• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская народная інструментальная музыка Фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэматызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент.

    Беларуская народная інструментальная музыка

    Фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэматызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 655с.
    Мінск 1989
    159.24 МБ
    Вобразны змест інструментальных гукаперайманняў абумоўлены майстэрскім узнаўленнем галасоў птушак (кукавання зязюлі, спеву салаўя — «Пад салаўя», клёкату бусла — «Як бусел ляскоча» 12) і жывёл (мыкання цялушкі, брэху сабакі), моўных інтанацый і галашэння (гукання «Цялух, цялух!», жаласнай просьбы музыкантаў «пі-і-іць», якія знемагаюць ад смагі ў час вясельнага застолля, рытуальнага галашэння маладой і яе маці на вяселлі), характэрнага гучання асобных музычных інструментаў (пастухоўскай трубы, 28—30, 34, 35; рога, 31—33, 36; ліры, 37).
    Інструментальныя імітацыі маюць цікавыя паралелі ў вуснапаэтычнай і песеннай творчасці беларусаў. У сувязі з гэтым У. М. Дабравольскі пісаў: «Народ з дзівосным мастацтвам на-
    2 Клёкат бусла музыкант імітаваў на лыжках, выкарыстоўваючы адначасова два прыёмы гуказдабывання — удар лыжкі аб лыжку і слізганне па доўгай ручцы адной з лыжак.
    следуе ўсім гукам, якія прыцягваюць да сябе яго чуйны слых і пільную ўвагу.
    Заклікальны гук звана, то радасны і ўрачыста-вясёлы, то тужліва-сумны і пахавальны, то, як сэрца, якое б’ецца трапятліва, апавяшчаючы трывогу гук рога... галасістае рэха, спевы птушак, крык жаб, гудзенне пчол і розных насякомых — усе гэтыя шматлікія і разнастайныя гукі і галасы з іх самымі дробнымі адценнямі знаходзяць выражэнне ў асаблівых словах, прыслоўях, часам паэтычна складзеных фразах і сказах» .
    Так, розніца ў гучанні званоў знайшла адлюстраванне ў наступных дзіцячых прыгаворках:
    У Чашніках звоняць:
    Блін з маслам
    Блін з маслам
    А ў Копціевічах:
    Хлеб з оўсом
    Хлеб з оўсом
    А ў Казаноўцы: Абы быў » •	,
    Абыбыў |соусім дробна
    У Невлі, у манастырскай цэркві:
    Скаварада, чапіла!
    Скаварада. чапіла!
    Ва Успенскім саборы:
    Старшы колам прыбівает!
    Старшы колам прыбівает!
    У Віцебску:
    У Міколы дровы сякуць, У саборы бліны пякуць! Тром блін!
    Тром блін!14
    Песня ластаўкі перадаецца наступным чынам: «Перапілі, пераелі, пералушчылі, пакідала поўны пярэплаты — цяпер нічагусенькі. Ніхто не такі, як пастух пракляты: дома жарэць, на па—	•	о	1 £
    сту бярэць, прыдзіць дамоу — сквярэцца» .
    Па шматгадовых назіраннях М. Я. Нікіфароўскага, вакальныя і інструментальныя гукаперайманні — натуральная з’ява ў дзіцячым жыцці. «Тыя ж нянькі,— пісаў ён,— уціхамірваюць дзі-
    13 Добровольскнй В. Н. Звукоподражання в народном языке н в народной поэзнн//Этнографнческое обозренне. 1894. Ха 3. С. 81.
    14 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. СПб, 1874. С. 37—38.
    15 Зап. у 1986 г. у г. Мінску ад фалькларыста Л. М. Салавей, якая чула гэту імітацыю ад сваёй маці Н. I. Скурко.
    цячыя капрызы і слёзы ўзнаўленнем галасоў — пеўніка, зязюлі, авечкі, казы, кошкі і інш. ...» I далей: «Назіральнік дзіцячых «бавов» бачыў і чуў неаднаразова, як пры дапамозе травянога лістка дзеці ўзнаўляюдь летам «кукареку» пеўніка хорам, у адзіночку і «на-пнраспехн». Пакладзены ў даўжыню паміж прыстаўленых адзін да аднаго вялікіх пальцаў, гэты лісток дазваляе атрымаць не толькі пераймальныя пеўніку, але і іншыя гукі, з двуматрыма пераменнымі тонамі. Подыхам у ключ, у кароткі, але глыбокі з аднаго канца ствол чароткі, пяра лёгка ўзнавіць птушыны свіст» |6.
    Вакальная імітацыя гучання музычных інструментаў, у прыватнасці дуды, была «любімай музычнай пацехай «блазнаў»-падлеткаў... Заправіла справы, або, як яго называюць, «завыдай», звычайна ўладжвае галасы ўдзельнікаў у «два гукі», прыкладна, до і соль, а сам бярэ верхняе мі і прарабляе чым больш дакладны «пірабор»... прычым «гукі» нязменна цягнуць адно і тое ж... Ва ўсіх выпадках імітацыі дуды фінальны гук бывае як мага больш высокім віскам, або трэллю, прычым, аднак, ён не выходзіць за межы ўстаноўленай гармоніі» І7. Весялуны «дражняць дудку» не толькі ў святочныя дні, але больш на канапасных начлегах, дзе прыходзіцца бавіць час каля вогнішча.
    Народныя музыканты, імкнучыся максімальна канкрэтызаваць «гучальныя вобразы» навакольнай рэчаіснасці, карыстаюцца рознымі «партрэтавальнымі» сродкамі выразнасці — вострахарактарнымі тэмбра-інтанацыямі, пэўнымі выразнымі рытмаформуламі, спецыфічнымі спосабамі гуказдабывання, прыёмамі артыкуляцыі і нават выкладання, тыповага для таго або іншага імітуемага музычнага інструмента.
    Інструментальныя гукаперайманні ўваходзяць абавязковым кампанентам у расказы «Цялушачка» (39—42, 44), «Пра валоў» (43), запісаныя ад музыкантаў розных раёнаў Беларусі. Існаванне такіх расказаў зусім невыпадковае, асабліва калі ўспомніць пра тое жыццёва важнае месца, якое спрадвеку належала хатняй жывёле ў побыце ўсходніх славян. Расказы «Пра бычка» з музычна-ілюстрацыйным суправаджэннем пашыраны таксама і на Украіне І8.
    У ролі расказчыка выступае ці сам музыкант, ці хто-небудзь з «артыстаў», якія заўсёды ёсць сярод вяскоўцаў. Па ходу раска-
    16 Ннкнфоровскнй Н. Я. Очеркн Внтебской Белорусснн. 2. Дудар н Музыка. С. 172—173.
    17 Там жа. С. 183—184.
    18 Украінська народна творчість: Інструментальна музпка / Упор., вступна стаття та прнміткн A. I. Гуменюка. Кнів, 1972. С. 408—411. № 46, 47.
    за сродкамі інструментальнай (а часам і вакальна-інструментальнай) музыкі перадаюцца галашэнні дзеючых асоб у сувязі з прапажай жывёлы, прызыўнае гучанне трубы пастуха, радасць з нагоды, што цялушка знайшлася, і, нарэшце, рып зачыняемай падваротні. Колькасць музычных фрагментаў бывае рознай, аднак некаторыя з іх (асабліва тыя, што перадаюць пачуцці гора і радасці) трывала захоўваюцца ва ўсіх расказах. Між тым кожны музыкант ставіцца да ўвасаблення агульнай мастацкай задумы творча, знаходзячы свае, не падобныя да іншых інтанацыйна-меладычныя і рытмічныя звароты, фарбы, прыёмы выкладання, выкарыстоўваючы як прасцейшыя сродкі гукавыяўленчасці, так і магчымасці абагульнення праз жанр. Уключэнне ў расказ музычна-ілюстрацыйных эпізодаў, кароткіх, але выразных і трапных у вобразна-эмацыянальных адносінах, узмацняе яго займальнасць, узбуджае цікавасць у слухачоў.
    Расказ «Цялушачка» бытуе і ў іншых выканальніцкіх формах. Некаторыя музыканты, сцісла пераказаўшы яго змест або толькі назваўшы, іграюць затым самастойную кампазіцыйна завершаную п’есу (42—46). Звычайна яна складаецца з двух-трох больш ці менш развітых кантрастных эпізодаў. Пачуцці смутку, жальбы першага перадаюцца з дапамогай усім зразумелых музычна-моўных інтанацый плачу; радасны настрой другога раскрываецца дзякуючы выкарыстанню танцавальнай мелодыі або зваротаў танцавальнага характару.
    Да «Цялушачкі» прымыкаюць і іншыя праграмныя п’есы — «Як вецер у полі гуляе» (49). у якой «гульня ветру» перадаецца праз «вярчэнне» адной папеўкі ў рамках квінтавага бурдона; «На птушыным двары» (47) і «Як крычыць певень і кудахчуць куры» (48).
    11 е с е н н ы я найгрышы, надзвычай багатыя і разнастайныя па вобразна-эмацыянальнаму зместу, асаблівасц'ях функцыяніравання і стылявых прыкметах, складаюпь адзін з асноватворных і шматсастаўных пластоў інструментальнага фальклору. На Беларусі, паводле сведчання музыкантаў, усё, што спяваецца, тое і іграецца. Пры гэтым як «для народнага спевака тэкст немагчымы без напеву, а напеў без тэксту» 19, так і для народнага музыканта песенны найгрыш не існуе без сваёй першакрыніцы — песні. Па нашых назіраннях, працэс стварэння інструментальнай версіі песні пачынаецца з яе прыпамінання, бо «калі не будзеш спяваць, то не будзеш іграць!» Таму нярэдка інструменталіст выконвае песню сам, падыгрываючы сабе на інструменце. Калі ж
    19 Лннева Е. Э. Велнкорусскне песня в народной гармоннзаппн. СПб, 1904. Вып. 1. С. V.
    апошні не дазваляе адначасова спяваць і іграць (як, напрыклад, дудка), музыкант «для таго, каб усім было зразумела, што выгаворвае (падкрэслена намі—I. Н.) інструмент, спачатку праспявае хоць бы адну страфу песні і толькі потым узнаўляе яе на інструменце. У час ігры музыкант заўсёды інтаніруе песню мысленна, пра сябе, што пацвярджаюць мімавольнае прапяванне яе асобных папевак уголас, паяўленне прыгукаў, выкліканае напружаннем галасавых звязак.
    У адпаведнасці з агульнапрынятай сістэматызацыяй беларускага песеннага фальклору, у якім вылучаюць песні земляробчага календара і сямейных абрадаў, строга і ўмоўна прымеркаваныя да пэўнага часу і абставін, і песні, якія выконваюцца ў любы час і пры любых абставінах (як гавораць у народзе, «абы-калі»), вытворныя ад іх найгрышы заканамерна падзяліпь таксама на дзве буйныя групы. Першая ўключае найгрышы абрадава прымеркаваныя — каляндарна-земляробчыя (50—95), сямейныя (96—126) і непрымеркаваныя (127—150), да якіх далучаюцца найгрышы імправізацыйныя (151—155).
    У сучаснай народна-інструментальнай практыцы абрадавыя найгрышы ўстойліва бытуюць пад тымі ж назвамі, што і песніпрататыпы: «Каляда», «Каза», «Цярэшка», «Валачобная», «Масленіца», «Вясна», «Купала», «Жніво», «Лета», «Дажынкі», «Восень» або «Вяселле», «Заручыны», «Як чэшуць маладую», «Як за сталом сядзяць» і інш. Калі адны найгрышы функцыяніруюць толькі ў абрадах, дзе ўступаюць у абавязковыя сувязі з іншымі іх кампанентамі, то другія існуюць і па-за абрадамі, захоўваючы трывалыя сувязі з адпаведнымі абрадавымі песнямі. Асаблівасці бытавання найгрышаў прадвызначылі развіццё дзвюх розных форм выканальніцтва — сумеснай, вакальна-інструментальнай, і адзіночнай, сольнай.
    Згодна са шматлікімі этнаграфічнымі апісаннямі XIX— XX стст., інструментальная музыка спрадвеку звязана з рытуальнымі абходамі двароў аднавяскоўцаў і спяваннем святочнавіншавальных песень, якія адбываліся на Беларусі ў розны час — на каляды, масленіцу, вялікдзень, Юр'я і купалле. Неаддзельна яна і ад разгорнутай каляднай гульні «Жаніцьба Цярэшкі». Між тым сапраўдная роля музыканта ў каляндарна-земляробчых (як і сямейных) абрадах, яго ўдзел у стварэнні жыццярадаснага святочнага настрою, а таксама традыцыйнасць выканання абходных і ігравых песень пад музыку ў поўнай меры ўсё яшчэ не ўсвядомлены.
    Музыка поруч з «зачынальнікам», «падхватнічкамі» і «механошай» быў абавязковым удзельнікам кампаніі калядоўшчыкаў і валачобнікаў. «Як шчынальнік, або запявала, лічыцца паміж
    каляднікамі патрэбным чалавекам, так каляднікі не абыходзяцца без дамарослага скрыпача, які не змаўкаючы наігрывае часта на двухструннай скрыпцы сваёй дарогай ад дому да дому і на двары хазяеў»20. Галоўная мэта калядоўшчыкаў — «узвесяліць», «падвесяліць», «развесяліць» гаспадара, гаспадыню і іх дзяцей, пра што і спяваецца ў песнях: «Мы ж твайго двара да й не мінаем, мы ж твайго двара развесяляем...»; «Ой, хадзем да яго, узвесялім яго...»; «Пазволілі адну, пазвольце другую, вам дом звесяліці, вам вясёлым быці» 2І.