• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.  Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст.

    Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    76.99 МБ
    Адфармаваная ў глінянай, а пазней і ў драўлянай форме і добра высушаная кафля змазвалася шлімфай — спецыяльна разведзеным клейстарам, дзёгцем або іншым клейкім рэчывам і адразу праз «пытлік» (дробнае сіцечка) прысыпалася сухой глазурай, складзенай з перапаленага свінцу, рачнога пяску і глею. Для колеру ў шыхту дадавалі вокіс медзі, які пасля абпальвання надаваў вырабам празрысты зялёны колер. Такія кафлі атрымалі назву «мураўленых» — за падабенства з колерам травы.
    Ужыванне зялёнай палівы садзейнічала з’яўленню новых мастацкіх вобразаў, дзе колер гучаў зладжана з тэматыкай і падкрэсліваў сюжэты. Больш таго, зялёныя фарбы спрыялі стварэнню ў жыллёвым асяроддзі своеасаблівай заспакаяльнапсіхалагічнай атмасферы.
    Першая найбольш старажытная паліваная кафля, знойдзеная на Беларусі, датуецца канцом XV — першай паловай XVI ст.
    Падчас раскопак былога вялікага княжацкага палаца ў Вільні, што некалі стаяў на тэрыторыі Ніжняга замка, у слаях XV ст. акрамя міскавай непаліванай гаршковай кафлі знойдзена і каробкавая. Вонкавая пласціна гэтых кафлін аздоблена выявай шчыта з гербам альбо раслінным арнаментам. Некаторыя кафлі (іх няшмат) пакрыты палівай зялёнага, жоўтага альбо бурага колеру. Таксама знойдзены чатыры кавалкі керамічных плітак з рэльефным малюнкам, што выкарыстоўваліся для аздаблення сцен палаца 5.
    Цікавая зялёнапаліваная кафля з выявай анёла (датуецца канцом XV — першай паловай XVI ст.) знойдзена на паселішчы каля в. Берагаўцы Шчучынскага раёна 6.
    Вельмі цікавую кафлю з выявамі пешых і конных вайскоўцаў, пакрытую цёмназялёнай палівай квадратнай формы, знайшоў Г. В. Штыхаў на паселішчы каля в. Гарадзішча Мінскага раёна (мал. 12). Па краях вонкавай пласціны праходзіць надпіс кірыліцай, дзе можна прачытаць словы «... К велнкому Новугороду ...»7 Г. В. Штыхаў датуе гэтую кафлю XVII ст., аднак, на думку аўтараў, яна больш ранняя і належыць да першай паловы XVI ст. У якасці аргумента можна прывесці невялікія памеры вонкавай пласціны (прыкладна 13,5X13,5 см) і адсутнасць у вайскоўцаў на малюнку агнястрэльнай зброі, вельмі ўласцівай для выяў XVII ст.
    5 Княжескнй дворец вйльнюсского Нвжнего замка (Нсследовання 1988 года). Внльнюс, 1989. С. 94 (рнс. 47, 48, 52—54).
    6 Краўцэвіч А. І\. Гарады і замкі беларускага Панямоння XIV—XVIII стст. Планіроўка, культурны слой. Мн., 1991. С. 123 (мал. 34: 1, 7).
    7 III т ы х о в Г. В. Раскопкн бляз Мннска // АО 1983 года. М., 1985. С. 415.
    2*
    19
    Зялёная паліваная кафля першай паловы XVI ст. з круглай румпай з насечкамі і рэльефнай вонкавай пласцінай знойдзена ў часе будаўнічых прац у Мінску (мал. 13). Варта адзначыць, ішто глыбокімі насечкамі ў выглядзе сеткі (зроблены вострай трэскай па сырой гліне для лепшага мацавання кафліны ў аблямоўцы печы) пакрыты і бакі румпаў мазырскай паліванай кафлі з развалу печы сярэдзіны XVI ст., знойдзенай аўтарамі пры раскопках на Замкавай гары.
    У першай палове XVI ст. беларускія кафляры авалодалі высокім мастацтвам вырабу шматколернай паліхромнай кафлі. Вытворчасдь такой кафлі была нятаннай, і печку з паліхромнай кафлі мог мець заможны чалавек. Таму і знаходзяць такую кафлю пры раскопках магнацкіх палацаў або дамоў заможных гандляроў і рамеснікаў.
    Адкуль трапіла паліхромная кафля на Беларусь, адказаць цяжка, але несумненна, што гэта была адна са шматлікіх плыняў італьянскага Адраджэння, якія дайшлі да Беларусі ў пачатку XVI ст. Мы бачым не імгненна створаную вытворчасць, а яе паступовы рух. Гэта рысы так званай меццамаёлікі — пераход да белага колеру пры дапамозе падглазурных ангобных пакрыццяў. Да гэтага тыпу належаць кафлі, пакрытыя зялёнай палівай на белай ангобнай падкладцы, што прыдавала глазуры большую насычанасць і яркасць. Шмат такіх кафляў знойдзена ў ГІолацку. Пры гэтым варта адзначыць паступовае ўжыванне белай заглушанай глазуры разам з празрыстымі зялёнымі палівамі і, нарэшце, кафлі з рэльефным малюнкам, вельмі часта яшчэ з ангобным белым пакрыццём, размалёваныя каляровымі эмалямі.
    Каларыт складаўся з белага, жоўтага, светлага і цёмназялёнага, блакітнага, цёмнасіняга і карычневага колераў. Вельмі паказальна і тое, што сюжэты малюнкаў, размалёваных фарбамі, на першым часе паўтаралі старыя выявы на тэракотавай кафлі альбо адпавядалі мінуламу «мураўленаму» перыяду.
    Так, у час земляных прац у 1931 г. на тэрыторыі былога замчышча ў Оршы знойдзены рэшткі вытворчасці паліхромнай кафлі. Былі сабраны тыглі, льячкі са шклопадобнай масы, недаробленыя, бітыя і цэлыя кафлі. Усе яны пакрыты блакітнай, жоўтай, сіняй і карычневай глазурай. Іх вонкавыя пласціны ўпрыгожвалі выявы вершнікаў, чалавека з канём, мядзведзя, каня і іншых жывёл. Частка кафляў аздоблена раслінным арнаментам (малюнкі васількоў, рамонкаў альбо сланечнікаў). Знойдзеныя побач манеты сведчаць, што гэта майстэрня існавала ў XVI ст?
    Самая старажытная вядомая нам паліхромная кафля знойдзена ў Друі. Яе вонкавая пласціна выканана ў тэхніцы высокага рэльефу і аздоблена выявай мадонны з немаўляткам. Гарэльеф выявы пакрыты белай глухой, жоўтай і светлазялёнай празрыстай палівай. Датуецца выраб першай паловай XVI ст.9
    Аналагічныя кафлі знойдзены М. А. Ткачовым падчас раскопак у Мядзельскім замку. Гэта фрагменты вялікай паўцыркульнай кафлі, упрыгожанай рэльефным біблейскім сюжэтам (выява Ісуса Хрыста, над галавой якога лунае Святы Дух у выглядзе белага голуба), квадратныя альбо гзымсавыя кафлі рознай формы з выявамі кветак ці кругоў 10. Яны цікавыя тым, што тут спалучаюцца празрыстыя глазуры і белая эмаль. Значную калекцыю паліхромнай кафлі гэтага часу сабраў
    8 Кацер М. С. Народнопрнкладное нскусство Белорусснн. Мн.. 1972. С. 51—52.
    ’Зайцава В. Я. Кафля XVI—XVII стст. з Друі//Весці АН БССР. Сер. грамад павук. 1990. № 1. С. 81 (мал. 1:3).
    10 Беларуская кафля. С. 30 (мал. 16, 17).
    20
    Г. М. Сагановіч пры раскопках замчышча ў в. Гарадок Маладзечанскага раёна. Найбольшую каштоўнасць уяўляе кафля з чалавечымі выявамі ”.
    Падобныя кафлі выяўлены літоўскімі археолагамі ў Клайпедзе. Яны зроблены ў 1520—1540 гг.12 Да гэтага ж часу належаць першыя знаходкі паліхромнай кафлі ў Вільні, У развале мураванага будынка, разбуранага ў 1551 г., знойдзены кафлі з вельмі выпуклым рэльефам, палітыя зялёнай, жоўтай, белай і карычневай глазурай. Яны аздоблены гратэскавым і геральдычнымі сюжэтамі 13.
    3 самых ранніх паліваных бытавых начынняў на Беларусі неабходна адзначыць кавалак ручкі рынкі з плямай зялёнай палівы, знойдзены ў слоі першапачатковага паселішча канца XV ст. у Мірскім замку. Яшчэ два кавалкі місак з зацёкамі палівы знойдзены ў Лідскім замку (мал. 14). Аналагічныя міскі з такім жа арнаментам, зробленым шматрадным грабеньчыкам па гарызантальна адагнутым борціку, знойдзены ў Літве !4.
    XV — першай паловай XVI ст. датуецца шэраг фрагментаў бытавога посуду са Смаленска 15.
    Акрамя паліванай кафлі і посуду беларускія ганчары ў XV — першай палове XVI ст. выраблялі паліваную дахоўку і пліткі падлогі. Кавалак паўцыркульнай дахоўкі, з трохкутным мацавальным шыпам знойдзены аўтарамі пасля земляных работ каля касцёла ў в. Ішкалдзь Баранавіцкага раёна (пабудаваны ў 1472 г.). На знешняй паверхні дахоўкі захаваліся зацёкі зялёнай палівы (мал. 15:1). Значную колькасць зялёнай паліванай дахоўкі, таксама паўцыркульнай, тут знайшоў падчас правядзення археалагічных даследаванняў A. М. Кушнярэвіч 16.
    Да пачатку XVI ст. можна аднесці фрагменты паліванай гатычнай вільчаковай дахоўкі, пакрытай цёмназялёнай палівай, з Міра (мал. 15:2). Яна мела паўцыркульную форму і доўгі (да 8,5—9 см) дэкаратыўны ішып, часам у выглядзе стылізаванай галавы птушкі. Да кроквы дахоўка прыбівалася спецыяльным цвіком і таму часта мела ў больш вузкай сваёй частцы спецыяльную адтуліну '". Некалі такая дахоўка ляжала на стромкіх схілах даху касцёла Святой Ганны ў Вільні. Падчас аднаго з рамонтаў частку вільчаковай дахоўкі замянілі, аднак на бакавых схілах даху захавалася гатычная дахоўка з дэкаратыўнымі шыпамі, пакрытая цёмназялёнай палівай (мал. 17).
    Значную цікавасць уяўляюць кавалкі гатычнай зялёнапаліванай вільчаковай дахоўкі першай паловы XVI ст. з дэкаратыўным шыпам, знойдзеныя аўтарамі на Старым замку ў Гродне. Вышыня шыпоў перавышае часам 20 см, таўшчыня дахоўкі 1,5—1,8 см (мал. 16, 18). Некалі такая дахоўка аздабляла стромкі дах велікакняжацкага палаца, збудаванага ў часы Вітаўта.
    Пачынаючы з XVI ст. разам з цэглай для высцілання падлог у ін
    11 Трусаў Алег. Вобраз спрадвечны і вечны. Антрапаморфныя выявы на беларускай кафлі XV—XVII стст.//Мастацтва Беларусі. 1991. № 10. С. 65—66.
    12 Genys J., Zu Ik us V. Fachverkiniu XVI pastatu liekanos klaipidoje. Kurpiu gatveje//Architekturos Paminklai. Vilnius, 1982. T. VII. P. 52, 61. Pav. 11—13.
    13 T a y т a в n ч ю c A. йзразцы впльнюсского замка (XVI—XVII вв.). С. 42.
    14 Bertasius М., Zalnierius A. Kauno senamiescio 15go Kvartalo zvalgomieji archeologimai turiniai // Architekturos Paminklai. Vilnius, 1988. P. 11—19. Pav. 7.
    15 Сергнна Г. B. Полнвная посуда нз Смоленска. С. 238—239.
    16 Кушнярэвіч А. Ішкалдскі касцёл//Мастацтва Беларусі. 1991. № 4. С. 28.
    17 Трусов О. А. ІІамятннкн монументального зодчества Белорусснн XI—XVII вв. С. 121 (мал. 69: 9, 10).
    21
    тэр’ерах мураваных будынкаў ужываюць керамічныя пліткі, прычым перавагу аддаюць непаліваным. Аднак былі і выключэнні.
    У развале рэшткаў віленскага велікакняжацкага рэнесансавага палаца (збудаваны ў 1520—1530 гг.) знойдзена каля 30 керамічных плітак падлогі. Большасць з іх мае форму квадрата, аднак сустракаюцца трохкутныя ці ромбападобныя паасобнікі. Таўшчыня плітак 2—4 см, вонкавыя памеры ад 11X11 да 17X17 см. Некаторыя з плітак пакрыты зялёнай ці бурай палівай. Часткова пліткі клаліся на пясок, часткова — на вапнавую рошчыну IS. Да першай паловы XVI ст., відаць, можна аднесці пліткі падлогі, знойдзеныя ў часе раскопак былога сабора Траецкага манастыра (Смаленск).
    Смаленскія пліткі падлогі маюць квадратную форму (20X20 см), таўшчыню каля 4 см. Цеста іх добра абпаленае, чырвонага колеру. Паліва зялёная альбо жоўтая, прычым жоўты колер незаглушаны. Акрамя плітак падлогі знойдзены кавалкі паліванай дахоўкі гэтага ж часу. Дахоўка ў форме ромба са зрэзанымі вострымі кутамі (шырыня 15,5 см, даўжыня 23 см, таўшчыня 1,5 см). Адзін, верхні, бок вырабу пакрыты ярказялёнай палівай, другі, ніжні, мае сляды вапнавай рошчыны. Каля адной з верхавін ромба ў кожнай дахоўцы маецца круглая скразная адтуліна дыяметрам каля 1 см. Відаць, яна прызначалася для цвіка. Дахоўка зроблена з белага сухога глінянага цеста 19.