Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.
Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 183с.
Мінск 1993
Такім чынам, да сярэдзіны XVI ст. на Беларусі склаліся ўсе перадумовы для росквіту шматгаліновай керамічнай паліванай вытворчасці.
18 Княжескнй дворец внльнюсского Ннжнего замка. С. 92.
19 Вороннн Н. Н., Раппопорт П. А. Зодчество Смоленска XII—XIII вв. С. 211—213.
Р аз д з е л III
РОСКВІТ ПАЛІВАНАЙ ВЫТВОРЧАСЦі (ДРУГАЯ ПАЛОВА XVI—XVII ст.)
Як ужо адзначалася раней, першыя пачаткі паліванай вытворчасці на Беларусі вядомы ў канцы XV — першай палове XVI ст. У гэты час у еўрапейскіх краінах на паліваныя вырабы наносілі свінцовыя ці алавяныя глазуры.
Свінцовая паліва падыходзіць для глін любога сорту. Яна празрыстая і бясколерная, але можа быць пафарбавана ў любы колер, захоўваючы сваю празрыстасць. Адзіны недахоп — праз яе прасвечваецца гліна самога чарапка і таму немагчыма атрымаць «чысты» колер палівы.
Паліваныя вырабы, што ўжываліся на Беларусі на працягу XVI— XVII стст., пакрытыя менавіта такой палівай. Акрамя таго, дзякуючы празрыстасці свінцовых паліў стала магчымай вытворчасць посуду з падпаліўным ангобным роспісам, шырока распаўсюджаным на Беларусі ў канцы XVI — пачатку XVII ст.
Як сродак барацьбы за чысціню колеру паліў у Еўропе ўжывалася суцэльнае ангабіраванне (пакрыццё белай вадкай глінай) паверхні чарапка, прызначанай пад паліву. На беларускіх вырабах таксама адзначаецца такая з’ява і ў XVI—XVII стст.— як на кафлях, так і на посудзе. Аднак масавага распаўсюджання такі прыём не атрымаў.
Алавяныя глазуры атрымліваюцца шляхам дамешкі да свінцовых вокісу волава. Захоўваючы станоўчыя якасці свінцовай глазуры (здольнасць злучацца з любымі глінамі), алавяная паліва мае адну істотную перавагу: яна глухая, непразрыстая. Тым самым ствараецца выдатны фон, прыдатны для роспісу. Менавіта гэта было патрэбна еўрапейскім майстрамкерамістам, што ўжывалі тэхніку роспісу вадзянымі фарбамі па вільготнай паліве. На аснове такой тэхнікі ў канцы XVI—XVII ст. дасягнулі росквіту знакамітыя еўрапейскія фаянсы. Асобныя вырабы, выкананыя ў гэтай тэхніцы, вядомыя і на тэрыторыі Беларусі, але масавая вытворчасць посуду, распісанага каляровымі фарбамі па вільготнай непразрыстай паліве (эмалі), прыпадае тут на XVIII—XIX стст.
Зусім іншым шляхам на аснове той жа алавянай палівы развівалася паліваная справа на Усходзе. Пры стварэнні знакамітых паўфаянсаў палівы розных колераў накладваліся непасрэдна на гліну, адна каля другой. Так стваралася цудоўная паліхромія, што да нашага часу здзіўляе багаццем фарбаў і хараством. На Беларусі тэхніка паліхроміі знайшла распаўсюджанне ў кафлярстве другой паловы XVI — першай паловы XVII ст., сустракаецца яна і на посудзе.
Такім чынам, на Беларусі ў другой палове XVI—XVII ст. акрамя простага паліванага посуду і кафлі выраблялі посуд з падпаліўным
23
ангобным роспісам, паліхромную кафлю і ў нязначнай ступені паліхромны посуд. Значна радзей паліву на кафлю і посуд наносілі па слою белага ангобу, што выкарыстоўваўся ў якасці грунтоўкі пад паліву. Беларускія майстры ведалі і тэхніку роспісу па сырой эмалі каляровымі фарбамі падчас вырабу маёлікавага посуду.
ФУНКЦЫІ I ФОРМЫ ПАЛІВАНАГА ПОСУДУ
Бытавы посуд, а таксама паліваны як адна з яго груп прызначаўся, як вядома, у першую чаргу для задавальнення практычных патрабаванняў людзей — у якасці ёмістасці для прыгатавання страў, іх ужывання, захоўвання ці транспарціроўкі. Зыходзячы з гэтых функцый і фарміраваўся яго асартымент. Паліва на посудзе, дакладней, месца яе нанясення таксама тлумачыцца ў першую чаргу ўтылітарнымі патрабаваннямі да посуду. Гэта можна заўважыць на сучасным начынні (напрыклад, нўЛЬІ а нанесці паліву на ўнутраную паверхню вазоніц і пакінуць непалітай вонкавую або кубак пакрыць палівай звонку, не апрацаваўшы аналагічна ўнутраную паверхню). Гэтыя ж правілы, як паказваюць археалагічныя матэрыялы, выконваліся з моманту ўзнікнення паліванага посуду. Трэба мець на ўвазе, што першапачаткова, з часу свайго ўзнікнення, паліваны посуд па форме паўтараў адначасны яму непаліваны.
Паколькі мы маем справу з момантам зараджэння па сутнасці новай галіны ў керамічнай вытворчасці і гэты прамежак часу (канец XV — пачатак XVI ст.) прадстаўлены невялікай колькасцю паліваных фрагментаў начынняў, прапанаваны тэзіс даказаць, бясспрэчна, цяжка. Аднак шматгадовыя назіранні за адзінкавымі знаходкамі першых паліваных пасудзін упэўніваюць менавіта ў гэтым. Вельмі хутка, ужо ў сярэдзіне — канцы XVI ст., у керамічнай вытворчасці на Беларусі выпрацоўваюцца ўласцівыя для паліванага посуду формы і адпаведны часу асартымент.
Самым распаўсюджаным відам начыння быў гаршчок. Згодна з «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы» (у далейшым ТСБМ), гэта «круглая выпуклая гліняная пасудзіна са звужаным дном для гатавання стравы» (Г. 2. С. 35) (мал. 19). Першыя паліваныя гаршкі, што мелі петлепадобную ручкувуха, з’яўляюцца ў канцы XV ст. (Лідскі замак), а ў XVI—XVII стст. яны ўваходзяць у шырокі ўжытак. Хаця эвалюцыя формы гэтага начыння на працягу XVI—XIX стст. у цэлым агульная для ўсёй Беларусі, рэгіянальныя асаблівасці выяўляюцца перш за ўсё ў арнаментыцы і перавазе таго ці іншага тыпу над астатнімі.
Гаспадыні не маглі абысціся без макотры (макацёр, макош, церніца, церла, церлічка, мяліца, вярцяга). Найбольш дакладна яе форма вызначана ў «Слоўніку ўкраінскай мовы» Б. Грынчанкі: гэта род глыбокай глінянай пасудзіны з круглым дном і значна большым за дно шырокім вусцем. Часцей гэта вялікая міска, якая, напрыклад, у ганчароў з Гарадной магла змясціць ад 2 да 16 кг зерня Вядомыя як непаліваныя, так і паліваныя начынні гэтага віду. Калі першыя прызначаліся для расцірання маку, яечных жаўткоў, тварагу, ільнянога ці канаплянага семя і, асабліва ў XV—XVI стст., рабіліся таўстасценнымі (таўшчыня сценак ад 1 да 1,5 см), то другія, палітыя знутры найчасцей зялёнай
1 В е р е н н ч В., Крнвнцкнй А. Лекснка городенскнх гончаров // Полесье (Лннгвнстнка. Археологня. Топоннмнка). М., 1968.
24
палівай, прызначаліся для разбоўтвання цеста на бліны і прыгатавання салаты. Вонкавая паверхня часам упрыгожвалася аднойдзвюма рыфленымі стужкамі ці хвалямі. Макотры таксама стаўляліся і ў печ. Нездарма ў слоўніку I. Насовіча згадваецца «повен макацёр заліўкі» і «лапша, у макотры печаная» 2. Каб яе было зручна пераносіць, часам прыраблялі ручкувуха. Макотра ўжывалася і як сталовы посуд. У слоўніку П. Сцяцко адзначаецца: «Макотру гэту як вытрубіш, да вечару не захочаш есці» 3. Менавіта такой разнастайнасцю функцый тлумачыцца розніца ў памерах і тыпалогіі гэтага віду начыння. У пластах канца XVI — пачатку XVII ст. адначасова сустракаюцца вялікія (з дыяметрам вусця 25—35 см) непаліваныя макотры з шурпатымі сценкамі і паліванае начынне аналагічных памераў, а таксама са значна меншым (да 14—15 см) венцам.
Мяркуючы па слядах нагару на сценках, для пражання стравы ўжывалі начынне, што па прапорцыях нагадвае міскі (дыяметр венца ў 2— 2,5 раза перавышае дыяметр донца і амаль роўны вышыні пасудзіны), а па форме верхняй часткі — гаршчок, але з вялікім дыяметрам венца. Гэтую дваістасць формы посуду, які называюць латкай, або латушкай, выдатна засведчваюць слоўнікі. Напрыклад, у слоўніку I. Насовіча чытаем: «Латка, умен, латочка. Глнняный сосуд, мнска, с загнутымк внутрь краямн». Пра тое, што латка падобна да міскі, можна прачытаць і ў «Смаленскім абласным слоўніку» У. Дабравольскага 4. У дыялектычным слоўніку Г. Ф. Юрчанкі латка вызначаецца як «глыбокая гліняная міска» 6. Прычым, апісваючы побыт беларускага насельніцтва, этнографы XIX ст. (напрыклад, М. Лнімеле ў кнізе «Побыт беларускіх сялян», A. С. Дэмбавецкі ў «Спробе апісання Магілёўскай губерні») назвы «латка» і «міска» ставяць побач. Слова «латка» ў значэнні «патэльня» ўжываецца ў старажытнарускай, польскай, славянскай і сербахарвацкай мовах. Аднак у слоўніку Г. Дз'ячэнкі 1900 г. чытаем: «Латка, ладька, латька — глнняный горшок» б.
Латкі сустракаюцца ў пластах XII—XIII стст. Вядома, што яны яшчэ бытавалі і ў пачатку XX ст. Як і ўсе віды посуду, да XVI ст. іх аздаблялі традыцыйным для пэўнага рэгіёна арнаментам. Напрыклад, у Мазыры гэта пазногцевыя насечкі па плечуку, часам у спалучэнні з паглыбленымі стужкамі, у Панямонні — часцеіі за ўсё хвалісты арнамент, у Падняпроўі (Магілёў) нават у канцы XVII ст. пальцавыя зашчыпы. На сценках начыння XVIII ст. ужо выразна бачныя барозны — сляды пальцаў ганчара. Асабліва папулярнымі былі латкі ў XVII XIX стст. у жыхароў усходняй і паўночнаўсходняй Беларусі, што пацвярджаюць і этнаграфічныя даныя 7. Першыя паліваныя латкі зафіксаваны ў XVII ст. (Магілёў). Масавы ўжытак іх прыпадае пераважна на XVIII—XIX стст.
Класічны від посуду для смажання і пражання страў на Беларусі рынка — «пасудзіна на трох ножках з вухам або ўтулкай для драўлянай ручкі»8 (мал. 20). У ТСБМ (Т. 4. С. 737) падкрэсліваецца, што гэта менавіта чыгунная пасудзіна. Hi ў адным з астатніх вышэйп'ералічаных слоўнікаў, за выключэннем кнігі Т. Сцяшковіч, назва «рынка» не згад
2Насовіч I. Слоўнік беларускай мовы. Мн., 1983. С. 278;
3 Сцяцко П. Народная лексіка і словаўтварэнне. Мн., 1972. С. 94.
4 Добровольскнй В. Смоленскнй областной словарь. Смоленск, 1914.
5 Юрчанка Г. Дыялектны слоўнік (з гаворак Мсціслаўшчыны). Мн„ 1968. С. 42.
6Дьяченко Г. Полный церковнославянскнй словарь. М., 1900. С. 297.
7 Мнлюченков С. Белорусское народное гончарство.
8 Помнікі этнаграфіі. Мн., 1981. С. 90.
25
ваецца. У «Помніках этнаграфіі» гаворыцца, што «на поўначы, на паўночным захадзе і ўсходзе, часткова ў цэнтральных раёнах Беларусі замест рынак сяляне выкарыстоўвалі накрыўкі ад гаршкоў» 9. Аднак пры раскопках познесярэднявечных гарадоў фрагменты паліваных рынак пачынаюць сустракацца яшчэ ў пластах канца XV ст. (Мірскі замак). У даследаваных гарадах, мястэчках, замках XVI—XVII стст. пакрытыя ўсярэдзіне зялёнай або карычневай палівай рынкі (глыбіня ад 3 да 5,5 см) сустракаюцца заўсёды (Гродна, Слонім, Ліда, Гальшаны, Мір, Мсціслаў, Крычаў, Чачэрск, Мазыр і інш.). Аднак у публікацыях археолагаў гэты від посуду называюць «скавародамі, латкамі, каструлькамі» І0. Акрамя плыткіх сустракаюцца зрэдку і глыбокія рынкі, якія нагадваюць місы ці макотры на ножках і маюць ручкувуха. Іх знайшлі ў Мірскім і Гальшанскім замках, у Мсціславе і іншых гарадах. Непаліваны посуд такой жа формы ў Германіі пачалі ўжываць з XIV ст.1! У XVI—XVII стст. часцей за ўсё карысталіся паліванымі гаршчочкамі на трох ножках, але разам з тым існавала начынне, падобнае да нашых глыбокіх рынак 12