Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
Раз, два, тры, чатыры — Зайчык вушы натапырыў. Ідзе з лесу воўк, воўк I зубамі: шчоўк, шчоўк. Мы схаваемся ў кусты: Зайка, я, і ты, і ты. Ты ж, ваўчына, пачакай, Як схаваемся — шукай!
Дзеці-«зайцы» (4—5) скачуць на дзвюх нагах урассыпную, узгадняючы рухі з тэкстам верша. Астатнія стаяць у крузе і пляскаюць у далоні. На апошні куплет дзеці хаваюцца за спінкамі крэслаў, якія стаяць па кругу. Загадзя выбраны “воўк” шукае “зайцоў”, забірае тых дзяцей, якія паварушыліся.
Арганічна звязаныя песня, слова, рух у народных карагодных гульнях. У іх дзеці драматызуюць тое, аб чым пяецца ў песні ("Каравай", “Заінька”, “Макі-маковачкі” і інш.). Гэтыя гульні служаць добрым сродкам замацавання слоўніка, граматычнага ладу беларускага маўлення. Так, у гульні “Макі-маковачкі” замацоўваецца ўменне будаваць пытальныя сказы з часціцай ці (Ці паспеў мак? Ці палоў мак? і г. д.).
Вельмі падабаюцца пяцігадовым дзецям народныя гульнідраматызацыі з дакладным размеркаваннем роляў кожнага ўдзельніка і адпаведнымі іх слоўнымі прыгаворамі. Галоўная каштоўнасць такіх гульняў у тым, што ў іх адлюстроўваюцца нацыянальныя традыцыі, характар народа, яны цесна звязаны з прыродай, побытам і працоўнай дзейнасцю людзей. Таму народныя гульні садзейнічаюць не толькі развіццю беларускага маўлення, але і засваенню беларускай культуры ў шырокім сэнсе слова.
Да гульняў-драматызацый адносяцца такія вядомыя, як “Гусі-гусі”, “Пастух і статак”, “Воўк і авечкі”, “Рэдзька” і інш. Усе яны ўключаюць дыялогі (паміж гаспадыняй і гусямі, пастухом і ваўком і г. д.), таму ў гэтых гульнях дзеці засвойваюць і жывое беларускае слова, і інтанацыйную выразнасць дыялагічнага маўлення.
3 пяці-шасцігодкамі далей праводзіцца ўся тая ж работа, што пачалася ў папярэдняй узроставай групе. Але асаблівас месца сярод гульняў-драматызацый з мастацкім словам належыць тым, якія дапамагаюць дзецям праявіць творчыя здольнасці, уменне знайсці правільны адказ на пытанне якога-небудзь персанажа, прыдумаць дыялог, стварыць рыфмаваныя радкі.
Напрыклад, рухавая гульня “Кавалі” па вершу В. Віткі:
3. Зак. 777
33
Каваль молатам куе I песню весела пяе. — Ты пра што, каваль, пяеш, Калі молатам куеш?
— Пра мір і шчасце я пяю, Калі молатам кую.
Дзеці-"кавалі" імітуюць рухі: “б’юць молатам па кавадле” ў рытме верша. Дзеці падыходзяць да кожнага каваля паасобку і задаюць адно і тое ж пытанне. Тыя адказваюць кожны па-свойму: “Я пра сонейка пяю, калі молатам кую”, “Я пра мамачку пяю, калі молатам кую” і г. д. У такіх гульнях дзеці праяўляюць фантазію, кемлівасць, вынаходлівасць. Тут ствараецца вучэбна-маўленчая сітуацыя, блізкая да натуральнай, што вельмі важна для фарміравання ўзаемаадносін на беларускай мове.
Вялікую ролю ў актывізацыі ўяўленняў дзяцей аб беларускай мове, выхаванні цікавасці да яе адыгрывае апора на іх уласны вопыт. Напрыклад, дзеці глядзелі па тэлевізары мультфільм або дзіцячы спектакль на беларускай мове, слухалі радыёперадачу, бачылі спектакль у Тэатры юнага гледача або ў Лялечным тэатры і да т. п. Выхавальнік наладжвае гутарку з дзецьмі аб змесце гэтых твораў, пытаецца, ці зразумела было, аб чым гаварылі персанажы. Тым самым педагог падводзіць выхаванцаў да разумення таго, як важна, карысна, цікава ведаць беларускую мову.
Прадметам спецыяльнай гутаркі можа быць тэма “Беларуская мова ў нашай сям’і”. Выхавальнік прапануе дзецям спытаць у бацькоў, дзядулі, бабулі, дзе і калі яны размаўлялі або размаўляюць на беларускай мове, чым яна ім дапамагла, і расказаць аб гэтым равеснікам; прынесці з дому беларускія кнігі, якія ім чыталі бацькі, успомніць іх змест, прачытаць на памяць верш на беларускай мове і г. д.
Важнае выхаваўчае і адукацыйнае значэнне маюць гутаркі з дзецьмі на беларускай мове ў час прагулак па горадзе (вёсцы), парку, лесе. Каб пераход на беларускую мову быў натуральным, зноў можна звярнуцца да лялькі. Яна просіць дзяцей расказаць ёй, што яны бачаць вакол, пазнаёміць з горадам (вёскай). Дашкольнікі тлумачаць: “Гэта наш дзіцячы сад”, “Вось крама, тут прадаецца малако, хлеб, сок, цукеркі”, “Вось тут абутковая майстэрня” і г. д. У ходзе такіх гутарак актывізуюцца словы, неабходныя для апісання прыроды, гарадскога пейзажу, побыту людзей.
Добра, калі выхавальнік, рыхтуючыся да экскурсіі, дагаворыцца з прадстаўніком той або іншай прафесіі (прадаўцом у магазіне, паштальёнам, швачкай у атэлье і г. д.) расказаць аб сваёй працы на беларускай мове. Тады ўсю гутарку педагог вядзе на гэтай мове: “Раскажыце, калі ласка, дзецям, што гэта”. — “Гэта цэгла, з якой будуюць дамы. А каб сцены не разбурыліся, як домік з кубікаў, цагліны склейваюць адну
з адной вось гэтым растворам. Яго робяць з цэменту...” He трэба баяцца, што частка слоў выйдзе за рамкі праграмы. Жывы інтарэс дзяцей да сітуацыі дазволіць ім самастойна зразумець новыя словы з кантэксту. Падобны прыём не толькі актывізуе беларускае гутарковае маўленне, але садзейнічае развіццю ў дзяцей гатоўнасці ўступіць у зносіны на беларускай мове, цікавасці да гэтых зносін, станоўчага стаўлення да яе.
Вялікія магчымасці для замацоўвання і актывізацыі навыкаў беларускага маўлення ствараюць рэжымныя моманты, працоўная дзейнасцьдзяцей. У ранішнія часы можна замацаваць слоўнік па тэмах “Знешні выгляд чалавека”, “Асабістая гігіена і здароўе”, “Адзенне і абутак” і інш. На прагулцы актывізуецца слоўны запас дзяцей па тэмах “Hama пляцоўка”, “Поры года”, “Расліны”, “Жывёла”, “Транспарт” і г. д. У ходзе працоўнай дзейнасці выхавальнік можа пазнаёміць дзяцей з назвамі інструментаў, інвентару, працоўных дзеянняў: рыдлёўка, ануча, вядро, прыбіраць, мыць, збіраць смецце і інш.
Напрыклад, калі дзеці збіраюцца на прагулку, педагог задае пытанні: “Што ты робіш? Што зараз надзяваеш? Што ты будзеш надзяваць пасля світэра? Калі ты надзела сукенку? Прыгожая сукенка. Які колер ты больш за ўсё любіш? Ты будзеш надзяваць кофту? Каму дапамагчы зашпіліць гузікі? Усе дзеці адзеліся?” У ходзе такой натуральнай размовы выхавальнік можа ўжыць адпаведную прыказку ("Прыгожы той, хто сочыць за сабой"), загадку ("Вярхом сядаю, на кім не знаю. Знаёмага ўбачу — адразу саскочу"). Такім чынам наладжваецца развіццё натуральных узаемаадносін на беларускай мове. У падобных штодзённых размовах дзеці прывучаюцца свабодна карыстацца беларускай мовай.
Апісаная работа стварае ўмовы для спантаннага засваення беларускай мовы на “ўзроўні пачуцця”. Дзіця паступова пачынае адчуваць лексічнае і граматычнае значэнне мовы, засвойвае па словах К. Дз. Ушынскага “часцінкі той творчай сілы, якая дала народу магчымасць ствараць мову”. Гэта значна аблягчае дзецям далейшае асэнсаванне моўнай рэчаіснасці. 3 другога боку, паралельнае знаёмства дзяцей з моўнай рэчаіснасцю, фарміраванне ў іх пэўнай сістэмы дзеянняў з моўным матэрыялам прыводзіць да развіцця моўнага пачуцця да новых, больш складаных моўных з’яў.
Арганізацыя ўзаемаадносін дашкольнікаў на беларускай мове.
У штодзённых зносінах з дашкольнікамі выхавальнік працягвае спакваля развіваць іх беларускае маўленне, уцягваючы дзяцей у сітуацыйна-дзелавыя зносіны і паступова
пераходзячы да пазасітуацыйных. Важна, каб узаемаадносіны педагога з дзецьмі на беларускай мове не набывалі штучны, а тым болып прымусовы характар.
Педагог наладжвае назіранні за дзецьмі, каб высветліць, ці ўсе з іх могуць падтрымаць простую гутарку на пазнавальную ці асобасную тэмы. Прыслухоўваецца да гульняў дзяцей: ці суправаджаецца гульня разгорнутымі маўленчымі выказваннямі? Калі не, спрабуе ўключыцца ў яе ход, узяць на сябе якую-небудзь ролю і, каменціруючы ўсе свае дзеянні, падключае дзяцей, заахвочвае іх расказаць пра ўсё, што яны робяць. Звяртае ўвагу, ці адбіла гэта ўплыў на маўленне дзяцей у гульні. Параўноўвае маўленне дзяцей, звернутае да выхавальніка і да равеснікаў. Якое з іх больш разгорнутае? Ці імкнуцца дзеці размаўляць паміж сабой, аб чым яны гавораць і ці чуюць адзін аднаго?
Калі дзіця яшчэ не выйшла за рамкі канкрэтнай сітуацыі, яго выказванні кароткія, адрывачныя, цесна пераплятаюцца з яго дзейнасцю, з тым, што яно мае, што бачыць: “Я хатку будую для слоніка”. — “А я для сабачкі. У мяне вунь які сабачка!”; “Глядзі, якія кубікі ў мяне”; “А ў мяне сёння новыя рукавічкі! Мне бабулядала”.
3 цягам часу ў размове маленькага дзіцяці з’яўляюцца паведамленні пазнавальнага характару, але па-ранейшаму звязаныя з яго дзейнасцю ў дадзены момант: “У мяне грузавік. На ім грузы возяць. Капусту ў магазін. (Возіць машыну па падлозе.) А на гэтай (паказвае на цацачную легкавую машыну) толькі людзі ездзяць”.
Аб пачатковым авалоданні пазнавальнымі зносінамі сведчыць і факт дэманстравання ўласных дасягненняў, імкненне вучыць іншых: “А я ўмею лічыць”; “Вось гэта я зрабіў”; “Глядзі, як трэба паліваць”.
Паступова выказванні дашкольнікаў пра сябе значна пашыраюцца. Яны расказваюць пра тое, дзе былі, што бачылі, аб сваіх планах: “Я на моры быў, плаваў”; “Я ў нядзелю да бабулі паеду. Там сабака аўчарка. Як мяне ўбачыць — скача, на заднія лапы становіцца”. Дзеці пачынаюць актыўна абмяркоўваць праблемы, якія не звязаны з іх канкрэтнай дзейнасцю: што трэба рабіць з “лысымі" коламі? Чаму не вырасла хурма ў вазоне? З’яўляюцца маральныя меркаванні і ацэнкі: “Падманваць нельга”; “Са скнарай ніхто не водзіцца”.
Выхавальнік вызначае той узровень зносін, які дасягнулі дзеці яго групы, ведае і разумее развітыя ўяўленні, інтарэсы дзяцей і абапіраецца на ўжо дасягнуты імі ўзровень развіцця. Гэта дае яму магчымасць на спецыяльных індывідуальных занятках навучыць тых дзяцей, якія адстаюць у развіцці зносін, па-новаму ўзаемадзейнічаць з дарос-
лым25. Выхавальнік,дае дзіцяці ўзоры тых зносін, якімі той яшчэ не валодае, не проста дэманструе больш дасканалыя формы ўзаемаадносін, а вядзе яго за сабой, уключае ў гэтыя зносіны, робіць іх прывабнымі і неабходнымі для самога дзіцяці.
Паколькі маўленне дзяцей на беларускай мове ўсё больш удасканальваецца, выхавальнік праводзіць названыя заняткі на беларускай мове;. Тым самым ён робіць прывабнай (праз прываблівыя зносіны) для дзіцяці родную мову, стварае ўмовы для фарміравання ў яго сапраўднай маўленчай дзейнасці на беларускай мове.