• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.  Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.

    Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    76.99 МБ
    19 Розенфельдт Р. Л. Белорусскне нзразцы//Древностн Восточнон Европы. М., 1969; Паннчева Л. Г. Полоцкая архнтектурнодекоратнвная керамнка XIV— XVII вв.//Краткне сообіцення Ннстнтута археологнн AH СССР. 1980. Вып. 160; Левко О. Н. Внтебскне нзразцы XIV—XVIII вв. Мн., 1981; Паннчева Л. Г. Нзразцы н пзразцовые печн позднесредневекового Полоцка//СА. 1981. Xs 3; Т р усаў A. А. Беларуская чарапіца//ПГКБ. 1983. Xs 1; Трусаў А., У г р ы н овіч У. Беларуская паліхромная кафля//Мастацтва Беларусі. 1983. Xs 4; Трусаў A. А„ Чарняўскі I. М., Кукуня В. Р. Архітэктурнаархеалагічныя даследаванні гістарычнага цэнтра Магілёва // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1983. Xs 5; Здановіч Н. I. Мірская бытавая кераміка//ПГКБ. 1983. X» 3; Здановіч Н„ Краўцэвіч А. Старажытны цэнтр Гродна//ПГКБ. 1985. Xs 1; Трусаў A. А. Кафля Мірскага замка//Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. Мн„ 1984; Трусов О. А. Памятннкн монументального зодчества Белорусснн XI— XVII вв. Мн„ 1988.	'	„
    20 Шаблюк В. У. Феадальныя пасяленні XVI—XVIII стст. на р. Зельвянцы//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1984. Xs 1.
    21 Левко О. Н. Внтебск XIV—XVIII вв. Мн., 1984.
    22Пазняк 3. С. Рэха даўняга часу. Мн., 1986; Янушкевіч Ф. I. Фарміраванне традыцый ракаўскаівянецкай керамікі (па матэрыялах позняга сярэднявечча) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1982. X» 4. С. 80—82.
    шаму працягваўся перыяд накаплення матэрыялаў. У гэтай справе вялікая роля належыць даследаванням археолагаў з Беларускага рэстаўрацыйнапраектнага інстытута. Аўтары ўдзячны археолагам I. М. Чарняўскаму, А. К Краўцэвічу, М. А. Ткачову, A. М. Кушнярэвічу, I. I. Сінчуку, 3. Л. Яцкевічу за магчымасць азнаёміцца і выкарыстаць іх матэрыялы, большасць з якіх яшчэ не публікавалася.
    Удалая спроба абагульніць звесткі аб развіцці народнага ганчарства на тэрыторыі Беларусі па этнаграфічных даных зроблена С. А. Мілючэнкавым 23. У манаграфіі разгледжаны асаблівасці асартыменту, тэхналогіі і тыпалогіі розных відаў посуду, прыведзены этнаграфічныя паралелі з суседнімі тэрыторыямі. Але спробы аўтара абаперціся на звесткі па археалагічных матэрыялах XIV—XVIII стст. не заўсёды ўдалыя зза нешматлікасці тагачасных публікацый па познесярэднявечнай кераміцы.
    За апошнія гады з'явіўся шэраг артыкулаў, брашур і манаграфій, a таксама калектыўная праца па познесярэднявечных археалагічных матэрыялах (у тым ліку бытавым посудзе, кафлі і будаўнічай кераміцы) 24. Аднак, як правіла, ні ў адной публікацыі бытавой паліванай кераміцы не адведзена належная ўвага, яна прадстаўлена як адна з катэгорый познесярэднявечных матэрыялаў або разглядаецца толькі адна з яе груп (напрыклад, кафля).
    Аўтарамі манаграфіі робіцца спроба прасачыць працэс зараджэння, росквіту і развіцця вытворчасці ўсіх груп паліванай керамікі на Беларусі ў іх узаемасувязі і ўзаемаўплывах. Развіццё паліванай справы на Беларусі разглядаецца ў кантэксце агульнаеўрапейскага працэсу зараджэння і станаўлення вытворчасці паліванай керамікі, маёлікі і фаянсу ў познім сярэднявеччы.
    Этнографамі даўно заўважана, што ў адпаведнасці з асаблівасцямі матэрыяльнай культуры (жылля, народнага адзення) і гаспадарчых заняткаў Беларусь падзяляецца на шэраг рэгіёнаў: паўночназаходні (Панямонне), усходні рэгіён (Падняпроўе), усходняе Палессе і г. д.25
    Даследаванні познесярэднявечнай керамікі паказалі правамоцнасць існавання такога падзелу. Аднак у распараджэнні аўтараў знаходзіліся матэрыялы пераважна з двух рэгіёнаў — паўночназаходняга (заходняга ў нас) і ўсходняга (ядро — Падняпроўе). Матэрыялы з іншых рэгіёнаў, вывучаныя часткова ці вядомыя па публікацыях, прыцягваліся ў якасці аналогій. Паліваная кераміка (бытавы посуд, малыя керамічныя формы, будаўнічая і архітэктурнадэкаратыўная кераміка) разглядаюцца з пункту гледжання формаўтварэння (тыпалогіі), арнамецтыкі і часткова тэхналогіі іх вытворчасці. Бытавому посуду як самай шматлікай, разнастайнай і найменш вядомай катэгорыі знаходак надаецца найбольшая ўвага. Пры асвятленні пытанняў, звязаных з архітэктурнадэкаратыўнай керамікай, шмат увагі надаецца таксама асаблівасцям канструкцый печаў розных часоў. Будаўнічая кераміка разглядаецца ў кантэксце развіцця будаўнічай справы на Беларусі ў XI—XVIII стст.
    “Мнлюченков С. А. Белорусское народное гончарство. Мн„ 1984; Ен ж а. Беларускае народнае ганчарства і яго этнаграфічныя паралелі//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1981. № 5.
    24 3 а я ц Ю. А. Заслаўская кафля. Мн., 1990; Краўцэвіч А. Майстар — наш продак. Мн., 1990; Левко О. Н. Внтебскне нзразцы XIV—XVIII вв.; Беларуская кафля. Мн., 1989; Т ру с а ў A. А. Старонкі мураванай кнігі. Мн„ 1990.
    25 Тнтов В. С. Нсторнкоэтнографнческое районнрованне матерлальной культуры белорусов. Мн., 1983.
    6
    Уступ, заключэнне, раздзелы I, II, Ш («Гігіенічны посуд і малыя кеоамічныя формы») напісаны аутарамі сумесна. Раздзел 1 (« унк^ цыі і формы паліванага посуду»; «Посуд для прыгатавання стравау»; «Сталовы і тарны посуд»; «Распісны і паліхромны посуд»), оаздзел V («Асаблівасці вытворчасці паліванага посуду лУШ сі.», «Маёлікавы і фаянсавы посуд»), раздзел VI («Посуд заходняга рэпена»; «Паліваны посуд усходняга рэгіёна») напісаны Н. I. Здановіч іа лзел III («Будаўнічая кераміка, паліваная і паліхромная кафля»), раздзел V («Паліваная кафля XVIII ст.»), раздзел VI («Рэпянальныя асаблівасці кафлярства заходняга і ўсходняга рэгіёнаў») нашсаны A. А. Ірусавым.
    Р аз дз ел I
    ВЫТОКІ ВЫТВОРЧАСЦІ
    ПАЛІВАНАЙ КЕРАМІКІ НА БЕЛАРУСІ
    Пытанне аб паходжанні паліванай керамікі, пошукі яе прарадзімы нязменна прыводзяць даследчыкаў на Усход, у глыбокую даўніну. Ужо ў Старажытным Егіпце цэглусырэц часам пакрывалі палівамі. Каляровыя палівы ўпрыгожвалі керамічную аблямоўку палацаў у Асірыі, Вавілоне, Персіі. Як адзначае Т. I. Макарава, шлях развіцця гэтай мастацкай з явы быў далёка не роўны: перыяды росквіту змяняліся часамі поўнага заняпаду і наступны этап зусім не абавязкова пачынаўся ў той жа краіне, дзе канчаўся папярэдні ’. Напрыклад, у раннім сярэдня’веччы росквіт паліванай справы прыпадае ўжо на краіны Арабскага халіфата. Аднак пры разглядзе праблемы нязменна напрошваецца пытанне: як і калі з гэтых далёкіх ад усходнеславянскага свету краін паліваны посуд і, галоўнае, ідэя яго вытворчасці трапілі да нас? Даследчыкі адзначаюць, што асноўную ролю ў гэтым адыграла Візантыя, якая праз гарады Паўночнага Прычарнамор’я садзейнічала распаўсюджванню паліванага посуду ва ўсходнеславянскія дзяржавы 2.
    Іолькі некалькі рэчаў з тых, што ў X ст. трапілі на землі Кіеўскай дзяржавы непасрэдна з Візантыі, былі знойдзены на крывіцкіх землях. У адным з Гнёздаўскіх курганоў пад Смаленскам знайшлі два кавалкі белагліняных талерак і кубак са шматколерным роспісам 3.
    3 XI ст. у асобных гарадах усходнеславянскіх княстваў пачынае зараджацца ўласная вытворчасць паліванай керамікі, вытокі якой звязаны з будаўніцтвам першых хрысціянскіх храмаў, бо вельмі часта іх падлогі высцілаліся з керамічных паліваных плітак. Найперш гэта датычыцца Кіева, дзе гюбач з паліванымі пліткамі для Дзесяціннай царквы пачынае вырабляцца паліваны бела і шэрагліняны посуд з ярказялёнай і цёмнакарычневай непразрыстай палівай, прычым усе начынні зроблены з белай альбо шэрай гліны 4. Такія ж з’явы назіраюцца ў гарадах Чарнігаве, Любечы, Вышгарадзе, Гародску5. He выключана, што частка гэтых паліваных вырабаў магла ў гэты час трапіць і на тэрыторыю Беларусі ў выніку гандлёвых сувязей.
    Аднак і тут у XI ст. склаліся ўмовы для ўзнікнення ўласнай вытворчасці паліваных вырабаў. У сярэдзіне XI ст. у Полацку будуецца Сафійскі сабор. Майстры, якія прыехалі сюды з Кіева, пачынаюць вырабляць спецыяльнае шклосмальту для аздаблення інтэр’ераў Полацкай Сафіі. Варта адзначыць, што рэцэпт вырабу свінцовакрэменязёмнага шкла
    1 Макарова Т. Й. Полнвная керамнка в Древней Русн. М„ 1972; Я н а ж. Полнвная посуда: Нз нсторнн керамнческого нмпорта в пронзводстве Древней Русн // САй Вып. EI38. М., 1967.
    2 М а к а р о в a Т. й. Полнвная керамнка в Древней Русн. С. 5.
    3 Тамсама.
    4 Новое в археологнн Кпева. Кнев, 1984. С. 288.
    5 М а к а р о в a Т. й. Полнвная керамнка в Древней Русн. С. 9.
    8
    для смальты, з якой выкладалася цэнтральная частка падлогі храма, адрозніваецца па свайму складу ад мазаік для падлог Кіеўскай і Наўгародскай Сафій 6.
    Паралельна з вырабам шкла пачалася вытворчасць паліваных керамічных плітак для падлогі. У XI ст. гэтымі пліткамі выкладалася падлога ў бакавых, не вельмі прыкметных частках храма. Падчас раскопак у Полацкай Сафіі рэшткі старажытнай керамічнай падлогі на цамянкавай падрыхтоўцы археолагі знайшлі ў заходнім папярочным нефе. Тут былі сабраны кавалкі паліваных плітак жоўтага і зялёнага колераў7.
    Для вырабу паліваных плітак быў патрэбны даволі высокі ўзровень тэхналогіі рамеснай вытворчасці. Пліткі ўсіх тыпаў рабіліся з якаснай пластычнай вогнетрывалай гліны ў драўляных формах. Каб нанесці на вонкавую паверхню плітак паліву якоганебудзь аднаго колеру, іх пры абпале моцна разагравалі. Потым у спецыяльных гліняных тыгелькахльячках расплаўлялі паліваную масу. Неабходную тэмпературу (каля 1000 °C) атрымлівалі з дапамогай меха, які заканчваўся глінянай трубкай. Затым рэдкай, амаль вадкай палівай пакрывалі верхні вонкавы бок керамічнай пліткі. Каб паліваная паверхня пліткі была роўнай, без шчылін, што маглі ўтварыцца ў выніку рознай хуткасці астывання глінянай пліткі і палівы, агонь у горне змяншалі паступова 8.
    У XII ст. у сувязі з пашырэннем на Беларусі мураванага будаўніцтва вытворчасць паліваных плітак узрастае, прычым яны цалкам замяняюць смальту ў мураваных пабудовах, а ў іншых выпадках з іх выкладаецца падлога і ў драўляных будынках.
    Значная колькасць розных па форме керамічных паліваных плітак знойдзена падчас раскопак старажытнага Пінска. Пры гэтым развалу якоганебудзь мураванага ці драўлянага будынка прасочана не было. Большасць плітак не мела слядоў рошчыны і толькі на 10 паасобніках можна заўважыць слабыя сляды вапны. Сярэдняя таўшчыня вырабаў 2,1—2,6 см, зрэдку яна павялічваецца да 3,5 см. Усе пліткі пакрыты жоўтай, карычневай і зялёнай палівай. Даследчыкі прапануюць 30 варыянтаў іх розных камбінацый для аздаблення керамічнага ўзору падлогіс. У 1993 г. шмат паліваных плітак знойдзена ў Тураве.