Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
— Дурачкі, ён вас не прымець абадраных, гэтакіх страшных.
— He, мы разгадаем.
I вот тады яны прасіліся, прасіліся, служанка гаворыць:
—■ Ну я схаджу, я схаджу, папрашу ў цара гэтага, ці прымець ён вас. Пайшла, спыталася:
— У мяне жабрачка начуець, двое ў іх мальчыкаў, яны просяцца, яны кажуць, што яны разгадаюць ужо гэты кораб арэхаў.
— Ну, пускай ідуць.
Прыйшлі яны і сталі разгадваць абодва, адзін і другі. Вот адзін бярэць пару арэшкаў і кладзець у другі кораб арэхаў, у парожны кораб. I кажа:
— Два ў кораб арэшкі, быў стары, два ў кораб арэшкі, былі ў яго тры дачкі, два ў кораб арэшкі, яны пралі, два ў кораб арэшкі, і гаварылі, два ў кораб арэшкі: «Каб мы пайшлі за пана круля, два ў кораб арэшкі, адна казала, два ў кораб арэшкі,— я б аднэй ба нітачкай увесь свет бы абвязала, два ў кораб арэшкі». Другая казала, два ў кораб арэшкі: «Каб я выйшла за пана круля, два ў кораб арэшкі, я ўсім ба кросны ткала, два ў кораб арэшкі, я ўсіх ба аднэй ба адзежкай адзела, два ў кораб арэшкі». А трэцяя кажаць: самая меншая, два ў кораб арэшкі: «Я каб пайшла за пана круля, два ў кораб арэшкі, я б двух бы сынкоў прывяла, два ў кораб арэшкі, аднаго з-пад мясёнка кала звёздачкі, два ў кораб арэшкі, а другога з-пад слонца, два ў кораб арэшкі». Пан круль ехаў, два ў кораб арэшкі, пачуў што гэтак гаварылі тры сястры, два ў кораб арэшкі. Ен ажаніўся з гэтай, два ў кораб арэшкі, каторая гаварыла, два ў кораб арэшкі, двух сынкоў прывядзе, два ў кораб арэшкі. Пану крулю прыйшлося, два ў кораб арэшкі, ехаць на вайну, два ў кораб арэшкі, а крулёва нарадзіла двух сынкоў, два ў кораб арэшкі: аднаго з-пад мясёнца, два ў кораб арэшкі, а другога з-пад слонца, два ў кораб арэшкі. Напісала пісьмо, два ў кораб арэшкі, пану крулю, каб ён ведаў, два ў кораб арэшкі, што яна прывяла двух сынкоў, два ў кораб арэшкі. Паслала слугу, два ў кораб арэшкі, а слугу сёстры перанялі, два ў кораб арэшкі, пісьмо перапісалі, два ў кораб арэшкі, што прывяла двух шчанючкоў, два ў кораб арэшкі. Ен, цар, сказаў, два ў кораб арэшкі, што толькі ні прывяла, няхай гадуе, два ў кораб арэшкі. I адпісаў пісьмо, два ў кораб арэшкі. Яны перанялі, два ў кораб арэшкі, адпісалі, каб яна вон выхадзіла, два ў кораб арэшкі, каб яе выгналі, два ў кораб арэшкі. Яны выгналі яе з дварца, два ў кораб арэшкі. Яна пайшла жабраваць, два ў кораб арэшкі. Яна хадзіла, два ў кораб арэшкі, прыйшла да возера, два ў кораб арэшкі, хацела ўтапіцца, два ў кораб арэшкі, а сынкі сталі плакаць, два ў кораб арэшкі: «Не тапіся, мама, мы цябе глядзець будзем, два ў кораб арэшкі». У пана круля быў баль вялікі, два ў кораб арэшкі. Кажуць: «Мама, пойдзем да свайго папы, два ў кораб арэшкі, сходзім, паглядзім, які ён ёсць, два ў кораб арэшкі». I мы прыйшлі, два ў кораб арэшкі, а там служанка не пушчала, два ў кораб арэшкі. Папрасіліся нанач, два ў кораб арэшкі, а яна пусціла, два ў кораб арэшкі. Пад ложкам мы схаваліся, два ў кораб арэшкі. Мы паляжалі, два ў кораб арэшкі. Пан круль прынёс кораб арэшкаў і сказаў, два ў кораб арэшкі, хто разгадае гэты кораб, два у кораб арэшкі, таму поўцарства, два ў кораб арэшкі.
Мы прасіліся ў мамы, два ў кораб арэшкі: «Пусці, мама, нас, два ў ко’ раб арэшкі». Мама не пушчала, два ў кораб арэшкі, мы папрасілі служанку.
два ў кораб арэшкі, каб яна, два ў кораб арэшкі, папрасіла нас разгадаць і эты кораб, два ў кораб арэшкі. Пан круль пазволіў, два ў кораб арэшкі.
I яны шапачкі паздымалі: слонца засвяціла ў хаце, месяц, ўсё. I круль увідзеў і пазнаў сваіх сынкоў.
I тады сёстраў гэтых да конскіх хвастоў прывязаў і паганяў, і іх паразрывалі. А тады выцягнулі яе з-пад ложка, прыбралі яе і яна стала царыцай і сыны сталі з імі жыць.
Іван Іванавіч-царэвіч
У некаторым царстве, у іншым гасударстве жыў сабе адзін цар. Захацеў ён жаніцца і паехаў у чужыя землі нявесту выбіраць. Паехаў ён у адно царства; ездзіў-ездзіў — пад абычай жану не знайшоў. Вярнуўся дамоў. Пажыў колькі там дома ды й паехаў у другое царства. I там не знайшоў пад сваю натуру. Вярнуўся дамоў, пажыў мала-многа дома і паехаў у трэцяе царства. Ездзіў-ездзіў — тожа не знайшоў. Вярнуўся дамоў і заехаў у дзярэўню. Папрасіўся ў мужыка нанач у харошага і стаў там пытаць сабе нявесты.
Тым часам павёў кучар коней паіць і спусціў вядро. Аглянуўся —цём-■ на ва ўсіх хатах, а ў адной свеціцца. Ён пайшоў вядзерца прасіць туды. Па дыходзіць пад вакошка, аж там сядзяць тры дзявіцы — сёстры і размаў ляюць між сабой:
— Царэвіч гэты ездзіць ды сватаецца, ну толькі крашай нас трох не знойдзе!
іБольшая кажа:
— Калі б мяне ўзяў, то я б яго ўсю армію адным хлебам накарміла! Сярэдняя кажа:
— Калі б мяне ўзяў, то я б яго ўсю армію адной іголкай абшыла!
А меншая кажа:
— Калі б мяне ўзяў, то я б яму радзіла дванаццаць сыноў, ды ўсіх coкалаў: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!
Кучар той не стаў ўжо вядра прасіць,— вярнуўся дадому, пазваў царэвіча і стаў яму гаварыць:
— От, царскае вялічаства, як вадзіў я коней паіць, і спусціў вядро Аглянуўся — ва ўсіх хатах цёмна, а ў адной свеціцца. Пайшоў я вядра прасіць, аж там тры дзявіцы сядзяць і шыюць, і выхваляюцца між сабой: «Хай гэты царэвіч хоць усю зямлю аб’ездзіць, а крашай нас не знойдзе!» Большая кажа: «Калі б мяне ўзяў, то я б яго армію адным хлебам накарміла!» Сярэдняя кажа: «Калі б мяне ўзяў, то я б яго ўсю армію адной іголкай абшыла!» А меншая кажа: «Калі б мяне ўзяў, то я б яму радзіла дванаццаць сыноў, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!».
Выйшаў царэвіч са двара і пытае ў таго мужыка, што начуе:
— Што, ёсць у вас такія і такія дзеўкі?
— Ёсць!
— Ну, пойдзем у сваты!
От ідзе цар і думае:
— Якую мне ўзяць?
Думаў-думаў сам сабе і надумаўся:
— Хоць бы я большую і ўзяў — у мяне хлеб ёсць; сярэднюю б узяў —■ у мяне і адзежа ёсць. А вазьму меншую!
Узяў сабе меншую і паехаў у сваё царства. I жыў там ці мала, ці многа, і зацяжарала яго хазяйка. На гэту пару трэба было яму са свайго царства на паўгода адпраўляцца. I прашчаецца ён са сваёй жонкай і прыказвае ёй дужа:
— Мая мілая, калі бог дасць табе радзіны, каго б ты ні радзіла, дык бы мне напісала!
Тут жа і адправіўся ён, а яна праз месяцы два пасля яго радзіла дванаццаць сыноў, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры. Піша яна пакет і адпраўляе са свайго царства верніка і строга яму прыказвае, штоб пакет не даваў нікому ў рукі. Дачуліся яе сёстры пра гэта і ўзялі па бальшой дарозе паадкуплівалі сабе шынкі. Так жа ехаў той вернік з пакетам і папаў к большай сястрэ нанач. I пытае тая сястра:
— Куды цябе бог нясе?
— Еду к цару!
— Па якому случаю?
— Абрадзілася царэўна: дванаццаць сыноў радзіла, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!
Яна і кажа:
— А, то мая родная! Ах, дзеля такога госця трэба лазню стапіць, a то ты стаміўся-змарыўся!
Павялі яго ў лазню, а яна пакет выняла і сама напісала: «Радзіла табе, мой мілы, дванаццаць штук: кошкіны лапы, мышыныя хвасты, сабачыя раты».
Узяла запячатала і ўлажыла. Прыходзіць той з лазні, бярэ пакет і адпраўляецца па дарозе сабе. Случаецца другая ноч, заязджае ён нанач. Тут жа пытаюць у яго:
;— Куды ты едзеш?
— Еду к цару!
— Па якому случаю?
— Абрадзілася царэўна: дванаццаць сыноў радзіла, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, на патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры.
Вот гэта адказвае:
— Ах, гэта наша родная сястрыца!
А гэта ён к сярэдняй заехаў.
Яна і кажа:
— Ах, друг наш, трэба табе лазню вытапіць!
Павялі яго ў лазню, а яна пакет разламала, яшчэ горай падправіла. Прыходзіць той з лазні і адпраўляецца па дарозе. Прыязджае к цару на граніцу, аддае пакет. Разламаў цар і ўзяў чытаць. I стаў крэпка плакаць.
— Ах,— гаворыць,— божа міласцівы! Няўжо я перад богам саграшыў, што мне такі случай здарыўся?
I ўзяў ён пакет пісаць:
— Мая мілая, да майго прыходу нічога не рабі!
I запячатаў пакет. Уручыў свайму давернаму. I паехаў той назад. Так жа заязджае к сярэдняй сястрэ, дзе ён начаваў. Яна яго ўгасціла і лазню затапіла. Павялі яго ў лазню, а яна ўзяла пакет разламала і напісала: «Штоб, мая мілая, не бачыў я цябе ў вочы да майго прыезду!»
Прыйшоў той з лазні, узяў пакет і паехаў па сваёй дарозе. Так жа заязджае к большай сястрэ. I тая яго прыгасціла і павяла ў лазню. А сама пакет разламала і падправіла яшчэ горш. Прыязджае ён к царэўне і аддае пакет. Царэўна пакет чытае і крэпка плача: «Ах, мой мілы! Што ты са мной робіш? Я ж табе чым выхвалялася, то й здзелала».
Толькі ж думаць нечага, а царскае слова свята: што напісана, тое і нада дзелаць.
Гукнула бондараў і кавалёў:
— Зрабіце мне бочку, а вы, кавалі, набіце жалезныя абручы.
Бочку для яе зрабілі. Яна ўзяла адзінаццаць хлопчыкаў у бочку ўпусціла, закрыла і пусціла на мора:
— Плывіце! Калі я не грэшная душа, дык вы жывы будзеце!
А сама дванаццатага ўзяла і пайшла ў свет са свайго царства. Хадзіла яна, хадзіла па ўсіх царствах і знайшла сабе манастыр. Просіцца ў гуменшага:
— Прыміце мяне за чалядку!
Гуменшы прыняў яе за чалядку. А хлопчыка стала прасіць, штоб у школу. Той жа хлопчык вучыцца скорым поспехам. I так вывучыўся ён за год, што другія па дзесяць год вучацца.
Скора казка кажацца, ды не скора дзела дзелаецца.
I вырас той хлопчык. I стала яму праціўна: бачыць ён, што яго матка за чалядку служа. Ен гаворыць:
— Матушка, годзе табе служыць, а пойдзем мы ды збудуем на бальшой дарозе ля мора сабе дом!
От яны і пайшлі адтуль. Прыйшлі к мору і выстраілі сабе там дом, і сталі займацца рознымі таргоўлямі. Ішлі бальшой дарогай звозчыкі каля дома, і ажарабілася ў іх кабыла. Дык яны падарылі яму жарэбчыка.
Прыязджалі к яму карабельшчыкі,— ішлі морам. Так жа ён іх і ўгасціў. I пабылі ў яго карабельшчыкі, і адпраўляюцца яны к свайму цару. Хлопчык іх праважае і заходзіць к свайму каню. Кажа яму конь:
— Ах, хазяін мой любы, узлезь ты на мяне і ўпадзі з мяне, і станеш ты галубцом. I паляціш ты на той бок мора, і сядзеш ты карабельшчыку на
правае плячо, і занясе ён цябе ў царскія комнаты. I выслухаеш ты там, што будзе цар з царыцай гаманіць!
А цар той вярнуўся з воінства, дзе ён быў, і большую сабе сястру ўзяў сваёй жонкай.