Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.
Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 183с.
Мінск 1993
Распаўсюджанню люлек па Еўропе садзейнічалі Трыццацігадовая вайна першай паловы XVII ст. і шматлікія рускатурэцкія войны XVIII—XIX стст.
На Беларусі, як і ў Еўропе, керамічныя люлькі (існавалі яшчэ і драўляныя) вырабляліся або на ганчарным крузе (напрыклад, у Магілёве), або ў двухчасткавых формах. Гліна запаўняла форму, потым драўлянымі кіёчкамі фармаваліся ўнутіраныя поласці — місачка для тытуню і гняздзечка для цыбука, пасля рабілася невялічкая адтуліна ў гняздзе, што злучала яго з місачкай. Зробленая загатоўка абсушвалася, потым загладжвалася ці аздаблялася штампаваным арнаментам, глянцавалася альбо палівалася глазурай і абпальвалася47. Існавалі непаліваныя (бела або чырвонагліняныя), паліваныя і дымленыя люлькі (мал. 79). Прывазнымі з’яўляюцца чырвонагліняныя шырокія люлькі з глянцаваннем. На іх часта можна бачыць кляймо. Значная колькасць люлек знойдзена ў Мсціславе, Магілёве, Полацку, Мінску і Віцебску, Мірскім замку.
Як паказвае аналіз археалагічных калекцый з розных гарадоў і замкаў, доля паліваных люлек сярод агульнай колькасці іх і асабліва ў параўнанні з чырвонаглінянымі і глянцаванымі нешматлікая 48, але адносяцца яны пераважна да XVII ст.
Люлькі першай паловы XVII ст. зроблены з чырвонай гліны і паліты зялёнай палівай. Яны або не маюць дэкору, або ён вельмі сціплы — у выглядзе ялінак, галінак ці колцаў. 3 сярэдзіны XVII ст. люлькі пачына
46 Н о 1 с і k Stefan. Fajky. Bratislava, 1984.
47 Собаль В. Е., Угрыновіч У. В. Сувеніры стагоддзяў//Мастацтва Беларусі. 1984. № 10. С. 6971.
48 Левко О. Н. Средневековое гончарство северовосточной Белорусснн. С. 53—54.
48
юць рабіць з гліны больш светлых, белых таноў і, нарэшце, з паўфаянсу ці нават фаянсу. Сярод арнаменту пашыраны выявы кветак, галінак і лістоў. Люлькі XVIII ст. часам вылучаюцца складанай, мудрагелістай формай. Мяняецца і колер палівы: замест зялёнай (меднай) ужываюцца ірудыя (жалезістыя) ці карычневыя (марганцавыя) палівы. Люлька з Полацка канца XVII — пачатку XVIII ст. пакрытая белазялёнай эмаллю.
3 самага пачатку ўзнікнення люлькі выконвалі адначасова дзве функцыі: утылітарную і сувенірную. Апошняя пачынае пераважаць пры вырабе парцэлянавых люлек (на тэрыторыі Германіі іх выраб вядомы з сярэдзіны XVIII ст.). Яны аздабляліся партрэтамі асоб, кветкамі, фантастычнымі постанямі і інш.49 У канцы XVIII — пачатку XIX ст. амаль паўсюдна ў Еўропе курэнне тытуню ў люльках саступіла месца ўжыванню цыгар, а потым цыгарэт.
Другі від вырабаў дробнай пластыкі — разнастайныя па форме і памерах цацкі і свістулькі ў выглядзе звяроў і птушак (мал. 80). На Беларусі рабілі як непаліваныя, так і паліваныя цацкі, пераважна птушак ці конікаў. Выявы моцна стылізаваныя, часта па дробных фрагментах першапачатковы выгляд рэканструяваць вельмі складана. На погляд аўтараў, цікавымі з’яўляюцца цацкі з Полацка, распісаныя белым ангобам (мал. 80:1). Там жа знойдзена яшчэ адна унікальная цацка — чалавеквершнік з рэалістычна выкананымі дэталямі адзежы, фсрма якой падкрэслена ангобным роспісам. Паліваная цацка толькі адна. Мяркуючы па фрагменту, гэта свісцёлка—стылізаваная выява птушкі (мал. 80:2). Значная колькасць цацак і свістулек знойдзена пры раскопках Мірскага замка, у Магілёве і Мазыры. Пра тое, як гатавалі паліву, каб аздобіць ёю цацкі, падрабязна расказвае Міхась Ржавуцкі. Спачатку дробна наструганы свінец ссыпаўся ў гаршчок і абпальваўся. Потым расплаўлены свінец перамешвалі, пакуль ён не ператвараўся ў парашок, які пераціраўся і прасейваўся праз дробнае сіта. Гатовы свінцовы парашок разбаўлялі вадой з нязначнай дамешкай ангобу да гушчыні смятанкі. Даволі часта ганчары замест свінцу для прыгатавання палівы ўжывалі волава. Каб паліва набыла колер, у свінцовы парашок дадавалі вокіслы іншых металаў. У час палівання цацку акуналі ў паліву, трымаючы за свістковы адростак. Пры гэтым уважліва сачылі, каб паліва не трапіла ў свістковую і танальную адтуліны 50.
ПАЛІВАНАЯ I ПАЛІХРОМНАЯ КАФЛЯ
Росквіт вытворчасці паліванай кафлі на Беларусі прыходзіцца на другую палову XVI — першую палову XVII ст. У гэты час, асабліва ў другой палове XVI ст., міскавая гаршковая кафля ўсё часцей знутры пакрываецца зялёнай палівай, напрыклад крэўская, лідская і гродзенская гаршковыя кафлі. Міскавая гаршковая кафля з раскопак у Лідскім замку мае памер вусця 16—16,6X16—16,5 см. На бакавых сценках барозны, абпал добры, донца гладкае, кафля зрэзана з ганчарнага круга ніткай (мал. 81). Аналагічныя кафлі, але меншых памераў (дыяметр вусця 12,5X12,5 см, дыяметр донца 7,5 см) знойдзены падчас раскопак аўтараў на Старым замку ў Гродне. У другой палове XVI ст. некаторыя міскавыя кафлі ў Гродне і Крэўскім замку таксама знутры паліваліся зялёнай палівай (мал. 82). Аналагічныя па памерах і вышыні міскавыя
49 Н о 1 с і k Stefan. Fajky. S. 16.
50 Ржавуцкі M. Гліняныя свістулькі // Мастацтва Беларусі. 1989. № 3. С. 40.
'/2 4. Зак. 343
49
кафлі, якія зрэдку былі паліты зялёнай, карычневай або жоўтай палівай, уласцівыя для тагачасных печаў Латвіі51.
Таксама існавалі камбінаваныя печы, дзе ніжні ярус складаўся з міскавай кафлі, верхні — з каробкавай. Развал такой печы сярэдзіны — діругой паловы XVI ст. аўтары знайшлі на тэрыторыі Лідскага замка. ^^4?^ ,ме?а прастакутны ў плане под памерам 1,6Х1,4 м, зроблены з камянёў і бітай цэглы на гліне. Захаваўся след ад слупа, на якім, верагодна, трымалася канструкцыя печы. Гэта адтуліна глыбінёй 50 см і дыяметрам 20 см. Рэшткі такой жа камбінавай печы сярэдзіны XVI ст. адкапаньі аўтарамі ў Мазыры. Магчыма, падобныя печы існавалі і ў Заслаўскім замку 52.
3 сярэдзіны XVI ст. асаблівая ўвага надаецца зместу рэльефаў. Усе тыпы кафляў, нават маленькія перамычкі, аздабляюцца рэльефамі. Зніка^ выпадковасць тэм, таксама назіраецца кананізацыя некаторых сюжэтаў. Увасобленыя ў трывалым керамічным матэрыяле, дзе малюнкі павінны быць актуалыіымі на працягу існавання печы, ад 10—20 да 100 і болей гадоў, яны нясуць вечны, агульначалавечы сэнс. Побач з выкарыстаннем раней распрацаваных геаметрычных арнаментальных матываў з сімвалічным гучаннем з’яўляюцца міфалагічныя сюжэты з фальклорнымі персанажамі, экзатычнымі жывёламі, кентаўрамі, дзівоснымі раслінамі, рэлігійнымі атрыбутамі.
Шмат тэм становяцца дамінуючымі, існуюць у вытворчасці не адно стагоддзе, увесь час набываючы новыя рысы, сімволіку і змест. Так, тэма квадрата ўпершыню загучала яшчэ ў XV ст. Кафлі ў выглядзе квадрата ці ўпрыгожаныя малюнкам у квадраце надзяляліся сімвалічным значэннем: дому, парадку, спакою. Спалучэнне некалькіх квадратаў, квадрата і круга, квадрата і салярнага знака рабіла вобраз больш складаным, апавядальным. Спалучэнне квадрата ў квадраце магло азначаць адзінства сямейнай традыцыі, квадрата і салярнага знакз — дабрабыт. У канцы XVI — пачатку XVII ст. кампазіцыя ўскладняецца, тыя ж элементы падпарадкоўваюцца чатырохчленнай сіметрыі, становяцца драбнейшымі (мал. 83). Квадраты паступова насычаюцца расліняымі матывамі, літарамі. У першай палове XVII ст. чатырохчленная схема перарастае ў арнамент сеткавага тыпу, дзе сетка квадратаў спалучаеіша з кропкамі, зоркамі, кветкамі, мае больш дынамічны рух за кошт размяшчэння кзадратаў па дыяганалі. Кафлі з малюнкамі квадратаў выраблялі і ў XIX — пачатку XX ст., дзе квадрат пераплятаецца з раўназначным па велічыні раслінным арнаментам.
Для другой паловы XVI ст. уласціва паліваная і непаліваная кафля, квадратная вонкавая пласціна якой аздоблена высокім рэльефам у выглядзе круга, упісанага ў нешырокую рамку (мал. 84, 85). Адпаведная кафля знойдзена ў Лідзе, Гродне, Мазыры і Заслаўі.
Менавіта ў гэты час на Беларусі з’яўляецца кафля з партрэтнымі выявамі. Такая кафля знойдзена ў выніку археалагічных раскопак у Лагойску, Заслаўі, Мінску, Гродне, Дзяржынску, Маладзечне і Мазыры.
Па памерах, форме і характары выяў «партрэтную» кафлю можна падзяліць на тры групы, якія прадстаўлены тэракотавымі і зялёнапаліванымі паасобнікамі.
Да першай групы можна аднесці прамавугольную кафлю, на якой ёсць паясная выява сталага мужчыны з барадой (або маладой жанчы
1 Осе Н. Возннкновенне нзразцовых печей в Латвнн//Археологня н нсторня западных балтов. Клайпеда, 1989. С. 141.
52 3 а я ц Ю. А. Заслаўская кафля. С. 21.
50
ньі) у рэнесансавых строях, упісаная ў вялікі арачны праём. Іўафлі з выявай мужчыны маюць абрэвіятуру АМНІВ, пакуль не расшыфраваную (мал. 86).
«Нартрэтная» кафля другой групы ўпрыгожана профільнай выявай барадатага мужчыны ў рэнесансавым берэце і мае квадратныя памеры, напрыклад фрагмент бракаванай кафлі з рэшткамі зялёнай палівы, што сведчыць пра мясцовую вытворчасць. Яна знойдзена ў Маладзечне (мал. 87).
Кафлі трэцяй групы выяўлены пакуль толькі ў Гродне і Мінску. На іх вонкавай пласціне з двухпрыступкавай рамкай па краях малюнач чалавека ў профіль, які трымае ў руках рэчы, падобныя да атрыбутаў каралеўскай або імператарскай улады (дзяржава і скіпетр) (мал. 88)’.
Сярод антрапаморфных кафляў другой паловы XVI ст. асобнае Meena займае паліхромная кафля з раскопак, праведзеных аўтарамі ў 1988 г. на Старым замку ў Гродне. Гэта вялікі фрагмент паясовай кафлі з выявай двух вояў у рэнесансавым уборы. Адзін з іх трымае ў руках дзіду, другі — меч альбо корд. Сцянную кафлю з гэтай жа печы аздабляў^малюнак мужчынскага бюста ў лаўровым вянку. Выява мужчынскай галавы пададзена ў профіль, яна займае цэнтральную частку вонкавай пласціны і ўпісана ў круг. У кутах знаходзяцца выявы львоў і двухгаловых арлоў (мал. 89).
Неад емнай часткай інтэр’ера самых шыкоўных магнацкіх і княжацкіх палацаў становіцца двух’ярусная кафельная печ. Вонкавае люстэрка печаў гэтага часу набывае складанае мастацкафіласофскае гучанне, дзе на фоне геаметрычных тыпаў асобных кафляных радоў робяцца пануючымі сюжэтныя матывы рэалістычнавыяўленчага характару.
3 канца XVI па сярэдзіну XVII ст. дасягнула свайго найбольшага росквіту вытворчасць паліхромнай кафлі. Менавіта да гэтых часоў належаць знаходкі паліхромнай кафлі, выяўленыя археолагамі ў Мінску, Гродзенскім, Мірскім, Гальшанскім і Гарадоцкім замках, Мсціславе, Магілёве, Полацку, Оршы, Гродне, Пінску, Крычаве, Віцебску, Слоніме, Нясвіжы і Заслаўі. Мы бачым не імгненна ўзніклую вытворчасць, а яе паступовы рух. Гэта спачатку рысы так званай меццамаёлікі — пераход да белага колеру за кошт ужытку падглазурных ангобных пакрыццяў. Потым назіраецца выкарыстанне белай заглушанай глазуры разам з празрыстымі зялёнымі палівамі і, нарэшце, вырабляюцца кафлі з рэльефным малюнкам, вельмі часта яшчэ з ангобным белым пакрыццём, размаляваныя каляровымі эмалямі.