Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.
Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 183с.
Мінск 1993
Гродзенскія талеркі маюць не пліткавы, а колцавы паддон. У адной з іх у паддоне па сырой гліне прасвідраваныя адтуліны пад шнур для падвешвання на сцяну. Гэта яскрава сведчыць пра прызначэнне падобных талерак як дэкаратыўных.
3 такой жа керамічнай масы выраблена выдатная калекцыя маёлікавых кветнічкаў з брыгіцкага кляштара ў Гродне. Яны зроблены ў той жа тэхніцы, што і вырабы са Слоніма і Гродна: пасля першага ўтыльнага абпалу іх пакрывалі глушонай белай палівай ружовага, бірузовага ці жаўтаватага адцення. Пасля сушкі некаторыя з іх размалёўвалі сіняй ці зялёнай фарбай і пасля злёгку абпальвалі. Такія вырабы — спроба імітацыі пад фаянсавы посуд, для вытворчасці якога сыравіны на Беларусі не было ў дастатковай колькасці. Дзякуючы апісанай вышэй тэхналогіі атрымліваліся вырабы, якія было цяжка адрозніць ад сапраўдных фаянсавых.
Класіфікацыя знойдзеных кветнічкаў паводле формы і арнаментыкі зроблена I. У. Ганецкай. Яна вылучае тры групы кветнічкаў. Да першай адносяцца кветнічкі са складанапрафіляванай высокай шыйкай і эліпсападобным ці шарападобным тулавам. Дзве Sпадобныя ручкі маюць завіткі ў месцы мацавання (мал. 119 : 1) 4.
2Ганецкая I. У. Мастацкая кераміка Мсціслава Ц Весці All БССР. Сер. грамад. навук. 1990. № 1.
3 Ганецкая I., 3 д а н о в і ч II., Т р у с а ў А, Вытокі беларускага фаянсу // Мастацва Беларусі. 1988. № 6. С. 60.
4 Ганецкая I. Тонкае пачуццё матэрыялу і формы//Мастацтва Беларусі. 1989. № 7. С. 70.
69
Другую групу складаюць кветнічкі з усечанаканічным горлам і шаІрападобным тулавам на невысокім паддоне і пляскатай стапе з дзвюма ручкамі, як і ў папярэднім выпадку (мал. 119 : 4).
,«У кветнічкаў трэцяга віду ірасшыраны венчык плаўна пераходзіць у шыйку, якая непрыкметна пераліваецца ў яйкападобнае тулава. Форма быццам аплывае» 5 (мал. 119:2,3; 120: 1,2). Частка кветнічкаў распісана па тулаву рэдка раскіданымі галінкамі і кветкамі.
Аналагічную фармовачную масу мелі і тэрыны (глыбокія міскі з дэкаратыўнымі іручкамі) (мал. 120 : 3), фрагменты якіх знаходзілі падчас даследаванняў у Гродне, Слоніме, Гальшанскім замку.
У сярэдзіне XVII ст. дзякуючы намаганням галандскай ОстІндскай кампаніі ў Еўропу штогод стала ўвозіцца да 20 000 скрынак з парцэлянавым посудам 6. Парцэляна ўвайшла ў моду. Гэта спарадзіла імкненне ствараць падробкі пад усходнюю парцэляну. Дзіўных поспехаў у яе імітацыі дасягнулі галандскія майстры. 3 сярэдзіны XVII ст. яны сталі вырабляць фаянсы, што па форме і арнаментацыі паўтаралі ўсходнюю парцэляну. Самым вядомым цэнтрам па вырабу фаянсу стаў Дэльфт. Дэльфцкія фаянсавыя вырабы вылучаюцца сінім падглазурным роспісам, да якога ў якасці дадатка часам далучаецца зялёны, жоўты ці фіялетавы. Асартымент галандскага фаянсу самы разнастайны: дэкаратыўныя вазы, кошыкі, цацкі, ручкі для нажоў, кошкі і сабакі, музычныя інструменты, куфлі з пейзажамі і марскімі відамі, талеркі з куплетамі на фіранцузскай мове. Найбольшага размаху выпуск фаянсавых вырабаў у Дэльфце дасягнуў у 1711 г., калі адначасна працавала 30 фабрык, у 1808 г. іх было ўжо восем, а ў пачатку XX ст. — толькі адна 7.
У матэрыялах аўтараў Дэльфт прадстаўлены пакуль што толькі невялічкім кветнічкам, знойдзеным у Крэўскім замку. Ружовабелы чарапок пакрыты эмаллю малочнабелага колеру і распісаны кобальтам (вызначэнне I. У. Ганецкай). У канцы XVIII ст. у спустошанай войнамі Францыі кароль Людовік XIV выдае адну за адной дэкларацыі супраць раскошы. Згодна з імі, усе павінны былі здаць на манетны двор сталовае срэбра і срэбраныя прадметы для пераплаўкі на грошы.
Замест срэбранага посуду ва ўжытак уваходзіць фаянсавае начынне. Гэта прывяло да таго, што ў пачатку XVIII ст. уся арыстакратыя пераходзіць на фаянс. У сувязі з гэтым з’явіўся вялікі попыт на высакаякасны фаянс, што выклікала небывалы ўздым яго вытворчасці, і не толькі ў Францыі.
На Беларусі ініцыятарамі вырабу новага віду мастацкай керамікі сталі прадстаўнікі буйнейшых магнацкіх родаў. У 1738 ці 1740 г. гетман польны літоўскі Міхал Казімір Радзівіл заснаваў у Новым Свержані першую мануфактуру. Яна праіснавала 20—25 гадоў і пасля смерці фундатара была зачынсна. Тэхналогія вырабу фаянсу Свержанскай мануфактуры адпавядала тэхналогіі дэльфцкіх майстэрняў (роспіс вогнетрывалымі фарбамі па сырой глушанай паліве). Ужываліся адпаведныя тэмпературы абпалу (900—1000°) фарбы: сіняя, фіялетавая, жоўтая, зялёная 8.
Падчас археалагічных даследаванняў у Мірскім замку знойдзена шмат кавалкаў талерак, місак, сподачкаў, тэрынаў, соуснікаў, куфляў XVIII ст. На адным са сподачкаў на донцы ёсць кляймо — літара «S»
5 Ганецкая I. Тонкае пачўццё матэрыялу і формы//Мастацтва Беларусі 1989. № 7. С. 71.
6 К у б е A. Н. Нсторня фаянса. С. 97.
7 Тамсама. С. 99.
8Ганецкая I., Здановіч Н., Трусаў А. Вытокі беларускага фаянсу. С. 60.
70
у доўгай вузкай сіняй рамцы. Магчыма, гэта кляймо азначае першую літару назвы «Swierzen» 9. Фармовачная маса жаўтаватага колеру, порыстая, з дамешкамі пяску. Найбольш поўнае ўяўленне можна атрымаць пра форму талерак. Яны або маюць вертыкальна прыўзняты борцік, што паступова пераходзіць у піялападобнае тулава (мал. 121), ці нешырокі (каля 3,5 см) бсрцік праз невялікі рабрысты злом пераходзіць у пляскатыя донцы. Матывы роспісу — звычайна спалучэнне геаметрычнага (канцэнтрычныя кругі па борціку і донцы) і расліннага (выявы разнастайных кветак) арнаментаў. На адной з талерак выявы традыцыйнага для заходнееўрапейскага фаянсу гарадскога пейзажу (мал. 122).
Кавалкі фаянсавых вырабаў, а таксама пяць цэлых талерак з аналагічным характарам фармовачнай масы, матывамі роспісу і формай былі знойдзены падчас даследаванняў на тэрыторыі кармеліцкага касцёла ў Мсціславе. Кавалкі такіх вырабаў знойдзены ў Віцебску. Усё гэта дало падставу I. У. Ганецкай сцвярджаць, што зроблены яны на Навасвержанскай мануфактуры 1G.
У 1779 г. у Целяханах М. К. Агінскім была адкрыта таксама мануфактура па вырабу фаянсу. Пры аздабленні посуду выкарыстоўвалі ўжо тэхніку роспісу муфельнымі фарбамі, што значна ўзбагаціла палітру целяханскіх фаянсаў.
На Беларусі існавала яшчэ адно прадпрыемства па выпуску фаянсаў —■ мануфактура А. Тызенгаўза ў Гродне п.
Магчыма, з цягам часу можна будзе вылучыць сярод гродзенскіх фаянсаў прадукцыю гэтага мясцовага прадпрыемства.
Такім чынам, у XVIII ст. побач з паліванай керамікай найбольш заможная шляхта і магнацтва (галоўным чынам) карысталіся маёлікавым і фаянсавым посудам, частка якога выраблялася на мясцовых мануфактурах.
ПАЛІВАНАЯ КАФЛЯ XVIII ст.
Новай рысай канца XVII — пачатку XVIII ст. было распаўсюджанне дывановага стылю. Яшчэ з паловы XVII ст. пачалося паступовае адмаўленне ад кампазіцыі, падпарадкаванай чатырохчасткавай сіметрыі квадрата, і выкарыстанне прастакутных вонкавых пласцін з асіметрычным малюнкам. Такое вольнае размяшчэнне кампазіцыі і дазволіла як бы перакінуць малюнак на другія кафліны. Знікае рамка, якая аблямоўвала кафлю, а малюнак стаў падпарадкоўвацца прынцыпам сетчатага арнаменту, дзе кожная кафліна была рапортам. Такі прынцып малюнка шырока ўжываўся ў тэхналогіі ткацтва. Дывановы стыль абагульняў кампазіцыю, звязваў печ у адзіную лінейнакаляровую пляму, дапамагаў сінтэзу паверхні печы і сцен, драпіраваных тканінамі, пераклікаўся з ляпнінай столі і паркетам падлогі.
Варта адзначыць, што перадумова ўзнікнення дывановага стылю з’явілася яшчэ ў XVI ст. Падчас раскопак аўтарамі ў Лідскім замку была знойдзена зялёная паліваная кафля другой паловы XVI ст., вонкавая пласціна якой аздоблена складаным раслінным арнаментам, прычым з аднаго боку рамка адсутнічае 12 (мал. 123). У люстэрку пячной аблямоўкі з такіх кафляў складаліся пэўныя сюжэты. Дывановая кафля першай
9 Ганецкая I., 3 д а н о в і ч II., Тр ус а ў А. Вытокі беларускага фаянсу. С. 61.
10 Ганецкая I. У. Мастацкая кераміка Мсціслава. С. 79.
11 Г р ы ц к е в і ч В., М а л ь д з і с А. Шляхі вялі праз Беларусь. С. 220.
12 Т р у с а ў A. А., Угрыновіч У. В. Тыпалогія і храналогія лідскай кафлі//Помнікі мастацкай культуры Бсларусі. Новыя даследаванні. Мн., 1989. С. 198.
71
паловы XVII ст. знойдзена I. Чарняўскім у Магілёве. Вонкавыя пласціны зялёных паліваных кафель аздоблены геаметрычным і раслінным арнаментам і маюць па краях нешырокую рамку (мал. 124). Пры спалучэнні гэтых кафляў у адпаведным парадку на паверхні печы атрымліваліся вялікія і малыя кругі, у сярэдзіне якіх знаходзіліся малюнкі разетак ці кветак. У другой палове XVII ст. з краёў вонкавых пласцін кафлі з дывановым малюнкам канчаткова знікае рамка, а ў якасці аздаблення выкарыстоўваецца стылізаваная валошка. Шмат такой кафлі знойдзена ў Полацку, Віцебску, Мсціславе і іншых беларускіх гарадах. Сустракаюцца непаліваныя, паліваныя і паліхромныя экземпляры. Цікавую паліхромную «дывановую» кафлю, аздобленую светлазялёнай і белай паліва.й, знайшла Т. С. Бубенька пры раскопках вакольнага горада Віцебска (мал. 125).
У пачатку XVIII ст. на змену рэльефным паліхромным кафлям прыходзяць распісныя, з роўнай паверхняй, так званы галандскі тып. I зноў пераход адбываецца паступова. Змены добра прасочваюцца на матэрыялах археалагічных даследаванняў з Віцебска, праведзеных Т. Бубенька ў 1982 г. Спачатку гэта кафлі з традыцыйным па характары малюнкам, якія адносяцца да XVII ст. Потым рэльефны малюнак набывае новыя рысы, тыповыя для XVIII ст. У адным выпадку рэльеф павышаецца і глазуруецца ў адзін тон (часцей белы), у другім застаецца без змен, але каляровая палітра спрашчаецца і па беламу тону рэльеф размалёўваецца кобальтам 13. Нарэшце, з’яўляецца кафля з гладкай паверхняй, распісаная кобальтам. Такая каляровая палітра была сугучна новаму гістарычнаму асяроддзю, ідэям класіцызму.
У некаторых гарадах, напрыклад у Магілёве і Віцебску, яшчэ да другой паловы XVIII ст. вырабляліся рэльефныя кафлі, пакрытыя рознымі глазурамі і аздобленыя ў стылі позняга барока альбо ракако (мал. 126). У канцы XVII — першай палове XVIII ст. у Мсціславе шырокае распаўсюджанне атрымала кафля пераходнага тыпу да гладкай распісной. Масіўная (таўшчыня пласціны 1,4—1,6см) бязрамачная кафля выраблялася ў тэхніцы высокага рэльефу і пакрывалася белай ці карычневай палівай. Белыя кафлі часта распісвалі па рэльефе сіняй альбо зялёнай фарбай. Часам спачатку наносілі сінюю паліву, гютым белую фонавую. Значна прасцейшым стаў і арнамент. Найбольш характэрнай для мсціслаўскай кафлі першай паловы XVIII ст. з’яўляецца выява выпуклага медальёна ў складанай познебарокавай аблямоўцы І4.