Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.
Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 183с.
Мінск 1993
Акрамя Беларусі рэйнская кераміка знойдзена на тэрыторыі Пскова18, у Маскве 1Э, у гарадах Прыбалтыкі. Яе калекцыі ёсць у Дзяржаўным Эрмітажы, у Музеісядзібе Кускова пад Масквой.
Трэцяя група прывазных вырабаў, што сведчыць пра сувязі з Масквой у XVIII ст.,— памадныя слоікі (цыліндрычнае начынне вышынёй ад 5,5 да 8,2 см і дыяметрам венца і донца адпаведна 3,5 і 5,8 см (мал. 114)). Донца знутры мае авальную форму, звонку ёсць равочак пад нак|рыўку. Знутры і звонку начынне пакрывалася белай, сіняй ціі фіялетавай эмаллю. Найбольшая колькасць памадных слоікаў знойдзена на тэрыторыі Мсціслава і Магілёва. На астатніх аб’ектах яны знойдзены ў адзінкавых фрагментах. Падобнае начынне — звычайная знаходка для слаёў другой паловы XVIII ст. ва ўсіх беларускіх гарадах і частцы замкаў20. Акрамя вышэйзгаданых колераў у Віцебску зной
13 L a р р е U. Eine nachmittelalterliche Abfallgrube in der Ruine Neidek in Arnstadt. C. 271.
!4 Шелковннков Б. A. Рейнская керамнка нз раскопок в Дмоннсн//ВГМГ. 1950. Т. XVI —В. С. 163—164.
,53дановіч Н., Краўцэвіч А. Старажытны цэнтр Гродна//ПГКБ. 1985. № 1. С. 39.
16 Ляўко В. М. Гандлёвыя сувязі Віцебска ў XV—XVIII стст.
17 Здановіч Н„ Собаль В. Ляпілі мінскія ганчары. С. 74—75.
І8Белецкнй С. В. О рейнской керамнке в Пскове// СА. 1978. № 2; Нванова Г. Н. Рейнская керамнка нз раскопок во Пскове.
19 Р о з е п ф е л ь д т Р. Л. Московское керамнческое пронзводство XII—XVIII вв.// САН. 1968. Вып. ЕІ—39.
20 С о б о л ь В. Е. О хронологнн культурного слоя Мннска позднефеодального перпода. Древнерусское государство н славяне. Мн., 1983. С. 75—76.
65
дзены слоікі з карычневай эмаллю. Пра выраб у XVIII ст. вялікай колькасці сініх аптэчных слоікаў маскоўскімі ганчарамі паведамляе М. Р. Рабіновіч21. У слоі XVIII ст. у Маскве сустракаюцца таксама і карычневыя памадныя слоікі22. П|ры гэтым, аднак, аўтары не выключаюць магчымасць існавання мясцовай вытворчасці памадных слоікаў. Акрамя вышэйзгаданых прывазных ганчарных вырабаў у адзінкавых фрагментах у Мірскім замку, Мсціславе, Слоніме прысутнічаюць кавалкі посуду з роспісам па эмалі. Магчыма, сярод іх ёсць фрагменты начынняў з майстэрняў Дэльфта, дзе з сярэдзіны XVII ст. у вялікай колькасці пачалі выпускаць маёлікавыя вырабы «пад фарфор». He выключана, што пад уплывам вырабаў з Дэльфта вытворчасць распісных талерак атрымала распаўсюджанне і на Беларусі, што асабліва адбілася на выпуску сталовага посуду ў XVIII ст.
Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі ў XVI—XVIII стст. былі вядомыя ў асноўным чатыры групы прывазных керамічных вырабаў, што ў той ці іншай меры мелі ўплыў на развіццё мясцовай ганчарнай вытворчасці. Асабліва гэта датычыцца белаглінянага (мясцовыя вырабы паўтараюць яго форму і арнаментыку), а таксама распіснога посуду, не без уплыву якога атрымаў далейшае развіццё выраб распіснога посуду ў XVIII—XIX стст. на тэрыторыі Беларусі.
21 Рабнновнч М. Г. Московскне гончары XVI—XVIII вв.//КСНЭ AH СССР. 1946. № 1.
22 Г о р ю н о в a Е. й. йтогн работ археологнческого надзора на стронтельстве 2й очередн Московского метрополнтена нм. М. С. Кагановнча//МНА. 1947. № 7. С. 49— 52.
Раздзел V
ПАЛІВАНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ У XVIII ст.
АСАБЛІВАСЦІ ВЫТВОРЧАСЦІ ПАЛІВАНАГА ПОСУДУ XVII! ст.
У вытворчасці паліванага посуду ў XVIII ст. назіраюцца з’явы, якія пачаліся яшчэ ў другой палове — канцы XVII ст. Найперш гэта датычыцца якасці палівы і месцаў яе лакалізацыі, што асабліва добра прасочваецца на матэрыялах з Мірскага замка. Вырабы канца XVI — першай паловы XVII ст. пакрытыя даволі тоўстым слоем бліскучай шклопадобнай палівы, што наносілася як на ўнутраную, так часткова, а часам і цалкам (кубкі, куфлі, гаршкі, збаны) на знешнюю паверхню начыння. На гаршках і талерках канца XVII—XVIII ст. каляровая (зялёная) паліва не мае бляску. Яна наносілася тонкім слоем, скрозь які праступае пясок. Найчасцей у XVIII ст. выкарыстоўваецца бясколерная паліва, што пакрывае толькі ўнутраную паверхню, а пазней паліву ўсё часцей замяняюць эмаллю (глухой палівай).
Што датычыцца формы посуду, то, як ужо адзначалася, паліваныя гаршкі заходняга рэгіёна XVIII ст. найчасцей мелі каленападобны выступ на ўнутраным краі горла пры пераходзе яго ў плячук (мал. 23). На ўсходзе, наадварот, пераважаюць гаршкі з Sпадобнай формай венца (мал. 29). Агульнае заключаецца ў тым, што шыйка ў іх укарочваецца і паступова знікае. Гэта з’ява ў XIX ст. прыводзіць да панавання гаршкоў, якія формай венца набліжаюцца да чыгункоў.
Сярод сталовага посуду XVIII ст. з’яўляецца прынцыпова іншая форма місак з вертыкальным борцікам (мал. 91). У начыння з заходняга рэгіёна борцік крыху патоўшчаны і найчасцей мае каленападобны выступ звонку. Міскі з усходняга рэгіёна ўпрыгожваюцца шматрадным рыфленнсм звонку па борціку. Міскі з Полацка вельмі часта распісваліся ангобам пад паліву, хаця са знешняга боку часам ёсць чатырыпяць рыфленых стужак. Разам з тым там пачынаюць карыстацца посудам з плямістай палівай, вядомым і ў XIX ст.
Сярод матэрыялаў XVIII ст. рынкі — даволі рэдкая з’ява. Жыхары Мірскага замка карысталіся начыннем піялападобнай формы з простым закругленнем краю. Ва ўсходнім рэгіёне для тушэння прадуктаў у XVIII—XIX стст. выкарыстоўвалі пакрытыя знутры бясколернай палівай латкі з адхіленым вонкі борцікам шырынёй 2—2,5 см.
Цікава назіраць эвалюцыю формы начыння для пітва, у прыватнасці кубачкаў. Венцы кубачкаў у XVIII ст. уяўляюць сабой найчасцей простае закругленне плаўна адагнутай сценкі. Разам з тым у другой палове XVIII—XIX ст. з’яўляецца начынне для пітва, што, на погляд аўтараў, сумяшчае форму кубачка і куфля. Яно мае выразны паддон (як у першым), але амаль што цыліндрычнае, злёгку пашыранае знізу тулава (як у другім) (мал. 116). Кубак з Мірскага замка пакрыты глухой карычневай палівай з двух бакоў. Слонімскі кубак звонку па светлаблакітнай эмалі распісаны вертыкальнымі стужкамі (мал. 116). Гэта ўжо маёлікавыя вырабы.
67
Што датычыцца тарнага посуду, тут таксама назіраюцца пэўныя змены ў асартыменце, арнаментыцы і форме посуду, і перш за ўсё ў збаноў. Гэты від начыння ў большасці страчвае паліву на знешнім баку, паліваецца толькі ўнутраная паверхня, у рэдкіх выпадках верхняя частка венца. Выключэннем з’яўляюцца вырабы з Полацка, дзе традыцыя вырабу посуду з ангобным роспісам захоўваецца і ў XVIII ст. ГІа асобных збанах маецца арнаментальны пояс на мяжы з шыйкай з ірада авалаў, нанесеных пэндзлем.
Форма ручкі як у збаноў, так і ў кубкаў у XVIII ст. стужкападобная. Ручкі мацуюцца ніжэй за край венца.
У XVIII ст. у асартыменце з’яўляецца некалькі новых відаў посуду. Найперш гэта датычыцца слоікаў— начынняў з авальнай формай тулава і шырэйшым за донца дыяметрам горла, верх якога афармляецца аналагічна адначасным гаршкам (злёгку адхіленае венца з закругленым краем). Сярод матэрыялаў з Полацка ёсць невялічкі цэлы слоічак, з абодвух бакоў пакрыты палівай (мал. 117 : 1). Згодна з этнаграфічнымі матэрыяламі, слоікі выкарыстоўваліся для захоўвання вяршкоў, масла, круп і іншых прадуктаў. Таму вырабляліся яны рознай вышыні — ад 15 да 30—40 см.
Яшчэ адзін від паліванага начыння, што ў XVIII—XIX стст. увайшоў у шырокі ўжытак на Беларусі,— бабачніцы. Гэта начынне для выпечкі бабкі, магчыма, выпечкі пірагоў з мукі розных відаў. Іх сценкі, аформленыя ў выглядзе фалдзістай паверхні, немагчыма зблытаць ні з чым. Сярод матэрыялаў з Полацка ёсць цэлая непаліваная бабачніца, знойдзеная разам з матэрыяламі XVII ст. Яна мела петлепадобную ручку, верхні край якой мацаваўся крыху ніжэй за край венца (мал. 117" :2). Моцна закопчаныя сценкі яскрава сведчаць пра яе прызначэнне.
Бабачніцы XVII—XIX стст. (мал. 117:3) паліваліся абавязкова знутры, часам паліва маецца і на знешняй паверхні (у выглядзе зацёкаЎ) •
Гаворачы пра змены ў вытворчасці паліванага посуду, неабходна адзначыць змены ў арнаментыцы. 3 паліванага посуду заходняга рэгіёна ў гэты час знікае карбоўка, перастаюць арнаментавацца і борцікі талерак. Гэта ж датычыцца і начыння з усходняга рэгіёна. Выключэннем, як ужо адзначалася, з’яўляецца сталовы посуд з ангобным роспісам, што сустракаецца ў XVIII ст. на тэрыторыі Віцебшчыны і Магілёўшчыны. Але, на погляд аўтараў, распісны посуд працягвае існаваць як імітацыя, тонкая падробка пад маёлікавы і фаянсавы посуд, што бытаваў на Беларусі ў XVIII—XIX стст.
МАЁЛІКАВЫ I ФАЯНСАВЫ ПОСУД
Вырабы з маёлікі на тэрыторыі рэспублікі знойдзены найперш у слаях XVII—XVIII стст. Самая вялікая калекцыя іх знойдзена сярод матэрыялаў з раскопак Тупічэўскага манастыра ў Мсціславе. Яна падрабязна апісана I. У. Ганецкай1. Сярод знойдзеных фрагментаў пераважаюць талеркі і міскі (мал. 102 : 3, 4), хаця ёсць і ручкі збаноў. Вырабы зроблены з чырвонай тонкадысперснай гліны. Як адзначае даследчык, пры аздабленні пасудзін ужыта некалькі тэхнік. На частцы талерак і місак контур будучай кампазіцыі прачэрчваўся кіёчкам ці прамалёўваўся марганцам, пасля начынне пакрывалася шчыльным слоем рознака
1 Г а н е ц к а я I. У. Мастацкая кераміка Мсціслава // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1990. № 1.
68
ляровых эмаляў. Даследчык падкрэслівае, што склад эмаляў на посудзе і кафлі аналагічны. Адна з паліхромных талерак упрыгожана малюнкам, выкананым у тэхніцы паглыбленага рэльефу.
Яшчэ адна група маёлікавага посуду выканана ў тэхніцы роепісу вогнетрывалымі фарбамі па сырой эмалі 2.
Матывы роспісу — геаметрычны арнамент ці геаметрычны ў спалучэнні з раслінным. Існаванне ў Мсціславе развітой вытворчасці маёлікавай кафлі дае падставы меркаваць, што мясцовыя майстры маглі ў невялікай колькасці вырабляць і маёлікавы посуд. Аднак I. У. Ганецкая не выключае, што частка вырабаў можа быць прывазной.
Менавіта апошні прыём адвольнага роспісу пэндзлем вадзянымі керамічнымі фарбамі па сырой эмалі становіцца дамінуючым на Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст. Паступова паліхромія саступае месца манахроміі. Паверхня начыння распісваецца блакітнай або зялёнай фарбай, а часам застаецца белай ці бірузовай 3. Гэта ўжо больш нагадвае тэхніку роспісу фаянсавых вырабаў. Маёлікавыя вырабы набліжаюцца да фаянсавых і па характары фармовачнай масы. Чарапок набывае светлы тон. Фрагменты і цэлыя начынні такога тыпу знойдзены ў вялікай колькасці падчас раскопак у Слоніме (раскопкі Н. Здановіч і А. Краўцэвіча, 1983 г.), а таксама ў базыльянскім кляштары ў Гродне (раскопкі А. Трусава і I. Чарняўскага, 1980 г.). Шматлікія кавалкі місак, паўмісак, гаршкоў, кветнічкаў і талерак выраблены з фармовачнай масы светлажоўтага ці ружовага адцення, таму знешне нагадваюць сапраўдны фаянс. Унутраная паверхня сталовага начыння пакрыта характэрнай ружаватай, светлабірузовай ці малочнабелай эмаллю. Слонімскія міскі (шэсць з іх сабраны цалкам) па борціку і донцы пакрыты роспісам зеленаватай ці цёмнакарычневай фарбай. Матыў роспісу пераважна раслінны (мал. 118: 1,3, 4, 6) ці складаецца з груп або ланцужкоў плям рознага памеру (мал. 118 : 2, 5).