыя тры гады жыцця — гэта пераважна тыя формы работы, якія спрыяюць развіццю пачуцця беларускага маўлення ў дзяцей з рускамоўных сем’яў. Па меры пашырэння маўленчых і інтэлектуальных магчымасцей дзяцей уводзіцца навучанне беларускай мове на спецыяльных занятках, але работа па развіццю ў дзяцей пачуццёвай асновы беларускага маўлення працягваецца і далей.
Як і раней, вядучую ролю ў далучэнні дзяцей да беларускай мовы, развіцці беларускага маўлення адыгрывае мастацкая літаратура: слуханне апавяданняў, вершаў, казак, завучванне на памяць, адгадванне і загадванне загадак, тлумачэнне прыказак і прымавак. Праз літаратуру дзеці засвойваюць уласцівыя беларускай мове звароты, выразы тыпу: пятух-чабятух, курачка-сакатушка, лісіцахітрыца, муха-пяюха, каток — залаты лабок, гусак Шыпун і індык Балбатун, казачнік Бай, жаба ў каляіне, коця (у якога ад слёз вочкі папухлі), вожык Тупцік і мн. інш.
Для дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову, вельмі важна, каб пры ўспрыманні слова лістапад у памяці ўсплывалі Купалаўскія словы “шапацяць, шалясцяць, залацістыя”, пры слове хлеб успамінаўся і “лёгкі хлеб”. Ім неабходна помніць, што мамачку-галубку трэба прасіць “так міла”, ведаць, што гультая можна назваць панам ГлінскімПапялінскім. Усё гэта дае магчымасць засвоіць не проста
пэўную колькасць беларускіх слоў, а культурную спадчыну беларускага народа.
Вялікую карысць прыносяць рухавыя і карагодныя гульні з мастацкім словам. Яны праводзяцца на прагулках, у вольны час з мэтай замацавання асобных слоў, іх вымаўлення, граматычных форм, тэкстаў.
Эмацыянальная чуласць дзяцей да мастацкага вобраза знаходзіцца ў цеснай сувязі з рытмічнымі рухамі пад вершаваны тэкст. Рытмічныя вершы, лічылкі, забаўлянкі з дынамічным зместам выклікаюць у дзяцей жаданне рухацца, выконваць дзеянні ў адпаведнасці са зместам тэксту. У той жа час, засвойваючы мастацкі твор у рухавай гульні, дзіця глыбей, актыўней пранікае ў вобраз верша. У такой гульні дашкольнікі лёгка ўлоўліваюць музычнасць, напеўнасць, рытмічнасць мовы, пазнаюць трапнасць, лаканічнасць слова.
Перад развучваннем гульні выхавальнік знаёміць дзяцей з вершам, выразна выконваючы яго. Пры неабходнасці тлумачыць значэнне новых слоў і выразаў. Увесь тэкст перад гульнёй не завучваецца, паколькі дзеці лёгка запамінаюць яго ў працэсе гульні.
Спачатку дашкалятам прапануюцца гульні, якія ў асноўным пабудаваны на перайманні рухаў (пільшчыкаў, кавалёў, лыжнікаў і г. д.). Рухі выконваюцца ў адпаведнасці з рытмам верша. Тэкст вымаўляе выхавальнік, а затым усе дзеці.
Напрыклад, гульня “Цягнік”. Выхавальнік чытае верш:
Tax,тах,тах, Ту, ту, ту! — Вітаюцца на ляту Паравозныя гудкі. Пытаюцца цягнікі: — Хто хутчэй, Хто хутчэй Давязе Дамоў
Дзяцей? В. Бараўскас.
Затым прапануе дзецям пагуляць у цягнік. Дашкаляты становяцца адзін за адным, рукі кладуць на плечы таго, хто стаіць спераду. 3 пачаткам верша, які выхавальнік зноў чытае, “цягнік” пачынае павольна рухацца, потым паступова паскарае рух. Калі верш канчаецца, “цягнік” спыняецца. Гульня паўтараецца некалькі разоў, дзеці ўключаюцца ў прагаворванне тэксту.
Наступныя гульні, якія можна прапанаваць ужо чатырохпяцігадовым дзецям, акрамя рухаў пераймання, змяшчаюць бег, падскокі, галоп, будуюцца па тыпу хованак, даганялак, адшуквання адзін аднаго. Частка гульняў праводзіцца з мя-
чамі, абручамі і г. д. Напрыклад, гульня “Воўк і зайцы” па вершу В. Віткі: