• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.  Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.

    Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    76.99 МБ
    У манаграфіі A. М. Трубачова прыводзяцца назвы посуду на трох ножках у розных народаў 13 (чэшская rendlik, славацкая дыялектная randlika, харвацкая дыялектная rajndlek), якія азначаюць тыгель, гаршчок або каструльку на трох ножках і з’яўляюцца, на думку аўтара, запазычанымі з сучаснай дыялектнай верхненямецкай teindel, rindel (трохногі гліняны гаршчок або тыгель), якія ў сваю чаргу паходзяць ад старажытнанямецкага rain, rina. Ад гэтай асновы — гіпа — утварылася польскае rynka, ryneczka, а таксама чэшскія, славацкія, харвацкія і іншыя іх прататыпы. Таму можна меркаваць, што назва гэтага посуду на Беларусі паступова забывалася, бо знікалі класічныя рынкі. Аднак археалагічныя знаходкі ў познесярэднявечных гарадах, а таксама назвы «рынка» (патэльня на ножках), «рандэляк» (невялікая каструлька з доўгай ручкай) на Гродзеншчыне сведчаць пра тое, што гэты від посуду і ў нас называўся менавіта так.
    Ежу падавалі ў місках. У «Слоўніку царкоўнаславянскай і рускай мовы» (СЦСРМ) міскай называюць металічную ці гліняную чашу, у якой падаюць на стол ежу 14.
    Аднак толькі па фрагментах верхніх частак не заўсёды можна вызначыць, што гэта — частка міскі, макотры ці латкі. Таму археолагі часам памыляюцца, калі спрабуюць пабудаваць эвалюцыйныя рады ці датаваць знаходку. Часцей за ўсё латкі як асобны від посуду ўвогуле не згадваюць !5. Каб вызначыць сярод знаходак латкі, трэба звярнуць увагу на сляды нагару, таўшчыню сценак і дыяметр венцаў (у місак ён звычаііна не перавышае 20 см). У XVI—XVII стст. пераважную
    9 Помнікі этнаграфіі. С. 90.
    10 Л е в к о О. Н. Методнка нзучення позднесредневековой керамнкн Внтебска // Древностн Белорусснн н Лнтвы. Мн., 1992; Т а м м Я. О старейшей таллнннской керамнKe//Ehitus ja architektuur. 1978. № 12. С. 14; Сергпна Т. В. Полнвная посуда нз Смоленска // СА. 1981. № 2. С. 242.
    “Lappe Ursula. Eine seltene Gefabform der Gloskenbecherkultur aus Rohrborn. Kr. Sommerda//Ausgrabungen und Funde. 1973. B. 18. H. 5.
    12 Lappe Ulrich. Eine nachmittelalterliche Abfallgrube in der Ruin Neideck in Arnstadt//Ausgrabungen und Funde. 1972. B. 17. H. 5; E н ж a. Eine Kloake des 17 Jh. aus der Altstadt // Ausgrabungen und Funde. 1978. B. 23. H. 5. Taf. 38.
    ІЗТрубачев O. Ремесленная термннологня в славянскнх языках (этнмологня н опыт групповой реконструкцнн). М„ 1966. С. 297.
    14 Словарь церковнославянского н русского языка. СПБ, 1867. Ч. 2. С 642
    15 Левко О. Н. Внтебск XIV—XVIII вв. С. 56.
    26
    большасць місак пакрываюць усярэдзіне зялёнай або карычневай палівай (мал. 21). Разам з міскамі з гарызантальна адагнутым нешырокім борцікам сустракаецца начынне з вертыкальным борцікам, які праз прыступку ў 1,5—2 см пераходзіць у донца.
    3 XVI ст. у асартымент сталовага посуду ўваходзяць талеркі, якія паступова робяцца сапраўднымі творамі мастацтва. На погляд аўтараў, найбольш трапна форма класічнай талеркі апісана ў СЦСРМ: плоская пасудзіна з невялікім паглыбленнем (мал. 22). Алб трэба адзначыць, што суадносіны паміж дыяметрам гэтага паглыблення і шырынёй борціка, а таксама памер паглыблення і самой талеркі вар’іруюцца, і часам цяжка дакладна вызначыць, дзе талерка, а дзе паўмісак. Талеркі бываюць плыткія і глыбокія, на чым спыняе ўвагу П. Сцяцко. На погляд аўтараў, талеркі — гэта посуд, які мае гарызантальна адагнуты борцік шырынёй Ha менш за 3 см і невялікае паглыбленне.
    На думку A. М. Трубачова, назва «талерка» прыйшла ў беларускую мову з сярэдневерхненямецкай taljer, куды яна ў сваю чаргу трапіла з італьянскай tagliere (дошка для разразання мяса) ■J6.
    Разнастайны па форме посуд для захоўвання і пераноскі вады і вадкіх страў, большасць з якіх (мёд, квас, піва, віно) вядомы па помніках усходнеславянскай пісьменнасці яшчэ з ранняга сярэднявечча. Самы распаўсюджаны з іх збан (збанок, жбан, кукшын, кукшынчьік) высокая гліняная пасудзіна, звужаная ўверсе, з вухам і носікамзлівам (мал. 64). Некалькі фрагментаў збаноў, якія кваліфікаваліся як прывазныя, былі знойдзены падчас раскопак у Полацку ў пластах XIII ст. У 1.1. Насовіча і ў Тлумачальным слоўніку беларускай мовы падкрэсліваецца, што збан з вузкім горлам называецца гарлачом. Паліваныя збаны, 'мяркуючы па археалагічных матэрыялах, мелі дыяметр горла не менш за 11 — 12 см (каб магла пралезці рука). Часам у ім насілі ваду. Нездарма ёсць прыказка: «Да пары збан ваду. носіць: вушка адарвецца і збан разаб’ецца». Паліву звычайна наносілі на гарлавіну і прыдонную частку (усярэдзіне) і звонку да найбольшага дыяметра тулава. Падчас вывучэння археалагічных калекцый наяўнасць збаноў вызначаюць па верхніх частках ці ручках, таму што формай і аздобап ніжняй часткі тулава яны падобныя да гаршкоў.
    У адрозненне ад збана гладыш не меў вуха і наска. Адпаведна слоўніку I. I. Насовіча гэта «обгладнвшнйся, замаслнвшнйся горшок, особенно употребляемый для молока» І7. Дыяметр горла звычайна не перавышах 11 — 12 см (каб было зручна браць яго рукой за «гладкае» горла, якое часцей за ўсё мела форму раструба). Менавіта па гэтам прычыне гладышы ніколі не паліваліся звонку (каб не слізгала рука) і ўвогуле рабіліся пераважна непаліванымі ці (найчасцей) дымленымі і глянцаванымі. У XIX—XX стст. гэты від начыння аздабляўся паліван, але толькі знутры.
    Вадкасці было зручна пераносіць і зберагаць у гляках. 1 эта «гліняныя пасудзіны шарападобнай формы з вузенькім горлам і плоскім дном» (ТСБМ. Т. 2. С. 88). I. I. Насовіч лічыць, што сама назва «гляк», «глёк» паходзіць ад гуку, калі вадкасць выліваецца з гэтай пасудзіны (дыяметр яе горла не перавышае 4,5—5 см, яно часта бывае са злівам, як у збана) (мал. 76:8). Аўтар падкрэслівае, што глякі рабілі «мурауленымі», г. зн. палівалі (у познім сярэднявеччы часцей зялёнан, чым
    10	Т р у б а ч е в О. Ремесленная термннологня в славянскнх языках (этнмологня н опыт групповой реконструкцнн). С. 301.
    17 Насовіч I. Слоўнік беларускай мовы. С. 112.
    27
    карычневай, палівай). Археолагам у асноўным трапляюцца круглыя ці з дзюбкай горлы ад гэтых вырабаў (у першым выпадку начынне можа мець носзліў). Падобных знаходак значна менш, чым гладышоў і збаноў.
    Яшчэ адна пасудзіна, у якой было зручна браць у дарогу’пітво, мела часцей за ўсё выцягнутае ад донца да горла авальнае, радзей круглае тулава, была вузкай і пляскатай, па баках мела вушкі з маленькімі дзірачкамі (праз іх прапускалі матузок, які завязвалі над коркам). Ыазва падобньіх вырабаў у многіх славянскіх народаў паходзіць непасрэдна ад слоў «пляскаты», «плоскі» — ploska, pl’askacka, плоска, якая ў старажытнанямецкай мове трансфармавалася ў flasca— фляшка. Форма яе тулава вельмі выгадна падкрэслівалася канцэнтрычнымі кругамі па абодвух баках (мал. 75:6,7).
    Сярод паліванага посуду XVII—XVIII стст. незвычайнай формай вылучаецца начынне, якое мела носзліў рознай даўжыні і формы: звычапна даволі доўгі (да 7—8 см) (мал. 75:3,4) або вельмі кароткі (да 4 см) дыяметрам ад 1,5 да 4 см. Падобныя вырабы былі як паліваныя, так і задымленыя. На погляд аўтараў, варта было ўжываць для іх азначэння тэрмін, прапанаваны I. I. Насовічам,— «насатка» («деревянный сосудь сь носом'ь для налнваняя жндкостн. Повну носатку пнва прннеслм>>). Такія пасудзіны маглі вырабляць з гліны. Паводле памераў наскоў, а таксама венцаў (дзе яны зберагліся) насаткі правільна будзе аднесці да двух розных відаў начыння. Адны з іх па памерах блізкія да глякоў (hoc насугіраць ручкі), другія ж — да гаршкоў з вельмі шырокім вусцем. Апошнія маглі ўжывацца ў якасці рукамыя (невялікай пукатай пасудзіны з адным або двума наскамі і вушкамі для падвешвання) І8. Тэрмін «насатка» («старннный умывальннк с носком») прыводзіць A. М. Ірубачоў сярод украінскіх назваў ганчарнага посуду. Наяўнасць рукамыяў фіксавалася толькі па фрагментах насоўзліваў рознай формы, таму верагодна, што іх колькасць значна большая ў параўнанні з зафіксаванай. Асабліва шмат фрагментаў рукамыяў знойдзена падчас раскопак Полацка, ёсць яны ў Магілёве, Мсціславе, цэлыя начынні зафіксаваны і ў Віцебску 19. Усіх іх аб’ядноўвае адна рыса: у рукамыяў шырокія, адкрытыя зверху насы, якія мелі пераборку з адтулінамі ў месцы далучэння іх да начыння (мал. 68:1—3).
    Звычайна пілі з кубачкаў (кубкаў), куфляў і кружак. У аснове формы двух апошніх ляжыць цыліндр. I. I. Насовіч, вызначаючы форму куфля (кухля), піша, што гэта «муравленая глнняная кружка», тым самым падкрэслівае агульнасць іх формы. Іншыя слоўнікі сведчаць, што кружкі і куфлі па форме падобныя да шклянак.
    Аднак, на погляд аўтараў, кружка і куфель адрозніваюцца. Першая па форме больш прысадзістая, крыху шырэйшая. Куфель звычайна высокі, часам мае не круглае, а прастакутнае вуха, часам і два, размешчаныя сіметрычна.
    I. I. Насовіч акрамя тэрміна «кухель» згадвае таксама «кухлнк'ь», «кухлнчекь» — «муравленый кувшннчнк». Г. Ф. Юрчанка атаясамлівае кухлік з кубкам. У ТСБМ падкрэсліваецца, што кубак — гэта невялічкая пасудзіна для пітва, звычайна з вушкам. На погляд аўтараў, кубкі, або кубачкі, хутчэй за ўсё нагадваюць па форме невялікія паліваныя або задымленыя гаршчочкі з ручкай (мал. 58д), якія звычайна маюць
    18 ГІомнікі этнаграфіі. С. 93.
    19 Левко О. Внтебск XIV—XVIII вв. (рнс. 42: 8—10); Яна ж. Средневековое гон чарство северовосточной Белорусснн. Мн., 1992.
    28
    дыяметр вусця 7—8 см і капіруюць вялікія. Да гэтай высновы аўтараў прывёў аналіз формы і арнаментыкі звычайных паліваных гаршкоў і кубкаў па матэрыялах керамічных калекцый з кожнага даследаванага горада, замка ці мястэчка. Іх ужывалі як посуд для пітва, падліўкі і падагравання невялікай колькасці ежы (напрыклад, для дзяцей).
    Усе вышэйазначаныя віды посуду сустракаюцца падчас археалагічных раскопак беларускіх гарадоў і мястэчак у значнай колькасці, што дазваляе аднесці іх да масавых знаходак. Аднак сярод керамічных калекцый ёсць вырабы, што сустракаюцца ў адзінкавых фрагментах, a часам увогуле адсутнічаюць. Размова ідзе пра разнастайны посуд. для спецый (мал. 62:3,5) (напрыклад, сальнічкі), а таксама паліваныя скарбонкі. Тым больш што фіксуюцца яны найчасцей толькі ў выпадку знаходкі амаль цэлых прадметаў або фрагментаў з яўнымі прыкметамі гэтых пасудзін (праразная шчыліна для манет, невялічкія густыя дзірачкі ў купалападобнай пасудзіны і інш.). У посудзе такога віду пакуль што цяжка выявіць нейкія рэгіянальныя ўласцівасці (зза недастатковасці матэрыялаў), таму аўтары абмяжоўваліся толькі канстатацыяй факта наяўнасці іх у тым ці іншым даследаваным пункце.