• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Прыйшлі яны ў тое месца, пасматрэлі, ажно яго нету. Вырваўся і паляцеў Кашчэй — барада ў дубе засталася.
    — Пойдзем-ка, браццы, паглядзім, куды ён пайшоў, ведзь кроў ёсць!
    От яны ўзялі і пайшлі. Увайшлі ў лес у агромны. Тады Івашка-мядзведжае вушка кажа:
    — Ну, Дуб-Дубавік, давай дарогу!
    Пачаў Дуб-Дубавік ірваць дубы, дарогу прабіраць.
    Прабралі дарогу, прыйшлі к вялікай гарэ.
    — А ну, Гара-Гаравік, раскапай гару!
    Гара-Гаравік раскапаў. Перайшлі яны гару, бачаць — ляжыць вялікі камень. I пад той камень нара. Івашка-мядзведжае вушка кажа:
    — Вот, браццы, во ён куды палез! Ну, давай валоў рэзаць і пас сшываць. I ўпусціце мяне туды. Я пайду яго шукаць. Ну, а тады, браццы, як год выйдзе, вы далжны прыбыць сюда, і я пас гэты скалатну, і вы мяне выцягніце.
    Тады яны ўзялі валоў штук пятнаццаць зарэзалі, зрабілі пас, пачапілі камень і ўпусцілі туды. I яшчэ не хапае.
    — Давай, браццы, яшчэ зарэжам штукі тры ды пас надвяжам!
    Нашылі і ўпусцілі яго туды. Дасталі глыбіню.
    — Ну, вот, цяпер, браццы, спушчайце мяне туды! Толькі глядзіце ж, цяпер я вас прашу, штоб вы былі ў той час, як мяне апушчаеце, цераз год!
    Упусцілі яго туды, ён і пайшоў. Бачыць — стаіць дом медны. Прыходзіць ён у той дом, сядзіць там дзявіца.
    — Ах — гаворыць,— здрастуй, Івашка-мядзведжае вушка! Слыхам было слыхаць, а цяпер і ў глазы відаць, зачым ты ходзіш сюды. Мы колькі тут жывём, а рускага чалавека не бачылі. Ну, аднака, ты сваю галаву занёс сюды,— мы жывём у Бяссмертнага Кашчэя.
    — Ну, я таго і шукаю!
    — Давай мы з табой жаніцца!
    Ен гаворыць:
    — Я пайду Бяссмертнага Кашчэя шукаць!
    — Эх, ты як пойдзеш, там яшчэ крашай мяне ёсць, ты на мяне забудзеш.
    — He, кажа,— я й цябе вазьму адсюль.
    Ну, ён пераначаваў, назаўтра ўстаў, памыўся, богу памаліўся і пайшоў. Ідзе, аж стаіць другі дом — сярэбраны.
    — Здрастуй,— гаворыць,— дзеўка!
    — Здрастуй, здрастуй, Івашка-мядзведжае вушка! Слыхам было слыхаць, а цяпер і ў глазы відаць, зачым ты ходзіш сюды. Мы колькі тут жывём, а рускага чалавека не бачылі. Ну, аднака, ты сваю галаву занёс сюды,— мы жывём у Бяссмертнага Кашчэя!
    — Ну, я таго і шукаю, я за ім і іду, за [паганым] Бяссмертным Кашчэем.
    — Ах, Івашка-мядзведжае вушка, давай,— кажа,— з табой жаніцца!
    — He, пайду Бяссмертнага Кашчэя шукаць!
    — Ах, ты як пойдзеш, там яшчэ крашай мяне ёсць, ты і на мяне забудзеш.
    — He, я не забуду, я і цябе вазьму.
    Ды і пайшоў, пераначаваўшы. Стаіць трэці дом — ды залаты. Ён заходзіць у той дом — сядзіць красівая дзеўка, вышывае.
    — А, здрастуй,— гаворыць,— Івашка-мядзведжае вушка! Ці па волі, ці па няволі зайшоў сюды, буйну галаву занёс? Здесь Бяссмертны Кашчэй, дык ён цябе з’есць!
    — Ну, я яго шукаю!
    — Ды ці шукаеш, ці не шукаеш, а ён тут не такі, як на тым свеце — на гэтым свеце ён сільней! Ну, на ж ты, паеш, і зраблю я цябе булаўкай і ўторну ў падушку.
    — Ну, пажалуста, і распрасі, дзе яго смерць.
    У скорым урэмю прылятае Бяссмертны Кашчэй і кажа:
    — Фе, русь-кось пахне!
    Ну, яна яму адказвае:
    — Ах, душанька, ты па Русі лятаў, Русі набраўся, так табе бытта аддае тут.
    — Я тут колькі жыву, а рускага чалавека не бачыў!
    Унясла яна яму гарачых карцеч, ён наглытаўся. Лёг сабе і ляжыць. Яна кажа:
    — Душанька, колькі мы з табой жывём! Ну, крый бог, нас хто абідзе — крый бог, твае смерці.
    Ён зарагатаў:
    — Ха-ха-ха! Маёй смерці нету. Мая смерць: у моры скрыня, а ў скрыні заяц, а ў зайцы вутка, а ў вутцы яйцо — вот то мая смерць!
    Устаў і паляцеў гэты Бяссмертны Кашчэй. Яна тады яго і выпусціла, Івашку-мядзведжае вушка, і кажа:
    — Знаеш, друг мой, дзе яго смерць? Яго смерць: у моры скрыня, а ў скрыні заяц, а ў зайцы вутка, а ў вутцы яйцо: штоб яйцо ты тое дастаў ды ўдарыў яму ў лоб, от яму і смерць — дык дзе ты дастанеш?
    Ён узяў сабе ружайцо і пайшоў.
    Сколька ён урэмя ішоў, што баліць ажно яго шкура; есці хоча. Бяжыць воўк. «Ах,— думае,— вазьму ўб’ю, хаця ваўка наемся». Толькі ён злажыўся біць, а воўк і кажа:
    — Ах, Івашка-мядзведжае вушка, не бі мяне, я табе пры злой гадзіне знадаблюся!
    Так Івашка-мядзведжае вушка і пайшоў, не стаў біць ваўка. Ішоў, ішоў, аж шкура яго баліць. Думае: «Ну, хто стрэнецца, уб’ю ды з’ем». Бача — ляціць коршык. Ён склаўся. А коршык яму кажа:
    — Ах, Івашка-мядзведжае вушка, не бі мяне, я табе знадаблюся пры злой гадзіне!
    Так ён і пайшоў і яго не стаў біць. Колькі ён там ішоў, прыходзіць к мору, аж ляжыць рак такі агромны. Івашка думае: «Адсяку яго палавіну ды з’ем. Вот жа папраўлюся!»
    Рак кажа:
    — Ах, Івашка-мядзведжае вушка! Ты бачыш, што я гарую— палавіна на беразе, палавіна ў вадзе. Вот ты вазьмі кол ды спіхні мяне ў ваду. Я Ta66 ў злой гадзіне знадаблюся.
    Івашка-мядзведжае вушка ўзяў кол і скаціў яго ў ваду. Рак гаворыць:
    — Ну, благадару табе, Івашка-мядзведжае вушка, што табе трэба, сказывай!
    — А вот што мне трэба. Я прыйшоў сюды за смерцю Кашчэя Бяссмертнага. Ёсць у моры скрыня, а ў скрыні заяц, а ў зайцы вутка, а ў вутцы яйцо!
    — Я табе яе дастаўлю.
    Так ён папоўз і цягне скрыню перад сабою. Івашка ўзяў гэту скрыню, разбіў крышку, толькі адчыніў — заяц выскачыў і пабег.
    — Ах, бог мой, дзе воўк дзеўся, што казаў «я табе пры злой гадзіне знадаблюся»,— каб ён мне ўлавіў гэтага зайца.
    Так той жа час воўк і схваціў яго. Івашка ўзяў яго разадраў. Вутка з яго пыр! —і паляцела. Ён, стоючы, і гаворыць:
    — Дзе гэта дзеўся той коршык, каб ён мне яе ўлавіў.
    Толькі ён сказаў, адкуль узяўся коршык, улавіў тую вутку. Івашка ўзяў разадраў вутку, дастаў яйцо. Ну, яно гразнае: «Ах, панясу ў мора, памыю». Стаў мыць, яйцо гэта пакацілася прама ў мора. Ен, стоючы, і кажа:
    — Ах, божа мой, божа, што як бы той рак ды мне гэта яйцо падаў!
    Так і нясе той рак яйцо яму. Ён узяў і пайшоў. Прыходзіць прама к самаму Бяссмертнаму Кашчэю. Так як ішоў, так прама ў дом. Бяссмертны Кашчэй, як толькі ён увайшоў,— глядзь на яго і кажа:
    — Тут Івашка-мядзведжае вушка?
    —• А ўжо ж тут!
    Так Кашчэй усхваціўся, прама к яму і кінуўся. Івашка яго ўдарыў тым яйцом прама ў лоб. Так Бяссмертны Кашчэй кажа:
    — Ах, вот мая смерць!
    Забіў Івашка Бяссмертнага Кашчэя. Тады кажа:
    — Ну, красная дзеўка, я цябе вазьму, а дома гэтага жалка, як мы дом забярэм.
    — Я, кажа,— зараз забяру!
    Узяла яйцо, абкатнула кругом, так гэты дом увабраўся ўвесь чыста ў яйцо. Тады Івашка-мядзведжае вушка ўзяў яго ў кішэню уклаў, і пайшлі. Прыходзяць к другому дому. Той залаты ўзялі, і шчэ прыходзяць к сярэбранаму.
    — Што ж,— кажа,— красная дзеўка, я цябе забяру, а як жа дом забраць?
    — Я дом гэты січас забяруі
    Узяла яйцо, абкатнула кругом, так гэты дом увабраўся ўвесь чыста ў яйцо. Тады Івашка-мядзведжае вушка ўклаў яго ў кішэню, і пайшлі. Прыходзяць яны к трэцяму дому, к меднаму. Івашка-мядзведжае вушка і кажа:
    — Ну вот, я цябе забяру, а як жа ты дом забярэш, дома шкада!
    — Эх,— кажа,— я дом січас забяру!
    Яна ўзяла яйцо, абкатнула кругом, так гэты дом увабраўся ўвесь чыста ў яйцо. Тады Івашка-мядзведжае вушка ўклаў і яго ў кішэню, і пайшлі. Прыходзяць на тое месца — акурат год прайшоў. Узяў ён і пасадзіў гэту, з з меднага дому, і таргануў той пас. Яны і пацягнулі. Выцягнулі і пачалі адзін з адным біцца. Той гаворыць:
    — Мне.
    А той:
    — Гэта мне.
    А дзеўка гэта кажа:
    —Стой, не біцеся, там яшчэ крашай мяне ёсць!
    Тады яны ўзялі, спусцілі зноў пас. Івашка пасадзіў з сярэбранага дому дзевушку. Яны пацягнулі. Выцягнулі і сталі зноў біцца. Адзін гаворыць:
    — Мне.
    А другі:
    — Гэта мне.
    А дзеўка гэта кажа:
    — Стой, не біцеся, там яшчэ дзевушка крашай мяне ёсць!
    Яны ўпусцілі пас: ён пасадзіў і трэцюю, што з залатога дому. Тады выцягнулі.
    — Ну,— кажуць,— гэта нам па адной, а трэцяя будзе нам за чалядку, служыць будзе нам. А яго, брат, упусцім пас, уцягнем упол і перарэжам — няхай ён уб’ецца.
    Упусцілі пас. Ён тады зноў узяў пудоў ля сто зачапіў камень і таргануў пас, і сам адышоў дужа далёка. Яны і пацягнулі яго. Толькі ўпол света ўцягнулі, пас перарубілі, і гудзе той камень назад. Івашка кажа:
    —■ Ах, божа мой, вот бы гэта было мне!
    Зажурыўся і пайшоў адзін: «Як ба мне на той свет дастацца?»
    I надышла дужа хмара вялікая. Ён і думае: «Пайду я пад дуб схаваюся, што б я не змяк». Прыходзіць пад дуб, стаў і чуе: крычаць пціцы дужа крэпка. Ен тады:
    — Ох, божа мой, як пойдзе хмара, засячэ іх дождж! Узлезу я ды іх прыкрыю.
    Ен узлез на дуб і распяўся над гняздом, і прыкрыў гэтых дзяцей, пакудава хмара не прайшла.
    Калі распагодзілася, ён узяў злез і схараніўся [пад тым дубам]. He па доўгім часе ляціць пціца-Полугрыца і пытае:
    -— Ах, дзеткі мае, хто вас прыкрыў ад гэтай хмары? Я ўжо думала, што вы жывы не будзеце.
    Яны кажуць:
    — Якісь чалавек!
    Яна і крычыць:
    — Ах, чалавек, што ты за гэта хочаш?
    Ён адказвае пціцы-Полугрыцы:
    — Я нічога з цябе не хачу, толькі штоб ты мяне даставіла на той свет!
    Яна яму і кажа:
    — Ідзі набі дзве бочкі мяса, дык я цябе дастаўлю!
    — Толькі чым жа мне, якім мясам?
    — А вот бы лягушак, мышэй, гадаў, якую звярыну пападзеш, такую бі — і складай у бочкі. Тады мне і скажаш, я цябе панясу.
    Пайшоў Івашка-мядзведжае вушка і пачаў біць розныя рознасці: і вужоў, і лягушак, і мышэй — што толькі на свеце ёсць — і складаў у бочку. Набіў і прыходзіць.
    — Ну, я ўжо набіў.
    Апускаецца пціца-Полугрыца.
    — Ну,— кажа,— надзявай мне на адно крыло бочку і на другое, а сам садзіся пасярод. I глядзі: управа гляну—з правай бочкі падай, улева гляну — з левай бочкі падай, і як гляну, так і кідай!
    Ну, і панесла яна. Стала пціца-Полугрыца што далей, то вышэй угару падымацца. Як яна на бакі пазірае, так ён гавядзіну кідае. Так ён кідаў, і не даляцелі яны больш як сажань на пяць — ужо гавядзіны не стала. Пціца-Полугрыца ў адзін бок зірнула — няма, у другі бок зірнула — няма, пачала маленька ўніз апускацца. Івашка-мядзведжае вушка ўрабеў. Узяў адрэзаў свае ікры. Як яна зірнула, ён і ўкінуў — так яна зразу сажані на два ўгару ўсхвацілася. Зірнула яна ў другі бок, ён адрэзаў другія ікры і ўкінуў іх у рот. Ну, яна яго ўжо вынесла і пытаецца:
    —• Скажы, колькі ты мне гавядзіны даваў — ну смашней гэтыя не было. Што гэта за гавядзіна?
    А ён кажа:
    -— Я адрэзаў свае ікры.
    — А ну, пакажы!
    Ён узяў выставіў. Яна хакнула, яно зразу прырасло. Ён другую выставіў — яна зноў хакнула, і другая болька загаілася.