Беларуская народная інструментальная музыка
Фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэматызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 655с.
Мінск 1989
VI пункт: Полька.
245. Кадрыль
Зап. у 1977 г. у г. Мінску ад П. Д. Жаканава, 1927 г. н. (нарадзіўся ў в. Вербаўка Чавускага р. Магілёўскай вобл.).
Гэты буйны твор народна-інструментальнай музыкі складаецца з пяці папулярных у данай мясцовасці кален: першае і пятае, па словах скрыпача.— уласна «кадрыльная музыка», якая не мае самастойных назваў; пятае калена — Барыня — можа замяняцца Гапачком. Для выканальніцкага стылю музыканта характэрны яркасць і маляўнічасць ладава-танальных зрухаў, кантрастаў, вынаходлівасць спалучэння розных рытмічных фігур, штрыхоў, дынамічных нюансаў, добрае валоданне інструментам.
Зап. у 1973 г. у в. Кашаны Крычаўскага р. Магілёўскай вобл. ад Ц. Ф. Краўцова, 1915 г. н.
247. Кадрыль
Зап. у 1975 г. у в. Краснае Мсціслаўскага р. Магілёўскай вобл. ад К. М. Зяброва, 1909 г. н. і К. В. Шэкун, 1918 г. н.
248. Кадрыль
Зап. у 1972 г. у в. Груздава Пастаўскага р. Віцебскай вобл. ад П. П. Рагіні, 1920 г. н., С. I. Крывенькі, 1920 г. н., I. I. Мацкевіча, 1922 г. н. і У. А. Крывенькі, 1930 г. н. Натацыя М. В. Сіраты.
Кадрыль уключае пяць кален-«штрофаў».
249. Лавсье
Зап. у 1972 г. у г. Чэрвені Мінскай вобл. ад I. I. Лычкоўскага, 1902 г. н.
Назва «Лансье» (яе мясцовыя варыянты «Лянсей», «Лянцяй», што значыць лянівы на працу) замацавана на Беларусі не толькі за шматчасткавай інструментальнай кампазіпыяй тыпу кадрылі, але і за самастойным танцам.
250. Лавсье
Зап. у 1980 г. у в. Высокая Гара Бярэзінскага р. Мінскай вобл. ад У. I. Ладуцькі, 1912 г. н.
251. Лансье
Зап. у 1977 г. у г. Мінску ад П. Д. Жаканава, 1927 г. н.
Публікуемы найгрыш з яўляецца, па словах музыканта, спецыяльна прызначаным для Лансье (танца тыпу кадрылі) каленам. Яго мясцовая назва «Лянцяй» («лянівы да работы») адлюстроўвае больш спакойны, чым у кадрылі, характар танца.
252. Лансье
Зап. у 1973 г. у в. Краснае Мсціслаўскага р. Магілёўскай вобл. ад К. М. Зяброва, 1909 г. н. і К. В. Шэкун, 1918 г. н. Натацыя М. В. Сіраты.
253. Шахцёр
Зап. у 1983 г. у в. Лясная Рагачоўскага р. Гомельскай вобл. ад I. Ц. Аксёнава, 1896 г. н.
Музыкант адзначыў, што «Шахцёр» — гэта і песня, і танец». Сапраўды, у адных раёнах Магілёўшчыны, часткова Віцебшчыны і Гомельшчыны «Шахцёр» вядомы як прахадныя прыпеўкі, якія спяваюць, разыходзячыся з вечарынкі і ідучы па вуліцы; у другіх жа раёнах (напрыклад, Рагачоўскім і Крычаўскім Магілёўскай вобл.) «Шахцёр» танцуюць, прыпяваючы.
254. Шахцёр
Зап. у 1977 г. у г. Мінску ад П. Д. Жаканава, 1927 г. н.
Найгрыш пабудаваны на кантрасце двух кален — хуткага і больш спакойнага лірыэаванага. Выканаўца гнутка пераходзіць ад аднаго калена да другога то паскараючы, то прыцішаючы тэмп.
255. Каробачка
Зап. у 1976 г. у в. Роспы Капыльскага р. Мінскай вобл. ад В. С. Пратасевіча, 1913 г. н.
Найгрыш выконваўся на жалейцы, зробленай з жытняй саломіны, на якой быў нарэзаны язычок («пішчык») і восем ігравых адтулін («перабіванак»).
256. Каробачка
Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. М. Семенчука, 1911 г. в. і 1. П. Дранца, 1924 г. н.
257. Каробачка
Зап. у 1973 г. у в. Аляксандраўка Чэрвеньскага р. Мінскай вобл. ад А. 3. Свірыдовіча, 1923 г. н.
У выкананні А. 3. Свірыдовіча, гэтага таленавітага, «прыроднага музыкі», як гавораць у народзе, мелодыя Каробачкі набыла віртуозную распрацоўку. Найгрыш насычаны яркімі дынамічнымі, рытмічнымі, рэгістравымі, артыкуляцыйнымі, фактурнымі «зрухамі».
258. Месяц
Зап. у 1974 г. у г. п. Езярышча Гарадоцкага р. Віцебскай вобл. ад П. I. Герасімава, 1910 г. н. і М. А. Анушонка, 1905 г. н.
259. Ва саду лі
Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. М. Семенчука, 1911 г. н. і I. П. Дранца, 1924 г. н. Натацыя М. В. Сіраты.
Маляўнічасць гучання найгрышу шмат у чым абумоўлена ладавай пераменнасцю II, IV і VII ступеней.
260. Ухар-купец
Зап. у 1982 г. у в. Глушкавічы Лельчыцкага р. Гомельскай вобл. ад М. А. Шкадуна, 1915 г. н.
Па сведчанню выканаўцы, «гэты танец скакалі парай».
261. Сербіянка
Зап. у 1983 г. у в. Хальч Веткаўскага р. Гомельскай вобл. ад Я. Я. Пішчанскага, 1914 г. н.
Па сутнасці, гэта п’еса для слухання; яна ўключае некалькі раздзелаў, кантрастных у рытмічных, тэмпавых і фактурных адносінах.
262. Сербіянка
1982 г. у в. Глушкавічы Лельчыцкага р. Гомельскай вобл. ад М. А. Шкадуна, 1915 г. н. (скрыпка), В. Р. Шведа, 1923 г. н. (дудка) і М. I. Дзікавец, 1940 г. н. (прыпеўкі).
Аб яднанне скрыпкі з дудкай у ансамблі не з'яўляецца нарматыўным для данай мясцовасці, але, сабраўшыся разам у час бяседы, музыканты часам іграюць і разам.
263. Ночка
Зап. у 1981 г. у в. Забалацце Мазырскага р. Гомельскай вобл. ад I. Б. Каламара, 1918 г. н.
264. Сямёнаўна
Зап. у 1973 г. у в. Аляксандраўка Чэрвеньскага р. Мінскай вобл. ад А. 3. Свірыдовіча, 1923 г. н.
Сямёнаўна, якая ўваходзіць у рэпертуар музыкантаў усёй Беларусі, у выкананні гарманіста А. 3. Свірыдовіча набывае рысы канцэртнай п’есы.
265. Галоп
Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. М. Семенчука, 1911 г. н., I. П. Дранца, 1924 г. н. і Ц. П. Найдзёна, 1929 г. н. Натацыя М. В. Сіраты.
У беларускай рэдакцыі гэты папулярны бальны танец XIX ст. страчвае свой востры, пункцірны рытмічны малюнак і набывае маршавы характар.
266. Кракавяк
Зап. у 1975 г. у в. Грушаўка Нараўлянскага р. Гомельскай вобл. ад Т. В. Віткоўскага, 1902 г. н.
Гэта — Кракавяк з полькай, які пашыраны на Беларусі паўсюдна. Ен мае звычайна тры калены, з якіх першыя два — Кракавяк, а трэцяе — полька.
267. Кракавяк
Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. М. Семенчука, 1911 г. н. і Ц. П. Найдзёна, 1929 г. н. Натацыя М. В. Сіраты.
Найгрыш мае развітую трохчасткавую форму. Пры захаванні меладычнай блізкасці ўсіх яе раздзелаў кантраст дасягаецца танальнымі сродкамі.
268. Кракавяк
Зап. у 1973 г. у в. Краснае Мсціслаўскага р. Магілёўскай вобл. ад К. М. Зяброва, 1909 г. н. і К. В. Шэкун, 1918 г. н. Натацыя М. В. Сіраты.
Меладычныя звароты Кракавяка з полькай нярэдка «раствараюцца» ў гамападобных пасажах, набываюць віртуозную распрацоўку. Партыя бубна вылучаецца разнастайнасцю рытмічных малюнкаў, змена якіх дакладна падкрэслівае грані формы.
269. Абэрак
Зап. у 1976 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобл. ад М. П. Лінкевіча, 1904 г. н.
Найгрыш складаецца з трох самастойных кален, кожнае з якіх паўтараецца двойчы.
270. Абэрак
Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. М. Семенчука, 1911 г. н., I. П. Дранца, 1924 г. н. і Ц. П. Найдзёна, 1929 г. н. Натацыя М. В. Сіраты.
271. Мазурка
Зап. у 1973 г. у в. Пасекі Докшыцкага р. Віцебскай вобл. ад A. К. Стадольніка, 1922 г. н.
У параўнанні э польскімі мазуркамі рытміка беларускай менш вострая, таму што адсутнічаюць пункцірныя звароты, акцэнты на слабых долях тактаў.
272. Мазурка
Зап. у 1972 г. у в. Груздава Пастаўскага р. Віцебскай вобл. ад П. П. Рагіні, 1920 г. н., С. I. Крывенькі, 1920 г. н., I. I. Мацкевіча, 1922 г. н., У. А. Крывенькі, 1930 г. н. Натацыя М. В. Сіраэы.
Мазурка ўваходзіць у рэпертуар інструменталістаў пераважна заходніх і цэнтральных раёнаў Беларусі. Падобна да Абэрка, у беларускай рэдакцыі яна мае больш плаўны характар, страчваючы вострую акцэнтуацыю і пункцірныя рытмазвароты.
273. Полька
Зап. у 1977 г. у в. Глушкавічы Лельчыцкага р. Гомельскай вобл. ад В. Р. Шведа, 1927 г. н.
Імправізацыйнасць выканальніцкага мыслення музыканта істотна ўплывае на характар формаўтварэння найгрышу, кожнае калена якога мае наступную будову: АВВ (4+4+4), ААіВВі (4+4+5+4), ААіВ (4+4+5), АВ (4+4), АА1ВВ1В2 (4+4+4+4+4).
274. Полька
Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. М. Семенчука, 1911 г. н. і I. П. Дранца, 1924 г. н.
275. Полька «Салавей»
Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. М. Семенчука, 1911 г. н. і I. П. Дранца, 1924 г. н. Натацыя М. В. Сіраты.
276. Полька «Грыц»
Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. М. Семенчука, 1911 г. н. і Ц. П. Найдзёна, 1929 г. н. Натацыя М. В. Сіраты.
277. Полька «Тэрніца»
Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. М.
Семенчука, 1911 г. н. і Ц. П. Найдзёна, 1929 г. н.
278. Полька «Іванька»
Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад Ц. П.
Найдзёна, 1929 г. н.
279. Полька «Пастушок»
Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. М. Семенчука, 1911 г. н. і Ц. П. Найдзёна, 1929 г. н.
280. Полька «Столівка»
Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. М.
Семенчука, 1911 г. н.. I. П. Дранца, 1924 г. н. і Ц. П. Найдзёна, 1929 г. н.
281. Баярус
Зап. у 1972 г. у в. Пожарцы Пастаўскага р. Віцебскай вобл. ад Л. I. Мелеца, 1896 г. н.
Hi пра танец, ні пра ^аходжанне яго назвы цымбаліст, якога на Пастаўшчыне называюць «патрыярхам музыкі», нічога сказаць не змог. Аднак гарманічна-функцыянальны тып мелодыі найгрышу дазваляе меркаваць аб даволі познім яе паходжанні.
282. Фіяват
Зап. у 1977 г. у в. Цітва Пухавіцкага р. Мінскай вобл. ад С. I. Стральцова, 1909 г. н.
У в. Роспы Капыльскага р. Мінскай вобл. гэта танцавальная мелодыя бытуе пад назвай «Грабелькі».
283. Фіяват
Зап. у 1972 г. у в. Пожарцы Пастаўскага р. Віцебскай вобл. ад Л. I.
Мелеца, 1896 г. н.
284. Славявка
Зап. у 1983 г. у в. Забалацце Мазырскага р. Гомельскай вобл. ад М. Д. Літвінчука, 1925 г. н.
Танцавальны найгрыш створаны на інтанацыйна-меладычнай аснове вядомага рускага марша «Развітанне славянкі».
285. Лязгівка
Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. М. Семенчука, 1911 г. н. і I. П. Дранца, 1924 г. н.
Гэты танец пад назвамі «Лязінка», «Лязвінка», «Люзбінка» пашыраны
на значнай тэрыторыі Беларусі (зафіксаваны на Гомельшчыне, Брэстчыне, Міншчыне і Гродзеншчыне). Партыі дзвюх скрыпак дакладна размяжоўваюцца па функцыі і рэгістрах: першая «вядзе голас», «трымае вярхі», другая — «туруе» (г. зн. акампаніруе). У партыі другой скрыпкі звяртае на сябе ўвагу настойлівае паяўленне на слабых долях тактаў двухгуччаў, што стварае ўражанне няспыннага сінкапіравання, якое надае музыцы пругкасць і запал. Фактура найгрышу мае гамафонна-гарманічны склад.