Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.
Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 183с.
Мінск 1993
Каларыт складаўся з белага, жоўтага, светла і цёмназялёнага, блакітнага і цёмнасіняга і карычневага колераў. Паказальна і тое, што спачатку сюжэты малюнкаў, размаляваных фарбамі, яшчэ старыя, традыцыйныя. Вытворчасць паліхромнай кафлі была разлічана на масавы наклад. Як і раней, у драўлянай форме адціскалася вонкавая пласціна з невысокім дэкаратыўным рэльефам, з тыльнага боку да яе прымацоўвалася ганчарная румпа, але на вонкавую паверхню паверх рэльефу часта наносілася ангобнае пакрыццё і пасля гэтага рэльеф размалёўваўся каляровымі глазурамі. Для паляпшэння якасці глазурных пакрыццяў часта прымяняўся двухразовы абпал, дзе тэракотавыя кафлі, зробленыя ў адной і той жа форме, што і каляровыя, крыху большыя па памеры. Гэта сведчыць пра ўсадку падчас другой тэрмічнай апрацоўкі.
Называлі паліхромную кафлю «цаніннаю» альбо «кунштоўнаю». «Цаніннаю» — зза назвы вокісу волава «цыны», што надавала глазуры заглушаны белы колер, а «кунштоўнаю» — зза яе высокага кошту,
'/2 4»
51
якога вымагалі складаная тэхналогія, сыравіна, высокі ўзровень майстэрства і, безумоўна, мастацкі выгляд. Набыць такую кафлю мог толькі багаты чалавек. Таму яна ўпрыгожвала самыя заможныя палацы і замкі, уносіла ў інтэр’ер каляровую поліфанію, дзе толькі шыкоўныя, багата дэкарыраваныя гліняныя вырабы маглі стасавацца са стылёвым асяроддзем магнацкіх інтэр’ераў. Але разам з паліванымі рабіліся кафлі і непаліваныя— тэракотавыя, больш танныя. У мэтах эканоміі нярэдка выкарыстоўваліся ў адной печы розныя кафліны: паліваныя клаліся на галоўных, добра бачных месцах, а ў астатніх глухіх кутках змяшчаліся тэракотавыя.
Рэшткі шыкоўных кафляных печаў, складзеных з паліхромных кафляў канца XVI—пачатку XVII ст., вывучаны аўтарамі ў час раскопак Мірскага замка. Сабраныя ўсе тыпы тагачаснага пячнога набору: сцянныя, палавінныя, вуглавыя, паясавыя, гзымсавыя кафлі, каронкі, альбо гарадкі, кафлядахоўка, якою пакрывалі купалы печаў, і інш. На адной з каронак ёсць дата— 1583 г.
Асноўную паверхню печаў складалі кафлі, аздобленыя разнастайным раслінным арнаментам, а ў цэнтральнай частцы ўмуроўваліся гсральдычныя кафлі з выявамі герба князёў Радзівілаў — гаспадароў замка (мал. 90—92). На выраб мірскіх кафляў ішла белая прыглушаная глазура, сіняя глухая — кобальтавая, цёмнакарычневая — марганцавая, глухая жоўтая •—зафарбаваная вокіслам сурмы, светлазялёная — сумесь жоўтай і сіняй. Выразнасць малюнка падкрэсліваў рэльеф. Паліхромныя кафлі першай паловы XVII ст., падобныя на мірскія, знойдзены I. М. Чарняўскім у Гальшанскім замку. Яны вылучаюцца выявамі з манаграмамі Сапегаў.
Варта адзначыць, што інтэр’еры магнацкіх палацаў аздаблялі паліваныя кафлімедальёны з выявамі гербаў уладальнікаў. Такія кафлі — і зялёнапаліваныя, і паліхромныя — знойдзены аўтарамі падчас раскопак Мірскага замка (мал. 93).
Апошнім часам археолагі знайшлі і рэшткі ганчарных горнаў, дзе абпальвалася паліваная і паліхромная кафля.
У часе будаўнічых прац на старажытнай вуліцы Мінска Нямізе no634 з помнікам архітэктуры XVII ст.— Петрапаўлаўскай царквой на глыбіні 1,7 м коўш экскаватара зачапіў завал бярвенняў. Калі археолагі пад кіраўніцтвам В. Собаля разабралі завал, пад ім аказаліся рэшткі глінабітнага ганчарнага горна з цэглай, бітай і перапаленай кафляй, упрыгожанай геаметрычным і раслінным арнаментам. На некаторых вырабах відаць плямы зялёнай палівы. Вакол горна валялася шмат кавалкаў глазураванага і тэракотавага посуду, часткі глінянай формы для выпрацоўкі кафлі. Знаходка глінабітнага горна — рэдкая, унікальная з’ява. Гэта вылепленае з глінысырцу даволі нетрывалае збудаванне выкарыстоўвалася для абпальвання прадукцыі ганчарных рамесных майстэрняў. Цыліндрычны горан дасягаў у дыяметры каля 1 м і меў дзве камеры: ніжнюю — топку з 14 прадухамі ў скляпенні і верхнюю — з праёмам для загрузкі і выгрузкі вырабаў. Унутраная паверхня печы абпалілася, відаць, разам з вырабамі, знешняя заставалася неабпаленай і знаходзілася ў зямлі.
Знаходка горна (датуецца сярэдзінай—канцом XVI ст.) раскрыла перад даследчыкамі таямніцу мясцовай сярэднявечнай керамічнай вытворчасці, а менавіта вытворчасці кафлі, яе тэхналагічных і мастацкіх дасягненняў.
Рэшткі аналагічнага горна знойдзены В. Зайцавай у 1986 г. у Друі. Пабудова захавалася кепска, але ўдалося прасачыць яго дыяметр у 52
памеры, які крыху большы за 2 м. У пабудове горна выкарыстана цэгла і камяні розных памераў 53.
Паліхромныя мсціслаўскія кафлі XVII ст. вырабляліся ў тых жа матрыцах, што і зялёнапаліваныя і тэракотавыя, пра што сведчыць аднолькавы рэльеф. Яны абпальваліся побач у адным горне. Гэта пацвярджаюць плямы зялёнай палівы на румпе. Колькасны спектральны аналіз паліваў, зроблены ў Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі AH СССР У. А. Галібіным, паказаў, што пасля абпалу кафлі пакрывалі слоем свінцоваалавянай палівы, дзе SiO2 + PbO — шклоўтваральныя элементы, а двухвокіс волава выконваў ролю глушыцеля. Мсціслаўскія майстры выкарыстоўвалі традыцыйныя фарбавальнікі: Fe2O3 (жоўты), CuO (зялёны), SnO2 (белы, глушыцель), СоО (сіні), MgO (фіялетавы, цёмнакарычневы) 54.
У канцы XVI—першай палове XVII ст. на Беларусі атрымала шырокае распаўсюджванне паліваная кафля з выявай галавы амура або анёла з крылцамі, зрэдку іх фігур, як, напрыклад, паліхромная кафля з Гарадоцкага замка s5.
У гэты ж час шырока ўжываецца гзымсавая і сцянная кафля, на якой ёсць выява чалавека на кані (вершніка). Значная колькасць кафлі з гэтай серыі звязана з адлюстраваннем герба Вялікага княства Літоўскага — «Пагоні». Такая кафля знойдзена ў Гродне, Мірскім замку, Магілёве, Заслаўі, Друі і іншых гарадах Беларусі. Другая група беларускай кафлі мае розныя варыянты выявы святога Юрыя (Георгія) Пераможца. Найбольш раннія кафлі з гэтым малюнкам знойдзены на тэрыторыі Мірскага замка і датуюцца другой паловай XVI ст. Фігура вершніка і асабліва каня пададзена ў познерэнесансавых (маньерыстычных) традыцыях.
Кафлі з Магілёва (мал. 94) і Мсціслава (першая палова—сярэдзіна XVII ст.) вылучаюцца барокавай трактоўкай сюжэта. Найбольш арыгінальная мсціслаўская кафля. Выява асілка на кані, які дзідай забівае цмока і вызваляе з палону прыгажунюцарэўну, мае непасрэдныя аналагі ў беларускім жывапісе XVIII ст. і народнай батлейцы XIX ст.
Узброены вершнік з шабляй, пікай і пісталетам адлюстраваны на кафлі XVII ст. з Заслаўя. У 1988 г. археолаг I. Сінчук знайшоў у Магілёве фрагмент паліхромнай кафлі XVII ст. На ёй малюнак амазонкі, якая страляе з лука (мал. 95). Да сярэдзіны XVII ст. можна аднесці малюнак пешага воя, упісанага ў васьмігранную рамку на мсціслаўскай кафлі. Постаць воя з шабляй у выцягнутай руцэ, упісаная ў паўцыркульную арку, вакол якой размешчаны гірлянды расліннага арнаменту,— такі сюжэт зялёных паліваных кафляў з раскопак I. Сінчука і 3. Яцкевіча ў Магілёве 56.
Паліхромная беларуская кафля ў XVII ст. паступова трапляе ў Л4аскоўскую дзяржаву, незнаёмую да гэтага часу з паліхромнай ганчарнай вытворчасцю. Даследчыкі лічаць, што майстры, якія аздобілі паліхромнай кафляй з раслінным арнаментам фасады царквы Святой Тройцы ў Нікітніках (збудавана ў 1635 г. у Маскве), паходзяць з Беларусі. Пра
53 Зайцава В. Я Кафля XVI—XVII стст. з Друі//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1990. № 1. С. 83.
54 Г а н е ц к а я I. У. Мастацкая кераміка Мсціслава // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1990. № 1. С. 75.
55 С a г а н о в і ч Г., Ганецкая I., Церах Л. Незвычайная сустрэча//Мастацтва Беларусі. 1992. № 6. С. 36.
56 Т р у с а ў А. Вобраз спрадвечны і вечны. Антрапаморфныя выявы на беларускай кафлі XV—XVII стст.// Мастацтва Беларусі. 1991. № 10. С. 64.
4. Зак. 343
53
гэта сведчаць кампазіцыя і прамалёўка арнаменту і каляровая гама палівы (бірузовая зеляніна, густая сінь і пералівы белага з сонечнажоўтым) 57. I гэта не дзіўна, бо пасля 1618 г., калі Смаленшчына зноў увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, умовы для з’яўлення беларускіх майстроў у Маскве сталі даволі спрыяльнымі. Пра тое, што на Смаленшчыне існавала ў першай палове XVII ст. мясцовая школа беларускіх кафляроў, сведчаць вынікі археалагічных раскопак. Значная колькасць паліванай кафлі, уласцівай для ўсходняга беларускага рэгіёна, сабрана ў Смаленску і яго ваколіцах (Гнездава) 58.
У XVII ст. мсціслаўскі кафляр Сцяпан Іваноў (Палубес), які доўгі час працаваў у Маскве, зрабіў керамічныя паліхромныя гарэльефы евангелістаў на царкве Успення ў Ганчарах. Такія віды архітэктурнадэкаратыўнай керамікі не ўласцівыя для Беларусі. Аднак захаваліся пісьмовыя крыніцы, якія сведчаць пра аздобу каляровай і пазалочанай глазураванай кафляй з выявамі святых у візантыйскім стылі аднаго з беларускіх храмаў канца XV—пачатку XVI ст.— царквы ў Кодне 59.
Надзвычай цікавай з’явай у беларускім кафлярстве канца XVI— XVII ст. была анімалістыка. Сярод шматлікіх выяў свойскіх і дзікіх жывёл, птушак, рыб можна вылучыць два падыходы да іх адлюстравання. Першы — рэалістычны, у якім прасочваецца развіццё і станаўленне стылю ад першых натуралістычных адбіткаў з жывых ракаў і рыб, дзе майстар нібы яшчэ прыстасоўваўся да перадачы анімалістыкі — вывучаў пластыку, мову, тэхналогію, да выяў, зробленых прафесіянальна, з высокім майстэрствам, адчуваннем малюнка і характару жывёл.
Другі падыход характарызуецца адцягненай трактоўкай вобразаў. Выявы жывёл выкарыстоўваюцца для алегарычнай, іншамоўнай перадачы зместу згодна з характарам жывёлы. Яны надзяляюцца сімваламі,, напрыклад, леў паўстае ў выглядзе драпежніка, уладара, пераможца,. а арол асэнсоўваецца з цэнтралізацыяй улады, гонару, сілы. Коні, сабакі, ваўкі, шакалы, лісы, малпы, цмокі, вялікае мноства іншых выяў жывёл выкарыстоўваліся для перадачы патрэбнага зместу. Вельмі часта майстар, які ніколі не бачыў драпежных або фантастычных жывёл, такіх, як леў, шакал, арол, грыфон, цмок, маляваў іх пасвойму. У выніку з’яўляліся фантастычныя выявы, дзе ў звычайнага сабакі адрасталі непамерныя кіпцюры, зубы, маляваліся крылы, тулава гуся прыстасоўвалася да арлінай галавы. Ёсць зусім неверагодныя, незразумелыя выявы. Такая трактоўка анімалістычных выяў часцей за ўсё выкарыстоўвалася ў геральдыцы.