Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.
Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 183с.
Мінск 1993
Тып I: з піялападобным тулавам і раўчуком па амаль гарызантальна адагнутым венцы звонку (тып ІА з Лідскага замка, тып I з Гродна, тып II з Мірскага замка) або адначасова і па ўнутранаму краю яго (тыпы ІБ з Лідскага замка і Гродна). Аналагічныя па форме рынкі характэрныя і для Крэўскага замка (мал. 37: 4—6).
Тып II: з піялападобным тулавам і раўнамерным патаўшчэннем сценак да краю, гарызантальна або коса зрэзанага (тып II з Лідскага, тыпы I і V з Мірскага, тып II з Любчанскага замкаў). Як бачна з мал. 37: 1, 3, абсалютна аналагічныя рынкам вышэйапісанай формы з Лідскага замка начынні, што былі знойдзены ў Крэўскім замку.
Тып III з піялападобным тулавам і гарызантальна адагнутым краем венца з шырокім раўчуком на яго ўнутранай паверхні (тып III з Гродна, тып IV з Мірскага замка).
Тып IV: начьтнні з вертыкальным борцікам і закругленым краем (тып II з Гродна, тыпы II, III з Мірскага, тып I з Гальшанскага замкаў). Яны ўжываліся таксама і ў Крэўскім замку (мал. 37: 2). Як варыянт гэтага тыпу неабходна адзначыць рынкі з каленападобным выступам звонку па борціку (мал. 33: тып III —Лідскі, тып II — Гальшанскі, тып I— Любчанскі замкі; тып IV— Гродна).
У рынак усіх вышэйзгаданых тыпаў ножкі канічнай або ўсечанаканічнай формы (мал. 36: 2—4; 35: 3). У большасці начынняў завяршэнні ножак у выглядзе трохграннай піраміды (мал. 37: 6). Толькі некаторыя ножкі абрэзаныя гарызантальна. Вышыня іх ад 4 да 6 см, мацуюцца да тулава пад вуглом 120—135° (мал. 37; 34: 3).
Даўжыня і форма ўтульчатых выцягнутых ручак таксама разнастайныя. Побач з ручкамі ў выглядзе раструба (мал. 37: 3) часта сустракаюцца ручкі з падвойным валікам (мал. 35: 1; 38: 1) або падпраўленыя
32
шматрадным грабеньчыкам (мал. 35: 2). Яны мацаваліся да злёгку падсушанага вырабу да краю венца або крыху ніжэй (мал. 34: 3; 36: 1; 37: 1; 38: 1). Аналагічны посуд характэрны для слаёў XVI—XVIII стст. з іншых беларускіх гарадоў і мястэчак26. Мяркуючы па цэлых начыннях і іх фрагментах, найбольш распаўсюджанымі былі рынкі з дыяметрам венца ад 16 да 23 см пры глыбіні начыння ад 3,5 да 6 см. Адметнасць рынкаў гэтага рэгіёна — наяўнасць на знешняй паверхні пад венцам у начынняў тыпу IV шматраднага лінейнага або сеткавага арнаменту (карбоўкі). Акрамя гэтага, на рынках з Лідскага і Крэўскага замкаў амаль абавязковым з’яўляецца адбітак пальца ў месцы прымацавання бліжэйшай ад ручкі ножкі (своеасаблівае кляймо) (мал. 37: 1, 3, 5). Кавалкі ножак з адбіткам падушачкі пальца знайшлі і ў Гродне пры даследаванні базыльянскага манастыра (мал. 38:2,3). Унутраная паверхня начыння пакрывалася зялёнай або карычневай палівай розных адценняў.
Глыбокія рынкі (мал. 34: 4—13) сустракаліся сярод матэрыялаў сярэдзіны — другой паловы XVII ст. у Мірскім, Гальшанскім і Лідскім замках. Яны мелі венцы двух тыпаў: у выглядзе манжэты з шырокім раўчуком пасярэдзіне (мал. 34: 5, 7, 10) або без яе (мал. 34: 8); сярэднеадхіленае коса зрэзанае (мал. 34: 4,6,9). Дзве ручкі мацаваліся або да краю венца (мал. 34: 5, 8; 36: 5), або крыху ніжэй (мал. 34: 4, 6), ручкі авальныя ў сячэнні, стужкападобныя ці рабрыстыя, донцы пераважна акруглыя (мал. 34: 4, 5), але ёсць рынкі з пляскатым донцам (Гальшанскі замак).
Глыбіня начыння ад 10 да 12 см пры дыяметры венца ад 22 да 34 см і вышыні ножак 8—10 см (мал. 34: 11 —13; 36:6). Унутраная паверхня пакрытая зялёнай палівай.
Найбольшая колькасць глыбокіх рынак знойдзена разам з матэрыяламі другой паловы XVII ст. у Мірскім замку (адна чвэрць ад агульнай колькасці рынак гэтага часу), у астатніх з пералічаных замкаў яны знойдзены ў адзінкавых экземплярах. Фрагменты глыбокіх рынак знойдзены падчас земляных прац у Ляхавічах 27.
Адсутнасць даных пра ўжыванне глыбокіх рынак у іншых гарадах Беларусі можа тлумачыцца недастатковай пільнасцю пры класіфікацыі керамікі, таму што глыбокія рынкі лёгка могуць быць прыняты за міскі з ручкай ці макотры, а ножкі — за ножкі плыткіх рынак з утульчатай ручкай. Пацвярджэннем гэтага можа быць адсутнасць аналогій такога віду посуду сярод апублікаваных археалагічных матэрыялаў з іншых беларускіх гарадоў. Яшчэ адзін від начыння на трох ножках з заходняга рэгіёна — мініяцюрны гаршчочак з петлепадобнай ручкай з Мірскага замка (мал. 39).
На тэрыторыі ўсходняга рэгіёна (у Магілёве, Мсціславе, Крьічаве) паліваныя рынкі таксама выяўлены пераважна з матэрыяламі XVII ст. Найбольшая колькасць фрагментаў знойдзена ў Мсціславе (85 венцаў, тры цэлыя начынні) (мал. 69 а, б; 42: 1, 2), а таксама ручкі і ножкі рынак (мал. 41: 1—2). Найменшая колькасць рынак (23 венцы, а таксама ручкі і ножкі) знойдзена ў Магілёве.
26 Зая ц Ю. А. Заслаўская кераміка//ЭЛІМ Беларусі. Мн., 1985. Т. 2. С. 495; 3 д ан о в і ч Н. Хараство старажытнага посуду // Мастацтва Беларусі. 1989. № 8. С. 70; Здановіч Н., Собаль В. Ляпілі мінскія ганчДры Ц Мастацтва Беларусі. 1990. № 3.
27 Здановіч Н. Хараство старажытнага посуду.
3. Зак. 343
33
Амаль усе рынкі мелі піялападобнае тулава (мал. 40, тыпы I, II, IV, VI — Мсціслаў; тыпы I, II, IV — Магілёў). Па форме венца рынкі падзяляюцца на пяць тыпаў:
1) са зрэзаным унутр краем (мал. 40, тып I —Мсціслаў, Магілёў; тып II — Магілёў);
2) са знешнеасіметрычным патаўшчэннем (мал. 40, тып II—Мсціслаў);
3) край венца адагнуты вонкі ў выглядзе нешырокага борціка (мал. 40, тып IV ■— Мсціслаў, Магілёў);
4) з коса зрэзаным венцам (мал. 40, тып V — Мсціслаў);
5) з гарызантальна зрэзаным венцам (мал. 40, тып VI — Мсціслаў).
Дыяметр венца пераважна 18—20 см, але ёсць начынні з дыяметрам 14—15 см. Глыбіня іх не перавышае 5,5 см. Ручка з рэльефным валікам на канцы крыху прыўзнятая над краем венца (мал. 41: 1,2). Вышыня ножак не перавышае 6 см.
Акрамя рынак з піялападобным тулавам ёсць начынні з выразным пляскатым донцам дыяметрам 6,5—10 см, вертыкальным борцікам вышынёй 3—4 см і гарызантальным, коса зрэзаным або закругленым краем венца (мал. 40, тып III — Мсціслаў, Магілёў; мал. 41: 1,3). Форма і пасадка ручкі аналагічныя папярэднім, дыяметр венца пераважна 14— 19 см. Вышыня ножак не перавышае 4,5—6 см. Цэлая рынка аналагічнай формы глыбінёй 3,5 см знойдзена ў Полацку (мал. 38: 4).
Формай тулава аналагічныя паліваным дымленыя рынкі з Мсціслава (мал. 42: 3).
Рынкі ўсіх вышэйазначаных тыпаў знойдзены і ў Крычаве (раскопкі М. А. Ткачова) (64 венцы, восем фрагментаў ручак, 39 ножак).
Як і на тэрыторыі заходняга рэгіёна, на тэрыторыі Магілёўшчыны сустрэты фрагменты глыбокіх рынак. У Мсціславе ў канцы XVII ст. выкарыстоўваліся рынкі з пляскатым донцам, што формай тулава нагадвалі макотру з дзвюма петлепадобнымі ручкамі (мал. 42:4; 41:4,5). Улічваючы знаходкі ножак вышынёй 10—11 см пры таўшчыні іх у сячэнні 2—2,5 см, можна адзначыць, што ў Крычаве таксама ўжываліся глыбокія рынкі.
На тэрыторыі ўсходняга Палесся ў познім сярэднявеччы таксама выкарыстоўваліся рынкі. У Мазыры, напрыклад, рынкі рабіліся вельмі плыткімі, амаль пляскатымі (мал. 20). Такая ж з’ява'характэрная і для Віцебска, дзе рынкі аднаго з тыпаў былі вельмі плыткія 28.
Нярэдка наяўнасць гэтага віду посуду можна толькі канстатаваць, не маючы поўнага ўяўлення пра яго форму. Знойдзены рынкі ў Чачэрску (раскопкі I. М. Чарняўскага, 1981 г.) 29, пра іх жа, відаць, ідзе гаворка ў манаграфіі П. Ф. Лысенкі «Берестье», дзе знойдзены «ножкнподставкн» і «фрагмент дннша с ножкамн»30.
Згодна з этнаграфічнымі данымі, на большасці тэрыторыі Беларусі выраб рынак спыніўся ў XVIII ст. (што звязана са зменай канструкцыі печаў), аднак у канцы XIX — пачатку XX ст. рынкі рабіліся ганчарамі з Гарадной і Пружан, майстрамі з Поразава — да сярэдзіны XX ст.31 Да нядаўняга часу рынкі выраблялі ганчары Украіны 32 На тэрыторыі
28 Левко О. Н. Внтебск XIV—XVIII вв. (табл. 3).
29 Макушнікаў A. А„ Здановіч Н. I. Бытавая кераміка Чачэрска//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1985. № 1.
30 Л ы с е н к о П. Ф. Берестье. С. 330.
31 Мнлюченков С. А. Белорусское народное гончарство. С. 112.
32 М а т е й к о К. I. Народна кераміка західніх областей Украінськоі ФСР XIX—XX вв. Кшв, 1959. С. 44—45.
34
Заходняй Еўропы ў XVIII ст. рабіліся яшчэ глыбокія парцэлянавыя рынкі. Але выкарыстоўваліся яны ўжо не як кухонны, а як сталовы посуд.
Традыцыйным відам кухоннага посуду, як вядома, з’яўляюцца макотры. Паліваныя макотры пачынаючы з XVII ст. маюць пераважна ўсечанаканічную форму, а венца афармляецца ў выглядзе карнізіка (што больш уласціва для начынняў з Мсціслава і Магілёва) або простага знешнеасіметрычнага патаўшчэння з гарызантальна абрэзаным краем (Мірскі і Гальшанскі замкі). Яны набліжаюцца да формы адначасных місак, толькі адрозніваюцца больш масіўнымі сценкамі і дыяметрам венца (пераважна 25—30 см). Макотры XVIII—XIX стст., захоўваючы форму тулава папярэдніх, маюць простае закругленне краю ці венца ў выглядзе валікападобнага знешнеасіметрычнага патаўшчэння.
Зрэдку ў якасці паліванага кухоннага посуду ўжываліся латкі. Трэба адзначыць, што на тэрыторыі заходняга рэгіёна знаходак паліваных латак не зафіксавана. Ва ўсходнім рэгіёне (Магілёў, Мсціслаў) на працягу XVI—XVIII стст. латкі былі традыцыйна непаліваныя. Аднак у Магілёве падчас даследаванняў на Савецкай плошчы знойдзены кавалак начыння з піялападобным тулавам накшталт рынкі, але з петлепадобнай ручкай, такой маленькай, што ў яе можна было прасаджваць толькі кручок. Знешняя паверхня латкі была моцна закопчаная.
Паліваныя латкі канца XVIII—XIX ст., як правіла, імітуюць форму адначасных непаліваных: яны маюць піялападобнае тулава і невялічкае злёгку адхіленае венца, як на адначасных паліваных гаршках, ці даволі шырокі (да 2 см) адагнуты вонкі борцік. Вышыня іх, як правіла, не перавышала 10 cm. He выключана, што латкі маглі адначасова ўжывацца і ў якасці місак. Сведчаннем таго, што ў гэтым паліваным начынні гатавалі ў печы, з’яўляецца моцна закопчаная знешняя паверхня,
СТАЛОВЫ I ТАРНЫ ПОСУД
Найбольш распаўсюджаным відам сталовага посуду з’яўляюцца талеркі. На тэрыторыі заходняга рэгіёна акрамя шматлікіх фрагментаў выяўлена 27 паасобнікаў, профіль якіх аднаўляецца поўнасцю. Большасць з іх была знойдзена ў ІЧірскім замку (мал. 44). Значная інфармацыя атрымана з археалагічных калекцый з Лідскага і Крэўскага замкаў і з Гродна (мал. 45, 46). Асноўная ўвага звярталася на форму верхняй часткі начыння (борціка і яго завяршэнне). Талеркі XVI — першай паловы XVII ст., згодна з гэтымі крытэрыямі, падзяляюцца на сем тыпаў (мал. 43).