• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.  Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.

    Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    76.99 МБ
    Сярод збаноў тыпаў I і II сустракаюцца адзінкавыя экземпляры, распісаныя па горлу і плечуках белым ці падфарбаваным зялёным ангобам пад бясколерную паліву.
    Як бачна з мал. 61, часта аналагічныя паліваным адначасныя дымленыя збаны. Аднак сустракаюцца яны значна радзей (выключэнне складаюць матэрыялы са Слоніма, дзе асноўная іх маса не паліваная, a дымленая).
    Дыяметр венца збаноў найчасцей 9,5—12 см, донца — на пліткавым паддоне.
    Збаны на тэрыторыі ўсходняга рэгіёна маюць некалькі іншыя прапорцыі за кошт павелічэння вышыні гарлавіны і памяншэння вышыні тулава (мал. 64). Як і ў заходнім, ва ўсходнім рэгіёне карысталіся паліванымі (іх большасць), непаліванымі і дымленымі збанамі (мал. 63). Фрагменты збаноў XVI—XVII стст. падзяляюцца на чатыры тыпы.
    Тып I — збаны з амаль прамым горлам і рабром на вонкавай паверхні пад венцам (мал. 63).
    Тып II — з горламраструбам з рабром пасярэдзіне.
    Тып III — з горламраструбам без рабра.
    Тып IV — складанапрафіляваныя з равочкамі знутры і рабром пасярэдзіне.
    Самыя распаўсюджаныя сярод паліваных збаноў XVI—XVII стст. начынні тыпаў I і II. Дыяметр венца збаноў звычайна не перавышае 12 см, найбольш распаўсюджаны дыяметр донцаў збаноў 10—12 см. На погляд аўтараў, даволі цікавая адметная рыса збаноў з Магілёўшчыны — звычай мацаваць верхнюю частку ручкі не да краю венца, а крыху ніжэй па горлу, дзе звычайна знаходзіцца рабро (мал. 64, 69 в). Прычым гэта рыса ўласцівая як начынням з Магілёва, так і з Мсціслава, а таксама з Полацка і Віцебска36. У адрозненне ад начынняў з заходняга рэгіёна гэта датычыцца збаноў XVI—XVII і XVIII стст. Адметная рыса збаноў з Магілёўшчыны — упрыгожванне некаторых з іх (XVI — першая палова XVII ст.) на плечуках налепамі ў выглядзе чатырохпялёсткавай кветкі з выпуклай сярэдзінкай. Фрагменты сценак з налепамі знойдзены падчас раскопак у Магілёве і Мсціславе. У археалагічнай калекцыі з Магілёва ёсць нават цэлы збан з налепамікветкамі, злучанымі паміж сабой рыфленымі стужкамі (раскопкі I. I. Сінчука). Цэлы збан з аналагічным арнаментам (толькі налепы не злучаны стужкамі) знайшоў М. А. Ткачоў падчас даследаванняў Крычава37. Гэты збан мае яшчэ адну рысу, уласцівую паліваным збанам з Магілёўшчыны: шырокую (прыблізна 3 см) стужкападобную ручку з адбіткамі пальцаў па перыметры. Фрагменты аналагічных ручак знойдзены ў Віцебску і аднесены да XVI ст.38 Аўтар не ўдакладняе, адкуль прывезена начынне з такімі ручкамі. Маг
    35 Л е в к о О. Н. Внтебск XIV—XVIII вв. (рнс. 43).
    37 Музей старажытнабеларускай культуры. Мн„ 1983. С. 17 (ф. 16).
    38 Ляўко В. М. Гандлёвыя сувязі Віцебска ў XV—XVIII стст.//ПГКБ. 1983. № 3 (мал. 2 а).
    42
    чыма, такія збаны п|рывозіліся разам з таварам ці ў якасці посуду з Магілёўшчыны, дзе знойдзены не толькі паліваныя, але і тэракотавыя ручкі гэтага тыпу. Фрагмент аналагічнай паліванай ручкі знойдзены ў Смаленску39. Паколькі ён адзіны, не выключана верагоднасць, што начынне прывезена з Магілёўшчыны. Збаны з Магілёва, Мсціслава, Крычава мелі таксама стужкападобныя ручкі з аднымдвума рэбрамі ці без іх. Пасяірэдзіне адной з ручак укладзены гліняны жгут, звіты з двух пасачкаў; Сярод матэрыялаў з гэтых гарадоў ёсць кручаныя ручкі, што па спіралі агінаюцца раўчуком, а таксама кавалак ручкі, звітап з трох жгутоў.
    У нанясенні палівы на збаны, яе інтэнсіўнасці і колеры назіраюцца храналагічныя адметнасці. Так, збаны XVI — першай паловы XVII ст. паліваліся тоўстым слоем празрыстай зялёнай ці карычневай палівы не толькі знутры, але і звонку амаль да пліткавага донца, разам з шырокай ручкай (аношняя палівалася толькі зверху). Пазней звонку зона нанясення палівы абмяжоўвалася плечукамі, а з XVIII ст. паліва ўсё больш вабліжалася да эмалі.
    У якасці начынняў для транспартавання вадкасці ў XVI—XVII стст. на Беларусі выкарыстоўваліся біклагі. Сустракаюцца яны ў адзінкавых фрагментах амаль ва ўсіх даследаваных гарадах і замках заходняга рэгіёна (Мірскі, Крэўскі, Гальшанскі, Любчанскі замкі, гарады Гродна і Слонім). Мяркуючы па фрагментах, выкарыстоўваліся біклагі двух асноўных тыпаў: з круглым і авальным тулавам (мал. 65). Начьінні абодвух тыпаў знойдзены ў Крэўскім замку. Як бачна, такія біклагі мелі па дзве петлепадобныя папярочныя ручкі па баках, праз якія прапускаўся матузок, што мацаваўся да папругі. Круглыя біклагі мелі дыямстр прыкладна 14—15 см пры таўшчыні да 7 см. Авальныя біклагі былі крыху большыя (дыяметр тулава да 20 см пры аналагічнай ці большай таўшчыні). Яны мелі найчасцей пляскатае донца. Круглыя біклагі маглі мець чатыры маленькія шарыкападобныя ножкі. Біклагі арнаментаваліся па тулаву некалькімі канцэнтрычнымі кругамі, спіраллю ці хвалістым арнаментам, што ўтвараў круг і нагадваў выяву сонца ці кветкі. Вонкавая паверхня звычайна цалкам палівалася тоўстым слоем зялёнай палівы (Лідскі, Крэўскі замкі) ці, як біклага з мястэчка Мір (мал. 111), тонкім слоем бледназялёнай палівы па ангобу.
    Біклагі рабіліся ў некалькі прыёмаў: спачатку дзве бакавыя сценкі фармаваліся асобна на крузе накшталт талерак без донцаў, потым два дыскі складаліся разам і старанна прымазваліся адзін да другога (у месцы іх злучэння на біклазе заставаўся раўчук, патрэбны для вяроўкі). У апошнюю чаргу далеплівалася асобна сфармаванае горла. Для гэтага ў прызначаным месцы на стыку двух дыскаў пратыкалася дзірка, і горла прымазвалася да біклагі. Фсрма яго аналагічная глякам і мае ўнутраны дыяметр да 3 см.
    БіклагІ з усходняга рэгіёна па форме тулава бліжэй да біклаг тыпу I з заходняга. У Магілёве біклагі знойдзены фрагментарна, таму пра іх форму і памеры гаварыць складана. У Мсціславе знойдзены два вялікія кавалкі ад верхніх частак біклаг. Асноўнае іх адрозненне ад біклаг з заходняга рэгіёна ў арнаментыцы: абедзве плоскасці біклаг запоўнены спіралепадобным арнаментам, упісаным у намаляваную грабеньчыкам кветку, якая ў сваю чаргу абведзена кругам, напісаным тым жа грабеньчыкам. Матыў арнаментаў на такой жа біклазе нагадвае арнамент на донцах талерак і місак з Магілёва. Другая біклага ўпрыгожана рыфленым «перавітым» накшталт кос арнаментам («пляцёнкаю»), што нагад
    39 Сергнна Т. В. Полнвная посуда нз Смоленска (рнс. 3:4).
    43
    вае арнамент на паліванай кераміцы XII ст., і на Беларусі ў XVI— XVII стст. не сустракаецца. Хутчэй за ўсё гэта біклага трапіла на Беларусь з Маскоўскай дзяржавы разам з войскам князя Трубяцкога ў сярэдзіне XVII ст.
    Асобную групу складаюць паліваныя сасуды, умоўна названыя аўтарамі насаткамі. Яны фіксаваліся па разнастайных насахзлівах. Найбольшая іх колькасць знойдзена на тэрыторыі Мірскага замка і мястэчка Мір, асобныя кавалкі ёсць у Слоніме, Гродне, Гальшанах, Крэве (мал. 75:3, 4). Па форме ўсе знойдзеныя злівы можна падзяліць на тры тыпы.
    Тонкія ўтульчатыя злівы (тып I) з пляскатай ручкай, злучанай з імі, відаць, належаць начынням накшталт кумганаў (Крэўскі замак (мал, 75:4), Мір, Віцебск (мал. 66)).
    Злівы тыпу II, плаўна выгнутыя, што звужаюцца да краю, належаць хутчэй за ўсё імбрычыкам (Мсціслаў) (мал. 67).
    Горлы тыпу III з дзюбкайзлівам маглі належаць глякам. Фрагменты носікаў ад імбрычыкаў, мяркуючы па матэрыялах з Магілёва, датуюцца XVIII ст.
    Есць яшчэ адзін від паліванага начыння для захоўвання і транспартавання вадкасцей. Маюцца на ўвазе глякі. Аднак яны фіксаваліся толькі па знаходках горлаў дыяметрам 3—5 см з носікамізлівамі ці без іх. Горлы такога маленькага дыяметра маглі належаць і біклагам. Часам горлы ад глякоў мелі валікападобнае завяршэнне. Глякі паліваліся зверху і крыху па горле знутры, мелі петлепадобную іручку, што мацавалася на плечуках і тулаве.
    У Мірскім замку сярод матэрыялаў' XVII ст. знойдзены два кавалкі верхніх частак начыння, што формай нагадвалі гляк, але без горла. Рэзка звужанае тулава завяршалася валікападобным венцам, як на шкляных бутэльках (мал. 62:4, 6). Зверху начынне пакрытае зялёнай палівай. Такое горла было вельмі зручна затыкаць ксркам. Як выглядалі дакладна гэтыя пасудзіны, сказаць цяжка. Аднак, магчыма, яны нагадвалі формай шкляныя бутлікі і прызначаліся для розных вадкасцей.
    БУДАЎНІЧАЯ КЕРАМІКА
    3 другой паловы XVI ст. з распаўсюджаннем стыляў рэнесансу, a пазней і барока ў беларускай архітэктуры назіраецца пашырэнне вытворчасці паліванай будаўнічай керамікі. У першую чаргу гэта пліткі падлогі і дахоўка. Да сярэдзіны — другой паловы XVI ст. можна аднесці зялёныя паліваныя пліткі падлогі, знойдзеныя Г. В. Штыхавым падчас раскопак Лагойскага замка (мал. 71). У час раскопак у Гальшанскім замку канца XVI — пачатку XVII ст. знойдзены фігурныя і прастакутныя пліткі падлогі, пакрытыя зялёнай ці карычневай палівай. Мудрагелістыя арнаменты замкавай падлогі выкладаліся з тэракотавых і паліваных зорка і крыжападобных, прастакутных плітак таўшчынёй 4 і 5 см (мал. 72). Адна прастакутная зялёнапаліваная плітка (23,5X11X4 см па верхняй плоскасці) мае скошаныя бакавыя грані, на якіх, як і на ніжняй плоскасці, захавалася вапнавая рошчына. Пра наяўнасць аналагічнай паліванай падлогі вядома з матэрыялаў раскопак L М. Чарняўскага ў Любчанскім замку, які датуецца канцом XVI ст.40
    ,0Трусаў A. А., Чарняўскі I. М. Керамічныя падлогі ў інтэр’ерах помнікаў дойлідства беларускага сярэдневякоўя//Помнікі культуры. Новыя адкрыцці. Мн.,
    44
    Пачаткам XVII ст. можна датаваць рэшткі керамічнай паліванай па.длогі, зробленай падчас пераробкі Барысаглебскай царквы ў Навагрудку. Археалагічныя даследаванні, праведзеныя М. Каргерам у 1965 г., выявілі рэшткі падлогі з ромбападобных цаглін. Памер грані ромбападобных цаглін 18 см, таўшчыня 5 см. Таксама знойдзена фігурная шасцігранная цагліна (шырыня грані 10 см, таўшчыня цагліны 4 см) і квадратная паліваная цагліна памерам 22X22X5 см41. Там жа знойдзена шмат паліванай пляскатай дахоўкі XVII ст. і кавалкі фігурных паліваных цаглін для падлогі. Гэтыя матэрыялы зараз захоўваюцца ў Наўгародскім музеізапаведніку.
    Фрагмент падлогі з зялёных і жоўтых паліваных плітак квадратнай формы (16,8X16,8 і 17,5X17,5 см) расчышчаны аўтарамі падчас раскопак Старога замка ў Гродне. Гэтыя пліткі датуюцца канцом XVI ст. (мал.73).
    Паліваныя пліткі падлогі XVII ст., зялёныя, карычневыя і нават блакітныя, знойдзены 3. С. Пазняком пры раскопках дамініканскага касцё.ла ў Менску. Фрагмент зялёнай паліванай пліткі падлогі выяўлены аўтарамі ў Мсціславе падчас раскопак будынка сярэдзіны XVII ст.