• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская народная інструментальная музыка Фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэматызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент.

    Беларуская народная інструментальная музыка

    Фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэматызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 655с.
    Мінск 1989
    159.24 МБ
    Па словах музыканта, «Жабка» — танец мужчынскі. Рабілі падскокі на пальцах ног і на выцягнутых руках. Нада каб сіла была ў нагах і ў спіне. Закладаецца, сколькі мінут ён можа станцаваць. Адзін стары ў 75 год здолеў. Выпростваецца і скача ў круг. Усе пляскаюць. Апошні раз бачыў, як танцавалі «Жабку» год 15 таму наэад. Дэед быў з Калочына Вязынекага с/с. Ішлі ў заклад... Бывала працягне мінут пяць, болей ніхто не мог. Скакаў чэраз лад» (праз такт.— I. Н.). (Занатоўка зроблена М. Я. Грынблатам у час экспедыцыі 1979 г.).
    209.	Марусенька
    Зап. у 1979 г. у в. Смальянцы Шклоўскага р. Магілёўскай вобл. ад М. П. Лазарэнкі, 1905 г. н.
    210.	Падушачкі
    Зап. у 1976 г. у в. Адамова Драгічынскага р. Брэсцкай вобл. ад I. Я. Сарокі, 1907 г. н. і Г. А. Семенчука, 1910 г. н.
    211.	Казачок беларускі
    Зап. у 1972 г. у г. Чэрвені Мінскай вобл. ад I. I. Лычкоўскага, 1902 г. н.
    Асноўны формаўтвараючы элемент найгрышу — двухтактавы меладычны зварот, які далей настойліва паўтараецца. Выканаўца дасягае навізны гучання музыкі шляхам транспазійыі гэтага звароту на квінту ўгору.
    212.	Казачок
    Зап. у 1976 г. у в. Адамова Драгічынскага р. Брэсцкай вобл. ад I. Я. Сарокі, 1907 г. н. і Г. А. Семенчука, 1910 г. н.
    213.	Аколышка
    Зап. у 1987 г. у в. Дзівін Кобрынскага р. Брэсцкай вобл. ад A. С. Курашыка, 1908 г. н.
    214.	Бычок
    Зап. у 1974 г. у г. Чэрвені Мінскай вобл. ад I. I. Лычкоўскага, 1902 г. н.
    215.	Літвінка
    Зап. у 1972 г. у в. Пожарцы Пастаўскага р. Віцебскай вобл. ад Л. I. Мелеца, 1898 г. н.
    Танец быў вядомы і ў Вілейскім раёне Мінскай вобл.,, але пад якую музыку выконваўся там, пакуль што не высветлена.
    216.	Лявоніха
    Зап. у 1982 г. у в. Глушкавічы Лельчыцкага р. Гомельскай вобл. ад В. Р. Шведа, 1927 г. н.
    У найгрышы дакладна вылучаюцца дзве меладычныя хвалі, якія характарызуюцца бесперапынным нарастаннем тэмпу / J= 82-164; J=108-192/. Хуткая змена рытмічных малюнкаў, ладавых фарбаў (ре іанійскі — дя міксалідыйскі), розных упрыгожванняў, штрыхоў надае музыцы рысы імправізацыйнасці.
    217.	Лявоніха
    Зап. у 1973 г. у в. Казлы Горацкага р. Магілёўскай вобл. ад Ф. П. Шабуніна, 1897 г. н.
    Прыцягвае ўвагу двухгалоснае монарытмічнае выкладанне найгрышу, мелодыя якога амаль бесперапынна праходзіць у ніжнім голасе, а ў верхнім гучыць квінтавы бурдон. Падобны тып фактуры характэрнм і для іншых найгрышаў скрыпача (183, 188, 192).
    218.	Лявояіха па-даўневшаму
    Зап. у 1985 г. у в. Чапаева Лепельскага р. Віцебскай вобл. ад К. Т. Камекі, 1912 г. н.
    На Віцебшчыне і на Магілёўшчыне Лявоніху вельмі часта танцуюць адзін перад адным пад мелодыю Камарыцкага. Па словах інфарматараў, «Камарыцкі — гэта даўнейшая Лявоніха».
    219.	Камарыцкі
    Зап. у 1973 г. у в. Ластрыгіна Мсціслаўскага р. Магілёўскай вобл. ад I. А. Мураўёва, 1895 г. н.
    Музыкант сцвярджаў, што «Камарыцкага з такой мелодыяй у іх ігралі здаўна».
    220.	Лянок
    Зап. у 1987 г. у в. Ліпск Ляхавіцкага р. Брэсцкай вобл. ад С. А. Памазанскага, 1912 г. н.
    У інтанацыйна-меладычных адносінах гэты танцавальны найгрыш блізкі да вядомай карагоднай песні «Ох, і сеяла Ульяніца лянок», запісанай Г. I. Цітовічам у 1947 г. у в. Палуж Краснапольскага р. Магілёўскай вобл. (Анталогія беларускай народнай песні. 2-е дап. выд. / Уклад., прадмова і камент. Г. I. Цітовіча. Мінск, 1975. С. 430), але структурнр адрозніваецца ад яе. Форма танцавальнай мелодыі — АВ (6 + 6). Танцуючы, прыпяваюць:
    Шчодры вечар, дзеўчына, Куды йдзеш?
    Раскажы мне праўданьку, Дзе жывеш.
    А я жыву ў явара Ля вады, Збудавала хатаньку 3 лебяды.
    221.	Тэрніца
    Зап. у 1987 г. у в. Дзівін Кобрынскага р. Брэсцкай вобл. ад У. М. Каганюка, 1930 г. н.
    Музыкант шматразова паўтарае асноватворны трохтактавы меладычны зварот прыпеўкі. Выкарыстанне мелізматыкі (фаршлагаў, мардэнтаў), хуткая змена рытмічных малюнкаў, штрыхоў узмацняюць ігравы характар музыкі.
    222.	Калінка
    Зап. у 1982 г. у в. Глушкавічы Лельчыцкага р. Гомельскай вобл. ад Г. М. Шкадун, 1938 г. н. і М. А. Шкадуна, 1915 г. н.
    Рэдкі ўзор спалучэння ў гурце скрыпкі і дудкі для суправаджэння спеваў.
    223.	Серада
    Зап. у 1974 г. у г. п. Езярышча Гарадоцкага р. Віцебскай вобл. ад П. I. Герасімава, 1910 г. н. і М. А. Анушонка, 1905 г. н.
    Танец вядомы ў многіх вёсках Гарадоцкага раёна. Па словах цымбаліста A. С. Малашонка, 1911 г. н., з в. Гуркі, Сераду танцуюць падобна да Лявоніхі і Барыні адзін перад адным у час любой бяседы, як толькі вылезуць з-за стала. Танцуюць і прыпяваюць:
    Ох, мамка, серада прыйшла, А дачушка на прыгон пайшла, He еўшы, не абедаўшы I міленька не справедаўшы.
    224.	Круцёлка
    Зап. Я. Трачык у 1895—1898 гг. у в. Васілішкі Лідскага п. Гродзенскай губ. ад Ярашэвіча (Federowski М. Lud biatoruski. Warszawa, 1960.
    Т. 6. S. 153. № 2634 b).
    Паколькі ў зборніку М. Федароўскага назва «Круцёлка» абазначае розныя танцавальныя мелодыі, трэба лічыць яе абагульняючай, збіральнай.
    225.	Казачок са свістам
    Зап. Ф. М. Калеса ў 1932 г. у в. Беразнякі Лунінецкага п. Палескага ваяв. (Колесса Ф. М. Музнкознавчі праці. Кнів, 1970. С. 424).
    226.	Чобаты
    Зап. у 1985 г. у в. Іванкаўшчына Мазырскага р. Гомельскай вобл. ад Н. П. Патапенка, 1928 г. н. і Н. Ф. Мішоты, 1914 г. н.
    227.	Бычок
    Захоўваецца ў Дзяржаўным Цэнтральным музеі музычнай культуры
    імя М. I. Глінкі (Масква). Ф. 340 В. М. Бяляева, № 1882, л. 16.
    Найгрыш імправізацыйнага характару заснаваны на паўторнасці аднаго вар’іруемага трохтакта. Трохтакты аб ядноўваюцца то ў дзевяцітакты, то ў шасцітакты.
    228.	Бычок
    Зап. у 1975 г. у в. Дзягільна Дзяржынскага р. Мінскай вобл. ад М. М. Мірона, 1902 г. н.
    Цікавы ў мелодыка-структурных адносінах найгрыш. Пасля правядзення шасцітактавай пабудовы Лявоніхі даецца яе ўсечаны, чатырохтактавы варыянт, які служыць далей асновай для ўтварэння васьмітактавага калена. Пры наступных паўторах яно ўсё больш нагадвае першапачатковае меладычнае правядзенне найгрышу.
    Зап. у 1977 г. у г. Мінску ад П. Д. Жаканава, 1927 г. н.
    Найгрыш вылучаецца неквадратнасцю сваёй структуры — АА ВВ
    (5+5) + (4+4).
    230.	Гусачок
    Зап. у 1976 г. у в. Баяры Пінскага р. Брэсцкай вобл. ад М. В. Петрашкевіча, 1906 г. н.
    231.	Барыня
    Зап. у 1982 г. у в. Грычынавічы Жыткавіцкага р. Гомельскай вобл. ад П. Б. Бакуновіча, 1936 г. н. (прыпеўка) і ў в. Карчаватка таго ж раёна ад М. С. Глушаня, 1924 г. н. (найгрыш).
    Уласцівая прыпеўцы неквадратнасць структуры (4+6) знайшла адлюстраванне і ў найгрышы, вызначыўшы паяўленне ў ім іншых неквадратных структурных варыянтаў.
    232.	Мікіта
    Зап. у 1982 г. у в. Рыдча Жыткавіцкага р. Гомельскай вобл. ад М. А. Прахарэнкі, 1904 г. н.
    Неквадратнасць структуры гэтага найгрышу абумоўлена ўвядзеннем дадатковага двухтакта з двойчы паўторанай выразнай папеўкай (у тэксце прыпеўкі ёй адпавядае зварот «Мікіта, Мікіта!»).
    233.	Чобаты
    Зап. у 1982 г. у в. Глушкавічы Лельчыцкага р. Гомельскай вобл. ад М. А. Шкадуна, 1915 г. н.
    234.	Чобаты
    Зап. у 1975 г. у в. Моладава Іванаўскага р. Брэсцкай вобл. ад Я. Д. Сахарчука, 1901 г. н.
    235.	Мяцёлачка
    Зап. Л. Н. Фёдараў у 1970 г. у в. Горталь Івацэвіцкага р. Брэсцкай
    вобл. ад М. А. Фядзьковіча, 1901 г. н. Натацыя I. Дз. Назінай. АІМЭФ АН БССР, Ф. 2, воп. 70, ст. 93.
    236.	Качан
    Зап. у 1987 г. у в. Ліпск Ляхавіцкага р. Брэсцкай вобл. ад С. А. Памазанскага, 1912 г. н.
    Найгрыш складаецца з двух кален рознай структуры: I-—2+2+2, II —4+4.
    41. Зах. 1068
    641
    237.	Шарлатан
    Зап. Я. Трачык у 1895—1898 гг. у Васілішскай парафіі Лідскага п. Гродзенскай губ. ад Ярашэвіча (Federowski М. Lud bialoruski. Warszawa, 1960. Т. 6. S. 150. № 2628).
    Адметная рыса найгрышу — спалучэнне двух кален рознага памеру, двухдольнага і трохдольнага. Падобны танцавальны тып, па нашых назіраннях, існуе пераважна ў заходняй зоне Беларусі, дзе адчуваецца прыкметны ўплыў польскай музычна-харэаграфічнай культуры.
    238.	Шарлатан
    Зап. Я. Трачык у 1895—1898 гг. у в. Навасады Ваўкавыскага п. Гродзенскай губ. ад Н. Новікавай (Federowski М. Lud bialoruski. Warszawa, 1960. Т. 6. S. 207, № 2895).
    239.	Кадрыль
    Зап. у 1982 г. у в. Карчаватка Жыткавіцкага р. Гомельскай вобл. ад М. С. Глушаня, 1924 г. н.
    Гэта інструментальная сюіта складаецца з шасці «камплектаў» («камплект», па словах музыканта, тое ж, што і «калена»). Калі асновай кожнага з пяці кален з’яўляецца адпаведна адна мелодыя, то ў апошнім, шостым, тры мелодыі ідуць адна за адной без перапынку, утвараючы своеасаблівы фінал сюіты. Першае — пятае калены, згодна з мясцовай традыцыяй, абавязкова прыспеўваюцца.
    240.	Кадрыль
    Зап. у 1975 г. у в. Галоўчыцы Нараўлянскага р. Гомельскай вобл. ад Ф. А. Маліноўскага, 1925 г. н.
    У гэтай сюітнай кампазіцыі, якая ахоплівае пяць самастойных, але тэматычна звязаных кален, праглядваюцца рысы трохчасткавасці: трэцяе, больш павольнае калена (Падэспань) абрамляюць больш рухомыя. К канцу Кадрылі назіраецца паслядоўнае паскарэнне тэмпу, што ўвогуле нярэдка сустракаейца ў народных танцавальных найгрышах.
    241.	Кадрыль
    Зап. у 1975 г. у пас. Дзягільна Дзяржынскага р. Мінскай вобл. ад М. М. Мірона, 1902 г. н.
    Музыкант іграе Кадрыль «вянком», г. зн. не аддзяляючы адно калена ад другога, няспынна паскараючы тэмп к канцу кампазіцыі.
    242.	Кадрыль
    Зап. у 1972 г. у в. Пожарцы Пастаўскага р. Віцебскай вобл. ад Л. I. Мелеца, 1896 г. н.
    243.	Кадрыль
    Зап. у 1977 г. у в. Цітва Пухавіцкага р. Мінскай вобл. ад С. I. Стральцова. 1909 г. н.
    Гэта Кадрыль мае рондападобную форму, дзе ролю рзфрэна адыгрывае другое калена.
    Зап. у 1980 г. у в. Куранец Вілейскага р. Мінскай вобл. ад П. А. Ясінскага, 1910 г. н. і М. А. Ясінскай, 1912 г. н.
    Цымбаліст паведаміў, што сыграў Кадрыль на шэсць «экземпляраў» («танальнасцей», «пунктаў»), кожны з якіх мае свае танцавальныя фігуры. Пяць пунктаў з шасці прыпяваліся.
    I пункт:
    Ляцелі дзве пцічкі
    Ростам невялічкі.
    Здесь роза, здесь і я, Здесь і мілая мая.
    II пункт пачынаўся словамі:
    -Ты ж мая...'
    III пункт:
    I стучыць, і гручыць — Дробны дожджык ідзець. А хто ж мяне, маладую, Да й да дому давядзець?
    IV пункт:
    Ох. топні нага,
    He жалей сапага...
    V пункт:
    На паркеце ў восем пар
    Мухі танцавалі.
    Увідалі паука, У обмарак упалі.
    Паук, узяўшы пісталет, Сеў вярхом на муху. Дзевяноста дзевяць лет Забіў каралюху.