Беларуская народная інструментальная музыка
Фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэматызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 655с.
Мінск 1989
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
СЕРЫЯ ЗАСНАВАНА У 1970 ГОДЗЕ
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ TBOP4ACUB
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ШСТРУМЕНТАЛЫІАЯ МУЗЫКА
ББК 85.315 Б 43
Рэдакцыйная калегія:
В. К. Бандарчык, К. П. Кабашнікаў,
A. С. Фядосік (галоўны рэдактар)
Фоназапісы, натацыя, рэдагаванне і сістэматызацыя найгрышаў, уступны артыкул, навуковы каментарый і паказальнікі I. Дз. Назінай
Рэцэнзенты: засл. дзеяч мастацтваў БССР
М. Д. Браценнікаў, В. К. Пятроў
Беларуская народная інструментальная музыка / Б 43 Фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэматызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент. I. Дз. Назінай.—Мн.: Навука і тэхніка, 1989.— 655 с.: нот. іл.—(Беларус. нар. творчасць / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).
ISBN 5-343-00341-9.
Белорусская народная ннструментальная музыка.
У томе змешчаны разнастайныя па жанрах, асаблівасцях бытавання, вобразна-эмацыянальнаму зместу і стылістыцы інструментальныя творы ,ў выкананні салістаў-інструменталістаў і ансамбляў з розных рэгіёнаў Беларусі.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца інструментальным фальклорам Беларусі.
4905000000-038
Б 127-87 ББК 85.315
М316(03)-89
© Выдавецтва ISBN 5-343-00341-9 «Навука і тэхніка», 1989
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ МУЗЫКА
ЖАНРАВЫ САСТАУ, АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНІРАВАННЯ, СТЫЛЯВЫЯ РЫСЫ
Інструментальная музыка — мастацкі яркае і своеасаблівае праяўленне творчай дзейнасці беларусаў. У сістэме духоўнай культуры народа ёй належыць сваё, асобнае месца. Будучы звязанай, падобна да іншых відаў фальклору, з самымі рознымі бакамі вясковага жыцця, выконваючы разнастайныя сацыяльна-грамадскія функцыі, перадаючы багатыя ў сваіх адценнях пачуцці народа, інструментальная музыка з’яўляецца перш за ўсё выразнікам святочнага светаадчування і светаўспрымання, носьбітам і ўзбуджальнікам жыццярадаснага настрою. Гэта вызначальнае эмацыянальна-псіхалагічнае прызначэнне інструментальнай музыкі глыбока ўсведамляецца самім народам. Агульнапрызнаная думка аб яе па-сапраўднаму «вясёлай», святочнай прыродзе сканцэнтравана выказана, напрыклад, у прыпеўцы:
На гуліцы калюжа, Ляжыць баба нідужа. Як музыкі зачуя, To й лежачы танцуя! 1
Пра тое ж гавораць і народныя музыканты: «Іграем, каб было весела, радасна ўсім і кожнаму»; «Іграем дзеля весялосці ўсіх і сваёй». Выконваючы журботныя песенныя мелодыі, яны нярэдка змяняюць іх мінорны лад на мажорны, «бо так весялей, а значыць, і прыгажэй». Іграючы «для сябе», музыкі адчуваюць асалоду, душэўнае заспакаенне і нават, як ім здаецца, прыліў здароўя. Думаецца, нездарма такія чулыя даследчыкі духоўнай культуры беларусаў, як П. В. Шэйн і М. Я. Нікіфароўскі, звязвалі бытаванне інструментальнай музыкі з абшчыннымі і сямейнымі ўрачыстасцямі, абрадавымі і пазаабрадавымі святамі, ігрышчамі, вечарынкамі, гульнямі, забавамі і адзначалі, што музыканты заўсёды ўтораць вяселлю, падліваючы масла ў вясельнае цяпло 2.
1 Романов Е. Р. Матерналы по этнографнн Гродненской губерннн. Внльна, 1912. Вып. 2. С. 324.
2 Ннкнфоровскнй Н. Я. Очеркн Внтебской Белорусснн. 2. Дудар н Музыка//Этнографнческое обозренне. 1892. Кн. 13—14. № 2—3. С. 170.
Вытокі народнай інструментальнай музыкі (як і музычнага мастацтва наогул) губляюцца ў глыбіні стагоддзяў, і сёння «наўрад ці ёсць... магчымасць пачаць характарыстыку развіцця якой-небудзь народнай музыкі, у тым ліку і беларускай, з самых што ні на ёсць ранніх яе ўзораў», бо «нават тым, параўнальна прымітыўным, на наш погляд, меладычным прыкладам, якія дайшлі да нашых дзён, папярэднічаў вельмі доўгі перыяд развіцця самых элементарных сродкаў музычнай выразнасці»3.
Сапраўды, зараз меркаваць аб ранніх этапах развіцця інструментальнай музыкі на тэрыторыі Беларусі магчыма толькі па ўскосных даных. Так, археалагічная знаходка касцяной дудачкі пры раскопках стаянкі каля в. Асавец Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці сведчыць аб тым, што ігра на гэтым інструменце практыкавалася ўжо ў першай палавіне II тысячагоддзя да н. э. Разнастайныя гістарычныя помнікі XI—XIII стст. апавядаюць пра значную ролю інструментальнай музыкі ў жыцці насельніцтва заходнерускіх зямель, пра выкарыстанне для яе ўзнаўлення інструментаў розных відаў — труб і рагоў, дудак і гліняных свістулек, званоў і шархуноў, бразготак і жужалак, барабанаў і бубнаў, струнных накшталт псалтыра, пра развіццё пэўных жанраў і форм выканальніцкай практыкі. У выніку іх працяглага гістарычнага развіцця ў Беларусі сфарміравалася самабытная галіна народнай музычнай творчасці.
Сучасны музычны інструментарый беларусаў ахоплівае ўсе тыпы інструментаў: з духавых — свісцёлку, акарыну, падоўжную дудку (з ігравымі адтулінамі і без іх), парныя дудкі, жалейку ў мностве яе мясцовых разнавіднасцей (таксама з ігравымі адтулінамі і без іх), кларнет, гармонік (баян і акардэон), трубу, рог, а таксама ліст дрэва і травы, бяросту, берасцянку і карынку; са струнных — скрыпку, басэтлю, цымбалы, балалайку, мандаліну і гітару; з мембранавых—бубен з бразготкамі і без іх, барабан, турэцкі барабан і грэбень (мірлітон); з самагучальных — калотку, лыжкі, талеркі, трохвугольнік, кляпала (біла), звон, кляшчотку (аналагічную рускай трашчотцы), бразготку, шархуны і трашчотку. Да сярэдзіны нашага стагоддзя сустракаліся таксама цытра, колавая ліра і дуда 4.
У музычнай практыцы беларусаў назіраецца даволі ўстойлівае замацаванне асобных музычных інструментаў за тымі або іншымі ўзроставымі і прафесійнымі групамі вясковага насельніцтва. Так, свісцёлка, дудачка і жалейка без ігравых адтулін распаўсюджаны
3 Ялатаў В. I. Ад песні да песні. Мінск, 1961. С. 5.
4 Апісанне гэтых інструментаў гл. у кн.: Назнна Н. Д. Белорусскне народные музыкальные ннструменты. Мннск, 1979; Мннск, 1982.
сярод дзяцей. Вабік і труба звязаны з паляўнічым бытам, труба і рог — з працоўнай дзейнасцю пастухоў, а падоўжная адзікочная і парныя дудкі — з іх вольным часам. Балалайка, мандаліна і гітара папулярны ў вясковай інтэлігенцыі і выкарыстоўваюцца пераважна для музіцыравання ў хатніх умовах. Скрыпка, цымбалы, гармонік са сваімі разнавіднасцямі, кларнет, басэтля, бубен, турэцкі барабан — традыцыйныя інструменты пераважна народных музыкантаў, якія «абслугоўваюць» абрадавыя і пазаабрадавыя святы вясковай абшчыны. Ліра нязменна спадарожнічала вандроўным старцам-спевакам. Спецыфічныя ўмовы бытавання музычных інструментаў аказваюць несумненнае ўздзеянне на фарміраванне рэпертуару выканаўцаў.
У цэлым беларускі інструментальны фальклор, знітаваны з многімі сферамі народнага жыцця (працай, абрадамі, хатнім побытам, адпачынкам і г. д.), іншымі відамі народнай творчасці (вусна-паэтычным, песенным, танцавальным, тэатрам), уключае найгрышы, розныя па вытоках, грамадска-бытавому прызначэнню, вобразна-эмацыянальнаму зместу, стылявых асаблівасцях і формах выканальніцкага бытавання.
У залежнасці ад сувязі гэтых найгрышаў з «першаснымі жанравымі пачаткамі»— сігнальнасцю, гукавыяўленчасцю, распеўнасцю, маторнасцю і дэкламацыйнасцю 5 — іх можна падзяліць на чатыры жанравыя групы: сігнальную, гукавыяўленчую, песенную і танцавальную, да якой далучаюцца яшчэ маршы. Месца і роля адзначаных груп у беларускім інструментальным фальклоры нераўназначныя. Першараднае значэнне ў ім належыць, бясспрэчна, песеннай і танцавальнай.
Найбольш старажытны, архаічны пласт у народнай інструментальнай музыцы складаюць сігнальныя найгрышы. Іх паяўленне на тэрыторыі Беларусі ў далёкім мінулым было выклікана самымі рознымі патрэбнасцямі чалавека — неабходнасціо зносін на значнай адлегласці ва ўмовах знаходжання сярод лясных прастораў, заняткам жывёлагадоўляй і паляўніцтвам, аховай жылля і ўдзелам у вайне, выкананнем каляндарна-земляробчых, сямейных, а пазней і рэлігійных абрадаў. Для падачы сігналаў, згодна з гісторыка-этнаграфічнымі данымі, выкарыстоўваліся розныя музычныя інструменты, як саадагучальныя — званы, званочкі, шархуны, кляпала, калотка, трашчотка, так і духавыя — труба і рог. Магчымасці гэтых сігнальных па функцыі інструментаў знаходзяцца ў даволі шырокіх межах — ад здабывання не-
5 Coxop А. Теорня музыкальных жанров: Задачн н перспектнвы//Теоретнческне проблемы музыкальных форм н жанров. М., 1971. С. 297.
ўпарадкаваных шумаў праз рэалізацыю асобных музычных феноменаў (напрыклад, рытмічных фігур без фіксаванай вышыні гуку) да зусім сфарміраваных сігнальных найгрышаў. Традыцыі гукавой сігналізацыі захоўваліся на Беларусі амаль да сярэдзіны XX ст. у побыце сельскай абшчыны (з дапамогай сігналаў склікалі вяскоўцаў на сход, паведамлялі пра паводку, пажар, набліжэнне ворага) і ў практыцы некаторых прафесійных груп — паляўнічых, пастухоў, лесарубаў і вартаўнікоў. У наш час гукавыя сігналы (сігнальны шум і сігнальныя найгрышы) усё яшчэ захоўваюцца сярод пастухоў, паляўнічых, а таксама ў штодзённым вясковым жыцці. Запісаныя ў 1970—1980 гг. у некаторых раёнах Беларусі сігналы рознага назначэння і вобразна-эмацыянальнага настрою склалі першы раздзел дадзенага тома (1—27).
Пастухоўскія сігналы гучаць звычайна на працягу ўсяго пастухоўскага сезона, пачынаючы з першага дня выгану жывёлы на пасьбу 6 і амаль да пераводу яго на стойлавае кармленне позняй восенню (у канцы кастрычніка — пачатку лістапада). Выконваюцца яны толькі прафесійнымі пастухамі7 на трубе або розе, а калі няма апошніх, дык і «на голас» (6).
Кожны пастух узнаўляе штодзень ад аднаго да чатырох умоўных сігналаў. Так, раніцай падаецца сігнал, сэнсавы змест якога, па словах пастухоў, наступны: «Выган жывёлы», «Пабудка» («Каб хазяева выпускалі жывёлу на пашу», «Іду і буджу людзей, каб усе падымаліся і гналі скаціну ў поле», «Каб уставалі кароў праганяць»). Удзень пастух трубіць, каб сабраць кароў у адно месца, «заве кароў, каб яны не губляліся ў лесе», «адказвае, калі карова заблудзіць у лесе, кустах», «збірае ў адно месца на адпачынак», «кліча ў добрую траву», а таксама дае сігнал даяркам, «каб ішлі кароў даіць». Увечар пастух збірае кароў у статак, каб гнаць яго дамоў.
У пастухоў таксама ёсць сігналы, якія паведамляюць усіх аб прапажы жывёлы («Сігнал трывогі», «Калі карова ў лесе згубілася»), і сігналы для сувязі аднаго з другім. Да апошніх належаць, напрыклад, сігнал аб тым, што да статка прыбілася чужая карова, або сігнал «Дадому», пра які пастух I. Д. Падасінавік з в. Новая Ніва Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці сказаў: «Гэта наш умоўны сігнал з пастухом Маркам Бінжуком. Будучы на розных канцах вёскі, мы як бы перагаворваемся».