• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.  Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.

    Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    76.99 МБ
    Прычым сюжэты, пашыраныя на беларускай кафлі, можна разбіць на некалькі вялікіх груп: агульнадзяржаўныя, г. зн. уласцівыя для тэрыторыі ўсяго Вялікага княства Літоўскага і нават усёй Рэчы Паспалітай, у кожным ганчарным цэнтры гэты сюжэт ці малюнак творча перапрацоўваўся ў адпаведнасці з мясцовымі густамі і традыцыямі; рэгіянальныя матывы, ці сюжэты, уласцівыя для некаторых вельмі блізкіх адзін да аднаго ганчарных цэнтраў, напрыклад, крэўская, гальшанская ці ашмянская кафля мае шмат агульных прыкмет у арнаментыцы, чаго няма ў іншых мясцовасцях Беларусі (тое ж самае можна сказаць пра магілёўскую, крычаўскую і мсціслаўскую кафляную вытворчасць); індывідуальная кафля, часта паліхромная, што выраблялася па спецзаказу, у першую чаргу гэта геральдычная кафля з выявамі гербаў беларускіх магнатаў ці шляхціцаў, што заказвалі такую кафлю для ўласных пакояў.
    3 другой паловы XVI ст. у рамесных майстэрнях Мінска, Гродна, Лагойска, Ліды, Крэва, Міра і многіх іншых беларускіх гарадоў заходняга і цэнтральнага рэгіёнаў пачынаюць вырабляць кафлю, упрыгожаную малюнкам кветак, сабраных у вазе ці проста «букетам». Кампазіцыя малюнка кананізавана і характэрна для ўсіх ганчарных майстэрняў беларускіх гарадоў, але трактоўка выяўленчых элементаў (стылізаванае лісце, кветкі, ваза, яе ручкі) мае ў кожным разе свае ўласцівыя абрысы. Кветкі
    79
    і лісце ўяўляюць стылізаваны збіральны вобраз. Пазнаць кветкі можна толькі ў вельмі рэдкіх выпадках — часцей за ўсё гэта васількі.
    Выявы раслін у параўнанні з памерамі вазы значна большыя, што падкрэслівае алегарычнасць сюжэта. Умоўна малююцца і іручкі вазы. Яны інтэрпрэтуюцца як дэкаратыўныя дэталі, запаўняючы адведзенае для іх месца, падпарадкоўваюцца агульнаму стылю і рытму. Сіметрычнасць кампазіцыі падкрэслівае раўнавагу, спакой (мал. 134, 135). Пакрытыя зялёнай альбо нават шматколернай палівай рэльефы «букетаў», шмат разоў паўтараючыся, запаўняючы ўсю павеірхню печы, стваралі ўражанне квітнеючай зямлі, шчасця.
    Сюжэт гэтага малюнка праіснаваў не адно стагоддзе, праходзячы праз прызму вобразных уяўленняў народных майстроў, адлюстроўваючы іх светапогляды, адпавядаючы стылёвым патрабаванням часу. Крок за крокам паступова змянялася выяўленчая атрыбутыка і схема малюнка. Калі для ранніх выяў XVI ст. характэрна тое, што даволі вялікая (у параўнанні з наступнымі) ваза нібыта стаіць на ганчарным крузе, быццам бы майстар толькі яе стварыў і яна тут, побач, у майстэрні, то ў пазнейшых малюнках першай паловы XVII ст. памеры вазы паступова змяншаюцца, яна адрываецца ад паверхні, на якой стаяла, і пачынае ўспрымацца быццам здалёку 3.
    У канцы XVI — першай палове XVII ст. распаўсюджаным сюжэтам становяцца стылізаваныя выявы раслін, закампанаваныя ў квадрат з невысокай рамкай на баках. Кампазіцыя малюнка падпарадкавана чатырохчасткавай сіметрыі. Арнамент пабудаваны на сувязі стылізаваных раслінных матываў з элементамі геаметрычнага характару. Цікава тое, што геаметрычныя і раслінныя арнаменты, увасобленыя ў гліне, маюць шмат розных рыс, характэрных для дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва таго часу, a то і капіруюць распрацаваныя матывы з ткацтва, разьбы па дрэву, кніг, абразоў. Перакладзеныя на мову матэрыялу, яны загучалі пановаму, узбагачаючы іх былы змест.
    Сярод шматлікіх варыянтаў кафлі з раслінным арнаментам найбольш пашыраны варыянт, калі ў сярэдзіне вонкавай пласціны змешчана невялікая разетка, упісаная ў квадрат альбо прастакутнік (мал. 136). Такая кафля знойдзена ў Міры, Мінску, Вільні і іншых гарадах заходняй і цэнтральнай Беларусі. У канцы XVI — першай палове XVII ст. у гэтым рэгіёне Беларусі была распаўсюджана кафля з геаметрычным арнаментам, калі квадратная вонкавая пласціна падзелена на чатыры аднолькавыя квадраты (мал. 138). У якасці прыкладу мясцовых рэгіянальных сюжэтаў, уласцівых для кафляроў Крэва, Гальшан і Ашмян, а таксама Ліды, можна прывесці зялёную паліваную кафлю першай паловы XVII ст., вонкавыя пласціны якой аздоблены кропачнасеткавым арнаментам (мал. 137).
    Беларускія магнаты Радзівілы, Сапегі, Кішкі і іншыя ў гэты час заказвалі для сваіх замкаў і сядзіб кафлю па індывідуальных праектах. У першую чаргу яна аздаблялася іх родавымі гербамі (мал. 139).
    РЭГІЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ КАФЛІ
    УСХОДНЯГА РЭГІЁНА
    У першай палове — сярэдзіне XVII ст. на першае месца выйшлі кафляры ўсходняй і цэнтральнай Беларусі. У першую чаргу гэта майстры з Полацка, Віцебска, Мсціслава, Копысі, Оршы і Магілёва. Вырабленая
    3 Угрыновіч У. Кафля з выявай букета//Мастацтва Беларусі. 1986. № 5. С. 32.
    80
    імі кафля акрамя «агульнадзяржаўных» сюжэтаў і матываў мела і значныя рэгіянальныя асаблівасці.
    Для кафлі з гэтых гарадоў, а таксама для мінскай кафлі другой паловы XVII ст. уласціва шасцікутная ці васьмігранная рамка, у якую ўпісваліся розныя сюжэты (мал. 140), у тым ліку і «букет кветак» у вазоне.
    «Букет» таксама ўпісваецца ў архітэктурныя элементы, калоны і аркі, насычаецца выявамі коннікаў, воінаў, птушак, фантастычных звяроў, літарамі, іншымі рознымі малюнкамі, якія дапаўнялі сюжэт, рабілі яго больш змястоўным і рознабаковым. Паступова элементы малюнка становяцца дробнымі, знікае ваза, сам букет пачынае ўспрымацца размешчаным у прасторы і прачытваецца як «дрэва жыцця». Галоўны матыў гэтага сюжэта — барацьба дабра і зла. Ідэю дабра ўвасабляе расліна, размешчаная на галоўнай вертыкальнай восі кафліны. Паабапал яе ў ваяўнічых позах знаходзяцца павернутыя да дрэва пысамі ашчэраныя ці рахманыя звярыдрапежнікі — увасабленне ліха і варожасці4. Часта гэта міфічныя істоты, узнікшыя з дапамогай фантазіі мясцовага майстра.
    3 XVII ст. у выяўленчую тэматыку трывала ўваходзяць геральдычныя сюжэты. Здаецца, ніводная печ гэтага часу не абыходзілася без кафлі з геральдыкай. Былі не толькі адзінкавыя ўстаўкі, але падчас і ўся печ выкладвалася з кафляў аднаго тыпу. Гэта гербы гарадоў, цэхавых аб’яднанняў, магнатаў і шляхты, царкоўная эмблематыка. Сярод царкоўнай эмблематыкі на тэрыторыі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў XVII ст. была пашырана кафля з манаграмай Ісуса Хрыста, уласцівая для ордэна езуітаў (мал. 141). Такая кафля знойдзена ў Полацку, Смаленску, Мсціславе, Мінску і іншых гарадах Беларусі.
    Для гаірадоў паўночнай і ўсходняй Беларусі ў сярэдзіне — другой палове XVII ст. уласціва кафля з выявай двухгаловага арла. Яна знойдзена ў Друі, Полацку (мал. 142, 143), Мсціславе (мал. 144), Крычаве і Магілёве. Цікава адзначыць, што рамачнай кафляй з выявай двухгаловага арла, выкананай ва ўласцівай для беларускага кафлярства тэхніцы, упрыгожана царква Нікіты «на Береснсвке» ў Маскве, якая збудавана ў 1656 г. (мал 145). Аднак на існаванне такой кафлі пакуль не звярнулі ўвагі шматлікія даследчыкі маскоўскай кафлі.
    Некаторыя кафлі аздобленыя спецыфічным раслінным арнаментам, упісаным у своеасаблівую рамкуразетку, што ўласціва толькі для Магілёва і Мсціслава. Прычым вядомы як непаліваныя, так і паліхромныя экземпляры (Магілёў) 5. У Магілёве і Мсціславе выраблялі таксама кафлю па індывідуальных заказах. Толькі ў Мсціславе на тэрыторыі Тупічэўскага манастыра знойдзена кафля з выявай святога Юрыя (Георгія), выкананая ў стылі народнай батлейкі6.
    Для ўсходняга рэгіёна Беларусі ў XVII ст. уласціва тварчае пераасэнсаванне малюнка «букеты кветак у вазоне», які ўпершыню ўзнік на захадзе і ў цэнтральнай частцы беларускіх зямель.
    3 сярэдзіны XVII ст. зноў адчуваецца як бы набліжэнне гледача да выявы. Кветкі «букета» вырастаюць. Замест вазы ён падвязваецца лентай. Яшчэ захоўваецца кампазіцыйная сіметрычная схема. I вось ужо буйным кветкам становіцца цесна ў фармаце кафлі і раптам «букет»
    4 Угрыновіч У. «Дрэва жыцця»//Мастацтва Беларусі. 1988. № 12. С. 48.
    5 Трусаў A. А„ Чарняўскі I. М., Кукуня В. Р. Архітэктурнаархеалагічныя даследаванні гістарычнага цэнтра Магілёва. С. 72 (мал. 1:7).
    6 Т р у с о в О. А. Мстнславльскне нзразцы // Памятннкн культуры. Новые открытня. Ежегодннк. 1989. М., 1990. С. 338.
    81
    развязваецца, (рассыпаецца на асобныя галінкі. Сіметрыя распалася. Галінкі свавольна ляжаць на паверхні кафлі, перакідваюцца на другія і ўжо запаўняюць усю прастору.
    3 сярэдзіны XVIII ст. галінкі з кветкамі рассоўваюцца, раскрываючы роўныя чыстыя паверхні, пераплятаюцца ў гірлянды і вянкі, сімвалізуючы трыумф славы і перамогі. Так завяршаецца паступовае шэсце гэтага малюнка ў прасторы і часе.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    Значэнне вывучэння паліваных керамічных вырабаў пры даследаванні матэрыяльнай культуры народа цяжка пераацаніць. Пры дастатковай колькасці матэрыялаў яны дапамогуць вырашыць пытанні не толькі самой керамічнай вытворчасці, выдзеліць вехі ў яе развіцці (у дадзеным выпадку прасачыць час зараджэння, заняпаду і адраджэння ўсіх галін паліванай вытворчасці, іх узаемасувязі і вызначыць месца Беларусі ў агульнаеўрапейскім працэсе), але дазволіць атрымаць уяўленне пра гістарычную тапаграфію даследуемых гарадоў і мястэчкаў, інтэнсіўнасць жыцця на асобных участках, маёмасную дыферэнцыяцыю жыхароў.
    Першыя паліваныя вырабы (посуд) трапляюць на Беларусь у XI— XII, магчыма, і ў X стст. У XII ст. у Полацку, Гродне, Навагрудку, Віцебску і іншых беларускіх гарадах будуюцца праваслаўныя храмы. У іх інтэр’еры і на фасадах ужываліся паліваныя керамічныя пліткі. Хутчэй за ўсё яны вырабляліся на месцы пад кіраўніцтвам майстроў з будаўнічай арцелі, але, магчыма, і з удзелам мясцовых рамеснікаў. He выключана, што адначасова з вырабам будаўнічай керамікі рабілі і паліваны посуд. Разам з тым частка паліванага посуду паранейшаму прывозіцца на Беларусь (прыклады — фрагменты посуду з Мазыра і Навагрудка), хутчэй за ўсё з Кіева. Паліваны посуд і будаўнічая кераміка ў той час паранейшаму застаюцца вельмі дарагім таварам, даступным толькі заможным магнатам (нездарма найбольш яе было знойдзена падчас даследавання феадальнай сядзібы ў Навагрудку). Сляды мясцовай паліванай вытворчасці знойдзены пакуль што толькі ў Навагрудку і Полацку.
    На працягу XIII—XIV стст. у будаўніцтве храмаў перасталі ўжываць паліваныя пліткі (падлогу найчасцей насцілалі са звычайнай цэглы). He знойдзена і дакладна датаванага паліванага начыння гэтага часу.
    Сляды адраджэння паліванай вытворчасці назіраюцца з канца XV — пачатку XVI ст. і зноў гэта звязана з вырабам паліванай будаўнічай керамікі. Да сярэдзіны XVI ст. знаходкі фрагментаў паліванага посуду і кафлі — даволі рэдкая з’ява ў гарадскіх слаях. Яны сустракаюцца пераважна падчас даследавання замкаў.