• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.  Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.

    Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    76.99 МБ
    Паліваныя пліткі квадратнай фсрмы (20X20X4 см) некалі аздаблялі падлогу сабора Траецкага манастыра ў Смаленску. Цеста, з якога зроблены пліткі, мае чырвоны колер і крыху ракавістае пры надломе. Бакі плітак вертыкальныя, паліва, што іх пакрывае, зялёная альбо жоўтая, прычым жоўты колер незаглушаны 42. Умоўна гэтыя пліткі падлогі можна аднесці да пачатку XVII ст. Варта таксама адзначыць, што дзесьці ў XVI ст. гэты сабор быў пакрыты паліванай дахоўкай у выглядзе ромбаў са зрэзанымі вострымі кутамі (шырыня дахоўкі 15,5 см, даўжыня 23 см, таўшчыня 1,5 см). Цеста мае белы колер і сухое на выгляд. Адзін бок дахоўкі пакрыты ярказялёнай палівай, другі мае сляды вапнавай рошчыны. Каля адной з верхавін ромба маецца скразная круглая адтуліна для цвіка дыяметрам каля 1 см 43.
    Пляскатая паліваная дахоўка з паўкруглым канцом у XVII ст. была шырока распаўсюджана на Беларусі. Кавалкі такой дахоўкі, пакрытыя зялёнай альбо шэразялёнай палівай, сабраны ў Магілёве і Оршы. Зялёнай альбо карычневазялёнай дахоўкай былі пакрыты Барысаглебская царква ў Навагрудку і дамініканскі касцёл у Менску. Прыгожыя дахі пад паліванай дахоўкай згадваюцца і ў пісьмовых крыніцах. Акрамя паліванай дахоўкі з роўнай паверхняй 'беларускія ганчары выраблялі пляскатую дахоўку, аздобленую рэльефным арнаментам у выглядзе буйной рыбінай лускі. Малюнак такой дахоўкі, што знойдзена каля Барысаглебскай царквы ў Гродне, надрукаваў Ў. Гразноў 44.
    Зялёнапаліваная дахоўка XVII ст. з рэльефным арнаментам зноіідзена I. Сінчуком у Магілёве і аўтарамі ў Мсціславе. Варта адзначыць, што ў Мсціславе аўтары знайшлГкавалак паліхромнай дахоўкі гэтага ж часу (мал. 74). У 1993 г. у Гродне знойдзена белапаліваная дахоўка.
    41 Архіў ЛАІА, ф. 31, вып. 1, адз. зах. 88/1965; Дневннк архнтектурноархеологнческой экспеднцнн ЛОНА н ЛГУ. С. 3.
    «Вороннн Н. Н., Раппопорт П. А. Зодчество Смоленска XII—XIII вв. С. 211.
    43
    Тамсама. С. 212.
    44 Грязнов В. Коложская Борнсоглебская церковь в г. Гродно. Внльно, 1903. С. 7.
    45
    ГІГІЕНІЧНЫ ПОСУД
    I МАЛЫЯ КЕРАМІЧНЫЯ ФОРМЫ
    Гігіенічны посуд прадстаўлены рукамыямі. Сярод матэрыялаў з заходняга [рэгіёна іх знойдзена мала. Можна толькі канстатаваць, што яны мелі насызлівы ў форме жолаба. Знойдзены фрагменты як ад паліваных (Мірскі замак), так і ад дымленых рукамыяў (Слонім). Форма іх тулава набліжаецца да гаршка, паліва пакрывала вырабы знутіры і звонку амаль да прыдоннай часткі. Яны адносяцца да пластоў XVII ст.
    He выключана магчымасць выкарыстання некаторых відаў насатак у якасці рукамыяў. Аднак класічныя рукамыі ў вялікай колькасці знойдзены ў паўночнаўсходняй і ўсходняй частках Беларусі. Маюцца на ўвазе фрагменты насоўзліваў з Магілёва і Мсціслава (мал. 69 д, 70). Знойдзены фрагменты непаліваных і паліваных чырвонагліняных рукамыяў. Мяркуючы па форме верхняй часткі, рабіліся яны на аснове паліванага гаршка, венчык якога быў патоўшчаны і гарызантальна зрэзаны. Пасля непрацяглай прасушкі да гаршка прымазваўся носзліў, што меў найчасцей форму жолаба рознай даўжыні і формы. У пераборцы, у месцы прымацавання зліву, па сырой гліне прарабляліся драўляным круглым кіёчкам адтуліны (найменшая колькасць сустрэтых адтулін — т|ры, найбольшая — 10) (мал. 67). Адтуліны прарабляліся ў дватры рады, прычым праколы рабіліся знутры (каб кавалачкі застылай гліны не заміналі п|ры мыцці начыння). Каб неахайна праробленыя адтуліны не былі бачныя, часам носзліў часткова прыкрываўся зверху пераборкай (гэта дадаткова змацоўвала яго сценкі і больш трывала злучала яго з самім гаршком). Дыяметр венцаў выяўленых рукамыяў звычайна не перавышаў 19—23 см. Сярод мсціслаўскіх матэрыялаў аўтары змаглі адшукаць гаршчок поўнага профілю, форма якога паслужыла ўзорам для рукамыя. Гэта прысадзістае начынне з крыху меншым, чым горла, але дастаткова шырокім дном. Гаршчок даволі ўстойлівы.
    Усе вышэйапісаныя даныя пра рукамыі пацвярджаюцца матэрыяламі з Полацка, дзе ёсць не толькі кавалкі насоўжалабоў, фрагментаў гаршкоў з адтулінамі, але і рукамый поўнага профілю з васьмю прасвідраванымі адтулінамі і следам ад носазліва (мал. 68:1—3, 7). Памеры ірукамыя: вышыня 16 см, дыяметр венца 22 см, донца 13 см. Унутраная паверхня пакрыта шчыльнай карычневай палівай, скрозь якую бачныя драбочкі пяску. Мяркуючы па кавалку носазліва (мал. 68:7), ён звычайна не паліваўся. Фрагменты выяўлены разам з матэрыяламі XVII ст. Фрагменты рукамыяў з разнастайнымі па форме злівамі знойдзены таксама ў Віцебску 45.
    Разам з вышэйапісанымі рукамыямі, што маюць насызлівы ў форме жолаба, у Полацку знойдзены разнастайныя па даўжыні (6—12 см) і таўшчыні (дыяметр адтуліны 3—4 см) паліваныя звонку ўтульчатыя насызлівы (мал. 68:4, 5, 8). Магчыма, яны таксама належаць рукамыям.
    Згодна з этнаграфічнымі данымі, яшчэ ў пачатку XX ст. рукамыі былі ва ўжытку. Толькі рабіліся яны металічнымі, мелі два трубчатыя насызлівы, размешчаныя сіметрычна, і дзве ручкі, за якія падвешваліся недалёка ад кухонных дзвярэй над вядром. Магчыма, і гліняныя рукамыі ў XVII—XVIII стст. выкарыстоўваліся ў падвешаным стане. Тады яны павінны былі мець яшчэ адзін сіметрычны зліў або ў якасці процівагі тры ручкі для падвешвання.
    45 Левко 0. Н. Внтебск XIV—XVIII вв. (рнс. 42: 8—10).
    46
    Акрамя зліваў ад мяркуемых рукамыяў у Полацку знойдзены носзліў даволі незвычайнай формы з патаўшчэннем на ім (мал. 68:6). Магчыма, гэта частка ад нейкай аптэчнай пасудзіны. Носзліў быў пакрыты бліскучай карычневай палівай і, мяркуючы па стратыграфіі, адносіцца да канца XVII — пачатку XVIII ст.
    Сярод керамічных калекцый абодвух ірэгіёнаў нязначнай колькасцю фрагментаў прадстаўлены скарбонкі. Яны ўяўлялі сабой начынне купалападобнай формы вышынёй да 9—10 см з гузікападобным завяршэннем. Прыдонная частка звычайна аналагічная кубачкам (выразны пліткападобны паддон). У купалку бліжэй да цэнтра па сырой гліне праразалася шчыліна даўжынёй 2—2,5 см і шырынёй каля 3 мм. Іх вонкавая паверхня пак]рывалася зялёнай або карычневай шклопадобнай палівай амаль да донца. Унутраная паверхня сценак падчас абпалу набывала цёмнашэры (як у дымленага начыння) колер. Кавалачкі скарбонак знойдзены падчас даследаванняў у Мірскім замку і на Старым замку ў Гродне, у Полацку і Слоніме, Мінску, Магілёве і Мсціславе. Акрамя паліваных часам знаходзяць і дымленыя скарбонкі.
    У якасці начыння для спецый выкарыстоўвалі разнастайныя невысокія (да 3—5 см) і невялічкія (з дыяметрам венца да 7 см) піялападобныя начынні накшталт сучасных парцэлянавых сальнічак, толькі са злёгку ўвагнутымі ўнутр краямі (Мірскі замак) (мал. 62:5). Дакладна сальнічкай можна лічыць маленькае купалападобнае начынне са шматлікімі невялікімі адтулінамі ў купалку (мал. 62:3).
    У якасці начыння для парфумы маглі выкарыстоўвацца слоікападобныя начынні з Лідскага і Крэўскага замкаў, што мелі вышыню да 5 см пры дыяметры венца 2—2,5 см (мал. 75:5; 115:3). Іх унутраная паверхня пакрыта тоўстым слоем шклопадобнай зялёнай палівы. Яны адносяцца да канца XVI—XVII ст.
    Сярод матэрыялаў з Магілёва неабходна адзначыць нязначную колькасць мініяцюірных кубачкаў (вышынёй 3—4 см з такім жа дыяметрам венца) і дзве талерачкі вышынёй 2,5—3 см. Хутчэй за ўсё гэта ўзоры дзіцячага цацачнага посуду. Звычай вырабляць і прадаваць яго захаваўся ў Магілёве яшчэ да XIX ст.
    Акрамя посуду сярод керамічных вырабаў XVII—XVIII стст. прысутнічаюць фрагменты разнастайных падсвечнікаў. Найбольш простая іх форма ў выглядзе тонкага (дыяметрам 3—3,5 см) высокага (звыш 10 см) бакала ўсечанаканічнай формы з петлепадобнай ручкай пасярэдзіне ці бліжэй да венца (мал. 77). Знойдзены як непаліваныя, так і паліваныя іх фрагменты (Полацк).
    Сярод падсвечнікаў з Магілёўшчыны і Віцебшчыны найбольш распаўсюджаны вырабы двух тыпаў.
    Тып I. Падсвечнікі на дыскападобным паддоне са складанапрафіляванай ножкайстрыжнем, што завяршаецца полым унутры цыліндрам для свечкі глыбінёй 3—4 см. Фрагменты іх і цэлыя паасобнікі знойдзены ў Магілёве (мал. 78). Дыяметр дыскападобнага паддона 7—8 см. Часам край яго прыўзняты ўгору. Падсвечнікі гэтага тыпу звычайна паліваліся цалкам зялёнай ці карычневай палівай. Аналагічныя вырабы знойдзены ў Віцебску.
    Тып II. Да яго адносяцца падсвечнікі з аналагічна аформленым паддонам, але на цыліндрычнай ножцы з двума паліванымі сподачкамі, што знаходзяцца паміж сабой на адлегласці ад 1,5 да 3—4 см. Верхні сподачак звычайна меншы па дыяметры і мае дзюбкузліў (мал. 78). Памеры дыскападобнага паддона крыху меншыя (6—6,5 см). Ен, як і ножка, не паліваўся. Фрагменты падсвечнікаў гэтага тыпу знойдзены ў Магілё
    47
    ве, Мсціславе, Полацку, Віцебску. Вырабы гэтага тыпу функцыяніравалі хутчэй не як падсвечнікі, а як лампадкі: у верхні сподачак налівалі масла, туды клаўся кноцік, а яго край звешваўся па дзюбцы. Праз яе ж сцякалі каплі ў ніжні сподачак.
    Магчыма, для асвятлення культавых будынкаў падчас набажэнства ў Мсціславе ўжываліся бакалы, што па форме амаль не адрозніваюцца ад звычайных бакалаў для пітва. Выдзяляюцца яны толькі больш неахайнай апрацоўкай унутранай паверхні. У бакалы ўстаўляліся свечкі, а самі яны замацоўваліся ўздоўж сцен з дапамогай спецыяльных дзяржальнаў накшталт маленькіх ухватаў. Такія падсвечнікі, як паказваюць матэрыялы з раскопак каля касцёла кармелітаў, маглі быць керамічнымі ці шклянымі.
    Яшчэ адзін від вырабаў дробнай пластыкі — люлькі XVII—XVIII стст. Паленне тытуню было распаўсюджана ў амерыканскіх індзейцаў. Рытуал палення ўспрымаўся імі як набажэнства: лічылася, што падчас яго чалавек уступае ў кантакт з багамі. Індзейцы верылі, што тытунёвы дым адганяе злых духаў. Таму прапанаваць люльку значыла падзяліцца з чалавекам шчасцем. Звычай палення быў пераняты спачатку іспанскімі канкістадорамі, а з XVI ст. еўрапейскімі мараплаўцамі завезены ў Партугалію, Іспанію, Англію і Францыю. Шырокае распаўсюджанне звычаю палення ў XVI ст. у Англіі выклікала, з аднаго боку, асуджэнне і забарону яго царквой, а з другога боку, садзейнічала наладжванню ўласнай вытворчасці белагліняных люлек з доўгімі цыбукамі. Пасля 1603 г. шматлікія пратэстантыэмігранты з Англіі завезлі таямніцу вырабу люлек у Галандыю 46.
    Фрагменты такіх люлек, часам з клеймамі, звычайна знаходзяць і на Беларусі ў гарадскіх слаях канца XVI—XVII ст.