Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.
Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 183с.
Мінск 1993
Н. I. Здановіч ААТрусаў
ЕЕЛАРУСКАЯ ПАЛІВАНАЯ КЕРАМІКА
ХІХУПІстсг
Н. I. ЗДАНОВІЧ A. А. ТРУСАУ
БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІВАНАЯ КЕРАМІКА XIXVHI стст.
Пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук Г. В. Штыхава
МІНСК
«НАВУКА I ТЭХНІКА» 1993
ББК 63.4(2Б)
346
УДК 738(476) (091) «10/17»
Нсследуются пронзводство н распространенне на террнторнн Беларусн глазурованной посуды, нзразцов, стройтельных матерналов, другнх предметов нз керамнкн (подсвечнйков, трубок, детскйх йгрушек, свйстков), йх йсторвческое развйтне, ассортямент, способ формовкн, тйпологйя, орудня труда.
Рассчйтана на археологов, нсторнков, краеведов, этнографов, художннковкерамястов, тех, кто ннтересуется нсторней іі культурой Беларусй.
Рэцэнзенты:
кандыдаты гістарычных навук A. К. Краўцэвіч, В. Е. Собаль
Здановіч Н. I., Трусаў A. А.
346 Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст. / Пад рэд Г. В. Штыхава —Мн.: Навука і тэхніка, 1993.— 183 с • іл
ISBN 5343010334.
Здановнч Н. Н., Трусов О. А. Белорусская глазурованная керамнка XI—XVIII вв.
Даследуюцца вытворчасць і распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі паліванага посуду, кафлі, будаўнічых матэрыялаў, іншых прадметаў з керамікі (падсвечнікаў, люлек, дзіцячых цацак, свістулек), іх гістарычнае развіццё, асартымент, спосаб фармоўкі, тыпалогія, прылады працы.
Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, этнографаў, мастакоўкерамістаў, тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
0504000000—138
316—92
М 316(03)—93
ББК 63.4(2Б)+85.125(2Б)
ISBN 5343010334
© Здановіч Н. І„ Трусаў A. А., 1993
УВОДЗІНЫ
У мінулым познесярэднявечная, у тым ліку і паліваная, кераміка не прыцягвала асаблівай увагі археолагаў, хоць яшчэ ў пачатку XX ст. пра неабходнасць яе вывучэння гаварылі асобныя даследчыкі . Звычанна лічылася што гэтым павінны займацца этнографы. I на саман справе, V сваіх экспедыцыях па ПаўночнаЗаходняму краю М. Анімеле, A. Сержпутоўскі, I. А. Сербаў, П. В. Шэйн, Е. В. Раманаў разам са зборам інфармацыі па фальклору надавалі ўвагу мясцовым назвам посуду з падрабязным апісаннем яго формы і прызначэння. Этнографы не абмяжоўваліся простым апісаннем посуду, а спрабавалі вызначыць месца вытворчасці, акрэсліць арэал распаўсюджання < Пры гэтым ^вызначаліся канструкцыі печаў, даваліся звесткі пра асобную кафлю .
Больш каштоўнымГз’яўляюцца этнаграфічныя даныя пра тэхналогію вытворчасці ганчарных вырабаў. Напрыклад, у працы Я Гарпановіча падрабязна апісваецца паслядоўнасць аперацый па падрыхтоуцы фармовачнай масы, пачынаючы ад здабычы гліны, у адной з вёсак Навагрудскага павета 4. Н. Я Нікіфароўскі першым з этнографаў спецыяльна даследаваў непаліваную і паліваную кераміку, што была знондзена ў Віцебску. Ен прапанаваў падзяліць яе на групы: ахвярны, пахавальны, кухонны посуд (гаршкі, патэльні на трох ножках з круглымі ці пляскатымі пустацелымі ручкамі) і начынні для пітва («двуручньіе братнны н одноручные сосуды»). Даследчык падрабязна апісаў глякі і біклагі .
Да канца XIX ст. паступленні посуду XIV—XVIII стст., у тым ліку і паліванага, а таксама кафлі ў музейныя фонды былі фэдкай з яван . У пачатку XX ст. у Смаленску археолагі зафіксавалі увесь матэрыял, нават посуд з пластоў часоў Айчыннай вайны 1812 г.^ Кераміка падз^лена на храналагічныя перыяды і падрабязна апісана 7.
На тэрыторыі Беларусі ў ліку першых надалі ўвагу сярэднявечным ганчарным матэрыялам Ю. Ядкоўскі і 3. Дурчэўскі (даследавалі адпаведна гарадзішча ў Ваўкавыску і Стары замак у Гродне) . Звесткі пра
‘Даннлевйч В. Е. Запнскн по археологнн н нумйзматяке //Сборннк Харьковского йстовнкофйлологйческого обіцества. Харьков, 1905. Т. 16. С . 391.
2
’ Сербов й А По дреговнчской областй летом 1911 г.//Запнскн северозападного отделенпя нмператорского Русского географнческого обшества. Внльно 1912 Романов Е. Р. Могнлевская старана. Вып. 1—3. Могнлев, 1900 1903, Рома
н о в Е. Р. По гродненскому Полесью // Запнскн северозападного ймператорского Русского географяческого обіцества. Вйльно, 1911. Кн. 2. С. 69.
5
6
Тарпановйчь Я к о в. Гончарныя нзделня крестьян'ь Городніцской волостн Новогрудского уезда Мннской губерній /7 Запвскн северозападного отделення ямператорского Русского географнческого обтества. Кн. 3. С. 332—339.
Гончарные терракоты Внтебска. Внтебск, 1897.
Фурсов М В Опйсанне Могнлевского музея. Могнлев, 1898. № 18—20.
S
Неклюдов М. Н., Пнсарев С. ГІ. О раскопках в Смоленске. Смоленск, 1901. Durczewski Zd. Staru zamek w Grodnie w swetle wykopalisk dokonanych w latach 1937—1938. Grodno, 1939 (odbitka z czasopisa «Niemen». 1939. N 1).
3
паліваныя пліткі падлогі XII ст., знойдзеныя падчас раскопак Барысаглебскай (Іўаложскай) царквы ў I родне, надрукаваў у сваёй манаграфіі Ю. Ядкоўскі9.
Вядомы беларускі археолаг I. М. Хозераў пры вывучэнні Вялікага сабора Бельчыцкага манастыра ў Полацку знайшоў рэшткі падлогі з квадратных паліваных плітак 10.
Пасля Вялікай Айчыннан вайпы падчас раскопак на тэрыторыі Мінскага замчышча, якімі кіраваў В. Р. Тарасенка пры ўдзеле А. і У. Галубовічаў, керамічныя матэрыялы XIV—XVIII стст. фіксаваліся разам з ранейшымі, але не былі апублікаваны.
М. М. Варонін надаў вялікую ўвагу вывучэнню керамікі ў кнізе пра Гародню, у якой прыводзяцца профілі начынняў (патэльняўлатак, гаршкоў, гладышоў) н, даецца кароткая характарыстыка ганчарнай справы да XV ст. Даследчык звярнуў вялікую ўвагу на шматлікія паліваныя пліткі падлогі, знойдзеныя падчас раскопак Ніжняй царквы XII ст. на Старым замку ў Гродне. Пазней на матэрыялах яго даследаванняў М. В. Малеўская прапанавала рэканструкцыю падлогі XII ст., выкладзенай з разнастанных па форме і колеру керамічных плітак і2.
Вялікую колькасць паліваных плітак падлогі археолагі знайшлі падчас раскопак старажытнага Пінска'13 і Турава.
Аднак у 50я гады зноў пазначылася тэндэнцыя абыякавых адносін да «позніх» матэрыялаў XIV—XVIII стст. Яны заносяцца ў склад «смецця», «баласту». ІІерад пачаткам раскопак слой, што ўтрымліваў знаходкі гэтага часу, здымаўся без перагляду або проста скопваўся з дапамоган тэхнікі, пра што сведчаць тагачасныя археалагічныя справаздачы.
Усё гэта стварыла значныя цяжкасці пры вывучэнні беларускай матэрыяльнай культуры XIV—XVIII стст. (матэрыялы практычна адсутнічалі) і надоўга зрабіла ганчарства XIV—XVIII стст. «белай плямай» у археалагічнай навуцы. Разам з тым у 50—60я гады з’явіліся новыя лрацы польскіх археолагаў, прысвечаныя тэхналогіі вытворчасці познесярэднявечнага посуду і характарыстыцы яго формаў 14. Даследаваліся матэрыялы з тэрыторыі Польшчы і праводзіліся этнаграфічныя паралелі з беларускім ганчарствам. У прыватнасці, супастаўляецца час з’яўлення новых тэхналагічных прыёмаў з тэрыторыі Беларусі.
У гэты час плённа працавалі і літоўскія археолагі. Акрамя паліванаі а посуду яны сабралі значную калекцыю кафлі. Найбольшая колькасць разнастайнай паліванай і паліхромнай кафлі была знойдзена ў 1955—1961 ‘ 1964 гг на тэрыторыі Ніжняга віленскага замка І5. Увачавідкі паўстала неабходнасць вывучэння беларускіх познесярэднявечных матэрыялаў.
Хжо ў 60я гады археолагі П. Ф. Лысенка, Г. В. Штыхаў падчас даследавання культурнага пласта старажытных гарадоў Беларусі звяртаюць увагу на познесярэднявечныя матэрыялы. Вызначаліся агульныя
Modkowski J. Swigtynia warowna na Kolozy w Grodnie. Grodno, 1936.
X o з e p a y I в a h. Полацкая архітэктура XI—XII стагоддзяў y святле новых даследаванняу//Маладосць. 1991. № 10. С. 153.
" °а ннн н н Древнее Гродно//МНА. 1954. № 41. С. 169 (рнс. 90), 171 (рнс 91) ’ ^Девекая м. В. к реконструкцнн майоллкового пола Ннжней церквн в Гродно//Культура Древней Русн. М., 1966.
РавдннаТ. В. Полнвные керамнческне плнткн нз Пннска//КСНА. 1963. Вып. 96. Gar dawski A Kruppe J. Poznosredniowieczne naczynia kuchenne i stolowe. Szkice staromiejskie. W., 1955; Kruppe J. Studia nad ceramika XIV w. ze starego miasta w Warszawie. W.; Wr.; Kr.; Gd., 1961; Holubowich W. Garncharstwo wiejskie zachodnich terenow Bialorusi. Torun, 1950.
15 T a y т a в н ч 10 c A. Нзразцы внльнюсского замка (XVI—XVII вв.). Внльнюс, 1969.
4
тэндэнцыі ў эвалюцыйным развіцці асноўнай формы — непаліванага гаршка пасля другой паловы XIII ст. 1С У 40—60я гады познесярэднявечныя керамічныя матэрыялы, у тым ліку паліваны посуд і будаўнічая кераміка, сталі аб’ектам даследавання рускіх вучоныхархеолагаў і этнографаў17. ..„..„.■
У 70я гады дзякуючы намаганням польскіх, літоўскіх і ўкраінскіх даследчыкаў мы атрымалі ўяўленне пра асаблівасці формаў і тэхналогію ганчарнай справы перыяду позняга сярэднявечча ‘8. Гэта дало магчымасць параўнаць іх з матэрыяламі з беларускай тэрыторыі і атрымаць даныя пра падабенства і розніцу ў форме, асартыменце і дэкаратыўных якасцях посуду.
Аднак зза яўнай недастатковасці фактычнага матэрыялу было неабходна працягваць збор калекцый познесярэднявечнага посуду, будаўнічых матэрыялаў і кафлі, у тым ліку і паліваных экземпляраў, каб мець уяўленяг пра рэгіянальныя асаблівасці беларускага ганчарства ў гэты перыяд на тэрыторыі Беларусі. 3 70х гадоў пачаліся грунтоўныя даследаванні ў Віцебску і Полацку, гарадоў і замкаў Панямоння, а з канца 70х — усходніх раёнаў Беларусі (Магілёў, Мсціслаў, Крычаў), тэрыторыі Палесся. Частка матэрыялаў знайшла адлюстраванне ў артыкулах і манаграфіях 19. Таксама пачалося вывучэнне познесярэднявечных сельскіх паселішчау z0. У апублікаваных матэрыялах маюцца звесткі і пра паліваны посуд, аднак яны ў большасці выпадкаў вельмі ўрывачныя. В. М. Ляўко зроблена спроба падрабязна спыніцца на характарыстыцы посуду, у тым ліку паліванага z!.
У пачатку 80х гадоў да прац археолагаў у галіне вывучэння керамічнай вытворчасці дадаліся даследаванні мастацтвазнаўцаўz2. Параней
16 Лысенко П Ф. Города Туровской землп. Мн., 1974; Штыхов Г. В. Города ГІолоцкой землн (IX—ХШ вв.) Мн„ 1978; Ё н ж а. Древннй Полоцк IX—XIII вв. Мн.г 1975
і’Рабнновнч М Г. Московскне гончары XVI—XVIII вв. (Археологнческне матерналы) //КСЙЭ AH СССР. 1946. Xs 1. С. 69—73; Е н ж а. Московская керамнка// МНА 1949 № 12 Розенфельдт Р. Л. Московское керамнческое пронзводство XII—XVIII вв'.//САН. 1968. Вып. Е 1—39.
18 Historia kultury materialnej Polski. W zarysie. W.; Wr.; Kr.; Gd., 1978. T. I IV; VI i k o 1 a i c z y k A. Naczynia datowane skarbami monet XIV—XVIII w. na ziemiach Polskich. W.; Wr.; Kr.; Gd., 1977; V o 1 k a iteKu 1 ika u skiene R. Punios Piliakalnis. V., 1974; Середні вікн на Украі'ні. Кяів, 1971. Bun. 1; Кіліэвіч С. Р. Розкопкн Велнкого Ярославого двору в Кніві (1972—1973 гг.) //Археологія. 1977. № 21. С. 92—101. . п п