Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.
Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 183с.
Мінск 1993
3 сярэдзіны XVII ст. на змену зялёным прыходзяць кафлі, пакрытыя рудымі, карычневымі і светлакарычневымі глазурамі, зафарбаванымі вокісламі жалеза і марганцу. Гэта адпавядала новаму часу, новым сацыяльным уяўленням пра хараство і прыгажосць. Вытворчасць паліхромнай кафлі скарачаецца ў сярэдзіне—другой палове XVII ст., што звязана з заняпадам эканомікі Беларусі, выкліканым спусташальнымі войнамі. У такія гады многія майстры па вырабу паліхромнай кафлі перасяляюцца ў Маскоўскую дзяржаву, дзе наладжваюць вытворчасць не толькі пячной, але і архітэктурнай паліхромнай дэкаратыўнай керамікі, якой аздабляліся фасады храмаў і грамадскіх будынкаў. Напрык
57 Мельнік I. Жывое цяпло паліхромнай кафлі//Мастацтва Беларусі. 1987 № 7 С. 65.
88 Юркнна Т. В. Смоленскне нзразцы//Проблемы псторнн СССР. М„ 1977. Вып 1. С. 16.
59 К в н т н н ц к а я Е. Д. Малонзвестные зальные сооруження Белорусснн конца XV — начала XVI в.//Архнтектурное наследство. М., 1967. Вып. 16. С. 9.
54
лад, у час пабудовы сабора Васкрасенскага манастыра скарыстана каля 60 тыпаў паліхромнай кафлі 60.
Вытворчасць паліхромнай кафлі існавала на Беларусі і ў другой палове XVII ст. Шмат кафлі знайшлі ў Магілёве, асабліва на Падніколлі, дзе сяліліся члены магістрата, багатыя купцы і царкоўнікі. У асноўным сустракалася двухколерная кафля, палітая белай і кобальтавай глазурай (мал. 96; 97; 98). Падобная кафлякаронка знойдзена і ў Мсціславе. Каляровая гама некаторых фрагментаў больш багатая: акрамя глазуры згаданых колераў ужывалася зялёная і жоўтая. Трэба адзначыць, што ўсе вядомыя магілеўскія паліхромныя кафлі, знойдзеныя на Падніколлі, маюць нізкі рэльеф і аздоблены толькі раслінным арнаментам. Геральдычных сярод іх няма. I гэта не дзіўна, бо гандляры, якія жылі побач з Нікольскім манастыром, не мелі гербаў і не ўваходзілі ў склад шляхты.
Паліхромная геральдычная кафля вялікіх памераў, аздобленая выявай двухгаловага арла, знойдзена 3. Яцкевічам у цэнтральнай частцы гістарычнага цэнтра Магілёва (мал. 98). Пры вырабе гэтай кафлі ўжыты рознакаляровыя палівы. Грывы львоў, што трымаюць геральдычны шчыт, жоўтыя, ніз тулава сіні, хвасты малочнабелыя. Знешняя абводка шчыта сіняя, унутраная — жоўтая. Тулава двухгаловага арла мае карычневы колер, а лапы са скіпетрам і дзяржавай жоўтыя. Рамка, што праходзіць па краях вонкавай пласціны кафлі, афарбаваная ў малочнабелы колер і спалучаецца з зялёнаблакітным колерам. Папярэдняе датаванне гэтай кафлі —другая палова XVII ст.
Такім чынам, можна засведчыць, што паліхромная рэльефная кафля існавала на працягу ўсяго XVII ст. і нават сустракалася ў пачатку— першай палове XVIII ст.
РАСПІСНЫ I ПАЛІХРОМНЫ ПОСУД
У XVI—XVII стст. сярод бытавога посуду прыгажосцю і разнастайнасцю арнаментыкі вылучаецца посуд з падпаліўным ангобным роспісам. У гісторыі керамічнай вытворчасці вядомыя некалькі спосабаў ангабіравання сталовага посуду. Сутнасць першага была ў тым, што ўнутраную паверхню талеркі спачатку цалкам пакрывалі белым ангобам, а потым па падсохламу чарапку малявалі каляровымі палівамі. Разнавіднасцю першага спосабу з’яўляецца прымяненне тэхнікі зграфіта, калі патрэбны арнамент не маляваўся, а прадрапваўся ў слоі ангобу да асновы (чарапка). Тады гэтыя паглыбленні пад слоем празрыстай палівы здаваліся прамаляванымі фарбай другога колеру. У абодвух выпадках атрымліваўся каляровы малюнак на белым фоне.
Пры другім спосабе арнамент наносіўся белым ці падфарбаваным ангобам па глінянаму фону і потым выраб паліваўся празрыстай свінцовай палівай. Калі перад гэтым малюнак прадрапваўся па сухому чарапку, а потым раўчукі запаўняліся белым ангобам, рэльеф малюнкаў пад празрыстай палівай атрымліваўся больш мяккім. У абодвух апошніх выпадках на вырабах быў светлы (белы) малюнак на цёмным фоне.
У гарадах і замках заходняга рэгіёна, як і ва ўсёй Беларусі, знойдзены фрагменты і цэлыя начынні з падпаліўным ангобным роспісам і з роспісам падфарбаванымі ангобамі па беламу фону (мал. 99, 100:2).
60 П а н і ч а в а Л. Р. Беларускія цаніннікі ў Маскве // ПГКБ 1976. № 3. С. 32.
4*
55
Як бачна з фрагментаў талерак з Мірскага замка (мал. 100 : 2) і з Гродна (мал. 99), роспіс размяшчаўся па борціку і донцы. Матыў роспісу — найчасцей раслінны арнамент ці стылізаваныя расліны ў спалучэнні са спіралямі, прамаляванымі вертыкальна. Дзве талеркі поўнага профілю з Лідскага замка таксама былі распісаныя па борціку нахіленымі стылізаванымі галінкамі.
На начынні XVI—XVII стст. смятанападобны ангоб наносіўся з дапамогай ражка. Талеркі канца XVII—пачатку XVIII ст. распісваліся пераважна пэндзлем (мал. 100: 1). Па форме гэта талеркі тыпу I са складанапрафіляваным венцам. Акрамя талерак знойдзены фрагменты распісных збаноў (Гродна, Мірскі замак). Па форме яны аналагічныя адначасным паліваным збанам. Распісваліся збаны найчасцей па тулаву (мал. 105: 1), а часам яшчэ па горлу і ручцы. Гэты ж прынцып арнаментацыі вытрымліваўся і для паліваных кубачкаў. Сярод матэрыялаў з Мірскага замка ёсць таксама адзінкавыя фрагменты распісных куфляў.
Даволі шмат кавалкаў ад посуду з падпаліўным ангобным роспісам знойдзена на тэрыторыі Магілёўшчыны (Мсціслаў, Магілёў) (мал. 102 : 2), а таксама ў Віцебску і Полацку (мал. 105 : 2—4).
Аналіз фрагментаў талерак з гэтых гарадоў паказвае надзвычайную іх блізкасць па стылю. Асабліва шмат фрагментаў розных відаў распіснога посуду знойдзена падчас раскопак на пляцоўцы каля дзіцячай мастацкай школы ў Полацку (ён складае прыкладна 30% ад агульнай колькасці паліванага посуду XVI—першай паловы XVII ст.). Таму мэтазгодна на прыкладзе полацкіх знаходак прааналізаваць асаблівасці роспісу розных відаў посуду гэтага часу. Знойдзены начынні з роспісам каляровымі палівамі па беламу фону і з роспісам белым ці падфарбаваным ангобам па сухому чарапку. У колькасных адносінах моцна пераважае другая група. Напрыклад, з 14 цэлых распісных талерак толькі тры з роспісам па беламу фону. Распісныя талеркі ў Полацку рабіліся самых разнастайных памераў, вышынёй ад 4,5 да 8 см, але пераважна 5—7 см. Дыяметр венцаў ад 15 да 30 см (найчасцей 26—28 см) і донцаў пераважна 12—14 см. Што датычыцца самога роспісу, дык па месцы яго лакалізацыі ўсе талеркі можна падзяліць на тры групы. Да першай адносяцца начынні, распісаныя толькі па борціку, донца ж выдзелена некалькімі канцэнтрычнымі кругамі (мал. 103: 1). Талеркі другой групы і ўнутры гэтых канцэнтрычных кругоў маюць малюнак і такім чынам канцэнтрычныя кругі як бы падзяляюць арнаментальнае поле на дзве зоны (мал. 103 : 3; 104). Трэцюю групу складаюць талеркі, суцэльна арнаментаваныя па борціку, донцу і прыдоннай частцы (мал. 106). Што датычыцца матываў роспісу, то акрамя геаметрычнага арнаменту (паралельных стужак, хваль, авалаў і трыкутнікаў) найбольш распаўсюджаны малюнак як бы нахіленай ветрам галінкі (мал. 103:3). Найчасцей яны маляваліся па борціку. На донцы маюцца выявы кветкі накшталт рамонка ці чатырохпялёсткавай кветкі з паўраспушчанымі бутонамі паміж пялёсткамі (мал. 103 : 3; 104 : 2).
Другі матыў — двухпялёсткавая кветка накшталт цюльпана па борціку, на донцы стылізаваная выява кветкісонейка ў ахапленні канцэнтрычных кругоў.
Трэці матыў роспісу — шасцісяміпялёсткавыя кветкі накшталт рамонка па борціку, раздзеленыя кароткімі вертыкальнымі хвалямі, на донцы таксама стылізаванае сонейка, толькі іншага віду (мал. 104: 1).
На цэлай талерцы з Магілёва той жа элемент роспісу, што і на посудзе Полацка,— пахіленая галінка. Толькі на магілёўскай талерцы га56
лінкі спараныя, і тры пары іх па борціку падзеленыя Sпадобным завітком (мал. 53 : 1; 101).
Такі ж элемент прысутнічае на талерках з Мсціслава, але галінкі там падзелены трохпялёсткавай кветкай (мал. 100 : 5).
Шмат на якіх кавалках матыў роспісу ўжо немагчыма прачытаць, таму што паліва злушчылася разам з роспісам. Такая нетрываласць малюнка пацвярджае, што рабіліся талеркі з падпаліўным ангобным роспісам пераважна як дэкаратыўныя. Пра гэта сведчаць дзве адтуліны для шнура ў венцы адной з полацкіх талерак (мал. 103 : 2). Гэта ж адна з прычын недаўгавечнасці тэхнікі выканання ангобнага роспісу з дапамогай ражка (посуд знойдзены пераважна ў слаях канца XVI—другой паловы XVII ст.). 3 канца XVII ст. ангобны роспіс на талерках усё часцей выконваецца пэндзлем: слой ангобу быў больш тонкім, ён шчыльней прыставаў да чарапка. Гэта ўласціва посуду як з заходняга, так із усходняга рэгіёнаў (мал. 100: 1,3,4).
Акрамя талеркі ангобны роспіс наносіўся на адначасныя ім збаны (па горлу, прылягаючай зоне тулава, ручцы), а таксама кубачкі. Матыў роспісу геаметрычны і раслінны, прычым па горлу збаноў роспіс наносіўся звычайна па вертыкалі, ручкі ўпрыгожваліся папярочнымі палосамі (мал. 105: 2—3). Таксама ўпрыгожваліся ручкі кубачкаў. На кубках распісваліся плечукі і часам шыйка (мал. 105:4). Сярод знаходак ёсць кавалкі ад куфляў, знешняя паверхня якіх распісана каляровымі палівамі па белай ангабіраванай паверхні.
Посуд з падпаліўным ангобным роспісам знойдзены падчас раскопак у Віцебску, Друі61. Трэба адзначыць, што ў Віцебску колькасць сустрэтых распісных фрагментаў даволі значная. Акрамя звычайных талерак з падпаліўным ангобным роспісам Т. С. Бубенька знойдзена міска з вертыкальным борцікам XVII—XVIII стст. з выявай рыб на донцы і раслінным арнаментам па борціку (мал. 107). Прычым контуры малюнка былі спачатку пракрэслены, а потым ужо размаляваны. Посуд з падобнымі матывамі роспісу (выявы рыбы), аднак зусім іншай формы, выраблялі ў XIII ст. у Іспаніі, адкуль вывозілі ў розныя краіны, у тым ліку ў Францыю. Форма віцебскай талеркі адпавядае форме мясцовага бытавога посуду XVII—XVIII стст. Аднак аналагічны роспіс нідзе больш не сустракаўся.
У канцы XVI ст. са з’яўленнем паліхромнай кафлі стварыліся перадумовы вырабу паліхромнага посуду. У Мірскім замку знойдзены чатыры фрагменты начыння, пакрытыя палівай двух колераў—белага і блакітнага. Паколькі яны нанесены адначасова і мелі аднолькавую тэмпературу плаўлення, падчас абпалу на талерках і кубачку ўтварыліся прыгожыя рознакаляровыя зацёкі (мал. 108).
Па тэхналогіі вытворчасці ад вышэй апісаных фрагментаў адрозніваюцца тры кавалкі ад паліхромнага начыння са Слоніма. Адзін з іх валежыць талерцы, два іншыя —куфлям (апошнія пакрытыя палівай з двух бакоў, але паліхромныя — толькі на знешнім). Яны звяртаюць на сябе ўвагу тым, што белажоўтасіняя гама колераў на іх, што ўтварае раслінны арнамент, нанесена ў адной тэхніцы з паліхромнымі кафлямі, г. зн. кожны колер нанесены асобна 1 шчыльна прылягае да папярэдняга. Гэта фрагменты самых ранніх з вядомых маёлікавых вырабаў.