• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.  Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.

    Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    76.99 МБ
    Паліваныя пліткі з Друцка і Лагойска знойдзены паза межамі будаўнічага комплексу. Друцкія пліткі квадратнай формы (9X9 см), пакрыты жоўтай ці зялёнай палівай, на іх адсутнічаюць сляды вапны 10.
    Жоўтая паліваная плітка з Лагойска не мае рэшткаў рошчыны. Яна квадратная (8X8 см) і мае таўшчыню 2 см. Г. В. Штыхаў лічыць, што такімі пліткамі высцілалася падлога ў драўлянай царкве н.
    У XII—XIII стст. вытворчасць паліванага посуду з пабочнай галіны ў майстэрнях па вырабу паліваных плітак у буйных усходнеславянскіх гарадах, у тым ліку і на Беларусі, ператвараецца ў самастойную. Адначасова ўзнікае мясцовая паліваная вытворчасць у гарадах Крыма, адкуль паліваныя вырабы па старых шляхах маглі трапляць у розныя гарады Кіеўскай Русі. Гэтая з’ява між тым магла паскорыць развіццё самастойнай вытворчасці паліванай керамікі ў такіх буйных цэнтрах
    «ІЦаповаЮ. Л. О древнерусском стекловареннн//Древняя Русь н славяне. М., 1978. С. 211.
    7 Булкнн В. А. Работы в Верхнем замке в Полоцке//АН 1979 года. М., 1980. С. 358—359.
    8 КошовяйО. П. Будівельна кераміка Украінн. Кнів, 1988. С. 56.
    9 Равднна Т. В. Полнвные керамнческне плнткн нз Пннска//КСНА. 1963. Вып. 96. С. 111.
    10 Алексеев Л. В. Раскопкн в Друцке//АО 1965 года. М„ 1966. С. 169.
    11 Штыхов Г. В. Города Полоцкой землн XI—XIII вв. С. 91.
    9
    будучай этнаграфічнай Беларусі, як Полацк, Мсціслаў, Смаленск, Тураў, Пінск і Ыавагрудак.
    Т. I. Макарава падрабязна апісала тыя нешматлікія фрагменты паліванага посуду, што трапіліся ў пластах XII—XIII стст. у Мсціславе, Друцку, Тураве, Полацку і Пінску 12. Аднак неабходна яшчэ раз засяродзіць увагу на агульных рысах у форме і арнаментыцы выяўленых фрагментаў. Як бачна на мал. 1, амаль ва ўсіх гарадах знойдзены фрагменты збаноў з горламраструбам, ля асновы якога абавязкова прысутнічае валік (мал. і: 1—6, 12) (Мсціслаў, Друцк, Тураў). Збаны такой жа формы вырабляліся ў Кіеве, Любечы, Чарнігаве 13. Кавалак такога ж горла знойдзены аўтарамі падчас раскопак у Мазыры (мал. 2: 4). Звяртае ўвагу яшчэ адна агульная рыса: шмат якія кавалкі посуду арнаментаваны лінейным ці лінейнахвалістым арнаментам, або так званай пляцёнкай, нанесенай пяці ці шасцірадным грабеньчыкам (мал. 1: 7—12). He з’яўляюцца выключэннем і кавалачкі керамічных сценак з Мазыра (мал. 3: 5, 6). На белагліняных сценках бачны згаданыя віды арнаменту. Гэтыя ж віды арнаментаў паўтараюцца літаральна дакладна на посудзе з Чарнігава і Кіева. Частка посуду з Мазыра арнаментавался і п'аіншаму (мал. 3: 7, 8). Як у Любечы, так і ў Мсціславе знойдзены фрагменты васьмігранных ручак. Гэтыя факты Т. I. Макарава тлумачыць як доказ уздзеяння традыцый паліванай вытворчасці кіеўскіх майстэрняў на суседнія гарады. Аднак яна адзначае, што найбольш блізкія па стылю керамічныя вырабы з Мсціслава і Любеча, нібы іх рабіла рука аднаго майстра. Зрабіць здагадку пра тое, што ўвесь гэты посуд прывазны ці паходзіць з аднаго цэнтра, замінае своеасаблівасць формаў шэрага фрагментаў з розных цэнтраў (Турава, Пінска, Полацка, Мсціслава). Відаць, мае месца верагоднасць адначаснага існавання трох з’яў: наяўнасць пэўнай колькасці прывазных вырабаў, стварэнне вырабаў пад уздзеяннем традыцый гарадоў паўднёвага Прыдняпроўя, з’яўленне керамічных вырабаў на падставе традыцый уласнай непаліванай вытворчасці. На ўсе гэтыя пытанні тэарэтычна можна адказаць толькі на падставе абагульнення як мага большай колькасці атрыманага матэрыялу.
    Сярод гарадоў заходняга беларускага рэгіёна, безумоўна, буйнейшым цэнтрам па вытворчасці паліванага посуду ў XII—XIII стст. быў Навагрудак, дзе побач с прывазной белаглінянай керамікай вырабляўся паліваны посуд з каляровай гліны.
    Асноўная маса паліванага посуду (180 фрагментаў, якія належалі не менш чым да 50 начынняў) знойдзена на тэрыторыі Вакольнага горада. Па гатунку гліны, рэцэпту палівы і асартыменту вырабаў навагрудская паліваная кераміка падзяляецца на чырвонагліняную і белагліняную. 3 чырвонай гліны зроблены гаршкі, біканічныя начынні, накрыўкі, кубкі, місы, свяцільні, а таксама начынні з пустой ручкай і накіраваным да долу раструбам. 3 белай гліны выраблены збаны і маленькія гаршкі, а таксама начынне з вертыкальнай гарлавінай. Паліва зялёнага, жоўтага і карычневага колераў. Петраграфічны аналіз паліванага посуду і некаторыя іншыя прыкметы сведчаць пра тое, што паліваныя начынні паходзяць з дзвюх навагрудскіх майстэрняў. Даследчыкі адзначаюць некаторыя сувязі мясцовага посуду з Навагрудка з начыннямі з гарадоў Падняпроўя, у прыватнасці з Кіева, а таксама агульныя рысы з паліванай керамікай Гродна, Ваўкавыска і Друцка 14.
    І2Макарова Т. Н. Полнвная посуда: Нз нсторнн керамнческого нмпорта пронзводства Древней Русн. С. 55—56 (табл. XXIV—XXV).
    13 Тамсама (табл. ХШ: 7, 8, 10; XIX: 8).
    ‘4 Гуревнч Ф. Д. Древннй Новогрудок. Л., 1981. С. 146.
    10
    у XII ст. мясцовыя рамеснікі выраблялі паліваныя керамічньія пліткі. Некалькі жоўтых паліваных плітак, як квадратных (4X4 см), так і прастакутных, а таксама кавалкі дзвюх зялёных паліваных плітак знойдзены Ф. Д. Гурэвіч падчас раскопак драўляных пабудоу Вакольнага горада 15. Усе яны зроблены з чырвонай гліны.
    Рэшткі падлогі з паліваных разнаколерных керамічных плітак выявіу падчас раскопак Барысаглебскай царквы XII ст. у 1965 г. М. К.^Каргер. Кавалкі падлогі захаваліся ў некалькіх месцах у сярэднім і пауночным. нефе будынка (мал. 4). Значная колькасць паліваных плітак падлогк знойдзёна аўтарамі ў 1988 г. пры даследаванні падмуркаў навагрудскан царквы Барыса і Глеба. Усяго знойдзены 62 кавалкі і 11 цэлых паасобнікаў. Формы плітак стандартныя: блізкія да квадрата (9Х9,Ь см, 8 5X9,5 см), квадратныя (12,5Х 12,5 см) і трохкутныя (8,5X8,5X 1см) (’шэсць штук). Таўшчыня плітак вагаецца ад 1,5 да 2,2 см (мал. Бакі амаль усіх вырабаў скошаныя ўнутр. Тарцы добра апрацаваныя і гладкія. Амаль на ўсіх маюцца рэшткі вапнавай рошчыны, часам разам з цамянкай. Мяркуючы па слядах пяску, сырыя керамічныя пліткі перад абпалам сушылі на пясчанай падсыпцы. Усе пліткі зроблены з добра адмучанай, старанна падрыхтаванай гліны без дамешкаў жарствы. Зноіідзеныя рэчы пакрыты палівай жоўтага, зялёнага і карычневага колераў. У 11 выпадках зялёная паліва нанесена паверх жоутам, у адным — карычневая паверх зялёнай. Аналагічныя прыёмы былі уласцівыя для полацкіх майстроў, калі першапачаткова наносілі цемную эмаль, потым жоўтую. Гэтыя пліткі зроблены з добра адмучанан глін ы і
    Цікавыя паліваныя вырабы рабілі гарадзенскія майстры. Падчас раскопак Ніжняй царквы XII ст. былі знойдзены керамічныя пакрытыя жоўтай альбо зялёнай палівай свяцільні ў выглядзе кубічных падставак з рабром 5 ці 6 см і адтулінай для свечкі дыяметрам 2,5 см, што праходзіла на ўсю глыбіню кубіка, дзіцячыя цацкі (маленькі гаршчочак, аздоблены ямачным арнаментам, і цёмнажоўты з карычневазеленаватымі плямкамі канёк), а таксама 18 кавалкаў карычневага ці зялёнага паліванага начыння 17. Аднак асноўная маса паліванай гарадзенскап керамікі адносіцца да будаўнічых матэрыялаў. _	.
    У першую чаргу гэта разнастайныя па форме паліваныя пліткі падлогі, а таксама паліваныя пліткі і керамічныя місы для аздобы фасадаў мураваных будынкаў.
    Значныя фрагменты маёлікавай падлогі з паліваных керамічных плітак выяўлены М. М. Вароніным у часе вывучэння рэшткаў Ніжняй царквы. Поўную рэканструкцыю малюнка падлогі з гэтага храма зрабіла М. У. Малеўская. Падлога складалася з набору жоўтых, зялёных і карычневых квадратных плітак, выкладзеных у шахматным парадку. Найбольшую цікавасць уяўляла цэнтральная частка падлогі. Даследчыца адзначае, што падлога ў Ніжняй царкве (стаяла некалі^ пасярод гарадзенскага дзяцінца) з’яўляецца адной з самых старадаўніх сярод захаваных маёлікавых керамічных набораў гэтага часу “\	_	, _
    Значная колькасць паліваных керамічных плітак сабрана аўтарамі
    15 Г у р ев п ч Ф Д. Древннй Новогрудок. С. 81—83.
    16 Ш'тыхов Г. В. Древнсполоцкое каменное зодчество//Белорусскне древностн. Мн„ 1967. С. 294.
    17 Вороннн Н. Н. Древнее Гродно. С. 61; Ржавуцкі М. С. Беларуская гліняная цацка. Мн„ 1991. С. 15.	„	г
    18 М а л е в с к а я М. В. К реконструкцнн майолнкового пола Нпжнен церквп в 1 родпо . /Культура Древней Русн. М., 1966. С. 148.
    11
    падчас раскопак Старога замка (265 фрагментаў і цэлых паасобнікаў). Каляровая гама плітак розная. Сустракаліся вырабы жоўтага, салатавага, зялёнага і карычневага колераў. Таўшчыня плітак 1,8—3 см. Квадратныя пліткі розных памераў: 12,8X12,8 см; 13X13 см; 13,3X13,3 см; 16,8X16,8 см; 17,5X17,5 см. Знойдзены і кавалкі фігурных плітак складанай формы (мал. 6). На рабры адной з плітак прасочаны рэльефны знак, падобны да знакаў на плінфе. Бакі некаторых плітак сколатыя, шэраг паасобнікаў мае сляды вапнавай рошчыны знізу і на рэбрах. Абпал некаторых плітак кепскі, пра што сведчыць чорная палоска недапаленай гліны пасярэдзіне вырабаў.
    Большая частка плітак, калі меркаваць па іх форме і памерах, відаць, належала некалі да падлогі Ніжняй царквы. М. М. Варонін вылучае 17 фасонаў керамічных плітак для аздаблення падлогі гэтага храма 19. Аднак не выключана, што частка знойдзеных аўтарамі плітак магла быць скарыстана для маёлікавай падлогі княжацкага хорама (церама), што таксама знаходзіўся на княжацкім дзяцінцы.
    Паліваная кераміка шырока ўжывалася для аздобы фасадаў гарадзенскіх храмаў. Фасады Ніжняй царквы былі ўпрыгожаны зялёнымі паліванымі місамі дыяметрам 26 см і керамічнымі пліткамі рознай формы. М. М. Варонін адзначае, што з квадратных паліваных плітак на фасадах Ніжняй царквы выкладаліся наборныя крыжы трох тыпаў20.
    Пры гэтым ён паведамляе, што лякальных фасадных плітак вакол Ніжняй царквы не знайшлі. Аднак такія пліткі (круглыя і трапецападобныя, таўшчынёй 2—3 см) знойдзены аўтарамі (мал. 7). Аналагічныя пліткі, пакрытыя жоўтай, зялёнай ці карычневай палівай, выкарыстаны. пры аздабленні фасадаў Барысаглебскай (Каложскай) царквы (мал. 8). Для выкладкі маёлікавай падлогі гэтага гарадзенскага храма было скарыстана 10 набораў розных па форме паліваных керамічных плітак 21.
    Рэшткі маёлікавай падлогі прасочаны I. М. Чарняўскім пры вывучэнні гарадзенскай Прачысценскай царквы XII ст. Пліткі мацаваліся на падрыхтоўцы з вапнавай рошчыны, якая месцілася на глінянай падсыпцы. Асноўнай формай плітак у маёлікавым малюнку стаў квадраг (мал. 9). Жоўтыя, зялёныя і карыч'невыя пліткі размяшчаліся ў шахматным парадку такім чынам, што колерныя сцяжынкі падыходзілі пад вуглом 45 да восяў царквы. Варта зазначыць, што малыя квадраты падлогі Прачысценскай царквы XII ст. (18X 18 см) часам набіраліся з дзвюх трохкутных плітак. Тое ж назіраецца і ў Каложы. У наборы выкарыстоўваліся пліткі памерам 19X18 см, 19X19 см, 20,5x20,5 см, 27x27 см і фігурныя. 3 плітак двух апошніх памераў выкладзена, напрыклад, падлога ў апсідах храма 22.