• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.  Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.

    Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    76.99 МБ
    Аналізуючы тэхналогію нанясення палівы на вырабы, неабходна некалькі слоў сказаць пра ангоб. Як ужо ўзгадвалася, ганчары з заходняга і яшчэ ў большай ступені з усходняга рэгіёна выкарыстоўвалі ангоб у якасці матэрыялу для роспісу талерак, збаноў, кубкаў і куфляў. Выкарыстанне ангобу ў якасці грунтоўкі пад паліву — з’ява там даволі рэдкая і сустракаецца на распісным посудзе.
    Шырокае выкарыстанне ангобу ў якасці грунтоўкі пад паліву характэрна для паліванага посуду з Полацка. Гэта з’ява зафіксавана на талерках, кубках, збанах і куфлях, а таксама кафлі. Тэхніка ангобнага роспісу на сталовым посудзе захоўваецца тут у XVIII і нават XIX стст.
    Вельмі своеасаблівы спосаб ужывання ангобу знайшлі мінскія ганчары: на гаршкі XVI — пачатку XVII ст. паліва наносілася знутры, a вонкавая паверхня, часта пакрытая шматрадным рыфленнем, амаль поўнасцю ангабіравалася 2.
    Рэгіянальныя асаблівасці ў вытворчасці посуду заўважаны пераважна па двух кірунках—асартыменту і арнаментыцы. Пры знешнім падабенстве прыёмаў, аднолькавасці інструментаў для нанясення арнаменту, а таксама пераважна стандартным наборы відаў посуду добра прасочваюцца асаблівасці ў спосабе арнаментыкі ў вызначаных рэгіёнах. Некаторыя з’явы, уласцівыя найбольш блізкім ганчарным цэнтрам унутры рэгіёна і не характэрныя для іншых цэнтраў, зафіксаваны ў адзінкавых фрагментах і могуць азначаць наяўнасць вырабаў, зробленых па спензаказу.
    ЗАХОДНІ РЭПЁН
    Найбольш поўна працэс змены арнаментальных матываў у часе прасочваецца на прыкладзе посуду з Мірскага замка. 3 шасці тыпаў паліваных гаршкоў арнамент зафіксаваны пераважна на начыннях тыпаў III і IV. Для тыпу III гэта шматраднае рыфленне і толькі зрэдку карбоўка. Для тыпу IV гэта выключна розныя віды карбоўкі, а рыфленне часам выконвае ролю аблямавання (мал. 25: 1—5). Блізкія арнаментальныя матывы выяўлены на гаршках XVI — першай паловы XVII ст. з Гродна, Гальшанскага і Лідскага замкаў. Цікава адзначыць, што тэхніку карбоўкі ўжывалі для арнаментацыі як гаршкоў і кубачкаў, так і талерак, збаноў, рынак, куфляў. Прыкладам можа служыць посуд XVI — першай паловы XVII ст. з Лідскага замка (мал. 76).
    Яшчэ адзін інструмент, якім карысталіся ганчары заходняга рэгіёна,— трох, пяцірадны грабеньчык. Ім наносіліся шматрадныя хвалі па борціках талерак і місак (мал. 46 6; 133). На талерках Лідскага замка
    2 3 д а н о в і ч Н., С о б а л ь В. Ляпілі мінскія ганчары. С. 74—75.
    76
    пяцірадным грабеньчыкам утваралася суцэльнае поле з радоў наколаў па борціку (мал. 46). Асноўная арнаментальная зона на паліваным сталовым посудзе заходняга рэгіёна — гэта борцік (мал. 76: 1,2; 115:2), і толькі роспіс наносіўся часам і на зону дна.
    Гаршкі XVII—XVIII стст. арнаментаваныя больш сціпла: гэта пераважна некалькі радоў рыфлення звонку пад венцам. Што датычыцца формы гаршкоў, то ў XVI — першай палове XVII ст. тут найбольш распаўсюджаны гаршкі са складанапрафіляваным венцам ці з венцам у выглядзе манжэткі.
    Па колькасці фрагментаў не саступаюць гаршкам паліваныя рынкі пераважна з піялападобным тулавам і зрэзаным краем венца ці з выразным гарызантальна адагнутым борцікам (мал. 33). Рынкі другой формы — з каленападобным выступам звонку па борціку — ужываліся яшчэ і ў XVIII ст.
    Глыбокія рынкі нешматлікія, але іх значна больш, чым знойдзена сярод матэрыялаў з усходняга рэгіёна. Хутчэй за ўсё функцыю глыбокіх рынак (начыння для пражання страваў) там выконвалі латкі. Сярод з’яваў, уласцівых толькі асобным ганчарным цэнтрам, неабходна адзначыць існаванне вельмі блізкіх паралелей паміж керамікай Лідскага і Крэўскага замкаў. Формы гаршкоў, рынак, талерак часам настолькі блізкія, што іх можна прыняць за прадукцыю з адной і той жа ганчарнай майстэрні. Напрыклад, на рынках з Ліды і Крэва ёсць адбітак пальца на бліжэйшай да ручкі ножцы. Прычым пакінуты ён не выпадкова, а наўмысна. Толькі ў гэтых двух замках знойдзены мініяцюрныя слоічкі для парфумы, таксама вельмі падобныя (мал. 75 : 5; 115 : 3). Такое ж падабенства ў форме і арнаменце назіраецца паміж матэрыяламі з Мірскага і Нясвіжскага замкаў. Кірэўскі замак быў прызначаны і для жыцця князя. Гэта знайшло адбітак нават у керамічным посудзе. Прыклад гэтага — паліхромны маёлікавы куфель. Сярод звычайных керамічных вырабаў зробленымі на заказ могуць быць паліваны гаршчок з трыма ручкамі (мал. 75 :9), друшляк піялападобнай формы (мал. 75 : 8) і начынні для напояў з разнастайнымі насамізлівамі.
    Зроблены на заказ, магчыма, па ўзору ці пад уплывам замежных пасудзін мініяцюрны танкасценны гаршчочак на ножках з петлепадобнай ручкай вышынёй не больш за 8 см (мал. 39). Ён меў тры ножкі вышынёй 1,5 см, паўкруглае донца. Посуд на трох ножках быў шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Германіі яшчэ з XIII ст. Гэта былі менавіта гаршкі на ножках. Хутчэй за ўсё яны прызначаліся для гатавання на вуглях, і ножкі надавалі ім большую ўстойлівасць. У XVI—XVII стст. у Германіі шырока выкарыстоўваліся гаршкі на ножках рознай ёмістасці. Унутраная паверхня палівалася, знешняя вельмі часта пакрывалася рыфленнем. Разам з тым ужываліся разнастайныя па форме рынкі. На Беларусі атрымалі распаўсюджанне менавіта апошнія, а гаршкі на ножках папросту «не прыжыліся», хаця знаходка з Мірскага замка гаворыць пра tos, што гэта форма начыння таксама была вядомая на Беларусі.
    Функцыя параднага посуду ў заходнім рэгіёне надавалася куфлям. Часта тулава іх суцэльна арнаментавалася (мал. 76:7), а прамавугольная ў сячэнні ручка рабілася асабліва старанна (мал. 76:6).
    Увогуле ж паліваны посуд XVI—XVII стст. з заходняга рэгіёна па форме аналагічны паліванаму начынню з Вільні і прылягаючай да яе тэрыторыі, а таксама з тэрыторыі Польшчы.
    77
    УСХОДНІ РЭГІЁН
    Як і для матэрыялаў з заходняга рэгіёна, асноўным відам паліванага посуду ў XVI—XVII стст. тут застаецца гаршчок з ручкай. Аднак найбольш распаўсюджаныя гаршкі з цыліндрычнай шыйкай і закругленым краем ці горламраструбам (мал. 29). Самы распаўсюджаны арнамент на іх — дватры рады рыфлення на мяжы з шыйкай. Больш старанна на Магілёўшчыне ўпрыгожвалі начынне для пітва. Менавіта на іх сустракаецца зрэдку карбоўка (мал. 58 а), часцей — характэрны для гэтага рэгіёна арнамент у выглядзе наляпных шышачаккветак (мал. 58 в). Такі ж арнаменг спатканы на магілёўскіх збанах, кубачках з Мсціслава, збане з Крычава.
    Паліваныя талеркі ў Мсціславе, як правіла, амаль не арнаментаваліся: зрэдку па бсрціку нанесены аднадзве рыфленыя хвалі (мал. 69 г). Хутчэй за ўсё гэта тлумачыцца вялікай колькасцю распісных талерак, што маглі выконваць ролю не толькі дэкаратыўнага, але і параднага посуду.
    Зусім іншы магілёўскі сталовы посуд. Тут у талерках, а часам і місках акцэнты перанесены з борціка на вобласць дна, якое ўпрыгожана арнаментам у выглядзе кветкі ці канцэнтрычнымі кругамі, выкананымі ў тэхніцы рыфлення (мал. 22). Па борціках глыбокіх місак дадаткова пракрэслівалася хваля (мал. 53 : 2).
    Тарная кераміка ў Магілёве таксама мае сваю характэрную рысу, што вылучае яе сярод усіх астатніх гарадоў: магілёўскія збаны маюць шырокую ручку з пальцавымі ўціскамі па перыметры. Такую ж ручку меў куфель (мал. 58 в). Адзінкавыя фрагменты такіх ручак, як ужо адзначалася, знойдзены ў Мсціславе і Віцебску. Увогуле магілёўскія ганчары пры вырабе збаноў акрамя ўпрыгожвання тулава акцэнтавалі ўвагу менавіта на ручцы. Тут знойдзены збаны з кручанымі ручкамі, а таксама з ручкай, звітай з некалькіх жгутоў.
    Посуд з Магілёва і Мсціслава, як ужо адзначалася, аб’ядноўваюць матывы роспісу на талерках (мал. 53: 1). Ужыванне распіснога посуду характэрна не толькі для Магілёўшчыны, але і для паўночнаўсходняга рэгіёна (Полацк, Віцебск).
    3 вырабаў, зробленых на заказ, неабходна адзначыць куфель з гербам Магілёва (мал. 54 : 2), а таксама мсціслаўскія куфлі, упрыгожаныя адбіткамі ромбападобнага штампа з сеткай унутры (мал. 58 в), куфлі з роспісам каляровымі палівамі па ангобнаму пакрыццю.
    Як ужо адзначалася, фрагментаў рынак тут знойдзена значна менш у параўнанні з заходнім рэгіёнам, а калі канкрэтызаваць па гарадах, то найменш іх знойдзена ў Магілёве. Яны мелі пераважна піялападобнае тулава і валікападобнае завяршэнне ручкі.
    Некаторыя адрозненні маюцца і ў асартыменце начыння для пітва. У абодвух рэгіёнах для гэтага ўжываюцца кубкі і куфлі. Аднак у Мсціславе разам з імі бытуюць бакалы — як паліваныя, так і дымленыя (мал. 58 г).
    Свае адрозненні мае і форма рукамыяў, паколькі рукамыі ў кожным ганчарным цэнтры рабіліся на аснове паліванага гаршка.
    Такая ж заканамернасць уласціва паліваным рукамыям з Полацка і Віцебска. Трэба адзначыць, што кераміка з Магілёўскага Падняпроўя па многіх прыкметах блізкая да керамікі з названых гарадоў. Гэта датычыцца асартыменту посуду, традыцыі ўжывання ангобаў на посудзе і кафлі, стылёвага адзінства арнаменту распіснога посуду.
    Такім чынам, трэба адзначыць, што, нягледзячы на агульнасць раз
    78
    віцця ганчарнай справы, ёсць пэўныя адрозненні ў асартыменце і аздобе посуду, якія ствараюць непаўторны каларыт кожнаму ганчарнаму цэнтіру, а ў цэлым вылучаюць беларускую кераміку сярод навакольных тэрыторый.
    РЭПЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ
    КАФЛЯРСТВА ЗАХОДНЯГА РЭГІЁНА
    У другой палове XVI ст. кафлярства шырока распаўсюдзілася на Беларусі і стала адметнай рысай кожнага ганчарнага цэнтра. Пасля таго як вонкавая пласціна кафлі пачала аздабляцца рознымі арнаментамі, беларускія ганчары супрацоўнічаюць з іразбярамі па дрэву, якія выразалі ім драўляныя ці гліняныя формыштампы з люстэркавымі адбіткамі розных малюнкаў. Прычым акрамя замежных запазычванняў ужываліся даўно знаёмыя сюжэты і арнаменты. Знойдзеныя ў розных беларускіх гарадах, датаваныя прыблізна адным часам кафлі даюць яскравае ўяўленне пра ўзаемны ўплыў, гандлёвыя і культурныя сувязі не толькі паміж беларускімі гарадамі, але і Заходняй Еўропы, а таксама Расіі.
    Адметна і тое, што беларускія кафляры не проста запазычвалі лепшыя замежныя ўзоры, калі магнаты і гандляры пасля вандраванняў па Заходняй Еўропе прывозілі планы печаў і малюнкі кафлі, адкрывалі ва ўласных маёнтках майстэрні па заходніх узорах, запрашалі славутых нямецкіх, чэшскіх, галандскіх майстроў. Яны не толькі дапаўнялі іх мясцовым матэрыялам і нацыянальнымі асаблівасцямі, калі ўпляталі ў вінаградныя гронкі і кукурузныя пачаткі кветкі павою, валошак, малявалі суніцы, бразготкі, рамонкі і іншыя мясцовыя расліны, прыстасоўваючы незразумелыя замежныя малюнкі да любых вобразаў роднай зямлі. Больш таго, невядомыя народныя майстры стваралі свае новыя, арыгівальныя творы, распаўсюджвалі іх далёка за межамі роднага краю. Усім вядомы вялікі ўклад беларускіх майстроў у развіццё і станаўленне рускага кафлярства XVII ст., дзе яны наладзілі вытворчасць не толькі пячной паліхромнай кафлі, але і архітэктурнай дэкаратыўнай керамікі, якой аздаблялі фасады храмаў і гарадскіх будынкаў.