Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.
Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 183с.
Мінск 1993
Найбольш раннія — са складанапрафіляваным венцам, з карнізікам звонку і раўчуком знутры — сустракаюцца разам з матэрыяламі XVI ст. (мал. 55: 1). Адначасныя ім кубачкі з амаль прамым венцам і крутымі плечукамі. Край венца злёгку загнуты ўнутр (мал. 55: 2). Цэлы кубачак гэтага тыпу знойдзены падчас раскопак у Гальшанскім замку. Яго па
38
меры: дыяметр венца амаль роўны найбольшаму дыяметру тулава (7 і 7,5 см), дыяметр донца 5 см пры вышыні 8 см. Найбольшы дыяметр тулава прыходзіцца якраз пасярэдзіне начыння, што надае яму надзвычайную зграбнасць і прывабнасць. Блізкае па форме начынне, але з петлепадобнай ручкай над венцам знойдзена на тэрыторыі Германіі ў слаях XVII ст.34 Трэці тып кубачкаў — з адагнутым вонкі і коса абрэзаным краем венца (мал. 55: 3). У XVII ст. найбольш распаўсюджаны тып кубачкаў з закругленым венцам на прамой шыйцы, што пераходзіць у палогія плечукі (мал. 55:4). Звонку па венцы звычайна пракрэслены аднадзве рыфленыя стужкі. Цэлы кубачак гэтага тыпу знойдзены пры даследаванні мястэчка Мір (мал. 56 а).
Найчасцей сустракаюцца кубачкі з дыяметрам венца ад 7 да 9 см, радзей 10 см і донцамі ад 4 да 5,5 см пры вышыні начыння да 10 см. Амаль заўсёды плечукі арнаментуюцца або радамі паралельных рыфленых стужак, або карбоўкай (матыў — сетка ромбаў, квадратаў ці трыкутнікаў). Начынні XVIII ст. не арнаментаваліся.
Характэрная рыса кубачкаў канца XVI—XVII ст.— выразны паддон (рэзкае пашырэнне сценак у прыдоннай частцы) і наяўнасць круглай у сячэнні ці найчасцей з равочкам пасярэдзіне ручківуха, што мацуецца да краю венца і найбольшага дыяметра тулава. Ніжні край ручкі часам ссунуты крыху наперад, як на начынні з Гальшанскага замка. Паліва наносілася абавязкова на ўнутраную паверхню. Звонку кубачкі паліваліся толькі да найбольшага дыяметра тулава, хоць у канцы XVI— першай палове XVII ст. сустракаюцца цалкам палітыя кубачкі.
Мяркуючы па колькасці фрагментаў, ва ўсходнім рэгіёне сярод начынняў для пітва таксама пераважаюць кубачкі (каля 80% У Магілёве і 70% у Мсціславе). Сустракаліся паліваныя, непаліваныя і дымленыя начынні гэтага віду (дзве апошнія групы начынняў характэрны пераважна для Магілёва, у Мсціславе пераважаюць паліваныя). Як у Магілёве, так і ў Мсцгславе ў канцы XVI ст. ужываюцца кубкі з моцна адхіленым венцам, край якога зрэзаны вертыкальна, а плечукі крутыя (мал. 57, тып I). У Віцебску начынні, аналагічныя гэтым, знойдзены ў слаях XVII ст.35 Знутры кубачкі пакрытыя тоўстым слоем зялёнай бліскучай палівы, звонку па плечуку часам упрыгожваліся шматрадным рыфленнем.
Для слаёў першай паловы — сярэдзіны XVII ст. у Магілёве характэрны пераважна кубачкі з венцамкарнізікам і пакатымі плечукамі. Форма іх адпавядае найбольш распаўсюджаным у гэты час паліваным гаршкам. Асаблівасцю начынняў з Магілёва з’яўляецца тое, што ўжываліся адначасова як паліваныя, так і непаліваныя і дымленыя кубачкі гэтага тыпу.
У Мсціславе ў гэты час найбольш распаўсюджаны тып кубачкаў з цыліндрычнай шыйкай і скругленым венцам. У некаторых начынняў венца моцна адхілена. Менавіта такія начынні з Мсціслава часам аздабляліся па плечуках наляпнымі кветкамі (мал. 58 в), як збаны і гаршкі. Кубкі аналагічнай формы ў невялікай колькасці ўжываліся і ў Магілёве (мал. 57, тып III). Гэты тып начыння застаецца вядучым у другой палове XVII ст.
Для XVIII ст. характэрны начынні з закругленым, часам патоўшчаным краем венца/якія, як правіла, не арнаментаваліся.
34 L a р р е U. Еіпе GI asnerhiitte von Friedrich sr ode, Kr. Sondershausen // Ausgrabungen und Funde. 1983. B. 23. H. 5. Abb. 1:2.
35 Ткачоў M„ Калядзінскі Л. Раскопкі на Верхнім замку//ПГКБ. 1984. № 1. С. 36; Левко О. Н. Внтебск XIV— XVIII вв. (рнс. 43).
39
Пра прапорцыі кубачкаў з Магілёўшчыны даюць уяўленне цэлыя начынні.
Табліца 1. Параметры паліваных кубкаў з усходняга рэгіёна
Месца Параметры (см)
вышыня дыяметр венца дыяметр донца
Мсціслаў 7,6 8 5
Магілёў 8,5 10,5 5
7,5 8,5 4,8
Такім чынам, як у заходнім рэгіёне, так і на Магілёўшчыне кубачкі ў XVI—XVII стст. уяўлялі сабой мініяцюрныя гаршчочкі вышынёй да 8,5 см, дыяметрам венца да 10—10,5 см і донца да 5—5,5 см. Яны маглі мець маленькую ручку, круглую ў сячэнні ці з равочкам пасярэдзіне. У кубачках з Магілёва палівалася і сама ручка, што не заўважаецца на начыннях з Мсціслава.
Акрамя кубачкаў з ручкамі ў слаях XVII ст. з Мсціслава знаходзяцца аналагічныя ім па форме начынні, але без ручак (мал. 58 б). Менавіта яны маглі выкарыстоўвацца для прыгатавання падліў або парання малака, бо звесткі пра гэта маюцца ў этнаграфічнай літаратуры. Тады цалкам зразумелымі становяцца знаходкі ў слаях XVII ст. з таго ж Мсціслава мініяцюрных накрывак, што па дыяметры адпавядаюць кубачкам (мал. 60: 1—3), у той час як у заходнім рэгіёне паліваныя накрыўкі па памерах адпавядаюць гаршкам (мал. 60: 4).
Другі від начыння для пітва — куфлі ■— ва ўсіх даследаваных пунктах заходняга рэгіёна знойдзены ў адзінкавых фрагментах. Куфлі мелі цыліндрычную форму ці злёгку звужанае пасярэдзіне тулава пераходзіла ў горлараструб, як у куфляў з Віцебска. У Лідскім, Крэўскім, Мірскім замках куфлі мелі прастакутную ў сячэнні ручку, ніжні край якой мацаваўся на 2—3 см вышэй за донца (мал. 76: 6), а верх — крыху ніжэй закругленага ці абрэзанага венца. Дыяметры венца і донца куфляў ад 8 да 10 см. Найчасцей сустракаюцца куфлі, арнаментаваныя рыфленымі стужкамі пад венцам і ў прыдоннай частцы. Аднак у Лідзе знойдзены куфель, амаль цалкам арнаментаваны карбоўкай (раскіданыя па полю трыкутнічкі) і хвалістым арнаментам (мал. 76: 7). Паліва пакрывала куфлі поўнасцю з двух бакоў. 3 сярэдзіны XVII ст. ужываліся таксама распісныя куфлі, пра што сведчаць матэрыялы з Мірскага замка і Гродна.
Куфлі з Магілёўшчыны таксама па прапорцыях істотна не адрозніваюцца ад начынняў з заходняга рэгіёна: яны мелі цыліндрычную ці злёгку пашыраную да вусця форму тулава, дыяметр донцаў ад 8,5 да 11 см і венца пераважна 11—12 см. Найчасцей сустракаюцца куфлі з прастакутнай ручкай, але ёсць і з петлепадобнай (мал. 58 а, в). Некалькі радоў паралельных стужак пракрэслена пад венцам і ў прыдоннай частцы ў месцы прымацавання ручкі. Куфлі пакрываліся палівай звычайна з двух бакоў. Колер яе зялёны ці карычневы. Гэтыя начынні выкарыстоўваліся як парадны посуд. Пра гэта сведчыць той факт, што часам куфлі рабіліся на заказ, як, напрыклад, магілёўскі куфель з барэльефнай выявай герба горада, знойдзены падчас даследавання ратушы (мал. 54:2). Доказам гэтага могуць быць і фрагменты ад куфляў, упрыгожаных па тулаву карбоўкай у выглядзе ромбаў, запоўненых дроб
40
най сеткай, таксама ручкі з адбіткамі пальцаў па перыметры, як у збаноў (мал. 58 в).
Сярод паліваных вырабаў XVII ст. з Мсціслава ёсць начынні, якія нагадваюць маленькія куфлікі (у адрозненне ад звычайных, што маюць вышыню да 15 см, яны не вышэй за 6—8 см). Куфлікі маюць петлепадобную ручку і шчодра ўпрыгожаны карбоўкай ці рыфленнем (мал. 58 а). Форма менавіта гэтых куфляў захавалася на працягу XVIII—• XIX стст. у Мсціславе. Адрозненне заключаецца ў тым, што начынні або не маюць арнаменту, або гэта аднадзве рыфленыя стужкі пад венцам. Паліва нанесена пераважна толькі на ўнутраную паверхню (найчасцей бясколерная).
На Магілёўшчыне ў якасці начынняў для пітва выкарыстоўваліся зрэдку так званыя бакалы ўсечанаканічнай формы. Пераважная большасць іх непаліваныя і дымленыя. Менавіта па цэлых начыннях гэтых груп можна атрымаць уяўленне пра форму (мал. 58 г). Паліваныя бакалы фіксаваліся па фрагментах донцаў дыяметрам 4,5—5,5 см. Ёсць цэлы непаліваны бакал з плямамі палівы звонку вышынёй 9 см з дыяметрам донца 5 см, што паўтарае форму дымленых. Цэлы паліты знутры бакал меў рэзкае пашырэнне сценак у верхняй частцы на адлегласці 2,5 см ад краю венца (мал. 59). Другі цэлы бакал завяршаўся горламраструбам з закругленым краем. Паліва наносілася толькі на ўнутраную паверхню вырабаў.
Як ужо адзначалася, адным з відаў посуду для захоўвання і транспартавання вадкасцей з’яўляюцца збаны. У заходнім рэгіёне яны знойдзены разам з матэрыяламі XVI—XVII стст. Найбольшая колькасць фрагментаў належыць паліваным начынням, частка — дымленым і адзінкі — непаліваным збанам. Па форме верхняй часткі яны падзяляюцца на пяць тыпаў (мал. 61).
Збаны тыпу І'найбольш распаўсюджаныя ў слаях XVI — першай паловы XVII ст. Яны маюць прафіляванае горла: на вонкавай паверхні яго, амаль на краі, ёсць карнізік, знутры — раўчук (мал. 61). Край венца акруглены.
Начынні тыпу II маюць цыліндрычнае горла з паралельным шматрадным рыфленнем па ім.
Збаны тыпу III маюць горлараструб і карнізік амаль пасярэдзіне. Часам замест карнізіка маецца шматраднае паралельнае рыфленне.
Збаны другой паловы XVII—XVIII ст. маюць, як правіла, амаль гладкае, неарнаментаванае горла (мал. 61). Зрэдку на горле робіцца ледзь прыкметная рабрына для лепшага мацавання ручкі (мал. 61, тып IV). Па гэтаму прынцыпу робяцца і дымленыя збаны.
Як правіла, пераважная большасць збаноў мае ск(руглены край венца, аднак былі паасобнікі з коса зрэзаным краем (Гальшанскі замак) (мал. 61, тып V).
Паліваныя, як, дарэчы, і дымленыя, збаны XVI — першай паловы XVII ст. мелі ручкі пераважна трох тыпаў: круглыя; пляскатыя з шырокім равочкам пасярэдзіне (мал. 62:1, 2); пляскатыя, рабрыстыя з двума равочкамі. Ручкі першых трох тыпаў мелі шырыню да 2,5 см, апошняга — да 4 см. У Мірскім замку знойдзены два фрагменты адметных ручак: зверху па ручцы пакладзены адзін (на адной) і два (на другой) кручаныя гліняныя жгуты. Аналагі ім невядомыя. Верхні край ручак мацаваўся да рабрын на горле ці да арнаментальнага пояса на ім, ніжні—да найбольшага дыяметра тулава.
Збаны канца XVII—XVIII ст. мелі стужкападобныя ручкі. Яны мацаваліся, як правіла, крыху ніжэй за венца.
41
Самыя раннія збаны пакрываліся зялёнай ці карычневай шклопадобнай палівай з абодвух бакоў. На начыннях XVIII—XIX стст. паліва звонку наносілася толькі па горлу.
Збаны найчасцей упрыгожваліся арнаментам не толькі па горлу, але і па плечуку. У заходнім рэгіёне гэта ў асноўным шматраднае рыфленне (наносілася грабеньчыкам), а таксама карбоўка (сеткавы арнамент). Часам збан аздабляўся камбінацыяй гэтых двух відаў арнаментаў, выкананых у розных тэхніках (рыфленне і карбоўка) (мал. 76:5).