• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.  Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.

    Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    76.99 МБ
    У канцы XVI—XVII ст. паліваная кераміка становіцца масавым маіэрыялам сярод археалагічных знаходак як замкаў, так гарадоў і мястэчкаў. Печы з паліванай і паліхромнай кафлі, распісны посуд становяцца абавязковым элементам інтэр’ера жылых дамоў, вырабляюцца паліваная дахоўка і пліткі падлогі.
    Аўтарамі выдзелены найбольш характэрныя рысы, уласцівыя паліванай кераміцы гэтага часу двух рэгіёнаў Беларусі: заходняму (ядро — Панямонне) і ўсходняму (ядро—Магілёўшчына), па магчымасці вызначаны існуючыя паралелі ці адрозненні ад іншых рэгіёнаў. У XVI і асабліва XVII—XVIII стст. інтэнсіўна працякаў працэс стандартызацыі посуду. Аднак пры існуючых агульных тэндэнцыях маюцца і значныя мясцовыя асаблівасці. Асноўным відам паліванага посуду паранейшаму застаецца гаршчок з ручкай ці без яе. Найбольш распаўсюджаны невялікія гаршкі на 1—1,5 л, аднак сярод посуду з Лідскага замка ёсць гаршкі ёмістасцю да 4—5 л. У якасці начыння для смажання страў выкарыстоўваліся рынкі, для пражання — латкі. Пры супастаўленні гэтых відаў посуду аказалася, што на тэрыторыі гарадоў і замкаў Панямоння перавага аддавалася рынкам (плыткім і глыбокім), што вырабляліся
    83
    ў некаторых ганчарных цэнтрах гэтага рэгіёна да XX ст. Латкі таксама выкарыстоўваліся, але вельмі рэдка і не паліваліся.
    У Магілёўскім Падняпроўі перавага аддавалася латкам, а рынкі сустракаюцца ў параўнаўча невялікай колькасці.
    Рэгіянальныя асаблівасці ў вытворчасці паліванага посуду асабліва яскрава выяўляюцца ў яго арнаментацыі.
    Што датычыцца кафлі, тут, як ужо ўзгадвалася, мелі месца мясцовыя варыянты аднаго і таго ж сюжэта ў розных рэгіёнах, а таксама непаўторныя і ўнікальныя выявы на кафлях асобных гарадоу і замкаў розных рэгіёнаў.
    Вывучэнне керамічнага посуду разам з іншымі прадметамі матэрыяльнай культуры дае ўяўленне пра побыт розных сацыяльных слаёў на працягу ўсяго храналагічнага перыяду. У гэтым сэнсе вялікае значэнне мае комплекснае вывучэнне матэрыялаў з розных месцаў гсрада (дзяцінца, манастыра, пасада ў цэнтры і бліжэй да ўскраіны). У поўнай меры гэта магчыма толькі пры дастаткова працяглым даследаванні тэрыторыі кожнага канкрэтнага пункта. Пакуль што можна зрабіць некаторыя высновы пры супастаўленні керамікі з гарадоў і замкаў.
    Паліваная кераміка, што з’явілася ў канцы XV ст., да сярэдзіны XVI ст. ужывалася толькі жыхарамі замкаў (Мірскі, Лідскі), г. зн. яе магло набыць вельмі абмежаванае кола насельніцтва. У канцы XVI ст. яна сустракаецца і ў гарадскіх слаях, аднак яшчэ ў невялікай колькасці. У другой палове XVI — пачатку XVII ст. на тэрыторыі замкаў для ўпрыгожвання інтэр’ераў ужо выкарыстоўваецца паліхромная кафля (Мірскі, Гальшанскі замкі), у невялікай колькасці вырабляўся ці выкарыстоўваўся паліхромны посуд. У сярэдзіне XVII ст. імі маглі карыстацца ў дамах заможных гараджан і ў манастырах (знаходкі з тэрыторыі базыльянскага манастыра ў Гродне). Акрамя мясцовага жыхары замкаў (асабліва Лідскага, Мірскага) карысталіся прывазным посудам (белаглінянай шлёнскай керамікай і начыннямі з «каменнай масы», адзінкавымі маёлікавымі вырабамі). У XVIII ст. да рамесных керамічных вырабаў дадаецца прадукцыя мануфактурнай вытворчасці— маёлікавая і фаянсавая кафля і посуд, а таксама люлькі. Гэта сведчанне засваення вопыту і дасягненняў заходнееўрапейскай вытворчасці, уплыў якой добра прасочваецца па керамічных матэрыялах XVI—XVIII стст.
    Аналіз формы і арнаментыкі паліванага посуду, сюжэтаў і арнаментальных матываў кафляў паказвае іх надзвычайную блізкасць з матэрыяламі з Літвы і Польшчы. He выклікае сумненняў тое, што беларуская кафля, магчыма, і кераміка таксама траплялі на тэрыторыю Рускай дзяржавы рознымі шляхамі: як разам з перасяленцамі, так і ў якасці тавару, не кажучы ўжо пра знакамітых майстроўкафляроў, што наладзілі некалі выпуск кафлі для інтэр’ераў славутых праваслаўных святыняў Рускай дзяржавы. Вельмі цікавыя вынікі маглі б даць археалягічныя раскопкі ганчарнай слабады ў Маскве, дзе, па гістарычных крыніцах, жыло шмат ганчароў з Беларусі.
    Аднак для вычлянення ўласна беларускіх матэрыялаў неабходна будзе яшчэ ўлічваць даныя петраграфічнага, колькаснага спектральнага і іншых відаў аналізаў сыравіны і паліў. Гэтыя ж даныя разам з данымі пра склад мясцовай сыравіны ў будучым пры накапленні дастатковай колькасці матэрыялаў дазволяць беспамылкова вылучаць прывазныя вырабы сярод масы мясцовай керамікі, дадуць дадатковыя доказы існавання мясцовай керамічнай вытворчасці ў тым ці іншым населеным пункце. Толькі тады можна будзе мець уяўленне пра рух керамічнага тавару не толькі на далёкія адлегласці, але і ў межах самой Беларусі.
    СПІС СКАРАЧЭННЯЎ
    АО — Археологнческне открытня
    МЙА— Матерналы н нсследовання по археологнн СССР
    КСЙЭ AH СССР — Краткне сообшення йнстнтута этнографнн АН СССР
    КСйА AH СССР — Краткне сообіцення йнстнтута археологнн АН СССР
    ПГКБ — Помнікі гісторыі і культуры Беларусі
    САй — Свод археологнческнх нсточннков
    СА — Советская археологня
    ЭЛіМ. Беларусі — Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Белаірусі ЛАІА — Ленінградскае аддзяленне Інстытута археалогіі AH СССР ЛОЙА — Ленннградское отделенне йнстнтута археологнн Ай СССР ВГМГ — Вестн государственного музея Грузнн
    ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
    Англія 48
    Ашмяны, райцэнтр Гродзенскай вобласці 80
    Берагаўцы, в. Шчучынскага раёна 19
    Бярэсце (Брэст) 13, 34, 61, 63, 64, 70
    Вавілон 8
    Ваўкавыск, райцэнтр Гродзенскай вобласці 3, 10, 12, 15
    Венецыя 17
    Візантыя 8, 15
    Вільня (Вільнюс) 4, 16, 19, 21, 22, 61, 77, 80
    Віцебск 3, 15, 26, 28, 34, 39, 40, 42, 44, 46, 47, 48, 51, 56, 57, 61, 64, 65,71, 72, 78, 80, 83
    Вышгарад (Украіна) 8
    Галандыя 48
    Гальшаны, в. Ашмянскага раёна 26, 29, 30, 32, 33, 35, 38, 39, 41, 43, 44, 51, 52, 70, 75, 76, 80, 84
    Гарадзішча, в. Мінскага раёна 19
    Гарадная, в. Столінскага раёна 24, 34
    Гарадок, в. Маладзечанскага раёна 21, 51, 53
    Гародск 8
    Гдапьск (Польшча) 61
    Германія 26, 36, 39, 49, 65, 77
    Гнезна, в. Ваўкавыскага раёна 61
    Гомель 61
    Гродна 4, 5, 11, 15, 26, 33, 35, 36, 37, 38, 40, 43, 44, 49, 50, 51, 53, 56, 61, 63, 64, 65, 69, 70, 71, 76, 79, 83, 84
    Гродна (Стары Замак) 3, 4, 12, 21, 29, 30, 31, 32, 35, 45, 47, 49, 50, 51, 64, 73
    Дзяржынск, райцэнтр Мінскай вобласці 50
    Друцк (зараз в. Друцк Талачынскага раёна)
    Друя, м. Браслаўскага раёна 20, 52, 53, 57, 81
    Дэльфт (Італія) 66, 70
    Дэруца (Італія) 17
    Егіпет 8
    Жамыслаў, в. Іўеўскага раёна 74
    Заслаўе, г. Мінскага раёна 6, 33, 50, 51, 53
    Іспанія 16, 17, 48, 57
    Італія 16, 17
    Ішкалдзь, в. Баранавіцкага раёна 21
    86
    Каффаджыола (Італія) 17
    Кіеў 5, 8, 9, 10, 13, 15, 61, 83
    Клайпеда 21
    Кодна (Польшча) 54
    Копысь, м. Аршанскага раёна 80
    Крулявец (Кёнігсберг, Калінінград) 61
    Крычаў, райцэнтр Магілёўскай вобласці 5, 26, 31, 33, 34, 35, 42, 43, 51, 61, 78, 81
    Крэва, в. Смаргонскага раёна 32, 33, 35, 36, 40, 43, 44, 47, 49, 64, 70, 75, 77, 79, 80
    Лагойск, райцэнтр Мінскай вобласці 9, 44, 50, 79
    Латвія 50
    Лідскі замак 17, 21, 26, 29, 30, 32, 33, 35, 37, 40, 43, 47, 49, 50, 56, 62, 64, 71, 75, 76, 77, 79, 80, 83, 84
    Літва 21, 84
    Львоў 61
    Любеч (Украіна) 8, 10, 15
    Люблін (Польшча) 61
    Любча, м. Наваградскага раёна 29, 31, 32, 38, 43, 44, 64, 65
    Ляхавічы, райцэнтр Брэсцкай вобласці 33
    'Магілёў 5, 25, 28, 31, 33, 34, 35, 36, 37, 38, 39, 40, 42, 43, 44, 45, 46, 47, 48, 49, 51, 53, 55, 56, 61, 65, 72, 75, 78, 80, 81
    Мазыр, райцэнтр Гомельскай вобласці 10, 13, 15, 25, 26, 34, 49, 50, 61, 65, 76, 83
    Маладзечна, райцэнтр Мінскай вобласці 50, 51
    Масква 53, 54, 65, 68, 81, 84
    Менск (Мінск) 4, 19, 20, 33, 45, 47, 50, 51, 52, 61, 64, 65, 79, 80, 81
    Мір, г. п. Карэліцкага раёна 39, 43, 44
    Мірскі замак 21, 26, 29, 30, 31, 32, 33, 35, 36, 37,	38, 40,	41,	43, 44,	46,	47,	49,	51,	52,	53,
    56, 57, 58, 59, 62, 63, 64, 65, 66, 67, 70, 76, 77,	79, 80,	84
    Мсціслаў, райцэнтр Магілёўскай вобласці 5, 10,	13, 15,	26,	28, 31,	34,	35,	36,	38,	39,	40,
    41, 42, 43, 44, 45, 46, 47, 48, 51, 55, 56, 57, 59, 61,	63,	65, 66,	68,	69,	71,	72,	74,	75,
    76, 78, 80, 81
    Мядзель, райцэнтр Мінскай вобласці 20
    Наваградак (Навагрудак), райцэнтр Гродзенскай вобласці 10, 11, 15, 17, 45, 64, 83
    ГІовы Свержань, в. Стаўбцоўскага раёна 73
    Ноўгарад 9, 45
    Нясвіж, райцэнтр Мінскай вобласці 51, 77
    Орша, райцэнтр Віцебскай вобласці 20, 45, 51, 61, 80
    Партугалія 48
    Персія 8, 18
    Пінск, райцэнтр Брэсцкай вобласці 4, 9, 10, 15, 51
    Познань (Польшча) 61
    Гіолацк, райцэнтр Віцебскай вобласці 4, 5, 8, 9, 10, 13, 14, 15, 17, 20, 27, 28, 31, 32, 34, 37, 42, 46'„ 47, 48, 49, 51, 56, 59, 61, 67, 68, 72, 76, 78, 80, 81, 83
    Польшча 4, 29, 30, 31, 77, 84
    Поразава, м. Свіслацкага раёна 34
    Пружаны, райцэнтр Брэсцкай вобласці 34
    Пскоў 64, 65
    Пуня, гарадзішча (Літва) 29, 64
    СанктПецярбург 17
    Сіена (Італія) 17
    87
    Слонім, райцэнтр Гродзенскай вобласці 26, 29, 30, 31, 38, 42^ 43, 44, 46, 47, 51, 54, 5 7,
    58, 59, 63, 64, 66, 67, 69, 70
    Слуцк, райцэнтр Мінскай вобласці 61
    Смаленск 3, 8, 10, 14, 15, 16, 21, 22, 26, 29, 37, 43, 45, 61, 81
    Талін (Эстонія) 26
    Торунь (Польшча) 61
    Тураў, г. п. Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці 10
    Турцыя 16
    Украіна 34
    Урбіна (Італія) 17
    Фаэнца (Італія) 17
    Фларэнцыя (Італія) 17
    Францыя 48
    Чарнігаў (Украіна) 8, 10
    Чачэрск, райцэнтр Гомельскай вобласці 26, 31, 34, 61
    Шклоў, райцэнтр Магілёўскай вобласці 61
    6. Зак. 343
    ДАДАТАК
    89
    Мал. I. Віды паліванага посуду і арнаментацыя на паліваным посудзе XII—XIII стст. з Мсціслава, Турава, Пінска, Друцка (паводле Т. I. Макаравай)
    90
    Мал. 2. Фрагменты посуду XII—XIII стст. з раскопак Мазырскага замчыйіча
    91
    Мал. 3. Паліваныя вырабы з Полацка (раскопкі Н. Здановіч) (I—4) і Мазыра (5—8) XII—XIII стст.
    Мал. 4. Пліткі падлогі XII ст. Барысаглебская царква ў Навагрудку. (раскопкі М. К. Каргера. 1964—1965 гг.). Архіў ЛАІА. Нег. 84 978
    92
    Мал. 5. Паліваныя пліткі падлогі з Навагрудка (XII ст.)
    93
    Мал. 6. Паліваныя пліткі падлогі XII ст. з раскопак Каложскай царквы (паводле Ю. Ядкоўскага)
    Мал. 7. Фігурныя фасадныя пліткі XII ст. Стары замак у Гродне
    94
    Мал. 8. Керамічнае аздабленне фасада Каложскай царквы XII ст. Архіў ЛАІА. 1904 г. Нег. Ill 9236
    Мал. 9. Фрагмент маёлікавай падлогі Прачысценскай царквы XII ст. (раскопкі 1. Чарняўскага. 198J г.)