Беларуская народная інструментальная музыка
Фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэматызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 655с.
Мінск 1989
Музыкант «падліваў» весялосці і ў час абрадавага хаджэння пераапранутых з «казой»: «Перш заходзіць у хату кіраўнік гуртка з такім прывітаннем: «Добры вечар, пане гаспадару, дазвольце зайсці ў хату маёй кампаніі з «казою» і «мядзведзем» павіншаваць са святам і развесяліць гаспадарскую сям’ю!» А ў гэты час гурток на дварэ сваім вясёлым смехам, гукамі скрыпкі, дудкі ці бубна падбухторвае хатніх, каб паклікалі» 22. А потым «як пусцяць, дак уперад ідзе дзед, вядзе казу за шыю.., тагды немец, маладзічка, і пеўчыя, і музыка. Як увойдуць, дак каза стане пасярод хаты, а дзед ходзе каля яе і стукае палкай у мост. Каля казы і маладзічка, і немец, а пеўчыя і музыка ў парозі. Пеўчыя запяюць, музыка тое ж самае падыгрывае...» 23
На Віцебшчыне, «калі на пасху хадзілі валачобнікі, так з імі абавязкова хадзіў скрыпач. I цымбалы, і скрыпка, і гармонік. Ну гэта калі ёсць. Галоўнае скрыпка — яна больш іграе ў такт, • 24
як хто напяваіць» .
На Гродзеншчыне ў абходзе, які прыпадаў на дзень веснавога Юр’я, «прымаюць удзел толькі дзяўчаты і адзін музыка, які на скрыпцы падыгрывае дзяўчатам, што спяваюць...» Тыя, «што спяваюць найлепей, пад вечар прыбіраюцца ў пралескі і іншыя кветкі, якія ўжо расцвілі, потым з вясёлай песняй ідуць амаль на ўсю ноч, каб абысці ўсе двары... Музыка ідзе наперадзе, а дзяўчаты, павольна ідучы за ім, спяваюць, стаўшы перад хатай.., і
20 Булгаковскнй Д. Г. Пннчукн // Запнскн НРГО. СПб, 1890. Т. 13. Вып. 3. с.4-5-
21 Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі / Рэдкал.: В. К. Бандарчык і інш.; Уклад. A. I. Гурскі. Мінск. 1975. № 228—230, 234, 304 (Беларус. нар. творчасць).
22 Немцаў А. Зборскі сельсавет//Асіповіцкі раён Бабруйскай акругі: Краязнаўчае апісанне. Мінск, 1928. Вып. 2. С. 24.
23 Романов Е. Р. Белорусскяй сборннк. Внльна, 1912. Вып. 8. С. 104.
24 Зап. у 1984 г. у в. Свядзіца Лепельскага р. Віцебскай вобл. ад М. У. Шалкоўскага.
пытаюцца «пана гаспадара», ці дазволіць свой дом развесяліць, на што атрымліваюць адказ: «Весяліце» 25.
У паўночнабеларускай каляднай гульні «Жаніцьба Цярэшкі», гэтым «вяселлі для ўсіх», інструментальная музыка таксама знітавана з песняй. Выб'раныя з агульнай згоды так званыя «бацька» і «матка» пад гукі скрыпкі, падпяваючы і прытанцоўваючы, выбіраюць дзяўчыну для кожнага з хлопцаў. Калі ж «бацькі» пачынаюць «жаніць» дзяцей, усе спяваюць хорам пад ° • 26
музыку жартоуныя «вясельныя» песні .
I ў сапраўдным вяселлі інструментальная музыка неаддзельная ад абрадавых песень самага рознага зместу і настрою, суправаджаючы разам з імі кожны этап рытуалу. Без музыкі, як трапна адзначыў П. В. Шэйн, «як без галашэння нявесты, і свадзьба не ў свадзьбу» 27. На Віцебшчыне музыкант-дудар на вяселлі сіраты замяшчаў нават маці, падказваючы нявесце, як патрэбна сябе паводзіць у той або іншы момант абрадавага цырыманіялу 28.
Вясельны музыка, якога на Гродзеншчыне называюць «вясёлым», а на Магілёўшчыне «скамарохам», іграе «на працягу ўсяго вяселля песні, якія трэба спяваць па абставінах, і ... госці гучна спяваюць за скрыпкаю» . 1 ак, «за царкоунан агароджан да паязджан далучаюцца музыканты, г. зн. два ці тры скрыпачы, і сваю музыку зліваюць з галасамі сваццяў»; «Усе з музыкай адпраўляюцца ў царкву... Пры выхадзе з царквы... пры акампанеменце скрыпкі спяваюць... песні» 30: «У час гатавання каравая скрыпач пад тон каравайніцам наігрывае мелодыі песень. Вынуты з печы каравай кладзецца на засланае настольніцай вечка ад хлебнай дзяжы і пры спевах той жа песні, пад акампанемент скрыпкі, урачыста адносіцца ў камору, кладоўку» 31. I тады, калі маладую вязуць да маладога, «музыкант іграе свае звычайныя
25 Валачобныя песні / Рэдкал.: В. К. Бандарчык і інш.; Склад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей; Склад. муз. часткі В. I. Ялатаў. Мінск, 1980. С. 11 (Беларус. нар. творчасць).
26 Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. СПб, 1887. Т. 1. Ч. 1. С. 99—110.
27 Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. СПб, 1890. Т. 1. Ч. 2. С. 169.
28 Rypinski A. Bialorus. Paryz, 1840. S. 218—221.
29 Романов E. P. Матерналы no этнографнн Гродненской губернпн. Внльна, 1911. Вып. 1. С. 174.
30 Шейн П. В. Матерналы для пзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. Т. 1. Ч. 2. С. 44, 210.
31 Романов Е. Р. Матерналы по этнографнн Гродненской губерннн. Вып. 1. С. 186—187.
п’есы, дапамагае спяваць свахам... песні» 32. Пра непарыўную сувязь песні і музыкі ў час вяселля гаворыцца і ў народных песнях:
Калі саду зямелечка-чарназём, • А туды ехаў молад Лёнечка чарнаброў, А як зачула яго Анечка з церама: — Заедзь, заедзь, молад Лёнечка, ты сюда. Я найму табе і скрыпачку-ігруллю, Пасаджу табе адну свацціцу-пяюллю. Скрыпачка будзець усю ночаньку іграці, А свацціца ўсю дарожаньку пяяці. 33
Можна меркаваць, што ўключэнне інструментальнай музыкі ў каляндарна-земляробчыя і сямейныя абрады адбылося ўжо на ранняй стадыі сацыяльнага развіцця чалавецтва, калі важным рэгулятарам функцыяніравання народнай творчасці была магія, вера ў незвычайную сілу таго, што гаварылася, спявалася і — трэба дадаць — ігралася на музычным інструменце. Падобна да таго, як выкарыстанне слова ў абрадзе абумоўлівалася верай у яго здольнасць «адным сваім паяўленнем рабіць тое, што ім азначана» 34, так і выкарыстанне ў абрадзе інструментальнай музыкі грунтавалася на магіі музычнага гуку, які чалавек атрымліваў на «д’ябальскай прыладзе» — музычным інструменце. Верай у цудадзенную сілу музыкі, у чарауніцтва музыкантау , яюя сваёй ігрой здольны зачараваць увесь навакольны свет, прыроду, як жывую, так і нежывую, прасякнуты многія беларускія народныя казкі і легенды зе. Аб’яднанне магіі слова з магіяй музыкі павялічвала дзейснасць абраду, паглыбляла яго эмацыянальны ўплыў на ўдзельнікаў. 3 цягам часу, калі абрады паступова страчвалі сваю магічную мэтанакіраванасць і ператвараліся ў вясёлыя, поўныя радасці і жартаўлівасці драматызаваныя прадстаўленні, забавы, роля інструментальнай музыкі, звязанай у
32 Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. Т. 1.4. 2. С. 179.
33 Зап. Т. Б. Варфаламеева ў 1977 г. у в. Велеўшчына Лепельскага р. Віцебскай вобл. ад групы жанчын.
34 Потебня A. А. Об-ьяснення малорусскнх н сродных народных песен. Варшава, 1887. Т. 2. С. 59.
35 Цікава, што словы «гусльннкн», «гуслярь», якія выкарыстоўваліся ў літаратурных помніках XVI ст., мелі значэнне «чараўнік» (Булыка A. М. Даўнія запазычанні беларускай мовы. Мінск, 1972. С. 153).
36 Гл. казкі «Чорт і музыка» (Сержпутовскнй A. К. Сказкн н рассказы белорусов-полешуков. СПб, 1911), «Музыка і воўк» (Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі. Мінск, 1971), «Музыка і яшчарка» (там жа), «Музыка-чарадзейнік» (Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. Т. 1.4. 1).
найбольшай ступені з іх «вясёлым» бокам, станавілася ўсё больш важкай.
У разгледжаных вышэй каляндарных і сямейных абрадах песня і найгрыш функцыяніруюць сінхронна і з’яўляюцца раўнапраўнымі. Народныя музыканты настойліва падкрэсліваюць, што яны «іграюць, а не падыгрываюць». У інструментальнай партыі пры суправаджэнні рознажанравых абрадавых песень даволі выразна праяўляюцца дзве тэндэнцыі: адна з іх звязана з імкненнем музыканта дубліраваць песенны напеў, другая — з імкненнем вар’іравапь яго. Туруючы спевам, інструменталіст як бы памятае, «што традыцыйная нязменнасць напеваў-формул усіх відаў каляндарна-земляробчых і сямейна-абрадавых песень захоўваецца ў харавым выкананні больш устойліва, чым у сольным... Пры харавым унісонна-гетэрафонным іх выкананні, у прынцыпе строга манадыйным, спевакі як бы імкнуцца «захаваць» традыцыйныя напевы-формулы ў першапачатковым іх выглядзе. Яны спяваюць гэтыя песні амаль таксама чаканна, як вымаўляюць формулы замовы, дапускаючы толькі нязначныя, імправізацыйна ўзнікаючыя адхіленні ад унісону, пераважна арнамен47 тальныя» .
Прытрымліваючыся «правіл», уласцівых мясцовай песеннай традыцыі, музыкант пры суправаджэнні, напрыклад, абходных калядак дубліруе напеў, захоўваючы ўласцівыя яму інтанацыйна-ладавыя, рытмічныя, структурна-кампазіцыйныя і выканальніцкія асаблівасці (50). Тэмбравай звонкасці і маляўнічасці «вулічнага спявання» на адкрытым паветры, выразнай атацы кожнага гуку рытмаформулы 38 цалкам адпавядае прыўзнятасць эмацыянальнага настрою, дакладнае інтанаванне мелодыі, пругкасць рытмічнай пульсацыі, якія адрозніваюць скрыпічную партыю.
Разам з тым сумеснае гучанневакальнай унісонна-гетэрафоннай партыі, спецыфічна афарбаванай у залежнасці ад таго, хто і як спявае — мужчыны, ж{інчыны, падлеткі, паасобку або разам, і партыі сольна-інструментальнай, таксама індывідуалізаванай у тэмбрава-рэгістравых адносінах, ярка кантрастна ў выніку як спалучэння вакальнага і інструментальнага пачаткаў саміх па сабе, так і ўключэння ў ансамбль таго або іншага музычнага інструмента.
37 Можейко 3. Я. Песенная культура Белорусского Полесья: Село Тонеж. Мннск, 1971. С. 110.
38 Мухарннская Л. С. Белорусскне народные песнн: Нсторнческое развнтне. Мннск, 1977. С. 76; Мажэйка 3. Я. Напевы зімовых песень: Сучасны стан; тыпы калядных напеваў і раёны іх пашырэння//Зімовыя песні. С. 37.
На Беларусі для суправаджэння абходных песень выкарыстоўваецца скрыпка (паўсюдна), гармонік, балалайка і дудка (у некаторых мясцовасцях). Кожны з гэтых інструментаў мае своеасаблівы комплекс акустычных, выразных, тэхніка-выканальніцкіх магчымасцей, а таксама спецыфічны спосаб выкладання, залежны ад мясцовай выканальніцкай традыцыі і асабістага майстэрства музыканта. На Палессі скрыпач пры суправаджэнні абходнай калядкі (50) інтануе яе мелодыю двухгалосна, прычым мелодыя гучыць у верхнім голасе, а ў ніжнім настойліва паўтараюцца асноўны і квінтавы гукі ладу (дыяфонія на бурдоннай аснове). Скрыпічная партыя дадае вакальнай пявучасці, выразнасці і разам з тым «аб’ёмнасці». На Паазер’і скрыпач пры суправаджэнні абрадавых вясельных песень «Як дораць маладую» і «Як адпраўляюць маладую» (98, 99) выкладае вакальнапесенную мелодыю таксама двухгалосна, але тут бурданіраванне на першай і пятай ступенях ладу спалучаецца з тэрцавай уторай, якой належыць дамінуючая роля. Да таго ж мелодыя шчодра ўпрыгожваецца фаршлагамі, пабудаванымі на інтэрвалах тэрцыі, кварты, актавы, што павялічвае гарманічную насычанасць ансамблевага гучання.