Беларуская народная інструментальная музыка
Фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэматызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 655с.
Мінск 1989
59 Звесткі пра гэта гл. у кн.: Саламевіч I. У. Міхал Федароўскі. Мінск, 1972. С. 179.
60 Federowski М. Lud biaioruski. Т. 6. Piesni. Warszawa, 1960.
на-кампазіцыйныя асаблівасці, працэсы інтанацыйна-меладыч^ нага і рытмічнага вар’іравання, спецыфіку выкладання на розных інструментах.
У артыкуле «Заўвагі аб беларускай народнай песні», які быў змешчаны ў зборніку, Я. У. Гіпіус упершыню ўдзяліў увагу беларускай народнай інструментальнай музыцы. Ен вылучыў у ёй дзве асоба развітыя вобласці — «суправаджэнне песні і шматлікія, разнастайныя ўласна інструментальныя плясавыя песні», адзначыў высокую прафесійную культуру народных скрыпачоў (асабліва традыцыю інструментальнага суправаджэння песні), існаванне распрацаваных кампазіцыйных прыёмаў інструменталізацыі песенных напеваў на дудзе, засведчыў пераўтварэнне ў беларускай інструментальнай музыцы інтанацый і рытмаў заходнееўрапейскай, рускай гарадской танцавальнай музыкі, сучаснай рускай і ўкраінскай песні, яўрэйскага фальклору 61. Публікацыя палескіх найгрышаў і даследчыцкія назіранні Я. У. Гіпіуса заклалі асновы сапраўды навуковага падыходу да збірання, натацыі і вывучэння інструментальнага фальклору на Беларусі, сцвярджалі погляд на яго, як на з’яву яркую, самабытную, якая «мае вялікае мастацкае, гістарычнае і навуковае значэнне».
26 узораў палескай інструментальнай музыкі запісаў у 1932 г. вядомы ўкраінскі фалькларыст-музыказнаўца Ф. М. Калеса ў час этнаграфічнай экспедыцыі з К. Машынскім 62.
Аднак мэтанакіраваная праца па збіранню і даследаванню інструментальнай музыкі беларусаў разгортваецца толькі пачынаючы з 1960-х гадоў. Ажыццяўляецца яна пераважна супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Шматлікія фоназапісы, якія захоўваюцпа ў яго архівах, сведчаць, што і сёння інструментальная музыка — з’ява жывая і даступная непасрэднаму назіранню і фіксацыі.
Неабходнасць рознабаковай распрацоўкі многіх праблем інструменталы-іага фальклору была глыбока асэнсавана I. П. Благавешчанскім, які ў праграмным нарысе «Да гісторыі беларускай рароднай інструментальнай музыкі» паставіў пытанне аб інструментазнаўстве як асобай, самастойнай навуковай дысцыпліне, якая мае свой прадмет, задачы і мэты даследавання і патрабуе комплекснага падыходу да свайго вывучэння, сацыяльна-дэтэрмінаванай класіфікацыі не толькі беларускіх народных музычных інструментаў, але і жанраў інструментальнай музыкі63. Аднак
61 Белорусскне народные песнн. С. 121 —123.
62 Колесса Ф. М. Народна музнка на Поліссі//Музнкознавчі праці. Кнів, 1970. С. 409.
63 Благовеіденскнй Н. П. Некоторые вопросы музыкального нскусства: Педагогнка, эстетнка, фольклор. С. 103—143.
паколькі рухавіком навукі быў і застаецца факт, то першачарговай надзённай задачай беларускага этнаінструментазнаўства з яўляецца публікацыя дасканалых узораў народнай інструментальнай музыкі, што адкрые, несумненна, прастор для яе навуковага асэнсавання і шырокага практычнага засваення. Рашэнню гэтай асноўнай задачы і падпарадкавана выданне дадзенага тома, складзенага на падставе ўласных запісаў найгрышаў у час сістэматычных фальклорных экспедыцый 1971 —1987 гадоў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Апрача таго, у томе прыведзены адзінкавыя, часам малавядомыя, а то і не апублікаваныя ўзоры інструментальнай творчасці, зафіксаваныя I. Трачыкам, Ф. М. Калесай, Ф. А. Рубцовым, Л. Н. Фёдаравым, К. Г. Світавай, Н. М. Савельевай 64.
64 Звесткі пра іх запісы прыведзены ў каментарыях.
УМОУНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ
Пры натаванні фоназапісаў, акрамя агульназначнай, выкарыстаны спецыфічныя для фальклорнага інструментальнага і песеннага матэрыялу абазначэнні.
У найгрышах ключавыя знакі расстаўлены на агульнапрынятым узроўні і ў агульнапрынятай паслядоўнасці. У вузкааб’ёмных напевах дадзены толькі тыя ключавыя знакі, якія сустракаюцца ў мелодыі на ўзроўні яе дыяпазону.
У танцавальных найгрышах тактавыя рысы маюць агульнапрынятае значэнне, у песенных жа яны выкарыстаны ў якасці ўмоўнага раздзяляльнага знака, які паказвае рытмічнае чляненне напеву.
| і II над нотаносцам абазначаюць у найгрышах заканчэнне паўкалена і лена, у песнях -— меластрафы і музычна-рытмічнага перыяду.
Павышэнне гуку меншае за паўтон і аналагічнае паніжэнне —
t I або (#) ({>) •
Глісанда ў найгрышах у зыходзячым і ва ўзыходзячым кірунках
—\І/.
Глісандзіраваныя заканчэнні гукаў у напевах адзначаны падвойнымі лі-
гамі
Гук, на якім
прыблізна заканчваецца глісанда,—
нотным знакам
Для мужчынскіх
галасоў гучанне актавай ніжэй адзначана ключавымі
знакамі
8
Нязначнае зацягванне гуку і адпаведнае яго
ўкарачэнне абазнача-
на "* v
У найгрышах, якія выконваюцца ў tempo rubato, метраном абазначаны прыблізна
У паэтычных тэкстах песень захаваны лексічныя, а ў некаторых выпадках і фанетычныя дыялектныя асаблівасці беларускіх гаворак.
ІНШЫЯ СКАРАЧЭННІ
Адз. зах.— адзінка захавання
АІМЭФ АН БССР — Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР в.— вёска
губ. — губерня
зап.— запісала (эапісаў)
п.— павет
р.— раён
спр.— справа
вобл. — вобласць
г. н. — год нараджэння
ст.— стужка ф.— фонд
СІГНАЛЬНЫЯ НАЙГРЫШЫ
1. ЯК У ПОЛЕ ВЫГАНЯЮЦЬ
4. ЯК КАРОУ САБІРАЮЦЬ 3 КУСТОУ
>72
5. СІГНАЛ ДРУГОМУ ПАСТУХУ
6. ГОЙКАННЕ
7. ПАБУДКА («ЯК ГОНЯЦЬ НА ЛУГ») ^63
Труба
б
4. За«. 1068
49
8. ЯК ЗАВУЦЬ ДАЯРАК КАРОУ ДАІЦЬ
12. НА РАНІЦУ
14. КАЛІ КАРОВА ЗГУБІЛАСЯ У ЛЕСЕ
18. КАЛІ КАРОВА ЗГУБІЦЦА
^76
19. ДАДОМУ
20. РАНІЦАЙ
J«110
б
23. ЯК ВЫГАНЯЮЦЬ КАРОУ У ПОЛЕ
26. ЯК ЛЮДЗЕЙ САБІРАЮЦЬ
Калатушка /біла/
J=40
J J J J J J
27. СІГНАЛ ТРЫВОГІ
J=H6
J J J J J J
ГУКАВЫЯЎЛЕНЧЫЯ НАЙГРЫШЫ
28. ЯК ПАСТУХІ ТРУБІЛІ НА ПАСЬБЕ
30. ЯК ТРУБІЛІ ПАСТУХІ
Дудка
31. РАНІЦАЙ («ЛІЗАВЕТА, ЙДЗІ СЮДЫІ»)
J®138
32. ЗА ВУЛІЦАЙ
33. ЯК АДСТАНЕ ЖЫВЁЛА
34. КАЛІ ЖЫВЁЛУ ВЫГАНЯЮЦЬ
35. ЯК МОНЯЦЬ КАРОУ
J^136
36. ЯК ТРУБІЛІ HA РОЗЕ
37. ІМІТАЦЫЯ ГУЧАННЯ ЛІРЫ
J=96
38. ЯК ГАЛОСЯЦЬ МАТКА I ДАЧКА НА ВЯСЕЛЛІ
5. Зак. 1068
65
39. ЦЯЛУШАЧКА
Далібог, даражэнькія мае, раскажу я вам адну быль. Гэта было ўжо даўно ў Мінскай губерні. Была там дзярэўня Ганаполле. I жыла ў гэтай дзярэўне ўдава Тэкля. I была ў яе дачушка, звалася Алёнка. Вось анодысь гаворыць Тэкля: «Алёнка, дачушка, давай купім з табой цялушачку і будзем гадаваць. Ты будзеш на пашу ганяць. Мо трапіцца замуж — будзе табе пасага». I вот купілі яны цялушачку. Выганяе Алёнка яе на пашуг адкрывае ў хляве вароты:
Выходзіць цялушачка. Алёнка ёй: «Гпруць у поле, тпруць у поле, тпруць у поле, тпруць у поле!» Выгнала на лужок і зай-
грала ў ражок:
А патом заспявала: «А ў мае бабусі было тры гусі»:
J =82
Вот Алёнка заспявалася, загулялася, а цялушачка пайшла і пайшла то за пянёчак, то за кусточак, далёй і далей — і згубілася. Аглядзелася Алёнка, што цялушачкі няма, і давай іграць у ражок:
А патом пачала зваць цялушачку:
Алёнка зноў пачала зваць цялушачку:
J«112
Чусхліпвае)
1
Пачула цялушачка голас Алёнкі і пачала рыкапь:
Вот прыходзіць цялушачка. Алёнка пагнала яе дамоў: J =84
Прыгнала Алёнка пялушачку дамоў, адкрывае вароты:
Загнала ў хлеў і вароты закрывае:
I колічкам забіла (тут музыкант стукае смыкам па верхняй
дэцы скрыпкі: . . . . J )• Ад радасці заспявала і заскакала
Алёнка:
J =112
Дзя_ куй бо_ гу, што ця_ лу— шач_
40. ЦЯЛУШАЧКА
Цялушачка — гэта такая шутлівая музыка. Некалі я быў у падпасіках (гэта, можа быць, 60 лет ці больш таму назад). Пасвіў кароў і на скрыпцы іграў. Так любіў скрыпку, што нават браў яе ў поле іграць, калі пагода харошая.
I вот пасвілі каровы, трэба было гнаць дадому. У аднае старушкі згубілася цялушачка. Гэта старушка ходзіць па кустах, па лазе, плача ўсё і прыгаварывае: «Цялушачкі няма, цялушачкі няма»:
>69
&* Ця_лу« шач_ кі ма, * цялуінач-кі
А даўней жа ваўкоў многа было. Як толькі згубілася карова, не заначавала дома, назаўтра ўжо ваўкі яе з’ядуць. Вот гэта баба ходзіць, плача. Усё гэта я ўзяў з яе — на скрыпку сыграць назаўтра.
Патом баба гэта ўзрадавалася, што цялушачку знайшла. I давай тпруць-мыць гнаць яе і прыпявацы «Лепей дома на саломе, як у лесе на верасе». I давай я іграць гэту «Цялушачку»:
Гэта бабуля ўзрадавалася і давай пець: «Вот дык я сваю цялушачку знайшла»:
J=112
Назаўтра пастушок выганяе ў поле. Гэта баба выганяе цялушачку. Адкрывае вароты. Заскрыпелі вароты:
Вароты заскрыпелі — на дварэ сабачка забрахала:
J=162
Баба давай цялушачку гнаць і прыпяваць: «Лепей дома на саломе, як у лесе на верасе»:
I ўсё падганяе:
J-92
А пастушок у ражок па сяле іграе:
J =108
Выгналі на луг. На лугу кукуля закукавала:
J«82
41. ЦЯЛУШАЧКА
Гэта было даўно, і гэта сушчэсцвенная праўда. Хаціця верце, хаціця не. Жылі-былі дзед Астап і бабка Таццяна, і сястра Астапа — старая дзева Наста. I была ў іх бурая карова. Аднажды бабка Таццяна позна вечарам спрашывае: «Астап, ці залажыў ты падваротню? Глядзі, штобы карова не вылезла!»— «Да, да, залажыў, кажацца, залажыў».— «Ідзі пасматрі».— «Да залажыў я!»— «Ай, трясца табе ў бок, пайду сама». Прыходзіць бабка Таццяна і плача: карова-та вылезла пад вароты. «Гдзе яе мы будзем іскаць? Астап, ваўкі зарэжуць! А божухна ты мой!»
(Строй скрыпкі е—d1—a1—е2.)
Л/146
Тут і сястра Астапава Наста заплакала:
I дзед Астап заплакаў:
Бабка Таццяна залементавала: «А божухна ты мой! А гдзе мы яе будзем іскаць? Пайдзём, Астап, пазавём пастуха Навумёнка. Можа ён як-нібудзь пасобіць нам атыскаць карову». Пайшлі іскаць яе ўсе ўмесце і плачуць:
«Мікалай, патрубі-ка ты ў трубу, можа яна адзавецца?»
Бабка Таццяна завець карову:
Слухалі, слухалі, прыслухоўвалісь — нету нігдзе. He адзываецца. «Мікалай, ну-ка ты яшчэ патрубі!»
Ціха — усе настаражылісь: адзываецца як будта:
Ну тут уже ўсе давольны сталі. I пайшлі ў пляскі:
Прывялі карову дамоў, загналі ў сарай і закрылі вароты (скрыпач імітуе скрып варот).
Ну, Астап, штобы ты больш не забываў падваротню закладываць, a то сайдзе карова і ваўкі разарвуць!
42. ЦЯЛУШКА
Пастух пасвіў карову, а патом пацяраў яе. I стал, значыць, зваць па клічцы: «Бурёнушка, Бурёнушка, Бурёнушка! А гдзе ж мая Бурёнушка?» Бурёнушкі нет. Он стал плакаць. Кагда он заплакал, ана ўслыхала і давай яму мычэць. I он услыхал яе. А кагда ўслыхал, стал плісаць: «Слава богу, што каровушка нашлась, Бурёнушка мая!»