• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская народная інструментальная музыка Фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэматызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент.

    Беларуская народная інструментальная музыка

    Фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэматызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 655с.
    Мінск 1989
    159.24 МБ
    У аснове гэтага «марша» — мелодыя папулярнай у Гарадоцкім раёне бяседнай песні «Лучше нет на свеце малайца, як Івана Спірыдонавіча», якая мае незвычайную для жанру марша, але традыцыйную для беларускай народнай танцавальнай музыкі структуру AAt ВВі (6+6) + (6+6). У свядомасці народных музыкантаў даная вясёлая песня выступае эквівалентам «свадзёбнага» марша.
    171.	Паздравіцельяы марш
    Зап. у 1984 г. у г. Чашнікі Віцебскай вобл. ад В. М. Царонка, 1906 г. н. Гэта — «Раэвітанне славянкі».
    172.	Надзялёвы марш
    Зап. у 1974 г. у г. п. Езярышча Гарадоцкага р. Віцебскай вобл. ад П. 1. Герасімава, 1910 г. н. і М. А. Анушонка, 1905 г. н.
    Іграюць, калі надзяляюць маладых.
    173.	Вясельны марш
    Зап. у 1980 г. у в. Куранец Вілейскага р. Мінскай вобл. ад П. А. Ясінскага, 1910 г. н. і М. А. Ясінскай, 1912 г. н.
    Іграюць, як каравай дзеляць.
    174.	Вясельны марш
    Зап. у 1978 г. у в. Смольніца Смалявіцкага р. Мінскай вобл. ад П. П. Жарко, 1933 г. н. і I. В. Рудога, 1932 г. н. Натацыя М. В. Сіраты.
    Па словах гарманіста, гэта даўнейшы смалявіцкі марш. Іграюць, як дзеляць каравай і маладая пераязджае да маладога.
    175.	Марш музыкавту
    Зап. у 1971 г. у в. Пожарцы Пастаўскага р. Віцебскай вобл. ад Л. I. Мелеца, 1898 г. н.
    Іграюць, калі збіраюць грошы для вясельных музыкантаў.
    176.	Расхадны марш
    Зап. у 1971 г. у в. Пожарцы Пастаўскага р. Віцебскай вобл. ад П. П. Рагіні, 1920 г. н., С. I. Крывенькі, 1920 г. н., I. I. Мацкевіча, 1922 г. н., У. А. Крывенькі, 1930 г. н. Натацыя М. В. Сіраты.
    Пад гукі гэтага марша госці разыходзяцца з вяселля.
    177.	Як у армію адпраўляюпь
    Зап. у 1985 г. у в. Вострава Лепельскага р. Віцебскай вобл. ад A. В.
    Ганчаронка, 1906 г. н.
    Музыканты Віцебшчыны вызначаюць даны найгрыш, меладычнай асновай якога з’яўляецца руская народная песня «Апошні сёлетні дзянёчак», як марш. Калі яго іграюць, то навабранца надзяляюць, як маладых на вяселлі, і адпраўляюць з хаты.
    АБРАДАВА НЕПРЫМЕРКАВАНЫЯ НАПГРЫШЫ
    178.	Барынька
    Зап. у 1976 г. у в. Сіманавічы Драгічынскага р. Брэсцкай вобл. ад I. П. Піцухі, 1905 г. в.
    Выканаўца настойліва абыгрывае адну меладычную фразу, шчодра аздабляючы яе мелізматыкай. У выніку ствараецца пераліўчаты, уэорысты фон, на якім рэльефна выдзяляецца мелодыя.
    179.	Круглая
    Зап. Л. Н. Фёдараў у 1970 г. у в. Харашкі Магілёўскага р. Магілёўскай вобл. ад Е. В. Міхайлавай, 1900 г. н.
    АІМЭФ АН БССР, ф. 2, воп. 70, ст. 93. Натацыя I. Дз. Назінай.
    У аснову найгрышу пакладзены два меладычныя звароты розных памераў. Пры шматразовых паўторах адзін зварот гнутка пераходзіць у другі, пры гэтым адбываецца іх пераметрызацыя.
    180.	Просты
    Зап. у 1976 г. у в. Моладава Іванаўскага р. Брэсцкай вобл. ад Я. Д. Сахарчука, 1901 г. н.
    Уласцівая найгрышу «экспрэсія нязменнасці» дасягаецца «ўпартай» паўторнасцю двухтактавых мелодыка-рытмічных зваротаў як у першым, так і другім калене.
    181.	Мікіта
    Зап. Л. Н. Фёдараў у 1970 г. у в. Горталь Івацэвіцкага р. Брэсцкай вобл. ад М. А. Фядзьковіча, 1901 г. н.
    АІМЭФ АН БССР, ф. 2, воп. 70, ст. 93. Натацыя I. Дз. Назінай.
    Асновай найгрышу служыць чатырохтакт, які пастаянна завяршаецца II ступенню ладу, што патрабуе далейшага развіцця і садзейнічае ўзнікненню «незамкнёнай», кальцавой формы (вызначэнне Ф. Калесы).
    182.	Юрачка
    Зап. у 1972 г. у г. Чэрвені Мінскай вобл. ад I. I. Лычкоўскага, 1902 г. н. Канструктыўнай асновай двух васьмітактавых кален служаць двухтактавыя меладычныя звароты.
    183.	Мяцеліца
    Зап. у 1973 г. у в. Казлы Шабуніна, 1897 г. н.
    Найгрыш будуецца шляхам лівага ў меладычных адносінах пульсацыі толькі двух секундава
    Горацкага р. Магілёўскай вобл. ад Ф. П.
    шматразовай паўторнасці аднаго своеасабчатырохтакта, заснаванага на рытмічнай спалучаных гукаў.
    184.	Барыня беларуская
    Зап. у 1977 г. у в. Палуж I Краснапольскага р. Магілёўскай вобл. ад М. С. Каплунова, 1906 г. н.
    Шматразова паўтараючы адзін і той жа чатырохтакт, выканаўца пры дапамозе раптоўных ладавых зрухаў, мудрагелістай акцэнтуацыі, безупыннага паскарэння тэмпу дасягае значнай дынамізацыі музыкі.
    185.	Верабей
    Зап. у 1980 г. у в. Куранец Вілейскага р. Мінскай вобл. ад П. А. Ясінскага, 1910 г. н. і М. А. Ясінскай, 1912 г. н.
    Пры раўнамернасці рытмічнай пульсацыі найгрыш вылучаецца дзіўнай рухомасцю сваёй мелодыкі, што тлумачыцца паяўленнем усё новых варыянтаў яе састаўных папевак.
    186.	Верабей
    Зап. Л. Н. Фёдараў у 1963 г. у в. Загліннікі Лепельскага р. Віцебскай вобл. ад групы мужчын.
    АІМЭФ АН БССР, ф. 2, воп. 63, ст. 61. Натацыя I. Дз. Назінай. У партыі цымбалаў асобую ўвагу прыцягваюць секундавыя сугучнасці,
    якія атрымліваюцца ўдарам палачак у пунктах перакрыжавання струн.
    187.	Верабей
    Зап. у 1984 г. у в. Копцевічы Чашніцкага р. Віцебскай вобл. ад I. В. Мадрыда, 1912 г. н.
    Па словах гарманіста, «даўней гэтым танцам пачыналіся ўсе вечарынкі».
    188.	Верабей
    Зап. у 1973 г. у в. Казлы Горацкага р. Магілёўскай вобл. ад Ф. П. Шабуніна, 1897 г. н.
    Найгрыш пабудаваны на кантрасце двух кален — болып спакойнага лірызаванага і імклівага з дробным рытмічным малюнкам. Але як у першым, так і другім калене дзейнічае адзін і той жа формаўтвараючы прынцып, заснаваны на паўторнасді чатырохтакта.
    189.	Качан
    Зап. у 1976 г. у в. Ботава Пінскага р. Брэсцкай вобл. ад Н. М. Нарывончык, 1924 г. н. і А. Я. Нарывончыка, 1912 г. н.
    Каларытнае гучанне найгрышу абумоўлена выкарыстаннем трохгуччаў квінтавай структуры, квінтавых паралелізмаў, нечаканымі ладавымі мадуляцыямі.
    190.	Качан
    Зап. Ф. А. Рубцоў у 1938 г. у в. Чорныя Броды Пратасаўскага с/с Парычскага р. Палескай вобл. ад Т. I. Лішонка, 1864 г. н. Натацыя Я. У. Гіпіуса (Эвальд 3. В. Песнн Белорусского Полесья. М., 1979. С. 129, № 74. Ф.— A. AH СССР, фонограмма 4552).
    191.	Чыжык
    Зап. у 1983 г. у в. Лясная Рагачоўскага р. Гомельскай вобл. ад I. Ц.
    Аксёнава, 1896 г. н.
    192.	Чыжык
    Зап. у 1973 г. у в. Казлы Горацкага р. Магілёўскай вобл. ад Ф. П.
    Шабуніна, 1897 г. н.
    193.	Грачавікі
    Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. М. Семенчука, 1911 г. н.
    Хуткае чаргаванне розных рытмічных малюнкаў, скрыпічных штрыхоў, нечаканае паяўленне на слабых долях такта дынамічных акцэнтаў прыдаюць найгрышу гуллівы характар.
    194.	Грачанікі
    Зап. у 1976 г. у в. Харомск Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад I. П. Дранца, 1924 г. н.
    Калі ў папярэднім узоры варыянтнасць VII ступені ладу назіраецца толькі раз, то ў гэтым найгрышы робіцца пастаяннай, узмацняючы маляўнічасць яго гучання.
    195.	Грачанікі
    Зап. у 1987 г. у в. Ліпск Ляхавіцкага р. Брэсцкай вобл. ад С. А. Памазанскага, 1912 г. н.
    У адрозненне ад столінскіх варыянтаў Грачанікаў ляхавіцкі мае яшча адно калена.
    196.	Мікіта
    Зап. у 1979 г. у в. Міжэвічы Слонімскага р. Гродзенскай вобл. ад I. I. Валюка, 1914 г. н.
    197.	Бура
    Зап. у 1976 г. у в. Хомск Драгічынскага р. Брэсцкай вобл. ад Ю. Ц. Папені, 1900 г. н.
    Найгрыш вылучаецца маляўнічасцю свайго каларыту, што абумоўлена варыянтнасцю III і IV ступеней ладу, павышэннем VI ступені, «барацьбой» двух меладычных устояў — танічнага і дамінантавага.
    198.	Мяцеліца
    Зап. у 1977 г. у г. Чэрвені Мінскай вобл. ад I. I. Лычкоўскага, 1902 г. н.
    199.	Мяцеліца
    Зап. Ф. А. Рубцоў у 1938 г. у в. Чорныя Броды Пратасаўскага с/с Парычскага р. Палескай вобл. ад Т. I. Лішонка, 1864 г. н. Натацыя Я. У. Гіпіуса (Эвальд 3. В. Песнн Белорусского Полесья. М„ 1979. С. 129. Xs 75. Ф.— A. AH СССР, фонограмма 4552).
    200.	Шастак
    Зап. Л. Н. Фёдараў у 1963 г. у в. Загліннікі Лепельскага р. Віцебскай вобл. ад групы мужчын. Натацыя I. Дз. Назінай.
    АІМЭФ АН БССР, ф. 2, воп. 63, ст. 61.
    201.	Шастак
    Зап. у 1977 г. у в. Цітва Пухавіцкага р. Мінскай вобл. ад С. I. Стральцова, 1909 г. н. (прыпеўка).
    Зап. у 1983 г. у в. Дзягільна Дзяржынскага р. Мінскай вобл. ад П. А. Шчорса, 1923 г. н., М. А. Акаловіча, 1933 г. н., М. М. Акаловіча, 1956 г. в., A. А. Калечыца, 1946 г. н. і A. I. Калечыца, 1927 г. н. Натацыя М. В. Сіраты.
    Па словах С. I. Стральцова, «Шастак — даўнейшы танец, які многа людзей гуляла па кругу пад музыку і прыпеўкі».
    Ш а с т а к — «манета, якая складала шэсць медных капеек ранейшай каштоўнасці» (Насовіч I. I. Слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1983. С. 709).
    202.	Журавель
    Зап. Л. Н. Фёдараў у 1960 г. у в. Вялікае Падлессе Ляхавіцкага р. Брэсцкай вобл. ад М. Н. Таранды, 1874 г. н. Натацыя I. Дз. Назінай.
    Асноватворнае калена найгрышу мае пытальна-адказную структуру.
    203.	Таўкачыкі
    Зап. у 1980 г. у в. Куранец Вілейскага р. Мінскай вобл. ад П. А. Ясінскага, 1910 г. н.
    У адрозненне ад іншых музыкант трактуе цымбалы як інструмент шырокіх выразных магчымасцей, на якім магчыма выконваць мелодыю з акампанементам.
    204.	Гуляць круга
    Зап. у 1987 г. у в. Ліпск Ляхавіцкага р. Брэсцкай вобл. ад Л. К. Дыдышка, 1926 г. н. (прыпеўка) і С. А. Памазанскага, 1912 г. н. (найгрыш).
    У данай мясцовасці гэтаму танцу спадарожнічаюць розныя тэксты. Налрыклад:
    Чыя гэта коровенька
    Па сялу рыкае?
    Ці не таго гультая, Што жынку не мае?
    Адчыняйце коровеньку —
    Няхай не рыкае.
    Ажаняйце гультая —
    Няхай жонку мае.
    Да й загналі коровеньку, Да ўжо не рыкае.
    Ажанілі гультая, Да ўжо жонку мае.
    Гэты танец зафіксаваны таксама ў Маларыцкім і Івацэвіцкім раёнах Брэсцкай вобл. пад назвамі «Кружок» і «Кружачок».
    Г у л я ц ь — па-мясцоваму «танцаваць».
    205.	Гусарыкі
    Зап. Л. Н. Фёдараў у 1970 г. у в. Харашкі Магілёўскага р. Магілёўскай вобл. ад Е. В. Міхайлавай, 1900 г. н. Натацыя I. Дз. Назінай.
    АІМЭФ АН БССР, ф. 2, воп. 70, ст. 93.
    У найгрышы ў якасці бурдону, акрамя V, пастаянна выкарыстоўваецца і II ступень соль мажора.
    206.	Крыжачок
    Зап. у 1983 г. у в. Глыбаў Рэчыцкага р. Гомельскай вобл. ад Ф. Н. Дзенічэнкі, 1924 г. н.
    Паслядоўнае выкарыстанне мандаліністам 4-й адкрытай струны («баска») інструмента сведчыць аб праламленні прынцыпу бурданіравання, характэрнага для беларускай народнай інструментальнай музыкі.
    207.	Крыжачок
    Зап. у 1975 г. у в. Дзягільна Дзяржынскага р. Мінскай вобл. ад М. М. Мірона, 1902 г. н.
    Найгрыш вылучаецца своеасаблівым ладавым каларытам, што абумоўлена наяўнасцю ў мелодыі беспаўтонавых зваротаў.
    208.	Жабка
    Зап. у 1980 г. у в. Куранец Вілейскага р. Мінскай вобл. ад П. А. Ясінскага, 1910 г. н.