• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.  Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.

    Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    76.99 МБ
    Дыяметр венцаў пераважна ад 15 да 20 см, вышыня (мяркуючы па цэламу начынню з Мірскага і Лідскага замкаў) ад 15 да 25—30 см. Дыяметры паліваных белагліняных донцаў вагаюцца ад 8 да 12 см.
    Як бачна з мал. 109, тыпалагічна блізкія гаршкам кубкі. Яны адрозніваюцца ў асноўным памерам венцаў (у кубкаў дыяметр іх ад 7 да 15 см), памерамі (вышыня ад 3,5 да 5,5—6 см) і формай (з выразным паддонам і рэзкім пашырэннем сценак у прыдоннай частцы) донца, а таксама абавязковай прысутнасцю петлепадобнай ручкі, што мацуецца да краю венца і найбольшага дыяметра тулава. Адначасова ўжываюцца ручкі трох тыпаў: круглыя ў сячэнні; стужкападобныя; круглыя з равочкам пасярэдзіне.
    Гэтыя два віды посуду аб’ядноўвае і характар арнаментыкі — розныя віды карбоўкі (прастакутнікі, ромбы, квадраты, трыкутнікі з бокам 1—2 мм, касая сетка ці хвалевы арнамент) (мал. 109). Яны нанесены часам суцэльным полем па плечуку. 3 іх могуць утварацца хвалі рознай амплітуды, зігзагі і іншае або малюнак падзяляецца вертыкальнымі стужкамі на асобныя зоны (мал. 26; 27; 109).
    „ Знойдзеныя белагліняныя рынкі маюць або піялападобнае тулава, або завяршаюцца вертыкальным борцікам (мал. 110). Першыя, згодна з афармленнем краю венца, падзяляюцца на тры тыпы: з равочкам на ўнутраным краі венца; са знешнеасіметрычным патаўшчэннем; з каленападобным выступам звонку (у месцы пераходу борціка ў тулава). Знешняя паверхня борціка амаль усіх рынак упрыгожана сеткавым арнаментам, выкананым у тэхніцы карбоўкі (мал. 76:4; 109), або паралельнымі стужкамі, пракрэсленымі пяцізубым грабеньчыкам. Сеткавы арнамент упрыгожваў нешматлікія накрыўкі.
    Паліва пакрывала начынне трох узгаданых відаў не толькі знутры, але і звонку па плечуках (гаршкі, кубкі) і борціку (рынкі). Як паказвае яе спектральны аналіз, па працэнтнаму ўтрыманню вокіслаў металаў, асабліва алюмінію, натрыю, калію, кальцыю і магнію, кожны з прааналізаваных фрагментаў розных населеных пунктаў адрозніваецца ад палівы на чырвонагліняным начынні, але яны блізкія паміж сабой (табл. 2). Петраграфічны аналіз фармовачнай масы паказаў, што зроблены яны з глін, якія адрозніваюцца ад мясцовых па сваіх характарыстыках і бліжэй стаяць да неагенавых ці старажытначацвярціч62
    		OIN	o	00 00 o o	o	o o	CO o — o o o o			o	 X	re s	!O“S							co	o	o		CD 1 ° o		o	CO oo o o o’ o’	CM o	CO O o"	CM O o’
    						Ю CM		M			g		'f			co	CM		LO
    X		ОПЭ	O	— CM		o o’	CM o			00	CD		CM Ю		o		o	■^ o	LO
    	s o	oqa	%	o —		00 co	00 O 'Ф CO			eO	CO CM		r o —« CM		8	Ю CD — ^o’	CD	o	o
    ct	m				LO	"O'					LO		— (M			CO o			co
    cd ai aS OS X ct M	K 3 5*	Ouw	O	O co — o	o	o o	O"O			o o	O		o o o o		o	lO O o o o o	O o’	CO	o
    	s X	”OI±	CM CM	O 00 — co o o	o o	CM CM	^ CM o’o’			CM CM	Ю CM		CO O CO — o o’		o CM	— co	8	o co o	cm CM
    4 ct		'О’эл	ю ^	CM CM	LO co	00 CO	тН Ю			LO	LO		co’—’		co	CO —	CD CM	LO	
    >>		o®w	o	Tf LO	o	lO		LO co — cm’		Ю CM	CM co		O OO o’ o		o o	CD CD — o	LO	o	
    		0^0	^		CM			CM	GO	^	Ю CM		S CM		cm’	LO 	00 CM	o	CM
    Ct					CM				■’t'				CM 1		o		CD	CM	CD
    Ct		o’M	CO	1 CO					—				CO cm		co"		CM	Tf	CO
    Ct		O®N	00 o	LO t^ o —	o			GO 00 O cm			co		oo co o o		00 o	up CO	LO o	CM	CD
    4			o	o o	o	o"		o o		o	o’		o o		o	o o	o"	o	O
    CD X		Bo’iv	00	LO O oo		O		c	—	o	^		— CD		00	LO "to CD —	LO	CM	o
    	I4SIITBU %		CD lO	CO CO	8			o o CO r		o	o		o o Ю Ю			O O LO CO	o	o co	O LO
    2 X Ct x X o X •CQ CO	Й re O CL. X' $		3 4 CD Ю	o' a	a 3 Ct X	3 3 x x o O X Ю		A	a	3 Ct X X o o	3 2 a x	a Ct" X	3 3 3 co к; 4 E x 2	XX	X 2		X X	X X	XX	> X a	X	X X		X X	xx	X	si	X
    	So re — * e		X o a Ct	3 a x ct 6 x x x a a >• X X X ex ex	X o O' a Ct	X o a Ct	3 X X o X		X o 2	X o І a o 2	X o a Ct		05 aS X S ct o e; ^ ct X X	W ° ° X X X ct X CO Ю CL		X o o X *3 S'	X « X X x o ® 2 a s a 5 S Ct “ Q. ct X Ct Ct x &■ X X		X o a ct
    		S	'2 CD	X Л A Ct 3 Ct co	A	'2 X Ct a rct	X Ct 3 Ct er			A	A		a x X Ct 5s a \o	ct o ex H	X ct X x * X r3 co	=>> Ct g	Ct X	X . CD 4 X x’a к § CO M XU	ct O
    																			
    	Ll/U oX		—	CM co	^	LO		er		00	Oi		o			CM CO	3	LO	CD
    63
    ных каалінітавых глін. Апошнія толькі зрэдку сустракаюцца на Беларусі ў выглядзе адорвеняў.
    Найбольшая колькасць фрагментаў (1119, што складае прыкладна 20% ад агульнай колькасці паліванага посуду) знойдзена ў Мірскім замку (мал. 25 : 6,7). Сярод паліванага посуду з Лідскага замка белагліняны посуд складае каля 12%, яшчэ менш знойдзена яго на Старым замку ў Гродне (мал. 26; 27), у Крэве (мал. Ill : 1, 2), падчас раскопак на тэрыторыі замкаў у Гальшанах, Навагрудку і Любчы. У параўнанні а калекцыямі замкавай керамікі ў гарадскіх слаях белагліняны посуд знойдзены ў нязначнай колькасці (маюцца на ўвазе знаходкі ў Віцебску 7, Мінску 8 і Слоніме) (раскопкі Н. I. Здановіч і A. К Краўцэвіча). У шэрагу выпадкаў у месцах знаходак кавалкаў белаглінянага посуду сустракаліся фрагменты паліхромнай кафлі, што сведчыць пра заможнасць уладальнікаў посуду. Усе знойдзеныя фрагменты белаглінянага начыння адносяцца да XVI — пачатку XVII ст. Такое ж начынне было знойдзена падчас раскопак замкаў у Вільні і Троках, а таксама гарадзішча Пуня на тэрыторыі Літвы9. Літоўскія даследчыкі аднадушна вызначаюць паходжанне такога роду посуду: ён вывезены з польскага горада Ілжы, дзе ў XVI ст. быў вядомы цэнтр па вытворчасці белагліняных гаршкоў і іншага посуду 10.
    У мытнай кнізе берасцейскай мытні ад 1583 г. узгадваецца, што «ІІван Пнлнповнч'ь, меіцанйН'ь Берестейскнй, мель товарь свой зь Ілжн: горшков белых'ь й полеваных возовь 4, шацовано йх за коп 16, от того прншло грошей 40» п.
    Другую даволі значную групу прывазнога начыння складае кераміка з «каменнай масы». У кожным з даследаваных гарадоў і замкаў знойдзена ад 3—5 да 10—15 фрагментаў гэтых начынняў. Такі посуд паходзіць з керамічных майстэрняў гарадоў на Рэйне, чаму і атрымаў назву «рэйнскі посуд». Гэты посуд вырабляўся там з XIII ст., а з XV ст. яго пачалі пакрываць саляной глазурай 12. Большасць даследаваных аўтарамі матэрыялаў датуецца па слою XVII—XVIII стст., хоць асобныя фрагменты адносяцца да XVI і XIX стст. Знойдзеныя фрагменты належаць пераважна да чатырох відаў тарнага начыння і начыння для пітва: высокім (да 35 см) куфлям цыліндрычнай формы (Лідскі, Мірскі замкі, Гродна і Менск); збанам з шарападобным тулавам і вузкім горлам са злівам (Мірскі замак, Менск) (мал. 112); аб’ёмнаму (да 50 см вышынёй) тарнаму начынню з вузкім горлам і трыма парамі папярочных ручак на тулаве (мал. 102:1) (Мірскі, Гальшанскі замкі); керамічным бутэлькам вышынёй да 30 см, што часам мелі петлепадобНУЮ ручку (мал. 113).
    7 Ляўко В. М. Гандлёвыя сувязі Віцебска ў XV—XVIII стст.//ПГКБ. 1983. № 3.
    8 Здановіч Н., Собаль В. Ляпілі мінскія ганчары//Мастацтва Беларусі 1990 № 8. С. 75.
    9 Tautavicius A. Vilnius pilies teritorijos kasinejimai // Valstubines LTSR architekturos paminklu apsaugos inspekcijos. Metrastis, 1960. Pav. 69—70; NavickaiteO. Archeologimai tyrineimai Traku salos Pilyje. C. 74; V o 1 k a i t eK u 1 i k a u sk i en e R. Punios Piliakalnis. Pav. V.
    10 Tautavicius A. Vilnius pilies teritorijos kasinejimai. C. 40—41; T a t a r k i ewicz W. Ceramika szklo polskie na wystawie w domu Baryczkow//Ziemia 1913 T. IV. C. 494.
    11 Мытная кннга, нлн реестрь мыта нового, сь оценкою разныхь товаровь, провознвшнхся через Бресть вь теченін первой половнны 1583 года, н обозначеннемь колнчества пошлнн'ь взнмавшнхся за этн товары на Берестейской таможне (коморе) // Археографнческнй сборннкь документовь, относяіцнхся к нсторнн северозападной Русн. Внльна, 1867. Т. 3. С. 321.
    12 Нванова Г. Н. Рейнская керамнка нз раскопок во Пскове//СА. 1975. № 4.
    64
    Начынне вышэйапісаных відаў сустракаецца ў слаях XVII ст. і на тэрыторыі Германіі 13. Найбольш вядомыя майстэрні па вытворчасці «каменнага тавару» знаходзіліся ў Кёльне, Фрэхене, Зігбургу, Рэрэне і Вестэрвальдзе. Яны адрозніваюцца пераважна колерам фармовачнай масы і саляной глазуры14. Збаны (мал. 112: 1) і куфлі, а таксама бутэлькі, знойдзеныя ў слаях канца XVI—XVII ст. у Гродне 15, Віцебску 16, Менску17, Мірскім (мал. 112: 1, 2) і Любчанскім замках, зробленыя са светлашэрай масы і пакрытыя сіняй, часам фіялетавай глазурай, бліжэй да вырабаў з Вестэрвальда. Фрагменты тарнага начыння з Мірскага і Гальшанскага замкаў, а таксама збана з цёмнакарычневай глазурай належаць хутчэй за ўсё майстрам з Рэрэна. 3 майстэрняў Фрэхена ці Кёльна вывезены збан з партрэтам чалавека ў медальёне з манаграмай з Мірскага замка, пакрыты светлакарычневай палівай (мал. 112:2). Мяркуючы па сценках, бутэлькам з Рэрэна могуць належаць фрагменты з чырвонакарычневай ці цёмнакарычневай глазурай з Мсціслава, Мазыра, Мірскага замка.
    Пры вызначэнні месца вытворчасці вырабаў з «каменнай масы» можна памыліцца, таму што майстры пераязджалі часам у майстэрню другога горада, прывозячы з сабой і тэхналогію. Так, у слаях XVIII— XIX стст. усіх вышэйапісаных пунктаў сустракаюцца фрагменты керамічных бутэлек з вузкім горлам і ручкайвухам (мал. 113) вышынёй да 30 см, што пакрываліся чырвонакарычневай глазурай. Бліжэй да горла на частцы іх ёсць неахайна пракрэсленыя медальёны, часам з назвай герцагства ў іх або з надпісамсведчаннем пра яго напаўненне — «Seller». Частка такіх бутэлек, безумоўна, зроблена не ў рэйнскіх майстэрнях, а ў Рызе, дзе ў гэты час таксама існавала ўласная вытворчасць «каменнага тавару». Цяжка вызначыць і цэнтр вытворчасці белага куфля з бясколернай эмаллю і выявай ільвінай пысы, што быў знойдзены ў Лідскім замку (мал. 115 : 1).