• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.  Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.

    Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    76.99 МБ
    34	Вороннн Н. Н., Р а п п о п о р т П. А. Зодчество Смоленска XII—XIII вв. С. 265.
    35	Каргер М. К Древннй Кнев. М.; Л., 1958. Т. 1. С. 466—467.
    36	Векслер А. Г. Майоллковая плнтка XII в. нз собрання Смоленского музея//
    37 Сергнна Т В. Полнвная посуда нз Смоленска//СА. 1981. № 2. С. 243 (рнс. 1).
    38 Коледннскнй Л. В., Ткачев М. А. Стронтельная техннка н стронтельные матерналы средневекового Внтебска // Проблемы нзучення древнего домостронтельства в XIII—XIV вв. в северозападной часта CLCP. Рнга, 1983. С. 22.
    Р а з д з е л II
    ПАШЫРЭННЕ ПАЛІВАНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ У КАНЦЫ XV— ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVI ст.
    Пра паліваную вытворчасць на Беларусі і прылеглых да яе землях у ХІ\ ст. вядома вельмі мала. У матэрыялах з раскопак аўтараў няма ніводнага паліванага фрагмента, які можна было б з упэўненасцю аднесці да XIV ст. Даследчыкі Смаленска, аднак, адзначаюць, што ёсць адзінкавыя фрагменты паліванай керамікі гэтага часу. Адзін з іх належыць збану з крутымі плечукамі, пакрытаму бурай палівай *.
    Значную калекцыю паліваных плітак падлогі сабралі літоўскія даследчыкі падчас раскопак у сутарэннях кафедральнага сабора ў Вільні. Найбольш старажытныя пліткі падлогі, пакрытыя зялёнай, жоўтай і карычневай палівай, што маюць прастакутную ці ромбападобную форму, на іх думку, адносяцца да сярэдзіны — другой паловы XIII ст. Акрамя’ плітак з роўнай паверхняй знойдзены фрагменты рэльефных паліваных плітак, аздобленых геаметрычным і геральдычным арнаментам ?. Акрамя паліваных керамічных плітак сабраны кавалкі паліванай гатычнай дахоўкі складанага профілю, якая датуецца XIV ст.3
    Колькасць паліванага посуду, іншай керамікі, у тым ліку будаўнічай, паступова павялічваецца ў археалагічных слаях XV ст. Аднак, перш чым непасрэдна прааналізаваць гэтыя матэрыялы, неабходна прасачыць шляхі адраджэння паліванай вытворчасці на Беларусі.
    У краінах мусульманскага Усходу традыцыі паліванай вытворчасці не перапыняліся. Маўзалеі, мячэці і палацы ў Турцыі і Персіі ў XIII— XIV стст. упрыгожваліся рэльефнымі паліванымі пліткамі, дзе побач з геаметрычнымі арнаментамі (васьмікутнымі зоркамі, крыжамі) рабіліся выявы людзей і жывёл, сцэны палявання. У XIII ст. у Персіі выраблялася так званая керамічная плітка з металічным бляскам. Усходнія вырабы, пакрытыя празрыстай свінцовай глазурай, былі шырока вядомыя ў мусульманскіх краінах пад назвай паўфаянсу.
    Усходнія традыцыі пранікаюць на Еўрапейскі кантынент разам з арабамізаваёўнікамі. На працягу X—XI стст. у Іспаніі маўрамі створана высокамастацкая культура, што адначасна ўбірала ў сябе і еўрапейскія традыцыі.
    У XII ст. мусульманская Іспанія і Паўночная Афрыка складалі адну дзяржаву з высокім узроўнем культуры. Асаблівае значэнне мае стварэнне на гэтай глебе так званай іспанамаўрытанскай керамікі. Галоўная яе рыса — залацісты бляск на гліняным посудзе. Менавіта з Іспаніі традыцыі фаянсавай вытворчасці пранікаюць у Італію і ў XV ст.
    1 С е р г н н а Г. В. Полнвная посуда нз Смоленска. С. 238.
    2 KitkauskasN. Vilniaus Pilys. Vilnius, 1989. P. 106—113.
    3 Тамсама. C. 121.
    16
    вядомы там пад назвай «маёліка» — ад скажонай назвы вострава Маёрка, праз які перапраўляліся ўсе гэтыя вырабы. Есць даныя пра тое, што ў Іспанію ездзілі майстры з Італіі спецыяльна для таго, каб спазнаць сакрэты паліванай вытворчасці, бо да канца XV ст. уласная вытворчасць у Італіі была на даволі нізкім узроўні.
    3 канца XV ст. тут узнікае ўласная вытворчасць, што паводле тэхналогіі адрознівалася ад усходніх фаянсаў, з якіх яна вырасла. Калі на ўсходніх вырабах паліва розных колераў накладалася непасрэдна на чарапок, адна каля аднае, то на еўрапейскіх, у тым ліку італьянскіх, фаянсах рабіўся роспіс фарбамі па сырой непразрыстай белай глазуры.
    Пасля 1525 г. у Італіі на першае месца па вырабу фаянсу выходзіць Урбіна, дзе асноўным матывам быў фігурны жывапіс. Падчас археалагічных раскопак у Лідскім замку быў выяўлены кавалачак блюда з сюжэтам пра пагібель Лаакаона з адпаведным надпісам на адвароце, што належыць да твораў Нікола Пеліпарыо, майстра другой чвэрці XVI ст. з Урбіна (мал. 11) (вызначэнне I. У. Ганецкай).
    Акрамя Урбіна італьянская маёліка выраблялася таксама ў гарадах Фларэнцыі, Фаэнцы, Каффаджыола, Сіене, Дэруце, Венецыі і інш. У канцы XVI ст. назва г. Фаэнцы стала найменнем вырабаў, пакрытых непразрыстай палівай,— Fayence.
    На погляд аўтараў, пад уплывам вырабаў з Фаэнцы ўзнік адзін з сюжэтаў на беларускай кафлі: маюцца на ўвазе паясныя выявы мужчын у рэнесансавых уборах. Менавіта такая ж выява ёсць на адной з талерак 1531 г., іпто захоўваецца ў Дзяржаўным Эрмітажы 4 (СанктПецярбург).
    Гісторыю беларускай керамікі пачынаючы з XIV ст. нельга ўявіць без такой спецыфічнай галіны ганчарнай вытворчасці, як кафлярства.
    Вытворчасць і ўжыванне кафлі шырока распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі. Дастаткова сказаць, што ні адзін будынак, замак або палац, сядзіба заможнага ўладара або ратуша, карчма ці сялянская хата ў XIX — пачатку XX ст. не абыходзіліся без печаў, аздобленых кафляй самых розных тыпаў, памераў, колераў, упрыгожаных выяўленчымі матывамі, сюжэтамі, падпарадкаванымі грамадскім уяўленням часу, стылёвым асаблівасцям і густам насельніцтва, укладу яго жыцця. Бясспрэчна, што такое месца кафля заняла дзякуючы не толькі гаспадарчай ролі печы ў жыцці чалавека (захаванне агню, прыгатаванне ежы і ацяпленне памяшкання). Пабудова печы, як сведчаць старажытныя паданні і абрады, звязана з унутраным светапоглядам чалавека, з яго верай у светлыя і цёмныя сілы. Відавочна і тое, што печ, яе мастацкае ўвасабленне цесна спалучаліся з жылым асяроддзем: архітэктурай, дэкаратыўнапрыкладным мастацтвам, вопраткай.
    Першыя вядомыя кафлі на тэрыторыі Беларусі адносяцца да пачатку XIV ст. Яны знойдзены ў час археалагічных раскопак у Полацку, Лідзе, Навагрудку і маюць баначнацыліндрычнае тулава вышынёй 21—24 см (10—14 см у дыяметры). Гліняная маса іх нятлустая, з дамешкамі жарствы ці жвіру. На паверхні сценак відаць кругавыя налепы, на донцы — прыліплы жвір. Вырабляліся кафлі метадам ляпной тэхнікі, пасля чаго іх падпраўлялі на прымітыўным маларухомым ганчарным крузе і абпальвалі на адкрытым агні. Такія кафлі выконвалі толькі тэхнічныя функцыі: павышалі цеплааддачу, аблягчалі канструкцыю, спрыялі ўстойлівасці печы да тэрмічнага перападу. Некаторыя кафлі XIV ст. на сваіх донцах мелі ганчарныя клеймы.
    4 Кубе A. Н. Нсторня фаянса. Берлнн, 1923 (табл. III).
    2. Зак. 343
    17
    Патрэба ў кафлі спрыяла станаўленню ганчарнай вытворчасці і стварала ўмовы для далейшага развіцця кафлярства. Яна задавальнялася не столькі за кошт узнікнення новых ганчарных майстэрняў, колькі за кошт павышэння прадукцыйнасці працы старых, ужо існаваўшых. Г'эта прымушала ўдасканальваць прылады працы, тэхналогію вытворчасці, майстэрства выпрацоўкі.
    На працягу XIV—XV стст. бачны марудныя, але ўпартыя, няспынныя пошукі і вынаходніцтвы не толькі ў вытворчасці, але і ў канструкцыі самой кафлі. Ад адзінкавых, умураваных у глінабітную печ кафляўгаршкоў пачаўся пераход да печаў, поўнасцю складзеных з кафлі. Гліна — асноўны напаўняльнік канструкцыі і будаўнічы матэрыял — цяпер прымяняецца як звязваючая маса паміж кафлямі. Жаданне шчыльней паставіць цыліндрычныя кафлі з круглым вусцем адну да другой вымушала мяняць іх форму.
    Адфармаваныя персцененалепным спосабам з дапамогай маларухомага круга з грубай малапластычнай масы цыліндрычныя кафлі з круглым вусцем не паддаваліся наступнай механічнай апрацоўцы. Менавіта ў гэты перыяд на працягу амаль некалькіх стагоддзяў крок за крокам вядуцца пошукі пераадольвання статычнасці векавых устояў ляпной керамікі.
    Мы бачым, як круглае вусце то ледзьледзь угінаецца, то да яго робяцца налепы альбо спалучаюцца прагібы з налепамі. Толькі адмаўленне ад грубай масы, пераход да больш тонкай і пластычнай дазваляе надаваць вусцю выразны трох ці чатырохпялёсткавы малюнак, абрысы раўнабедранага трыкутніка ці квадрата. З’яўляецца мноства розных варыянтаў гаршковай кафлі ад высокіх і вузкіх да шырокіх і нізкіх. Узнікаюць кафлі так званага міскавага, талеркавага і іншых тыпаў..
    Цяга да дасканаласці апрацоўкі і падгонкі формаў кафлі адна да другой, выраўновання сценак і памераў прымушае ўжываць драўляныя формы, з дапамогай якіх ганчарнай загатоўцы надавалася тое ці іншае (трохкутнае або квадратнае) вусце, у выніку кафля набывала выгляд стандартызаванай будаўнічай адзінкі — модуля. Выкарыстоўваючы кафлю як формаўтваральны элемент, спалучаючы тыя ці іншыя тыпы ў пэўным парадку і колькасці, народныя майстры стваралі печы самых розных кампазіцыйных рашэнняў, падпарадкоўваючы іх архітэктурнаму асяроддзю. Ужо на гэтай ступені развіцця адчуваецца мастацкае асэнсаванне, якое дазволіла пановаму ўбачыць ролю печы ў інтэр’еры, бо яна набыла не толькі утылітарнафункцыянальную, але і мастацкую функцыю.
    Печы, складзеныя з кафлі, пачалі ўносіць у вырашэнне інтэр’ераў мастацкі духоўнавобразны змест, займаць вядучае кампазіцыйнае гучанне. На мяжы XV—•пачатку XVI ст. пачынае ўжывацца паліва, якая ўзбагаціла мастацкую палітру кафлі, палепшыла яе ўтылітарныя якасці, надала кафлі большую каштоўнасць.
    Увага да выяўленчых сродкаў, пошук мастацкай мовы не маглі прайсці без рэканструкцыі формы кафлі, якая і адбываецца ў канцы XV — пачатку XVI ст. Асновай такой перабудовы паслужылі міскавыя і талеркавыя кафлі з традыцыйнымі для ганчарных вырабаў малюнкамі на дне ў выглядзе прамых ці хвалістых ліній альбо слядоў ад пальцаў рук пасля выпрацоўкі на крузе. На дне такой кафлі зручна рабіць узоры, бо яе невысокія борцікі не перашкаджалі гэтаму. Але такую кафлю было складана мацаваць у будове печы. Менавіта тады і пачалі да донца прырабляць так званую румпу — гліняны цыліндрык такога ж дыяметру, зроблены на ганчарным крузе.
    18
    У выніку з’яўляецца новы тып кафлі, так званы каробкавы, дзе дно кафлі ранейшага тыпу наблізілася да вусця, а венца вусця стала выконваць ролю высокай рамкі. Па баках румпы рабіліся дзіркі для ўмацавання кафлі ў сценцы печы. Наблізіўшыся да вонкавай паверхні, ранейшае дно зрабілася вонкавай пласцінай з нанесеным на яе паверхню малюнкам.
    Вялікім попытам карысталіся кафлі, палітыя глазурай, якая надавала вырабам большую трываласць. Яны лепш адпавядалі гігіенічным патрабаванням, мелі большае мастацкае ўздзеянне за кошт колеру і бляску. Састаў глазуры трымаўся ў сакрэце, а майстар, які яго ведаў, карыстаўся пашанай і лічыўся лепшым сярод ганчароў. 3 канца XV ст. спачатку для посуду, а потым і для кафлі ўжываецца сырая свінцовая глазура.