Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

Беларуская мова ў дзіцячым садзе

Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
39.63 МБ
кубікі. Затым дзіця вымаўляе сказ уголас: Дай мне, калі ласка, кубікі.
Зразумела, у рэальным працэсе стварэння выказвання гэтыя аперацыі выконваюцца імгненна, адначасова. Але іх неабходна вылучаць і з мэтай аналізу, і з мэтай навучання, паколькі няўменне выконваць адну з іх прыводзіць да няправільнага выказвання або робіць яго стварэнне немагчымым.
Са сказанага вынікае: методыка навучання беларускай мове павінна грунтавацца на прынцыпе маўленчай дзейнасці. Фразы, якія гаворыць дзіця на беларускай мове, будуць вынікам маўленчай дзейнасці толькі пры наступных умовах: наяўнасць у навучэнца ўнутранага матыву (чаму яму трэба сказаць), мэты (для чаго трэба сказаць, што адбудзецца ў выніку сказанага), думкі (які змест трэба перадаць словамі). Значыць, вучэбны працэс трэба будаваць так, каб дзеянні дзіцяці былі сапраўды маўленчымі ў кожны момант навучання. -
Ключавой праблемай навучання дашкольнікаў беларускай мове выступае стварэнне ў іх матывацыі маўлення на гэтай мове. Як ужо адзначалася вышэй, у дзяцей няма сапраўднай жыццёвай неабходнасці карыстацца беларускай мовай. Паколькі ўсе запатрабаванні зносін могуць быць лёгка задаволены дзецьмі з дапамогай рускай мовы, штучнасць вучэбных камунікатыўных сітуацый часта перашкаджае ім уключыцца ў зносіны на беларускай мове з той жа псіхалагічнай нагрузкай. Узнікае неабходнасць стварыць такія ўмовы для зносін дзяцей на беларускай мове, каб максімальна наблізіцца да натуральных зносін.
Дашкольны ўзрост дае для гэтага унікальныя магчымасці — навучанне праз гульню. У гульні дзіця дзейнічае, думае, адчувае так, як і ў рэальнай рэчаіснасці, хаця і ўсведамляе пры гэтым “несапраўдны характар гульні”. Гульня, па словах псіхолага I. А. Зімняй, стварае асаблівую “сферу зносін”. Значыць, гульнёвыя вучэбна-камунікатыўныя сітуацыі з’яўляюцца асноўным прыёмам навучання, асноўным псіхалагічным фонам маўленчых дзеянняў дзяцей на беларускай^ мове. Толькі новая, цікавая калектыўная гульня робіць больш натуральным пераключэнне дзіцяці на беларускую мову, стварае інтарэс да заняткаў беларускай мовай. Важна адзначыць, што камунікатыўная гульня з’яуляецца не займальным дадаткам да заняткаў, а асноўным спосабам наладжвання ўзаемадзеяння педагога і дзяцей, у ходзе якога вырашаюцца ўсе навучальныя задачы. Напрыклад, у гульнёвай вучэбна-маўленчай сітуацыі дзеці не разыгрываюць “знаёмства” паміж сабой — яны ўЖо даўно знаёмыя, таму гэта нецікава, а пераўвасабляюцца ў дарос-
лых, іншых дзяцей, жывёл і самастойна складаюць дыялог з пункту гледжання гэтых персанажаў.
Прыкладам адбору зместу для такіх сітуацый з улікам інтарэсаў дзяцей гэтага ўзросту з’яўляюцца фальклорныя творы, лепшыя ўзоры дзіцячай літаратуры, асабліва чарадзейныя казкі, дзе дзейнічаюць незвычайныя персанажы і адбываюцца нечаканыя падзеі.
Працэс успрымання і разумення выказвання аналагічны працэсу яго стварэння. Паколькі гаварэнне і разуменне — гэта два віды адной і той жа маўленчай дзейнасці, яны маюць падобную ўнутраную прыроду, патрабуюць адных і тых жа ўмоў. I стварэнне, і ўспрыманне выказвання адбываюцца пры ўдзеле ўнутранага маўлення. Яны патрабуюць валодання сістэмай маўлення, г. зн. сістэмай тых спосабаў, з дапамогай якіх дадзеная мова перадае пэўныя з’явы і адносіны рэчаіснасці. Субяседнік таксама павінен разумець, што канчатак -і — паказчык множнага ліку назоўнікаў.
Аднак, як ужо адзначалася, пры стыхійным фарміраванні блізкароднаснага двухмоўя, якога практычна цяжка пазбегнуць, дзеці пачынаюць з рэцэптыўнага двухмоўя, з успрымання і разумення беларускага маўлення. Гэтае разуменне, тлумачыць А. Я. Супрун, базіруецца на здольнасці чалавека атаясамліваць недаклаДныя вобразы, прымаць маўлснчыя рашэнні на аснове недастатковых і прыблізных даных. Прымаючы паведамленне на беларускай мове, той, хто слухае, “уключае” моўны лад рускай мовы і з пункту гледжання апошняй аналізуе (дэшыфруе) яго. Дзякуючы блізкасці моўных сістэм носьбіт рускай мовы параўнальна лёгка разумее беларускае маўленне. Нават калі нейкі элемент паведамлення будзе невядомым, агульны сэнс усё ж будзе зразумелым18.
Са сказанага таксама можна зрабіць вывад, прынцыпова важны для методыкі навучання беларускай мове ў дзіцячым садзе: неабходна з самага пачатку фарміраваць маўленчую дзейнасць дзяцей на беларускай мове як актыўны працэс гаварэння і разумення. Гэта патрабаванне прадыктавана тым, што гаварэнне і разуменне маюць адну псіхалагічную аснову — моўную здольнасць. Было б псіхалагічна няправільна лічыць, што разуменню мовы трэба вучыць інакш, чым гаварэнню, або што фарміраванне гэтых працэсаў можа быць разарвана ў часе. A. А. Лявонцьеў сцярджае, што “ўсякая метадычная канцэпцыя, якая прынцыпова супрацыіастаўляе слуханне гаварэнню, няправільная ў самой сваёй аснове”19.
Тым не менш разуменне дзецьмі беларускай мовы ў сілу раскрытых вышэй асаблівасцей заўсёды будзе апераджаць гаварэнне. Гэтую акалічнасць трэба шырока выкарыстоўваць для азнаямлення дашкольнікаў з беларускай мастацкай літаратурай, народнымі гульнямі, абрадамі. Выха-
вальнік можа выкарыстоўваць беларускую мову ў штодзённым жыцці і на немаўленчых занятках.
Вельмі важнай якасцю маўленчых навыкаў з’яўляецца тос, што яны лёгка пераносяцца на новыя адзінкі маўлення, якія яшчэ не сустракаліся ў практыцы гаворачага. Так званае “моўнае пачуццё”, якое дае нам магчымасць адрозніваць у маўленні правільнас ад няправільнага і выкарыстоўваць маўленчыя навыкі на незнаёмым матэрыяле, — гэта перш за ўсё арыенціроўка ў моўным матэрыялс, яго імгненны аналіз, аднясенне новага да якога-небудзь класа з’яў мовы, ужо вядомых нам (напрыклад, вызначэнне роду, ліку, новага слова, віду дзеяслова і г. д.).
Яшчэ адна асаблівасць маўлення: маўленчыя зносіны прадугледжваюць уменне творча камбінаваць моўныя адзінкі ў выказванні. Сітуацыі маўленчых зносін пастаянна мяняюцца. Гэта прымушае нас часта ствараць і ўспрымаць такія фразы і іх камбінацыі, якія яшчэ нам не сустракаліся. Гэта выклікана тым, што змяненне сітуацыі патрабуе новай думкі, а значыць, і яе выражэння сродкамі мовы. Менавіта фарміраваннс ўмення знаходзіць маўленчае вырашэнне ў адпаведнасці з канкрэтнай сітуацыяй і ёсць самая цяжкая і ў той жа час самая неабходная задача ў навучанні другой мове.
Усе гэтыя навыкі і ўменні ў сукупнасці складаюць тое, што ў псіхалінгвістыцы атрымала назву моўнай здольнасці чалавека. Наяўнасць такой здольнасці дазваляс нам будаваць і разумець новыя выказванні ў рамках сістэмы правіл, прынятых у дадзенай мове для выражэння думак.
Такім чынам, у выніку навучання ў дзяцей павінны быць сфарміраваны на матэрыяле беларускай мовы тыя маўленчыя навыкі, без якіх немагчыма стварыць любос, нават самае элементарнае выказванне (выбар слоў, іх змянснне, выбар канструкцыі сказа і г. д.). Пры гэтым маўленчы навык можа лічыцца сфарміраваным толькі пры тых умовах, калі ён пераносіцца на новыя словы і моўныя сітуацыі, якія яшчэ не сустракаліся дзіцяці. Мэтанакіраванае фарміраваннс гэтых канкрэтных маўленчых навыкаў павінна быць уключана ў задачы навучання беларускай мове і забяспечана эфектыўнай методыкай. У дашкольны перыяд навучання бсларускай мове як другой у дзяцей павінны быць закладзены навыкі зносін на беларускай мове, навыкі арыенціроўкі ў маўленчай сітуацыі, стварэння на аснове гэтай сітуацыі выказванняў, самастойных па задуме і моўнаму афармленню. Пры гэтым змест маўлення павінсн быць цікавым і значным для дзіцяці, адпавядаць колу яго ўзроставых інтарэсаў і патрабаванняў.
На аснове разгледжаных псіхолага-педагагічных прынцыпаў будуюцца методыка навучання дзяцей беларускаму
вымаўленню, слоўнікавая работа, фарміраванне граматычнага ладу маўлення, развіццё звязнага маўлення і навыкаў зносін на беларускай мове. Разам з тым вырашэнне кожнай з названых навучальных задач патрабуе выкарыстання спецыяльных метадаў і прыёмаў навучання, якія разглядаюцца ў асобных раздзелах.
ФАРМІРАВАННЕ НАВЫКАЎ ЗНОСІН НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ.
Маўленне як сродак камунікацыі.
Асноўны праваднік дзіцяці ў свет маўленчай культуры — дарослы, ад якога залежыць арганізацыя змястоўных дзіцячых узасмаадносін. Ад таго, як і аб чым размаўляе з дзіцем дарослы, якія зносіны з ім мае, залежыць і маўленчае развіццё дзіцяці, і яго ўнутраны свет, пазнавальныя здольнасці, уяўленні аб сабе і аб людзях, якія яго акружаюць.
Па даных псіхолагаў, на працягу дашкольнага дзяцінства ўзнікаюць чатыры формы зносін: сітуацыйна-асобасная, сітуацыйна-дзелавая, пазасітуацыйна-пазнавальная і пазасітуацыйна-асобасная (М. I. Лісіна). Кожнай форме зносін адпавядаюць пэўцыя асаблівасці маулення дзіцяці — яго лексіка, граматычны лад, выразнасць26. Новы змест патрабаванняў, матываў і задач той або іншай формы зносін прад’яўляюць да маўлення як сродку зносін новыя патрабаванні і стымулююць яго далсйшае развіццё. (Зразумела, сувязь маўлення і асаблівасцей зносін двухбаковая.)
Вядома, што дзеці аднаго ўзросту часта маюць розны ўзровень маўленчага развіцця па розных паказальніках: лексічнаму запасу, выразнасці, сінтаксічнаму ладу, па ініцыятыўнасці ўступлення ў маўленчыя кантакты, па ўменню знайсці неабходныя словы. Гэтыя адрозненні залежаць ад узроўню развіцця зносін дзіцяці.
Сітуацыйна-асобасныя зносіны ўзнікаюць ў першы месяц жыцця. Гэта, па сутнасці, абмен станоўчымі эмоцыямі паміж дарослым і дзіцем.
Авалоданне ў другой палове першага года жыцця прадметнымі маніпуляцыямі, іх паступовае ўскладненне прыводзіць да ўзнікнення сумеснай прадметнай дзейнасці дзіцяці і дарослага, якая нараджае новую форму зносін — сітуацыйна-дзелавую. Унутры гэтай формы і складваюцца неабходныя ўмовы для ўзнікнення першых слоў дзіцяці, якое імкнецца паўтарыць назвы тых або іншых знаёмых прадметаў, дзеянняў з імі. ВыказваНні дзяцей ранняга ўзросту адносяцца ў асноўным да прадметаў і падзей, якія знаходзяцца ў полі зроку або адлюстроўваюць неадкладныя жаданні.
Дзейнасць дашкольнікаў, якія знаходзяцца на ўзроўні сітуацыйна-дзелавой формы зносін, цесна пераплятаецца з дзейнасцю дарослага. Вынікам гэтага з’яўляецца дыялагічны характар маўлення — пытанні да дарослага і адказы на яго пытанні. Дыялог заўсёды будуецца ў сувязі з якой-небудзь канкрэтнай сітуацыяй, што абумоўлівае развіццё асаблівай формы дыялагічнага маўлення — сітуацыйнага, змест якога можа быць зразумелым субяседніку толькі пры ўліку той сітуацыі, аб якой расказвае або пытаецца дзіця. У многі'х выпадках дзеці абыходзяцца немаўленчымі сродкамі — жэстам, выклічнікам, дзеяннем. Іх маўленне непасрэдна звязана з дзеяннем і неаддзельнае ад яго. Яны не могуць размаўляць з чалавекам, не бачачы яго, ім абавязкова трэба нешта паказваць, рухацца, дзейнічаць. Маўленне складваецца з простых кароткіх сказаў. Звязнасць маўлення з канкрэтнай сітуацыяй выяўляецца ва ўжыванні канкрэтных назоўнікаў, указальных займеннікаў, дзеясловаў канкрэтнага дзеяння і часцей за ўсё ў загадным ладзе (пакладзі, дай, глядзі). Калі такому дзіцяці прапанаваць пераказаць знаёмы тэкст, яно толькі пералічвае адрывістыя дзеянні або падзеі.