• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Гэты кот раззлаваў ваўка, што воўк аж падскочыў, аб зямлю ўдарыўся і стаў галасіць. Усе ваўкі пачулі, што гэтак воўк плача, і давай збягацца. Як назбіралася іх багата, сталі яны пытацца ў ката. Гэты кот адказвае:
    — Нам стаяць ды гаварыць, дык многа дзён пройдзе; пойдзем па дарозе і будзем гаварыць ідучы.
    Ішлі яны, ішлі, ён ім расказаў уловіну.
    — Праўда,— кажа воўк,— і нам трэба ісці, ты не салгаў.
    Кажуць ваўкі:
    — Мы ўперад пойдзем на суд.
    А кот ім:
    — Як кажа вы ўперад пойдзеце, калі мая жалаба занесена? Як выйдзе мой суд, падам я вашу жалабу, тады я вас пазаву. Цяпер жа вы пастойце ў гэтым сараі.
    Яны паслухалі, а кот — хляп! ды і запёр іх, а сам пайшоў, падскакваючы, пеючы, у ладкі плешчучы. Прыйшоў на ганак. Яму адчынілі.
    — Здрастуйце, ваша вялічаства!
    — А што, каток, скажаш?
    — Ды вось вам Глінскі-Папялінскі прыслаў гасцінчыка.
    — Добра зрабіў, ды не дужа.
    Пад ехаў гасудар, паглядзеў — ваўкі скачуць на бэльках, так кот набіў іх у той сарай. Цар ката напаіў, накарміў, на дарогу даў, а ваўкоў і зайцоў вялеў пабіць:
    — Скажы Глінскаму-Папялінскаму, няхай прыязджае да маёй дачкі ў сваты.
    Кот прыбег к Глінскаму ў поўнач і давай яго будзіць.
    — Уставай, уставай, я ад цара прыйшоў.
    — А што ён табе сказаў?
    — Ды сказаў, каб ты ехаў жаніцца на яго дачцэ.
    — Ты, кот, сватаў, сватаў, каб цябе бог са свету пратаў. На чым жа я паеду, калі я голы, як бізун?
    
    і—	Ты не плач, але прасі, каб я ўхітрыўся.
    Пайшлі яны сярод ночы. Там каля цара салдатаў многа і ў кожнага салдата дзве шапкі, а кот у кожную хату ўлезе і ў кожнага салдата па шапцы ўкрадзе. I ўкраў ён яшчэ тонкага драпу. Наклалі яны два мяхі гэтых шапак, панеслі на мост. Паставіўшы шапкі на мосце і пакінуўшы Глінскага ля шапак, пайшоў кот піць ваду. П’е ён і ўбачыў ракаў. Адзін рак надта вялікі, кот яго і выцягнуў на бераг.
    — Пусці,— кажа рак,— жыў не буду.
    — Саслужыш ты гэтакую службу? — пытае кот у рака.
    — На вадзе саслужу, якую ты хочаш, а на беразе, забі мяне, нічога не саслужу.
    — Скапай жа ты гэты мост!
    — Скапаю.
    Кот, не верачы, прывязаў рака на дрот, а на Марціна Глінскага кажа:
    — Як паплыве мост, дык ты раскідай шапкі па рацэ.
    Кот цераз мост пераскочыў, а Глінскі на мосце. Мост паплыў, а Глінскі раскідваў шапкі па рацэ. Тым часам каток прыбег да цара і кажа:
    — Ехаў Глінскі да цара жаніцца, уз’ехаў на мост, мост зламаўся, салдаты патапіліся, пяхота і конніца, астаўся ён адзін на мосце.
    Паслаў цар салдат на лодках. Прывезлі яны Глінскага ў царскі дварэц. Згулялі вяселле. Цар даў ім войска, грошай, і паехалі яны ў Змяёўскі дварэц, дзе золата з стрэх капала.
    Казка пра падчарку
    Вот жылі дзед і баба. I было ў іх у дзеда дачка і ў бабы дачка. I баба дзедаву дачку не любіла і гаворыць:
    — Дзед, вядзі яе куды хочаш, дзе хочаш дзень. A то маю жаніхі не будуць браць за яе. Будуць гэта яе наперад браць, а маю не будуць. Дык завязі яе куды хочаш.
    Вот дзед узяў саначкі, пасадзіў сваю дачку на саначкі і павёз яе. Пасадзіў на лютым марозе.
    Вот прыходзіць Мароз Красны нос і Сіні нос. Трышч, лышч! А яна сядзіць бедненькая і калоціцца, гэта дзевачка.
    — Трубі, Марозік, твая пара. У Пятроўку не будзеш. Толькі я калачуся, змарозіш мяне.
    Пашоў Мароз, прыносіць ёй валёнкі, шубу. Надзеў яе. Сядзіць яна іпесеньку запела.
    А мачыха гэта страпаіць ужо, пахароны па ёй правіць. Пячэць клёцкі, варыць поліўку і гаворыць:	t
    t— Ідзі прывязі ж яе. Бяры карзінку, костачкі ў кашалю не парассыпай, прывязі.
    А сучачка пад сталом:
    — Цяў-цяў, дзедаву дачку ў карэце прывязуць, а бабіну жаніхі не вазьмуць.
    А яна яе чапялой, сучку.
    — Вон! Я табе блін не дам. Гавары, што дзедаву костачкі прывязуць а бабіну жаніхі вазьмуць.
    А ўсё роўна сучачка:
    — Цяў-цяў! Дзедаву дачку жаніхі вазьмуць і ў карэце прывязуць, а бабіну жаніхі не вазьмуць.
    Ну, паехаў дзед і вязець сваю дачку. Проста як пані якая, адзетая, абутая, красавіца ўсё. I тут народ сабраўся, усе глядзяць, што яе завезлі, а яна жывая і так адзетая. Ну баба гэтая на дзеда ўселася.
    — Вязі і маю туды пасадзі, дзе твая сядзела, каб і яе надзелі так.
    Ну вот дзед таксама ўзяў ужо яе. Сваю вазіў на саначках, а яе на кані павёз. Ну дачку ж завёз, пасадзіў таксама. Ажны прыходзіць Мароз Красны нос і Сіні нос. Трэшч, лэшч! А яна:
    — Каб твая душа лопнула! Каб твой жывот лопнуў! Я сяджу, змерзла.
    Гэты Мароз як трэснуў, як лэснуў і змарозіў гэту дачку бабіну. Ну, а баба ўжо к вяселлю ладзіцца, што жаніхі ўжо прыйдуць, усё прыданае ёй будзець. Ну сучачка тожа пад сталом:
    — Цяў-цяў, бабіну дачку ў кашальку костачкі вязуць, а дзедаву жаніхі вазьмуць.
    Ну, паехаў дзед, прывёз костачкі бабінай дачкі. А сваю дачку замуж выдаў за харошага хлопца.
    Бабіна дачка і дзедава дачка
    Быў дзед ды з бабай, была ў дзеда дачка ды ў бабы дачка. He ўзлюбіла баба дзедаву дачку. Дзед той гадзіў-гадзіў бабе — ніяк не ўгадзіць. Жалка яму сваёй дачкі, а баба адказвае:
    — Дзень яе дзе хочаш.
    Тады ён гаворыць:
    — Адзявайся, дачушка, пойдзем з табой.
    Пайшлі яны ў лес. Прыходзяць у лес — стаіць хатка на курыных ножках. Ен гаворыць:
    — Хатка, хатка, стаяла па-новаму, стань па-стараму: ка мне акном, а к дочцы маёй дзвярмі!
    Тая хатка абярнулася і стала па-стараму: к яму акном, а к дочцы яго дзвярмі. Тады ён гаворыць:
    — Ідзі, жыві з богам, а я пайду дроўцы сеч.
    Адсек венічак і пабаешачку, звязаў і павесіў на асіну. Венічак шасьшась, а пабаешачка стук-стук! Яна думае, што бацька дроўцы сячэ, і ўсё яго чакае. Вечар прыходзіць, бацькі яна чакала-чакала,— ніхто не прыходзіць. Тады яна гаворыць:
    — Хто ў лесе, хто ў балоце, хадзі ка мне начаваць!
    Мядзведзь адгукаецца:
    — Я ў лесе, я ў балоце, прыду к табе начаваць!
    А яна думае, што бацька ёй адказвае. Тады прыйшоў к ёй мядзведзь нанач:
    — Ну, дзеўка, адмыкай дзверы!
    Яна адамкнула і дужа спужалася.
    — Ну,— гаворыць мядзведзь,— затапі печ, вары кашу, пячы бліны.
    Тады шчурка падскочыла і гаворыць:
    — Дзеўка-дзявіца, красная красавіца, дай ложачку кашы аблізаць!
    А яна гаворыць:
    — На табе, шчурка, кашкі.
    З’ела шчурка кашу і зноў прыбягае:
    — Дзеўка-дзявіца, красная красавіца, дай мне блінка з печы, у худой гадзіне прыгажуся...
    Яна кінула блінца, шчурка і пабегла пад печку.
    Яны павячэралі.
    — Ну,— гаворыць мядзведзь да дзеўкі,— пасцель пасцялі: рад камення, рад палення і ступу ў галовы.
    Ен лёг і даў ключыкі, і прыказаў бегаць па хаце і бразгаць ключамі. А шчурка падскачыла і яе падмяніла.
    — Дай,— гаворыць,— мне ключыкі, я цябе падмяню, a то цябе заб’е.
    Стаў мядзведзь кідаць паленні — нікога не забіў.
    На другі дзень мядзведзь, устаўшы, гаворыць:
    —■ Шчасце тваё. Ну, дзеўка, мы з табой ажэнімся.
    Яны ажаніліся і сталі жыць добра. Ен ёй нанасіў і мёду, і коней, і ўсяго.
    У яе бацькі была сучка рабая,— яна выскачыла на вуліцу і стала брахаць:
    — Гаў-гаў-гаў! дзедава дачка ў госці шасцёркай едзе і грошай многа вязе!
    А бабе то не спадабалася. Яна сучку чапялой:
    — Што ты, сучка, воўк це заеж, брэшаш! Дзедавай дачкі даўно на свеце няма!
    А тут дачка і прыехала, і грошай бацьку прывязла. Бабе гэта не спадабалася, яна і кажа:
    — Адвядзі і маю дачку туды, дзе твая была.
    Нечага рабіць, дзед адвёў яе. Прыйшоў дзед у лес. Там стаіць хатка на курыных ножках. Ен гаворыць:
    — Хатка, хатка, стаяла па-новаму, стань па-стараму: ка мне акном, а к дочцы маёй дзвярмі!
    Тая хатка абярнулася і стала па-стараму: к яму акном, а к дочцы дзвярмі. Тады ён і гаворыць:
    — Ну, дзіця, жыві тут, я пайду дроўцы сеч.
    Адсек венічак і пабаешачку, звязаў і павесіў на асіну. Венічак шасьшась, а пабаешачка стук-стук! Яна думае, што бацька дроўцы сячэ, і ўсё яго
    чакае. Вечар прыходзіць, бацькі яна чакала-чакала,— ніхто не прыходзіць. Тады яна гаворыць:
    — Хто ў лесе, хто ў балоце, хадзі ка мне начаваць!
    Мядзведзь адгукаецца:
    — Я ў лесе, я ў балоце, прыду к табе начаваць!
    А яна думае, што бацька ёй адказвае. Тады прыйшоў к ёй мядзведзь нанач:
    — Ну,— гаворыць мядзведзь,— затапі печ, вары кашу, пячы бліны.
    Тады шчурка падскочыла і гаворыць:
    — Дзеўка-дзявіца, красная красавіца, дай ложачку кашы аблізаць!
    А яна гаворыць:
    — Мядзведзь, мядзведзь! Шчурка кашкі просіць.
    — У лоб яе ложкай!
    Яна яе ўдарыла, шчурка пабегла,— сама стала печ бліны...
    — Дай мне блінка з печы, у худой гадзіне прыгажуся...
    Яна:
    — Мядзведзь, мядзведзь! Шчурка бліна просіць.
    Ён:
    — У лоб яе чапялой!
    Яна яе ўдарыла, шчурка пабегла пад печку, і закацілася, і завалілася. Яны павячэралі. Мядзведзь гаворыць:
    — Сцялі мне пасцель: рад камення, рад палення і ступу ў галовы.
    Ен лёг і даў ёй ключыкі, і прыказаў бегаць па хаце і бразгаць ключамі. Як ён стаў кідаць паленнямі, дык з першага разу яе і забіў. Дзедава сучка выскачыла:
    — Гаў-гаў-гаў! бабінай дачкі даўно на свеце няма!
    Бабе гэта не спадабалася.
    — Што, сучка, брэшаш? Мая дачка шасцярнёй прыедзе, у карэце, грошы прывязе. Дзед! Што твая сучка на мяне брэша? Ідзі прывядзі мне маю дачку, a то сучку заб’ю.
    Дзед узяў кашалёк на плечы, пайшоў за бабінай дачкой. Прыходзіць у тую хату — аж там дачкі няма, адны косці ляжаць, дзед падабраў косці ў кашалёк і пайшоў дамоў. Тады сучка:
    — Гаў-гаў-гаў! бабіну дачку дамоў вязуць, у кашальку косці нясуць!
    Бабе гэта не спадабалася.
    — Што ты брэшаш? Мая дачка шасцярнёй прыедзе, у карэце, грошы прывязе.
    Сучка зноў забрахала:
    —• Гаў-гаў-гаў! бабіну дачку дамоў вязуць, у кашальку косці нясуцьі
    ,Тады баба ўрабела і злегла ў пасцель. А каб дачка яе шчурцы блінок дала з’есці, то была б жывая.
    Аб трох братох і воўку
    Меў адзін бацька тры сыны: двох разумных, а трэцяга яны перазвалі дурнем, хоць чорта ён дурны быў. Анно ж трапілася, што кралеўна не магла за нікога замуж пайсці, бо усё ёй выдаваліся брыдкія, так кроль расказаў усім, хто хоча з кралеўнаю ажаніцца, каб упярож пайшоў да такоі і такоі крыніцы (а да яе не дапускалі нячыстыя) і ўмыўся таею вадою, то такім пекным стане, што адразу да душы ёй прыпадзе. Той бацька, даведаўшыся аб гэтым, напёк ламункаў да й выправіў найстаршага да тае крыніцы. Ідзе ён, так ідзе, анно ж спатыкае воўка, так воўк пытае:
    — Куды ідзеш?
    — Туды і туды.
    — Што нясеш?
    — Ламункі!
    — Дай мне крыху.
    —А хваробу табе ў бок! А мне што будзе?
    Той воўк пабег. Ішоў ён так, ішоў, даходзіць да таго месца, а там горач такая, што проста не вытрымаць, так няма рады, мусіў назад вярнуцца. Так бацька зноў напёк ламункаў і выправіў сярэдняга сына. Той таксама спаткаў таго воўка да й не даў яму ламункаў, так і ён анно набільніцы прынёс дахаты. Ну, так бацька кажа: