• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.  Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.

    Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    76.99 МБ
    Да тыпу I аднесены талеркі з шырокім борцікам, які завяршаецца венцам з унутрыасіметрычным патаўшчэннем і шырокім (1 —1,5 см) раўчуком па краі (Лідскі, Мірскі замкі, Гродна) (мал. 43). Гэтыя талеркі маюць найбагацейшую аздобу: борцік шмат якіх начынняў з Ліды ўпрыгожаны карбоўкай (мал. 46). Як заўсёды, гэта сетка з ромбаў, бессістэмна нанесеныя калёсікам зігзагападобныя стужкі ці ромбы з іх. Гэта могуць быць слупочкі з адбіткаў квадрацікаў ці прастакутнікаў, што, разыходзячыся ад цэнтра, ствараюць уражанне промняў. Карбоўка часам спалучалася з рыфленнем (хваля ці аднадзве паралельныя стужкі). Борцікі некаторых талерак упрыгожваліся хваляй, нанесенай шматрадным грабеньчыкам. Адзіндва рады хваляў па борціку маюць і некаторыя талеркі з Крэўскага замка (мал. 45: 1). Аднак большасць паліваных талерак гэтага тыпу не арнаментавалася.
    Талеркі тыпу II маюць у разрэзе трохкутны край венца (мал. 43; 44: 1,6, 11; 45:7), знешні край якога можа быць адцягнуты ўніз (мал.
    з*
    35
    45: 4, 8,9). У талеркі з Мірскага замка борцік упрыгожаны рыфденнем, зробленым пяцірадным грабеньчыкам (мал. 44: 1). Аналагічны прыём ужыты ганчарамі з'Крэўскага замка (мал. 45: 7, 9).
    Талеркі тыпу III маюць сіметрычнае патаўшчэнне краю венца і раўчук па яго знешняму боку (мал. 45: 4; 43; 44: 8). Частка начынняў з Гродна ўпрыгожана ангобным роспісам знутры.
    У талерак тыпу IV край венца амаль прастакутны ў разрэзе (мал. 43; 45: 3).
    Талеркі тыпу V маюць венца са скругленым краем, адхіленае вертыкальна адносна борціка (мал. 43).
    У талерак тыпу VI венца невыразнае, па тарцу пракрэслены раўчук (мал. 43; 45: 10).
    Край венца ў талерак тыпу VII аформлены ў выглядзе сіметрычнага ці асіметрычнага валіка (мал. 43; 44:2—6; 45:5,6). Гэты тып талерак самы шматлікі ў слаях канца XVII—XVIII ст. многіх гарадоў рэгіёна.
    Паліваныя і распісныя талеркі ўсіх гэтых тыпаў ужываліся ў Германіі ў XVII ст.33
    У адрозненне ад талерак XVI—XVII стст., якія часта арнаментаваліся па борціку, начынні XVIII ст. амаль не ўпрыгожваліся (за выключэннем ангобнага роспісу). Многія талеркі пакрыты вельмі тонкім слоем палівы, праз які прасвечваецца пясок.
    Уяўленне пра памеры і прапорцыі начыння даюць цэлыя рэчы. Самымі распаўсюджанымі ў XVI—XVII стст. былі талеркі з дыяметрам венца ад 23—26 да 30—31 см. Прычым дыяметр донца быў у 1,5—2,2 раза, а вышыня начыння ў 3,5—5 разоў меншая за дыяметр венца.
    Паліваныя талеркі з усходняга рэгіёна вывучаны пераважна па матэрыялах з Мсціслава і Магілёва. Прадстаўленыя матэрыялы дазваляюць падзяляць талеркі, згодна з формай іх верхняй часткі, на сем тыпаў (мал.47).
    Тып I. Талеркі маюць складанапрафіляванае, найчасцей патоўшчанае звонку венца.
    Тып II. Край венца адагнуты амаль пад прамым вуглом адносна борціка. Менавіта на талерках першых двух тыпаў наносіўся роспіс ангобам.
    Талеркі тыпу III адрозніваюцца ад папярэдняга тыпу тым, што маюць раўчук з двух бакоў венца, таму край яго часам бывае трохкутнай формы.
    Тып IV. Талеркі маюць унутрыасіметрычны край венца, што ў разрэзе набліжаецца да трыкутніка.
    Талеркі тыпу V самыя шматлікія. Яны маюць валікападобнае завяршэнне краю борціка.
    У талерак тыпу VI венца амаль не выдзелена. Край борціка коса зрззаны ці злёгку сіметрычна патоўшчаны.
    Начынні тыпу VII маюць знешнеасіметрычнае патаўшчэнне краю венца.
    Як вынікае з табл. 47, ва ўсходнім рэгіёне ў канцы XVI—XVII ст. акрамя паліваных ужываліся дымленыя талеркі аналагічнай формы.. хоць часам апошнія мелі арыгінальную форму (тып VIII).
    Мяркуючы па талерках поўнага профілю, для ўсходняга рэгіёна характэрныя талеркі з крыху большым дыяметрам донца ў параўнанні з
    33 L a р р е U. Eine nachmittelalterliche Abfallgrube in der Ruine Neidek in Arnstadt, B. 17. H. 5; E н жа: Eine Rloake der 17 Jh. aus der Altstadt Jena. B. 123. H. 5. Taf. 38: 3.
    36
    заходнім рэгіёнам (мал. 48), магчыма, таму, што ўпрыгожваецца ў талерках не борцік, як традыцыйна рабілася ў заходнім рэгіёне, а зона дна. Па донцы наносіцца арнамент у выглядзе канцэнтрычных кругоў (пракрэсленых), паміж якімі пракрэсліваецца хваля, што ў спалучэнні з кругамі нагадвае рамонак (мал. 22). Часам на донцы рабіўся малюнак у выглядзе спіралі. Талеркі з рыфленым арнаментам па борціку даволі рэдкая з’ява (мал. 69 г).
    Такім чынам у Магілёве ў канцы XVII—XVIII ст., мяркуючы па начыннях поўнага профілю, упрыгожваліся начынні трох відаў: міскі з вертыкальным борцікам з каленападобным выступам звонку, усечанаканічныя міскі з вузкім гарызантальна адагнутым борцікам (мал. 53:2), а таксама неглыбокія талеркі з ледзь выдзеленай прыдоннай часткай.
    Што датычыцца параметраў талерак, найбольшая з іх мае дыяметр венца 23—28 см пры дыяметры донца 12—14 і да 18 см.
    Яшчэ адзін від сталовага посуду, што ўжываўся ў XVI—XVIII стст. на Беларусі,— міскі. У параўнанні з талеркамі колькасць іх у XVI — першай палове XVII ст. нязначная, але найбольш распаўсюджаныя яны менавіта ў XVII ст. У XVIII ст. колькасць простых паліваных місак памяншаецца за кошт з’яўлення ў гэты час у шырокім ужытку маёлікавых і фаянсавых, а ў XIX ст. і парцэлянавых вырабаў.
    У даследаваных пунктах заходняга рэгіёна акрамя фрагментаў місак знойдзены 10 цэлых начынняў (мал. 50—51). Па форме венцаў і тулава яны падзяляюцца на наступныя тыпы (мал. 49).
    Міскі тыпу I з гарызантальна адагнутым борцікам шырынёй 1 — 2,5 см. Начынні з Лідскага, Мірскага замкаў і Гродна маюць рознае афармленне краю венца (мал. 49, тып I). Найчасцей колер палівы, што пакрывала ўнутраную паверхню місак, жоўтакарычневы, паліва шклопадобная. Міскі танкасценныя (0,5—0,6 см).
    Міскі тыпу II маюць гарызантальна адхіленае венца і найчасцей вертыкальна абрэзаны яго край. Часам, як і ў начынняў з Лідскага замка, на ўнутраным краі венца маецца нешырокі раўчук (мал. 49, тып II). Мяркуючы па цэлых начыннях з Мірскага замка (мал. 50: 3,4) і з Гродна, дыяметр венцаў гэтых місак найчасцей 21—23 см, вышыня ад 6 да 8,5 см. Звычайна яны не арнаментаваліся. Аднак у Міры знойдзена місачка XVII ст., край якой аформлены пальцавымі ўціскамі (мал. 50: 5).
    Фрагменты місак тыпу III з Мірскага замка і Гродна часам маюць даволі шырокі борцік, адхілены пад вуглом прыкладна ў 45° (мал. 49, тып III з Мірскага замка). Гэта датычыцца і двух цэлых начынняў (мал. 50: 1,2). Па борціку адной з місак шматрадным грабеньчыкам нанесены хвалісты арнамент. Аналагічную форму мае адзін з тыпаў місак са Смаленска. Гэтыя міскі маюць найбольшыя памеры (дыяметр венца дасягае 28—30 см).
    Міскі тыпу V, характэрныя для канца XVII—XVIII ст., маюць піялападобнае тулава і неаддзелены закруглены край венца (мал. 50:6,8). Па памерах яны аналагічныя міскам тыпу II (дыяметр венца не перавышае 20—23 см). Вышыня начынняў розная — ад 5,5 да 8,5 см. Унутраная паверхня звычайна пакрытая тонкім слоем брудназялёнай палівы, якая найчасцей не мае бляску, а скрозь яе праступаюць драбочкі пяску. Міскі аналагічнай формы, як паліваныя, так і непаліваныя,— даволі частая знаходка ў слаях канца XVII—XVIII ст. у Полацку.
    У XVIII ст. разам з неглыбокімі (да 6 см) місачкамі з вузкім (да 2 см) амаль гарызантальна адагнутым венцам (тып III з Гродна) з’яў
    37
    ляюцца і заваёўваюць вядучую ролю ў сталовай кераміцы міскі з вертыкальным борцікам (вышыня яго ад 2,5 да 3,5 см) (мал. 49, тып IV — Мірскі замак і Гродна). Большасць начынняў мае дыяметр венца ад 23 да 26 і нават 30 см, пераход да прыдоннай часткі ажыццяўляецца праз каленападобны ўступ (мал. 50: 7). Сярод місак гэтага тыпу шмат дымленых з глянцаваным сеткавым ці петлепадобным арнаментам на ўнутранай паверхні (Мірскі, Гальшанскі замкі, Слонім). Акрамя дымленых місак такой формы ў Слоніме ў сметніцы XVIII ст. знойдзены чатыры цэлыя міскі з блакітнай і ружовай эмаллю і роспісам. Аналагічная міска знойдзена ў Любчанскім замку.
    Паліваныя міскі з вертыкальным борцікам ужываліся і ў XIX ст., толькі каленчаты ўступ знікае, і яны маюць ужо цыліндраканічную форму, што добра бачна па цэлых начыннях з Гродна (мал. 51). Аналагічныя начынні ўжываюцца ў Слоніме, Любчы. Разам з міскамі з карычневай палівай ёсць начынні, пакрытыя эмаллю. Сярод місак гэтага тыпу былі вельмі вялікія: з дыяметрам венца ад 40 да 50 см, вышынёй 16— 18 см. У якасці сталовага посуду ў гэты час ужываліся міскі з нешырокім амаль гарызантальна адхіленым венцам з плямамі кантрастных паліў па зялёнаму ці найчасцей карычневаму фону.
    На тэрыторыі Магілёўшчыны ў XVII ст. найбольш распаўсюджанымі былі міскі з гарызантальна адагнутым нешырокім борцікам (мал. 52, тып I — Магілёў, Мсціслаў). Прычым адметнасць магілёўскіх місак у тым, што адагнуты борцік часам таўсцейшы за сценкі начыння. Па памерах міскі тыпу I распадаюцца на дзве групы: з дыяметрам венца да 25 см і ад 30 да 40 см. Вышыня місак 10—12 см. Міскі з адагнутым борцікам з Магілёва, як правіла, арнаментаваныя па борціку хвалістым арнаментам (мал. 53: 2). Частка місак мае на донцы традыцыйны для Магілёва арнамент у выглядзе канцэнтрычных кругоў ці кветкі (мал. 54: 1).
    У XVIII ст. на Магілёўшчыне, як і ў заходнім рэгіёне, з’яўляюцца міскі з вертыкальным борцікам, што часам маюць шматраднае рыфленне звонку пад ім (мал. 52, тып II — Магілёў, Мсціслаў). Яны маюць каленападобны ўступ пры пераходзе да прыдоннай часткі. Сярод матэрыялаў з Мсціслава акрамя паліваных ёсць дымленыя міскі гэтага тыпу (мал. 52, тып I). Памеры венцаў пераважна ад 20 да 30 см. Унутраная паверхня пакрыта брудназялёнай палівай, што знешнім выглядам нагадвае эмаль.
    Наступны тып місак — з невялічкім (да 2 см) вертыкальным борцікам, што ў цэлым маюць цыліндраканічную форму (мал. 52, тып III — Магілёў, Мсціслаў).
    У XIX ст. у Мсціславе і Магілёве акрамя тыпу III ужываюцца місачкі з вузкім амаль гарызантальна адагнутым борцікам (мал. 52, тып IVA, Б —Мсціслаў), а таксама міскі накшталт гаршкоў з шырокім вусцем (мал. 52, тып IV—V), аналагічныя магілёўскім паліваным латкам гэтага часу. Акрамя паліваных у Мсціславе ўжывалася і дымленае начынне аналагічных прапорцый (мал. 52, тыпы ІІВ).
    Начынні для пітва прадстаўлены найперш кубкамі. Па форме яны паўтараюць у асноўным паліваныя гаршкі. На падставе матэрыялаў з гарадоў і замкаў заходняга рэгіёна вылучаюцца чатыры асноўныя тыпы гэтых начынняў (мал. 55).