Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.
Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 183с.
Мінск 1993
Пэўная колькасць кавалкаў паліванага посуду знойдзена ў Ваўкавыску (каля 90 фрагментаў). Як і навагрудская, паліваная ваўкавыская кераміка выраолялася з гліны двух гатункаў: белай, а таксама шэрай ці чырвонай. Я. Г. Звяруга лічыць, што акрамя прывазнога паліванага посуду частку знойдзеных ім фрагментаў паліваных начынняў вырабілі мясцовыя ганчары 23.
19 Вороннн Н. Н. Древнее Гродно. С. 123.
20 Тамсама. С. 110.
21 Тамсама. С. 97—98.
Z!cTVCKi L М" Жаровіва Г. ГІ. Нечаканае адкрыццё//ПГКБ. 1982. № 4 vtt ’ Дернявскнн й М. Новый памятннк гродненской архнтектурной школы y п м Р,е™оР£^^ Художественная культура X первой половнны
лш в. М., 1988. С. 75—7о.
23 3 в е р у г о Я. Г. Древннй Волковыск. Мн., 1975. С. 79.
12
Сярод гарадоў Беларускага Палесся новыя даныя па знаходках паліванай керамікі XII—XIII стст. ёсць з гарадоў Бярэсце і Мазыр.
У Бярэсці ГІ. Ф. Лысенкам знойдзена яйкападобная паліхромная паліваная керамічная пісанкабразготка са слоя XII ст.24 Для яе ўпрыгожвання выкарыстана тэхніка надглазурнага роспісу па непразрыстан паліве (тэхніка пастылажу). Гарачая паліва проста з льячкі разлівалася па палітаму вырабу, утвараючы на ім патрэбны ўзор. Потым на гарачай паліве вострым кіёчкам рабілі фігурныя дужкі. П. Ф. Лысенка лічьіць, што гэта пісанка зроблена ў Кіеве. На тэрыторыі Беларусі знаходкі пісанак вядомы таксама ў Мсціславе і Полацку. У такой жа тэхніцы зроблена гліняная птушка з Мсціслава 25.
Самая вялікая колькасць паліванай керамікі на тэрыторыі Палесся ў апошнія гады знойдзена ў Мазыры. Пра тры кавалкі белагліняных сценак, адну шэрагліняную сценку і кавалак горла аўтарамі ўжо згадвалася (мал. 2, 3). Акрамя таго, у Мазыры ёсць унікальная знаходка — кавалак донца ад шэраглінянага начыння з кляймом у выглядзе абернутай налева літары В і прыстаўленай амаль упрытык да яе літары Б (мал. 2: 1). Донца па літарах пакрыта шырокім падцёкам буразялёнай палівы. Вышыня літар да 2, 5 см (канцы абламаныя). ІІа напісанню гэтыя літары нагадваюць літарызнакі на тарцах гродзенскай плінфы са Старога замка, сабранай у час раскопак аўтараў. Яшчэ адно шэраглінянае паліванае начынне з Мазыра ўяўляе сабой збан з гладкім горламраструбам, пакрыты буразялёнай палівай звонку (мал. 2: 2). Прывазныя гэта вырабы ці мясцовыя — меркаваць цяжка, паколькі ні петраграфічны, ні спектральны аналіз іх не праводзіўся, хоць шэрагліняныя вырабы цалкам маглі быць мясцовыя. Яўна прывазной з яўляецца амаль цэлая карчага, укапаная ў мацярык у раскопе VI (мал. 2: 3). Унікальнасць гэтай знаходкі заключаецца ў тым, што на сценцы яе ёсць зацёкізеленаватай палівы (мал. 2: 3). Хутчэй за ўсё гэта карчага зроблена ў Кіеве.
3 гарадоў Полацкай зямлі неабходна ўзгадаць найперш сталіцу княства. Т. I. Макарава адзначала знойдзены тут акрамя керамічных плітак, пісанак і дзіцячай цацкіптушкі кавалак тыгля з яркажоўтай палівай знутры. Гэта несумненны доказ існавання ў Полацку ўласнай майстэрні па вырабу паліванай керамікі26. Падчас раскопак у 1991 г. на тэрыторыі полацкага пасада аўтары знайшлі яшчэ адно пацвярджэнне гэтай высновы. Пры гэтым выяўлены кавалак прыдоннай часткі звычайнага шэраглінянага гаршка, унутры якога знаходзіўся слой палівы цёмназялёнага колеру таўшчынёй каля 3 см. На вонкавай частцы донца вельмі выразна чытаецца кляймо ў выглядзе канцэнтрычных кругоў з літараю X у цэнтры (мал. 3: 1). Зацёкі палівы ў вялікай колькасці маюцца на зломе гаршка і яго вонкавым баку. Для высвятлення характару палівы з донца і ідэнтыфікацыі яго з якімінебудзь керамічнымі вырабамі з Полацка аўтарамі зроблены спектральны аналіз гэтага шклопадобнага рэчыва, а таксама аналіз паліў з трох керамічных плітак (мал. 3: 2—4) з раскопак храмапахавальні Еўфрасіннеўскага манастыра 27. Вынікі паказалі ідэнтычнасць складу паліў. Тым самым пацвердзілася, што паліваная архітэктурная кераміка для храмамагільні выраблялася ў
24 Л ы с е н к о П. Ф. Берестье. Мн., 1985. С. 384.
25 М ак а р о в a Т. Н. Полнвная керамнка в Древней Русн. С. 9—10.
26 М а к а р о в a Т. Н. Полнвная посуда. йз нсторнн керамнческого нмпорта н пронзводства Древней Русн. С. 56.
27 Аналіз зроблены ў хімлабараторыі Беларускага рэстаўрацыйнага праектнага інстытута.
13
полацкіх майстэрнях, а гэта азначае, што і выраб мясцовага паліванага посуду цалкам верагодны.
У XII ст. полацкія храмы мелі падлогі з Паліваных керамічных плітак. Пры раскопках храмапахавальні ў Полацку знойдзены квадратныя пліткі і маленькія трохкутныя і фігурныя — у форме дуг рознай шырыні. Памеры квадратных плітак розныя: іх бакі роўныя адпаведна 5,5 см, 9—10 см і 12—13 см. Пліткі пакрыты жоўтай, зялёнай і чорнай палівай. Іх таўшчыня 0,8 см 28.
Разнастайныя паліваныя пліткі падлогі знойдзены П. А. Рапапортам пры вывучэнні полацкіх храмаў па вуліцы Горкага і Спаскай царквы Еўфрасіннеўскага манастыра.
У 1928 г. I. М. Хозераў падчас раскопак Барысаглебскай царквы Бельчыцкага манастыра выявіў фрагмент падлогі з керамічных паліваных плітак. Падлога з квадратных плітак захавалася ў дыяканніку і часткова ў праходзе з яго ў алтар. Паліва ў большай частцы зеленаватажоўтая, але трапляліся пліткі з цёмнай зеленаватажоўтай і цёмназялёнай палівай. Размяшчэнне плітак па колернай прыкмеце месца не мела, і ўсе пліткі ў адносінах да колеру пакладзены выпадкова. Адна плітка была з яркачырвонай палівай29. Гэты факт сведчыць пра мясцовую вытворчасць полацкіх плітак, бо гэта прыкмета браку пры абпале.
Вядомыя выпадкі, калі паліваныя пліткі ў мураваных будынках мацаваліся не на вапнавай рошчыне, а на гліне. У адной з цагляных прыбудоў XII—XIII стст. да Полацкай Сафіі В. А. Булкін прасачыў рэшткі падлогі з квадратных плітак (14X14 см), пакладзеных на гліне30.
Асаблівую цікавасць уяўляе паліхромная плітка падлогі, знойдзеная Г. В. Штыхавым на Верхнім замку ў ГІолацку. Плітка пакрыта шэрай палівай з нанесенымі на яе каляровымі кружкамі 31.
Аналагічныя пліткі ўжываліся для аздаблення падлог храмаў старажытнага Смаленска. Паміж двума старадаўнімі цэнтрамі крывічоў існавалі самыя цесныя сувязі. Пасля таго як у 80я гады XII ст. полацкая архітэктурная школа спыніла сваю дзейнасць, полацкія дойліды часткова перайшлі працаваць у Смаленск. Туды ж, відаць, падаліся цагельнікі, пра што сведчаць блізкія знакі на плінфе, а таксама, магчыма, і майстры па вырабу паліваных плітак, у тым ліку паліхромных.
Падчас раскопак сабора Траецкага манастыра на Клоўцы акрамя зялёных, жоўтых альбо чорных паліваных квадратных ці трохкутных плітак знойдзены кавалкі вузкіх фігурных плітак, пакрытых зялёнай ці чорнай палівай, паверх якой нанесены жоўтыя кружкі дыяметрам 1,5'— 1,8 см. Маецца таксама кавалак пліткі з жоўтай палівай і зялёнымі кружкамі32. Аналагічныя паліхромныя пліткі знойдзены пры раскопках царквы на Акопных могілках. Тут знайшлі доўгую вузкую плітку, пакрытую жоўтай палівай з зялёнымі кружкамі, на якой маюцца трохкутныя ў плане паглыбленні памерам каля 1 см. У паглыбленнях ёсць рэшткі рошчыны, якая стварала белыя трыкутнікі на жоўтым фоне 33. Смаленскія майстры маглі вырабляць паліхромныя пліткі падлогі іншага вы
28Раппопорт П. А. Полоцкое зодчество XII в.//СА. 1980. № 3. С. 148.
2ЭХозераў Іван. Полацкая архітэктура XI—XII стагоддзяў у святле новых даследаванняў//Маладосць. 1991. № 7. С. 146; № 10. С. 153.
30 Архіў аддзялення археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, справа 594. Справаздача В. А. Булкіна за 19/8 г. С. 7.
31 Штыхов Г. В. Древнеполоцкое каменное зодчество Ц Белорусскне древностн (рнс.
32 Вороннн Н. Н., Раппопорт П. А. Зодчество Смоленска XII—XIII вв. Л„ 1979. С. 208.
33 Тамсама. С. 296.
14
гляду. Падлогу Спаскага сабора ў былой вёсцы Чарнушкі (зараз заходні прыгарад Смаленска) аздаблялі паліваныя пліткі з чэрвепадобнымі жоўтабелымі пісагамі на карычневым ці зялёным фоне 34. Такія пліткі пашыраны ў Кіеве, і тэхналогія іх вырабу апісанаМ. К. Каргерам 35.
Фрагмент унікальнай паліхромнай пліткі знойдзены пры раскопках Барысаглебскага манастыра на Смядыні. На жоўтую і карычневую глухую паліву нанесена бліскучая паліва цёмначырвонага, белага і бірузовага колераў. На плітцы пададзены прыгожыя выявы кветак (мал. 10). Таўшчыня пліткі 3,5 см, шырыня каля 23 см 36. Дакладнае датаванне пліткі не вызначана.
Як і ў іншых вялікіх усходнеславянскіх гарадах, смаленскія ганчары акрамя плітак выраблялі і паліваны посуд 37.
Акрамя Полацка і Смаленска паліваныя пліткі сустракаліся ў Віцебску. У час раскопак на Верхнім замку знайшлі дзве керамічныя пліткі падлогі XII ст., пакрытыя адпаведна зялёнай і жоўтай палівай 38.
Такім чынам, неабходна зазначыць, што вытокі вытворчасці паліванай керамікі на Беларусі тыя ж, што і на астатніх усходнеславянскіх тэрыторыях. . _
Першыя паліваныя вырабы на тэрыторыю Беларусі маглі трапіць з Усходу цераз пасрэдніцтва Візантыі і гарадоў Паўночнага Прычарнамор’я ў X ст.
Ужо ў XI ст. да іх маглі далучыцца паліваныя вырабы з кіеўскіх майстэрняў (белашэрагліняныя ці з ружовай гліны паліваныя начынні), у той жа час у Полацку ў выніку будаўніцтва Сафійскага сабора створана перадумова ўзнікнення ўласнай вытворчасці.
У XII—XIII стст. у сувязі з будаўніцтвам шматлікіх мураваных хрысціянскіх святыняў у многіх усходнеславянскіх гарадах узнікаюць уласныя майстэрні па вырабу паліванай керамікі.
На Беларусі маецца безумоўнае пацвярджэнне існавання паліванай майстэрні ў Полацку, Навагрудку і Гродне, аднак з улікам стылёвых асаблівасцей знойдзеных матэрыялаў не выключаецца такая магчымасць для Ваўкавыска, Мсціслава і Пінска. Магчыма, з цягам часу з’явяцца фактыпацвярджэнні і пра вытворчасць посуду ў Мазыры.
У той жа час у XII—XIII стст. паранейшаму не выключалася магчымасць паступлення прывезеных паліваных рэчаў, асабліва посуду, у беларускія гарады. Важнейшымі шляхамі, па якіх паступалі тавары ў гарады, былі хутчэй за ўсё водныя артэрыі (Днепр, Прыпяць, Нёман і інш.). Ускосным пацвярджэннем гэтага можа служыць, на погляд аўтараў, стылёвае адзінства знаходак з Мсціслава і Любеча.
Можна меркаваць, што паліваны посуд у гэты час быў ва ўжытку найбольш заможных слаёў насельніцтва, бо яго знаходкі прыпадаюць у асноўным на тэрыторыі феадальных замкаў і сядзіб.