• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Ішоў ён коЛькі ўрэмя — ці дзень, ці два, ці можа і тры берагам, паўз
    балота, чуе — яблыкамі пахне. Ён сабе думае: «Пайду, ці не найду дзе яблычка смагу прагнаць — бо ўжо рот заросшы смагай — недзе ані напіцца, ані ўкусіць чаго».
    Найшоў яблыню рагатую, кашлатую; сарваў яблычка і ўкусіў таго яблычка. Як параслі на ім рогі! Такія, як на яблыньцы! Было яму ліха, ды і пагорала! To ішоў, дык нічога хоць не чапаў, a то ідзе, дык бярэзнік скобліць рагамі!
    Прайшоў колькі ўрэмя—ці дзень, ці два, ці можа тры, паскабліў рагамі бярэзнік, ужо чуе зноў яблычны дух. Ён сабе думае так: «Пайду, ці не з’ем ужо такога яблыка, каб ужо прапасці!»
    Стыдна ўжо выйсці і на свет божы з гэтакай карай. Адна кара, што рогі, другая кара, што пабіты крэпка бізунамі.
    Найшоў яблыню, харошанькую яблыню, сарваў яблычка, укусіў — і адпалі ўсе яго рогі. I стаў ён яшчэ лепшы за таго як быў: і здаровы, і боль уся ўнялася. Ен яшчэ нарваў яблык, дастаў хустачку — была ў яго ў карманіку,— завярнуў іх ды і пайшоў тым следам, каторым скабліў бярэзнік рагамі. Прыйшоў да той яблыні да рагатай, нарваў і тых яблык ды ў другое месца паклаў. Ды і пайшоў у горад у той самы зноў. Ажно нанімае цар работнікаў засаджваць сад у сябе. Колькі ўрэмя ён яго засаджвае, а сад ўсё сохне. Нанімае цар садоўнікаў. Ен і аб’явіўся:
    — Я магу сад садзіць!
    Данеслі гэта цару, што такі і такі хлопец паднімаецца быць за садоўніка. Выклікае цар яго і пытае:
    — Можаш ты сад садзіць?
    -— Чаму не, магу.
    Цар яго прыстаўляе к народам, а той гаворыць:
    — Я не хачу з людзьмі садзіць, адвядзіце мне ў другім месцы, з другога крыла!
    Паказалі яму другое месца, ён і стаў займацца работай.
    Гэта казка скора кажацца, ды няскора дзела ішло.
    Народ садзіць сад — ён сохне, а ён садзіць — расце, і цвіце, і яблыкі растуць.
    Па заканчэнні дзела пайшлі глядзець работу. Пайшлі, дзе садзілі народы — няма нічога, як было, так і ёсць — пасохла ўсё. Яны пасмяяліся і кажуць:
    — Пойдзем глядзець новага садоўніка работу,— у яго работа добрая: і расце, і цвіце, і яблыкі растуць, і польза вялікая.
    Данеслі яны самому цару, што не трэба больш нікога браць і плаціць, акрамя новага садоўніка: няхай жыве і садзіць сад. Цар выстраіў яму святлічку і прыставіў к яму дзявіцу, каб яму служыла, пішч гатавала, падносіла кушанне, прыбірала, абмывала. Ён і заняўся работай. I пачала царэўніна служанка хадзіць да яго на гулянкі, і ён пачаў яе прывучаць да сябе і кажа:
    — Ты красівая дзявіца, а то б яшчэ пакрасівела, калі б з’ела майго яблыка, што я табе дам. Мудрэй бы была за сваю царэўну!
    Ну, гэта просіць:
    — Пажалуста, дай мне яблычка!
    Ен ёй яблычка харошае выняў і даў. Яна яго з’ела — то была красівая, a то яшчэ пакрасівела, што яе і царэўна не ўвазнала. I пытае ў яе:
    •—• Дзе ты такой масці набрала, нарумянілася?
    — Гэта мне даў садоўнік новы яблыка, дык я як з’ела, дык і падужэла, і папрыгажэла, і павесялела.
    Царэўна кажа:
    — Хадзем жа мы патаргуем і мне яблыка!
    Ну, і пайшлі таргаваць яблыка. Прыходзяць к садоўніку і таргуюць. Ен дае не тое яблыка, а другое •— рагатае — і просіць за яго, што сам хоча. Садоўнік яблычка ёй паклаў, грошы ад яе ўзяў і гаворыць:
    — Ты ж не еж яго цяпер, а з’ясі заўтра ўранні.
    А для таго ён ўрэмя прадаўжае, каб уцячы адтуль. Узяла яна яблычка, пайшлі яны з святліцы. Ен святліцу зачыніў, усё сваё сабраў, ды сам — марш!
    Гэта казка скора кажацца, ды няскора дзела ішло.
    Пакуль царэўна пераначавала, ды садоўнік скрыўся ў горадзе, і няма нікога ў святліцы. Назаўтра ўранні памылася царэўна і з’ела таго яблыка. Як параслі на царэўне рогі, дык не месцяцца і ў комнаце. Што хоча каторы вламаць — баліць; хоча сарваць — баліць; і не ўходзіць у дзверы, не можна выйсці вон. Цар кажа:
    — Вось, мая дачка! Гэта, верна, ён самы! Будзеш ты цяпер гараваць, было табе не дзелаць такіх праступкаў!
    Здзелалі вобыск па ўсіх гарадах, ці не знойдуць якога знахара, якога чалавека, каб ён збавіць мог. Той жа самы хлопец купіў ксяндзоўскае плацце, надзеўся так, як ксёндз, наўчыўся маленька грамаце і аб’явіўся:
    -— Я магу вычытаць ёй ўсё, толькі каб яна сазналася ў сваіх грахах.
    Прыставілі яго к ёй. I стаў пытацца грахоў.
    — Дзіцятка, можа ты каго абідзела? Можа хто на цябе плачацца?
    Ну, яна і прызналася:
    — Торбачку ўзяла ў такога і такога кавалера.
    Ен кажа:
    — Аддай, дзіцятка, гэта мне, гэта трэба на касцёл аддаць!
    Яна аддала яму торбачку. Ен тады стаў чытаць малітву — што чытае, а што маніць, патаму грамаце знаў мала, а гэта толькі так, каб як-небудзь ды сваё ўзяць яму.
    — He, дзіцятка: яшчэ не ўсе грахі! Яшчэ нешта заняла ў людзей, і тое аддай на касцёл!
    Яна і ражок аддала яму і рушнічок аддала. Ен тады вялеў тапіць лазню і вялеў прыставіць шэсцьдзесят музыкаў. Вытапілі лазню, прыставілі музыкаў, узялі царэўну пад рукі і павялі ў лазню. Ен узяў з яе рукі персцень і ўбіў пад брусам. Раздзеў яе і крыкнуў на музыкаў:
    — Грайце!
    Музыкі зайгралі, ён як яе ўзяў нагаем, дык зняў ёй радзімую шкуру з пят і да галавы. Тады вакно расчыніў:
    — Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне к братам!
    А яе так і кінуў. Тыя музыкі гралі-гралі, ды і стаміліся. I няма ніякага адзыву з лазні. Яны пайшлі, дзверы разламалі, ажно царэўна вісіць пад брусам. Яны адвязалі, адтуль яе вывелі — кроў з яе цячэ... Ну, прыслугі яе абмылі, абчапурылі тыя раны. Бацька і выслаў яе ў свет.
    — Ідзі,— кажа,— бо гэта ён сам. Шукай яго, можа дзе знойдзеш!
    А ён явіўся к братам. Браты гавораць:
    — Годзе табе бадзяцца па свету! Жаніся ўжо тут, ды будзем жыць,— добра, што сваё паўзыскваў!
    — He, браццы, не буду жаніцца, падажду!
    Пражыў можа год-паўтара, а можа паўгода — невядома колькі — выехалі яны ўсе ўтраіх з сахамі на поле работаць. Работаюць яны -— ажно яна ідзе шляхам. Малодшы і кажа:
    — Вы казалі, каб я жаніўся,— во мая жонка ідзе!
    Яны засмяяліся,— ведама, бачаць, гэтакае цуда. Падыходзіць яна да яго, абняла яго ногі, стала цалаваць, стала прасіць:
    — Прасці мяне! Што было, тое прайшло, а цяперака я твая, што хочаш, то са мной і дзелай, бо мне ўжо дамоў не варочацца адсюль!
    Яны сабраліся, паехалі дамоў, узялі яе з сабою. Едуць дзярэўняй, хто ўбачыць — смяюцца. Прыехалі. Прыняў яе за госця і даў ёй яблычка харошае. Яна як з’ела,— дык то была прыгожая, a то яшчэ ў пяць разоў папрыгажэла! Рогі з яе спалі, і боль унялася. Ну і пачалі вяселле гуляць. Згулялі вяселле і паслалі к бацьку паклон, што благапалучна ўсё. Бацька даў многа прыданага. I цяпер жывуць.
    I я там сляпуючы быў, мёд-віно піў, па губах цякло, а ў рот не папала
    Івашка-мядзведжае вушка
    Жыў сабе чалавек, і была ў яго хазяйка. I пайшла яна ў лес у грыбы, і заблудзілася. Налучыўся на яе той жа час мядзведзь. Ен яе ўзяў ды і занёс к сабе. Пажыла яна гады тры і радзіла сына. Дала яна яму імя-празванне Івашка-мядзведжае вушка. Пабыў ён гады тры і рос не па гадах, ды па часах, не па часах, ды па мінутах. Вырас ён і гаворыць:
    — Маці, я не буду з табой жыць і з мядзведзем, я пайду ад цябе.
    Пайшоў сабе, ідзе дарогай і сустракае чалавека. Той гаворыць:
    — Здрастуй, Івашка-мядзведжае вушка!
    — Добрае здароўе, Дуб-Дубавік!
    — А куды ты ідзеш? — пытае Дуб-Дубавік у Івашкі-мядзведжага вушка.
    — Пайду ў свет.
    — Ах, брат, пайду і я з табой!
    
    — Ну, пойдзем!
    Колькі яны там ішлі, бачаць — стаіць чалавек. Яны гавораць:
    — Здрастуй, Гара-Гаравік!
    ।— Добрае здароўе, Івашка-мядзведжае вушка і Дуб-Дубавік! Куды вы ідзеця?
    •— Ідзём у свет!
    — Пайду і я з вамі!
    — Ну, хадзі,— гаворыць Івашка-мядзведжае вушка.
    Ну, яны пайшлі ўтрох. Ішлі, ішлі і нашлі яны сабе дом.
    — Вот, браццы, тут цяпер і будзем жыць. Ты, Гара-Гаравік, аставайся абед варыць, а мы пойдзем на ахоту.
    Той січас узяў вала зарэзаў, аблупіў, у кацёл уклаў, цяпло расклаў і давай варыць. Толькі гэта гавядзіна закіпела, нехта ідзе, стукае ў дзверы і кажа:
    — Адчыні, хто ў маім доме ёсць!
    Гэта Бяссмертны Кашчэй, ён сам з кокаць, барада з локаць. Ен яму адчыніў.
    — Уссадзі мяне на лаўку!
    Ен узяў і ўссадзіў яго.
    — Ну, дай мне есці!
    Ен яму і даў вала. Кашчэй гэтага вала з’еў, тады ўзяў паласу ў яго выкраіў з плячэй і ўляцеў. Ну, таму некалі дажыдацца, а трэба другога рэзаць вала — абед трэба гатаваць. Толькі што ён закіпеў, прыходзяць яго таварышы.
    —• Ну,— кажуць,— брат, давай абедаць!
    Ен выняў зусім яшчэ сырое мяса. Яны сталі есці:
    — Як ты варыў? Зусім яно ў цябе сырое!
    —• Ах, браццы, пакуль дровы нарубіў, спазніўся.
    Ну, аднака, ён таго не сказаў ім, што яму такая штука здзелана. Івашка-мядзведжае вушка гаворыць:
    — Эх, брат, не стоіць табе! А ну-тка ты, Дуб-Дубавік, аставайся тут, ці не лепш ты згатовіш!
    Дуб-Дубавік начаў пачышчы варочацца. Вала зарэзаў, аблупіў, у кацёл уклаў, цяпло расклаў і стаў варыць яго і думае: «Як бы паскарэй». Тут жа і ляціць той самы змей, сам з кокаць, барада з локаць — Кашчэй Бяссмертны, і стукае ў дзверы:
    — Хто ў маім доме ёсць, адчыні!
    Ен яму адчыніў.
    — Перасадзі мяне цераз парог!
    Ен перасадзіў.
    — Ну, уссадзі мяне на лаўку!
    Ен уссадзіў.
    — Дай мне есці!
    Ен яму даў есці. Кашчэй вала з’еў, паласу выкраіў з яго і паляцеў. Той
    думае: «От гора!» Пачаў шчэ хутчэй варочацца, зарэзаў другога вала, стаў гатаваць. Ды січас яны і прыходзяць:
    — Давай, брат, абедаць!
    Ён вынімае зусім сырое мяса. Івашка-мядзведжае вушка і гаворыць:
    — Ах, брат ты мой! Я ж думаў, што ты лепш згатуеш, ажно ты яшчэ горш! Аднака ідзіце вы сабе, браццы, на ахоту, а я застануся гатаваць; ці не лепш я вас згатую!
    Івашка-мядзведжае вушка вала зарэзаў, уклаў у кацёл і гатовіць. Развёў цяпло. Ды толькі ён згатаваў — ляціць Кашчэй і гаворыць:
    — Хто ў маім доме ёсць, адчыні мне!
    — Рукі не паадсыхалі, калі трэба, дык адчыніш!
    Ен адчыніў.
    — А ну, перасадзі мяне цераз парог!
    — Ногі не паадсыхалі, пералезеш і сам!
    — Уссадзі мяне на лаўку!
    — Ногі не паадсыхалі, сам узлезеш!
    — Дай мне,— кажа,— паесці!
    — Калі нагатаваў, дык паеш! Я нагатаваў не для цябе.
    Кашчэй схваціўся ды на яго. Тады Івашка-мядзведжае вушка ўхапіў яго за бараду ды пацёг прама ў лес. Узяў раскалоў дуб, засадзіў яго бараду ў дуб ды і забіў клінам. ,
    — Вот ты,— кажа,— тут пасядзі, пакуль таварышы прыдуць!
    Прыходзяць таварышы.
    — Ну, давайце-ка, браццы, абедаць! Я зварыў не так, як вы. А хочаце, браццы, паабедаўшы паглядзець, што я ўсадзіў у дуба,— бараду ўшчаміў.