• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.  Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.

    Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    76.99 МБ
    ПОСУД ДЛЯ ПРЫГАТАВАННЯ СТРАВЫ
    Самым шматлікім відам паліванага посуду з’яўляюцца гаршкі. Нягледзячы на значную тыпавую і варыяцыйную разнастайнасць паліваных гаршкоў XVI—XVIII стст. у гарадах і замках заходняга рэгіёна Беларусі, можна знайсці шмат агульнага ў іх формаўтварэнні.
    У керамічных калекцыях усіх даследаваных аўтарамі гарадоў і замкаў сярод матэрыялаў XVI •— пачатку XVII ст. прысутнічаюць гаршкі са складанапрафіляваным венцам, адагнутым вонкі пад вуглом да 30—40° (мал. 23, тып. I—Лідскі замак, тып ІА — Гродна; № 1 — Слонім, тып II — Мірскі, Гальшанскі замкі; № 1—Любчанскі замак). Аналагічныя па прафіліроўцы начынні бытавалі ў другой палове XVI—XVII ст. у Літве 20.
    У гэты ж час у нязначнай колькасці ўжываюцца танкасценныя гаршкі з амаль прамым ці злёгку адхіленым венцам і часам шырокім неглыбокім раўчуком знутры (мал. 23, тып. II ■— Лідскі замак; тып ІБ — Гродна; тып I —Мірскі замак).
    Самы шматлікі тып гаршкоў — начынні з прамой шыйкай і аднойдзвюма пракрэсленымі стужкамі звонку пад венцам (мал. 23, тып ІІІБ —Лідскі, тып ІІІА — Мірскі, тып III — Гальшанскі замкі, тып III — Гродна; № 3 — Слонім, № 2 і 5 — Любчанскі замак).
    Яшчэ адзін тып гаршкоў XVI — першай паловы XVII ст. — начынні са злёгку адхіленым вонкі венцам і патаўшчэннем звонку на мяжы з шыйкай (мал. 23, тып ІІІА — Лідскі замак; тып II — Гродна; тып ПІБ— Мірскі, тып I — Гальшанскі замкі; № 2 — Слонім).
    Гаршкі гэтых формаў знаходзяць аналагі сярод матэрыялаў XVI— XVII стст. са Смаленска21. Шырока вядомыя яны і на гарадзішчы Пуня ў Літве22. Такі ж посуд да сярэдзіны XVII ст. бытаваў у Польшчы 23.
    У другой палове XVII—XVIII ст. шырока распаўсюдзіліся начынні з невялікім, але выразным каленцам знутры пры пераходзе шыйкі ў
    20 V о 1 k a і t еК u 1 і k a u s k і е n е R. Punios Piliakalnis. Vilnius, 1974. Pav. V: 12.
    21 C e p г п н a T. B. ІІолнвная посуда нз Смоленска//CA. 1981. № 2 (puc. 2—3).
    22 V o 1 k a i teKulikauskiene R. Punios Piliakalnis. Pav. V.
    23 Mikolajczyk A. Naczynia datovane skarbami monet XIV—XVIII w. na ziemiach Polskich. W.; Wr.; Kr.; Gd., 1977. T. XXV.
    29.
    тулава і злёгку загнутым унутр краем венца (мал. 23, тып V— Гродна; тып IV—Мірскі і Гальшанскі замкі; № 4 — Слонім). У Мірскім замку і Слоніме ўжываліся не толькі паліваныя, але і дымленыя гаршкі вышэйапісанай формы. Увогуле каленападобны выступ стаў надоўга канструкцыйным элементам беларускай керамікі: у XVIII — пачатку XX ст. з ім рабіліся як непаліваныя, так і паліваныя гаршкі ва ўсходнім Палессі і ў заходнім рэгіёне Беларусі.
    Дыяметры венцаў паліваных гаршкоў пераважна ўкладаюцца ў інтэрвал 15—20 см. Начынні XVI — сярэдзіны XVII ст. часта арнаментаваліся па плечуку разнастайнымі відамі геаметрычнага арнаменту з дапамогай калёсікаштампа (мал. 24; 25). Найбольш начынняў з арнаментам, выкананым у такой тэхніцы, знойдзена на Старым замку ў Гродне і ў Мірскім замку (мал. 24; 25). Арнамент найчасцей уяўляў сабой сетку з ячэек ці сетку ромбаў розных памераў, шматрадныя зігзагападобныя стужкі, елачкі ці складаныя геаметрычныя фігуры, што аддзяляліся адна ад другой вертыкальнымі стужкамі. Ужываліся такія гаршкі ў Лідскім замку. Гэты арнамент на чырвонагліняных гаршках аналагічны арнаментацыі белагліняных начынняў, адначасных ім (мал. 25:6,7; 26; 27). У сучасных беларускіх ганчароў такі спосаб арнаментацыі начыння называецца карбоўкай. Інструмент для выканання такога арнаменту ўяўляе сабой цыліндрык вышынёй 1—2 см з прарэзаным па ім арнаментам. Цыліндрык надзяваўся на дрот і «каціўся» па плечуку, горлу ці іншай прызначанай для арнаментацыі частцы начыння.
    Гаршкі з карбоўкай у XVI — першай палове XVII ст. былі шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Прыбалтыкі і Польшчы. У Мірскім замку знойдзены цэлы паліваны гаршчок з карбоўкай па плечуку і рыфленымі стужкамі паабапал яе тыпу III (мал. 28). Яго памеры: дыяметр венца 15 см, донца 11 см пры вышыні 19 см. Найбольшы дыяметр тулава — 19 см — знаходзіцца ў верхняй трэці вышыні гаршка. На гаршках другой паловы — канца XVII ст. арнамент або ўвогуле адсутнічае, або наносіцца ў выглядзе некалькіх радоў рыфленых стужак (мал. 24:7). Аналагічны арнамент ёсць і на гаршках канца XVI — першай паловы XVII ст. (мал. 26:1; 27:6).
    Паліваныя гаршкі часта мелі ручкувуха шырынёй 1,5—2 см з раўчуком пасярэдзіне (мал. 24:3). Яна мацавалася да краю венца і пераважна да найбольшага дыяметра тулава (мал. 28).
    Як па форме, так і па арнаментацыі адрозніваюцца ад усіх вышэйапісаных начынняў заходняга рэгіёна гаршкі тыпаў IV—VI з Лідскага замка (мал. 23). Гэта таўстасценныя начынні з дамешкай пяску і нават жарствы ў фармовачнай масе, часта з суцэльным рыфленнем па тулаву. Унутраная паверхня гаршкоў пакрытая тоўстым слоем шклопадобнай палівы зялёнага ці карычневага колеру. Гаршкі тыпаў IV і V з Лідскага замка па прынцыпу формаўтварэння блізкія начынням тыпу I і III з гэтага ж замка, але адрозніваюцца памерамі. Гаршкі тыпу VI маюць «арыгінальную» форму: венца з «манжэткаю» звонку і крутыя плечукі.
    Мяркуючы па самых буйных кавалках, гэтыя начынні мелі вышыню 25—30 см. Улічваючы памеры і маючы на ўвазе склад фармовачнай масы, можна зрабіць выснову, што яны выконвалі дзве функцыі: выкарыстоўваліся ў якасці тарнага посуду і ў іх маглі час ад часу гатаваць ежу.
    Цікава адзначыць, што паліваныя гаршкі тыпу VI, што не знаходзяць дакладных аналогій у посудзе з іншых вывучаных аўтарамі пунктаў гэтага рэгіёна, адрозніваюцца не толькі сваімі памерамі (вышыня гаршкоў каля 30 см). Уся знешняя (непаліваная) паверхня пакрытая су
    30
    цэльным рыфленнем, што нагадвае арнаментацыю на непаліваных начыннях курганнага тыпу X—XI стст. на тэрыторыі Беларусі. Нейкім незразумелым чынам, сэпс якога яшчэ належыць раскрыць, такія далёкія храналагічна начынні (паміж імі прамежак часу прыкладна ў 600 гадоў) падобны не толькі арнаментам, але вельмі блізкія формай венца (мал. 23).
    Паліваныя гаршкі, блізкія па форме да начынняў тыпу IV—VI, ужываліся ў канцы XVI — першай палове XVII ст. на тэрыторыі Польшчы 24 іЛітвы25.
    Як вынікае з мал. 23, для XVIII ст. характэрны гаршкі без шыйкі з венцам рознай формы (мал. 23, тып V — Мірскі замак), з Sпадобнымі профілямі ці з плаўна выгнутай невысокай шыйкай і закругленым венцам (мал. 23, тып. VI — Гродна, № 5 — Слонім), а таксама з ужо ўзгаданым каленападобным выступам знутры пад венцам (мал. 23, № 7 — Любчанскі замак).
    Памеры донцаў паліваных гаршкоў звычайна ўкладаюцца ў інтэрвал 8—12 см, сценкі ў прыдоннай частцы або раўнамерна пашыраюцца, або начынні маюць пліткавы паддон.
    Паліваныя гаршкі ўсходняга рэгіёна найбольш дэталёва вывучаны на матэрыялах з Мсціслава, Іх дапаўняюць даныя па Магілёву і Крычаву (мал. 29).
    Як вынікае з мал. 29, у XVI ст. тут ужываюцца паліваныя гаршкі двух тыпаў: з крутымі плечукамі, моцна адагнутым вонкі венцам, па ўнутранаму краю якога праходзіць раўчук (мал. 29: 1, 4—6, 9, 11 —13), з амаль прамой шыйкай і знешнеасіметрычным патаўшчэннем венца, аформленым у выглядзе карнізіка (мал. 29:7,8). Аналагічныя начынні знойдзены ў Полацку (мал. 30:1) і Чачэрску (мал. 31). Звыклы арнамент на гэтых гаршках — шматраднае рыфленне, зробленае грабеньчыкам, прычым паліва наносілася на ўнутраную паверхню начыння.
    Сярод матэрыялаў канца XVI — пачатку XVII ст. у нязначнай колькасці прысутнічаюць гаршкі з цыліндрычным горлам (мал. 29: 2, 3, 10), што з некаторымі варыянтамі пераважаюць сярод матэрыялаў XVII ст. з Мсціслава.
    Прысутнічаюць гаршкі ўзгаданай формы і ў культурных пластах гэтага часу з Магілёва і Крычава. Большасць гаршкоў з Мсціслава, Магілёва і Крычава XVII ст. уяўляюць сабой варыянты з цыліндрычнай шыйкай вышынёй да 3 см (мал. 29: 14—17, 20—24, 27, 28). Адрозненні маюцца толькі ў ступені адхіленасці венца (нахіле плечукоў ці афармленні яго краю). Найбольш тыповыя для гэтага часу гаршкі з дзвюма рысачкамі рыфлення на мяжы з шыйкай. Адметная рыса гаршкоў з Мсціслава—суцэльнае ангабіраванне вонкавай (непаліванай) паверхні гаршкоў гэтага тыпу. Адзін з гаршкоў мае поўны профіль. Яго памеры: дыяметр венца 16 см, донца — 12,3 см, вышыня гаршка 13,3 см (мал. 32). Паліва пакрывае гаршчок з двух бакоў. Начынні даволі прысадзістыя, устойлівыя і пры магчымасці зручныя для гатавання ежы.
    Яшчэ адзін тып гаршкоў — з высокім злёгку адхіленым венцам і крутымі плечукамі (мал. 29: 18, 19). Начынні мелі невялікую ручку, што мацавалася да краю венца і да найбольшага дыяметра тулава. Унутраная паверхня суцэльна палітая зялёнажоўтай або зялёнакарычневай
    24 Mikolajczyk A. Naczynia datovane skarbami monet XIV—XVIII w. na ziemiach Polskich. W.; Wr.; Kr.; Gd„ 1977. T. XX.
    25 Mindaugas Bertasius, Algirdas Zalnierius. Kauno senamiescio 15ojo Kvartalo zvalgomieji archeologiniai turimai // Architekturos Paminklai. 1988. N 11. Pav. 8.
    31
    палівай, што часам наносілася і звонку па венцы. Дыяметр венца 11—• 13 см. Гэтыя начынні найбольш распаўсюджаны ў слаях першай паловы — сярэдзіны XVII, але ўжываюцца да пачатку XVIII ст. Гаршчок поўнага профілю з аналагічнай прафіліроўкай знойдзены ў Полацку (мал. 30: 2). У XVIII—XIX стст., як і ў гарадах заходняга рэгіёна, на Магілёўшчыне ўжываюцца гаршкі з Sпадобным профілем, а таксама прысадзістыя, з.пасаджаным проста на плячук венцам рознай формы (мал. 29: 29—34). Паліваецца ўжо выключна ўнутраная частка начыння, арнамент адсутнічае. He выключана, што гэта звязана з ужываннем паліваных гаршкоў для прыгатавання страў, а не ў якасці сталовага посуду.
    Пра форму ніжняй часткі гаршкоў можна меркаваць па кавалках донцаў. Згодна з асаблівасцямі формы, усе яны .падзяляюцца на тры тыпы: 1) начынні, сценкі якіх паступова пашыраюцца ад донца; 2) з рэзка пашыранымі ад донца сценкамі; 3) такія ж, як і папярэднія, але на пліткавым паддоне. Дыяметр донцаў першага тыпу пераважна ад 8 да 12 см, другога найчасцей не перавышае 7—9 см. На вонкавай паверхні донца бачны сляды зразання з круга.
    Наступны від паліванага посуду — рынкі. Як ужо адзначалася, сярод іх адрозніваюць плыткія і глыбокія.
    На тэрыторыі заходняга рэгіёна адна з самых ранніх знаходак адносіцца да канца XV ст. (ручка рынкі з плямай палівы, што знойдзена ў развале дазамкавай пабудовы ў Мірскім замку XVI ст.). Найбольш распаўсюджаны рынкі ў XVI—XVII стст. Уяўленне пра іх форму і тыпалогію даюць мал. 33; 34: 1—3; 35—38. Нягледзячы на даволі вялікую разнастайнасць, па форме венца плыткія рынкі падзяляюцца на чатыры тыпы (мал. 33).