Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.
Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 183с.
Мінск 1993
У канцы XVIII — пачатку XIX ст. у Мсціславе выраблялася гладкая кафля, пакрытая зялёнай, белай альбо карычневай палівай. Геаметрычным арнаментам у гэты час аздабляліся толькі кафлікаронкі 15.
У сярэдзіне XVIII ст. на Беларусі была распаўсюджана гладкая і рэльефная кафля, пакрытая цёмнакарычневай палівай. На некаторых карычневых кафлях бессістэмна нанесены плямы белай палівы.
У XVIII ст. на Беларусі ўжывалася таксама кафля галандскага тыпу, распісаная вогнетрывалымі фарбамі па сырой белай паліве. Значную калекцыю такой кафлі, знойдзенай у Віцебску, апрацавала і ўвяла ў навуковы ўжытак В. Ляўко. Да першай групы віцебскай распісной кафлі адносіцца квадратная сцянная кафля (20X20 см), пакрытая белай эмаллю і аздобленая па краях сінім раслінным арнаментам у выглядзе рамкі шырынёй 3 см. Вонкавыя пласціны кафлі другой групы таксама
13 Беларуская кафля (мал. 160, 167, 168).
14 Ганецкая I. У. Мастацкая кераміка Мсціслава. С. 76.
15 Трусаў A. А., Ткачоу М. А. Старажытпы Мсціслаў. Мн., 1992. С. 40.
72
іразмаляваны сіняй фарбай па беламу фону, аднак у сярэдзіне пласціны размешчаны малюнак галандскага дамка — пашыранага сюжэта сярэдзіны XVIII ст. Трэцяя група распісной віцебскай кафлі прадстаўлена сцянной кафляй, аздобленай шматколерным роспісам з расліннымі або геаметрычнымі сюжэтамі 16.
Трэба адзначыць, што існавала камбінаваная кафля, калі ў рэльефную рамку ў выглядзе познебарокавага картуша з дапамогай роспісу (у цэнтральнай частцы вонкавай пласціны) упісвалася жанравая ці бытавая сцэнка 17.
Падчас раскопак аўтарамі на Старым замку ў Гродне знойдзены рэшткі распісной печы XVIII ст., у якой уся паверхня была распісана кветкамі (сіні кобальт на белай эмалі) (мал. 127).
У XVIII ст. разам з фаянсавым посудам выраблялася і фаянсавая кафля, пра што сведчыць апісанне Свеіржанскай фарфорні 1765 г. На тэрытоірыі мануфактуры існаваў асобны драўляны будынак, дзе выраблялі кафлю 18.
На працягу XVIII ст. важнае месца ў арганізацыі інтэр’ераў паранейшаму адводзіцца кафляным печам. Нягледзячы на ўплыў матываў класіцызму ў архітэктуры палацаў і сядзіб, іх інтэр’еры яшчэ доўгі час насілі рысы позняга барока і ракако. Застаецца цяга праславіць асобу гаспадара, паказаць яго грамадскаэканамічны статус. Сцены інтэр’ераў напаўняюцца шматколернай скульптурай, ляпнінай, разьбой. Шырока выкарыстоўваўся мармур, крышталь, пазалочаная бронза. У каляровым рашэнні інтэр’ераў пераважалі пастэльныя таны. Сцены парадных залаў упрыгожваліся вялізнымі карцінамі, акантаванымі багата арнаментаванымі рамамі і багетамі.
Гэтаму гучанню фарбаў не ўступалі і кафляныя печы. У пачатку XVIII ст. паступова на змену рэльефным паліхромным кафлям прыходзяць распісныя з гладкай паверхняй. Змены адбываліся паступова і ў некалькіх напрамках. 3 аднаго боку, традыцыйны рэльеф застаецца без змен, але каляровая палітра спрашчаецца, па беламу фону рэльеф размалёўваецца кобальтам. Потым рэльеф знікае, і ўжо гладкая белая паверхня распісваецца сінім кобальтам, зялёнымі, жоўтымі і карычневымі эмалямі. Маляваліся галінкі, кветкі, букеты. 3 другога боку, рэльеф павялічваецца, пераходзячы ў гарэльефы і аб’ёмную скульптуру, якія ўпрыгожвалі куты печы, фрызы і цокаль. Выкарыстоўваюцца балясіны, вітыя пілоны. Пад уплывам класіцызму ўваходзяць у моду вялікія роўныя паверхні печаў у спалучэнні з высокім гарэльефам. Характэрнымі становяцца геаметрычнасць, ураўнаванасць, падпарадкаванасць сіметрыі, выразна акрэсленыя профілі і дэталі. Акрамя раслінных матываў, галінак дуба ці лаўра, сплеценых у гірлянды, вянкі, букеты, з’яўляюцца геаметрызаваныя матывы — ромбы, разеткі, картушы.
Як палацы, так і іх інтэр’еры падпарадкоўваліся адзіным мастацкадэкаратыўным формам і прыёмам. Складаюцца печы ў выглядзе калон, ярусных цыліндраў, абеліскаў, якія ставіліся на багата дэкарыраваныя цокалі. Верхняя частка печы ўпрыгожвалася прафіляванымі франтонамі, карнізамі, гарэльефнай ляпнінай з выявамі завіткоў, перавітых жгутоў, маскаронаў, німфаў. Расліннафігурны гратэск, складзены з чалавечых фігур, жывёл, раслін, пераходзіў у рытмічны арнаментальны ўзрр. Своеасаблівае кампазіцыйнае рашэнне (белая гладкая паверхня і спа
16 Л евко 0. Н. Внтебскне нзразцы XIV—XVIII вв. С. 34—38.
17 Беларуская кафля (мал. 169).
18 ЦДА РБ, КМЧ5, воп. і, спр. 2676/1. С. 90.
5. Зак. 343
73
лучэнне гарэльефных і скульптурных уставак), падпарадкаванае сіметрычнай схеме, стварала высокаэмацыянальнае ўражанне, напрыклад печ з маёнтка Радзівілмонты.
Вытворчасць кафлі, дзе высокі рэльеф месцамі пераходзіў у скульптурныя элементы, а памеры кафлі значна ўзраслі, ужо не ўкладвалася ў рамкі былой тэхналогіі. На змену гліняным і драўляным формам прыходзіць гіпсамадэльная справа, якая прыўнесла новую якасць і значна павысіла культуру вытворчасці.
3 другой паловы XVIII ст. у выяўленчыя дэкаратыўныя матывы аздаблення печаў пачынаюць уваходзіць роспісы з гістарычнай тэматыкай, батальнымі і жанравымі сцэнамі, пейзажамі. Прыкладамі для роспісу кафлі служылі карціны замежных і мясцовых мастакоў, ілюстрацыі з кніг, абразы, вырабы дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва.
Да нашых часоў захавалася ўнікальная печ, аблямаваная распісной кафляй XVIII — пачатку XIX ст., у шляхецкай сядзібе Жамыслаў Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Гэта складаная двухпавярховая пабудова шматграннай формы. Ніжняя і верхняя часткі печы аблямаваны кафляй з расліннымі ці геаметрычнымі сюжэтамі. Цэнтральную частку печы складаюць кафліны з рознымі сюжэтнымі сцэнкамі (мал. 128—130).
Побач з кафлямі складанай канфігурацыі, пакрытымі белымі эмалямі і ўпрыгожанымі роспісам, працягвала бытаваць кафля традыцыйная, палітая празрыстымі зялёнымі, карычневымі, рудымі глазурамі, дэкарыраваная матывамі, распрацаванымі яшчэ ў канцы XVI — пачатку XVII ст. Такая з’ява тлумачыцца тым, што разам з фабрыкамі, падпарадкаванымі заможным уладальнікам, якія выконвалі заказы найбольш багатай часткі насельніцтва, працягвалі існаваць шматлікія саматужныя ганчарныя майстэрні з больш таннай прадукцыяй, уносячы ў вытворчасць своеасаблівы народны каларыт. Багатыя заказы спрыялі дыферэнцыяцыі ганчарнай вытворчасці, якая назіраецца з канца XVIII ст. У якасці прыкладу могуць служыць дзве рэканструкцыі кафляных печак, складзеных з зялёнай паліванай кафлі, зробленыя мастаком Э. Дзмітрыевым па матэрыялах раскопак аўтараў у Мсціславе. Адна печка цалкам складаецца з розных тыпаў кафлі, аздобленых раслінным арнаментам (мал. 131). Верхні ярус другой печы цалкам аблямаваны сцянной кафляй з выявамі геральдычнай кафлі, ніжні аздоблены кафляй, вонкавая пласціна якой мае малюнак, што складаецца з некалькіх разетак (мал. 132).
Вялікі попыт на кафляныя вырабы, новая тэхналогія з прымяненнем гіпсавых форм, адказ ад ганчарнага кола, грамадскасацыяльныя змены, разлад цэхавай сістэмы рамеснікаў, падзел працы ствараюць умовы для вылучэння кафлянай вытворчасці ў самастойную галіну. Акрамя магнацкіх фабрык і невялікіх заводаў пачынаюць узнікаць прадпрыемствы капіталістычнага тыпу па выпрацоўцы кафлі.
Р а з д з е л VI
РЭГІЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ПАЛІВАНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ НА БЕЛАРУСІ V XVI—XVI!! стст.
Асаблівасці вытворчасці паліваных вырабаў у тым ці іншым месцы павінны вызначацца па шэрагу прыкмет. Найперш неабходна звярнуць увагу на характар фармовачнай масы.
Пры візуальным даследаванні зломаў і непаліванай паверхні посуду з тэрыторыі заходняга рэгіёна ў фармовачнай масе адзначана прысутнасць невялікай колькасці пяску і кавалачкаў вапны (мергелю). Петраграфічны аналіз выявіў наяўнасць натуральных дамешкаў у колькасці ад 25—30 да 35—40%. Акрамя таго, у фрагментах з Гальшанскага замка адзначана невялікая колькасць (да 2—3%) керамічнага бою (шамоту).
Візуальнае вывучэнне паліваных фрагментаў з Мсціслава і Магілёва дало тыя ж вынікі. Петраграфічны аналіз кухоннай і сталовай керамікі паказаў, што ў фармовачнай масе тых і другіх начынняў 25—30%, але пераважна 30—35 і больш 40% (тры фрагменты) таксама прысутнічаюць пясчанаалеўрытавыя дамешкі ў якасці натуральнага кампанента. У адным выпадку зафіксавана прысутнасць нязначнай (7%) колькасці дробнай жарствы і ў трох — шамоту. Параўнанне складу фармовачнай масы адначасных паліваных і непаліваных вырабаў паказала іх надзвычайную блізкасць.
Другая важная рыса, ад якой у значнай ступені залежыць знешні від вырабаў, — тэмпература і рэжым абпалу. Тут найперш трэба мець на ўвазе асаблівасць вытворчасці паліваных керамічных вырабаў, у прыватнасці посуду. Асноўнае пытанне, на якое яшчэ трэба шукаць адказ,— ці меў месца ўтыльны абпал вырабаў у тым ці іншым рэгіёне, ці яны абпальваліся толькі пасля нанясення палівы. Хутчэй за ўсё ў розных рэгіёнах на тэрыторыі Беларусі прымянялася розная тэхналогія. Пацвярджэннем гэтага можа служыць суіснаванне розных спосабаў пакрыцця посуду палівай. Па этнаграфічных даных, на тэрыторыі Беларусі вядомы два спосабы глазуравання начыння: сухое і вадкае. У першым выпадку кампаненты палівы, расцёртыя ў парашок, пасыпаліся праз пытлік на папярэдне змочаную ці абмазаную дзёгцем паверхню начыння. У другім выпадку парашок разводзіўся ў вельмі рэдкім мучным клейстары, начынне апускалася ў яго ці аблівалася '. На начыннях XVI — першай паловы XVII ст. з Лідскага і Крэўскага замкаў знутры на донцах часта сустракаюцца зайёкі палівы таўшчынёй да 2—3 мм. Гэта хутчэй за ўсё вынікі другога спосабу глазуравання. На начыннях усходняга рэгіёна, наадварот, заўважаны ў гэты час раўнамерны слой
Мнлюченков С. А. Белорусское народное гончарство. С. 99.
5*
75
палівы на сценках і донцы начынняў. Аднак адказ на пытанне пра спосаб нанясення палівы пакуль што застаецца адкрытым, як і адказ на пытанне пра рэжым і тэмператуіру абпалу паліванай керамікі. Гэта стане магчымым пасля накаплення дастатковай колькасці даных петраграфічнага і спектральнага аналізаў фармовачнай масы і паліў па кожнаму з даследаваных пунктаў. Пакуль што можна прывесці толькі некаторыя прыклады.
Так, высветлілася, што паліваныя начынні з Гальшанскага замка абпальваліся пры акісляльным асяроддзі, з Мірскага — пры аднаўленчым з пераходам да акісляльнага ў канцы абпалу. Прааналізаваныя начынні з Мсціслава і хМазыра абпальваліся ў нявытрыманым або аднаўленчым асяроддзі.