Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
— Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
— Сама паня-пацягуня, рак-тарабун, па бярэзнічку прыгун і лісіца, добрая маладзіца. А ты хто?
— А я з-за куста хапун. I я палезу к вам?
— Лезь!
Улез і воўк. Трохі пагадзя сунецца мядзведзь. Падышоў да рукавічкі і пытаецца:
— Хто ў гэтай рукавічцы жыве?
— Сама паня-пацягуня, рак-тарабун, па бярэзнічку прыгун, лісіца, добрая маладзіца, ды з-за куста хапун. А ты хто?
— А я зверху прыціскун. Пусціце мяне к сабе!
— He, ужо няма куды.
— Ну, я зверху сяду!
Узлез наверх, як ціскануў, так звяры і разбегліся ўсе.
Зайчык і вожык
Быў зайчык. Ішоў ён у гарох, сустрэў вожыка і насмяяўся зайчык з вожыка:
— Куды ты, крывалапы, ідзеш?
Так вожык зазлаваўся на яго:
— Што гэта такое, што ты мяне назваў крывалапым?
Так кажа:
— Пойдзем мы навыперадкі!
Прыйшоў да дому вожык, да свае жонкі, кажа так:
— Ідзі ў тым і тым месцы стань.
А прыйшоў да таго зайца:
— Ну пойдзем навыперадкі ў такое і такое месца.
Так жонка стаіць вожыкава, а тут вожык стаіць сам з зайцам, і гаворыць яму:
— Пойдзем навыперадкі.
Той зайчык палажыў вушкі на плячах і кажа:
— Раз, два! —і пайшоў. Знайшоў, стаіць там жонка, а ён гэта думаў, што вожык сам прыляцеў, так зноў кажа вожык:
— Пойдзем яшчэ раз.
Так палажыў зайчык вушкі на плячах:
— Раз, два!—прылятае назад, застаў вожыка там. Так кажа:
— Пойдзем яшчэ раз.
Ужо не верыць заяц вожыку, што гэта ён яго выперадзіў, пойдзем яшчэ раз. Палажыў зайчык вушкі:
— Раз, два! — прыляцеў трэці раз й упаў.
Так вожык кажа:
— Хоць твае ногі даўгія, а мае кароткія, я цябе звёў такі з свету.
Мужык, воўк і ліса
Быў сабе гаспадар і пайшоў гараць. Гарэ ён, дак гарэ, аж прыходзіць воўк.
— Чаго ты прыйшоў, воўча? — кажа гаспадар.
— Прыйшоў твае валы з’есці,— кажа воўк.
— Мой ты добранькі, мой ты галубок, пачакай хаця, пакуль я дагару, а пасля сабе з’ясі.
— Добра,— кажа воўк і пайшоў пад воз і там лёг.
Чалавек той гарэ і плача, аж прыходзіць ліска.
— Чаго ты плачаш, чалавеча? — кажа яму ліска.
— Я плачу таго, што прыйшоў да мяне воўк і хоча валы з есці.
— Ну, калі дасі мне мех курэй, то праганю воўка.
— Добра,— кажа гаспадар.
Ліска пабегла на гару і крычыць:
— Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што ў цябе, чалавеча, пад возам ляжыць?
Чалавек адказвае:
— Калода, пане, калода!
— Каб калода была, то на возе ляжала б.
Воўк як пачуў, як зачне прасіць чалавека, каб узлажыў яго на воз. Чалавек узлажыў воўка на воз і зачаў гараць. I зноў тая ліска пабегла на другую гару і зноў крычыць:
— Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што ў цябе, чалавеча, на возе ляжыць?
— Калода, пане,— адказаў мужык.
— Каб калода была, то ўвязана была б.
Воўк зноў папрасіў чалавека, каб увязаў; і той чалавек, узяўшы вяроўку, так увязаў воўка, што ён пакруціцца не змог.
Лісіца зноў пабегла на трэцюю гару і таксама крычыць:
— Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што ў цябе, чалавеча, на возе ляжыць?
Мужык таксама адказвае:
— Калода, пане!
— Каб калода была, то сякера ўрублена ў ёй была бы.
Воўк, пачуўшы гэтыя словы, пачаў прасіць чалавека, каб дзе сякеру
прычапіў, каб яна стырчала. Чалавек, узняўшы сякеру, прыйшоў да воза дый як рубне ў галаву воўка, дак яго і забіў насмерць.
А лісіца, убачыўшы гэта, прыбегла да таго мужыка і кажа:
— Я цябе абараніла ад воўка, прынясі ж мне мех курэй.
-— Добра!—кажа чалавек ды, узяўшы таго забітага воўка, пайшоў дадому. Зняўшы шкуру з воўка, улажыў у мяшок заместа курэй двух сабак Серку і Берку і пайшоў у поле да ліскі, дзе яна яго чакала. Прыйшоўшы туды, ён палажыў мяшок на зямлю і кажа да ліскі:
— Ты раскарачся добра, каб магла палавіць усе куры, а я іх выпушчу.
Ліска раскарачылася, як той чалавек казаў, і чакае, пакуль ён выпусціць куры. А чалавек, развязаўшы мяшок, як выпусціць сабак, а тыя сабакі як зачнуць рваць ліску.
Ліска ледзьве вырабілася ад сабак і прыбегла да нары і пытаецца ў сваіх вачэй:
— Што вы думалі, як мяне рвалі сабакі?
— Мы думалі,— кажуць вочы,— каб як прэндзай уцячы да норкі.
— А вы, лапкі?
— I мы тое самае думалі.
— А ты, хвасцішча-дурнішча, што думаў?
— Я думаў, каб як найпрэндзай цябе злавілі і задушылі.
— Ах ты, хвасцішча! Аддам цябе сабакам!
Дый вылезла з норкі:
— На,— кажа,— Серка, Берка! На хвост!
Тыя сабакі парвалі ліскін хвост дый адарвалі. Ліска ўжо са злосці да мужыка лаіць — нашто ашукаў.
Бяжыць яна, дак бачыць: аж штось гудзе. Падбягае, аж дзюравы збан з ветрам.
— Ах ты, шэльма, пане збане! I ты страшыш! — кажа лісіца дый узяла зачапіла почапку на шыю дый панесла тапіць. Прыходзіць да ракі, усадзіла збан дый топіць. У той збан як налілося вады, дак той збан зачаў тапіцца і павалок за сабою ліску.
А той мужык гэта ўсё бачыў: пайшоў да ракі, выцягнуў ліску, абдзёр скуру дый прадаў.
Лісічка-сястрычка, заяц, воўк і мядзведзь
Жыў дзед ды баба. У дзеда быў петушок, а ў бабы курка-рабушка. Пайшлі яны на шуметнічак. Петушок дзедаў капаўся, капаўся на шуметнічку і выкапаў бабінку. Курка бабіна капалася, капалася і выкапала гарошынку. Паняслі яны гэта дабро ў двор. Петушок сваю бабіну аддаў дзеду, а курачка сваю гарошыну — бабе.
Баба кажаць дзеду:
-—• Пасеем гэтыя зерні!
12 Зак. 3328
А дзед кажаць:
— He, баба, трэба іх змалоць і спячы к святу піражок.
Ну і спяклі яны піражок. Баба палажыла яго на вакно, каб ён прастыў, і ўнучцы кажаць:
— Пілнуй,унучка!
Піражок ляжаў, ляжаў на вакне ды скок на стол!
— Пілнуй, унучка!
А ён, паляжаўшы, скок на лаўку!
— Пілнуй, унучка!
Скок на зямлю!
— Пілнуй, унучка!
Скок за парог!
— Пілнуй, унучка!
Скок за парог, і пакаціўся па дарозе...
Увідзеў яго заяц, гнаўся, гнаўся, а піражок кажаць:
— Я ад бабы ўцёк, я ад дзеда ўцёк, ад унучкі ўцёк, ад цябе ўцяку!
I не дагнаў заяц піражка.
Увідзеў яго воўк, гнаўся, гнаўся, а піражок кажаць:
— Я ад бабы ўцёк, я ад дзеда ўцёк, ад унучкі ўцёк, ад зайца ўцёк і ад цябе ўцяку!
I пакаціўся. Увідзеў яго мядзведзь і пагнаўся. Гнаўся, гнаўся, а піражок кажаць:
— Я ад бабы ўцёк, я ад дзеда ўцёк, ад унучкі ўцёк, ад зайца ўцёк, ад ваўка ўцёк і ад цябе ўцяку!
I ўцёк ад мядзведзя.
Напаследак увідзела яго лісіца і пабегла за ім.
Ен і той пачаў казаць:
— Я ад бабы ўцёк, я ад дзеда ўцёк, ад унучкі ўцёк, ад зайца ўцёк, ад ваўка ўцёк, ад мядзведзя ўцёк, ад цябе пагатові ўцяку!
А лісіца кажаць:
— Ай, піражок! Як твая песня прыгожа! Але тое жаль, што я не чую, бо ўжо стара. Спой яшчэ!
Піражок толькі стаў пець, а яна падбегла ды і ўхваціла. Ды ўзяла мякіш выела, а на места мякішу паклала туды пяску з граззю. Тады пайпіла сабе далей. Ідзець, аж пастухі пасуць статак. Прыйшла яна к пастухам ды гаворыць ім:
— Пастушкі, пастушкі, вы мне дайце бычка-трацячка, а я вам аддам піражок.
Пастухі далі лісіцы бычка-трацячка, а лісіца пастухам аддала піражок. Аддала пастухам піражок ды і гаворыць ім:
— He ешце яго, пакуль я з бычком зайду за гару!
Пастухі так і здзелалі. А лісіца як толькі зайшла за гару, дык скарэй 1 павяла бычка-трацячка ў барок. Прыйшла ў барок ды і давай сабе сані сеч, сячэць і прыгаварыець:
— Сяку, сяку раз! Сяку, сяку два! Сяку, сяку тры! Сяку, сяку чатыры! Сяку, сяку пяць! Сяку, сяку шэсць! Сяку, сяку сем! Сяку, сяку восем! Сяку, сяку дзевяць! Сяку, сяку дзесяць!
I высекла сані.
Запрагла ў сані свайго бычка-трацячка ды паехала.
Едзець, едзець, ажно бяжыць заяц:
— Лісічка-сястрычка, паеду і я з табою?
— Ах ты, касы заяц! Ці ты не відзіш, што мой конь плошанькі, сані мае плошанькія і сама я еду? Ну, але едзь сабе! Садзіся на сані!
Паехалі яны ўдваіх. Едуць, едуць, аж бяжыць воўк:
— Кумка-галубка! Пусці мяне на саначкі!
— Ах ты, ваўчышча-дурнішча! Ці ты не відзіш гэтага, што мой канёк плошанькі, сані мае плахія і мы ўдваіх едзем? А ты яшчэ просішся ў мяне ехаць! Ну, але едзь сабе! Садзіся на сані!
Паехалі яны ўтраіх. Едуць, едуць, аж бяжыць мядзведзь:
— Кумка-галубка, паеду і я з табою?
— Ах ты, мішка касалапы! Ці ты не ведаеш, што мой конь плошанькі, сані мае плахія і мы так ужо ўтраіх едзем? А ты яшчэ просішся са мной ехаць! Ну, але едзь сабе! Садзіся на сані!
I паехалі яны ўчацвярых. Едуць, едуць, аж бяжыць ліс:
— Лісічка-сястрычка, паеду і я з табой?
— Ці ты не відзіш, што мы і так едзем учацвярых? А конь мой плох, сані мае плахія. Каб яшчэ не паламаліся, як ты паедзеш? Ну, але едзь сабе, што дзелаць! Садзіся на сані!
I паехалі яны ўпяцярых. Ехалі, ехалі, ажно сані трэсь! і паламаліся. Яны ўсе і пазваліваліся далоў. Упала лісіца і давай сварыцца:
— А што, ці я не казала: мае сані плахія, каб не паламаліся! Ажно так і ёсць! А ўсе вы вінаваты. Панасядала поўны сані!.. Ну, але што дзелаць! Нада думаць ды гадаць, як бы бяду папраўляць!.. Ну, але што тут доўга думаць? Трэба зайцу ісці сані высякаць, бо ён першы прасіўся ехаць!
Пайшоў заяц у лес сані высякаць. Сек, сек, як прынёс, дык адну розку бярозавую!
Як пачала ж лісіца на зайца сварыцца:
— Табе, касы заяц, нейдзе і лесу не было! Ідзі, ты, воўк, сані сячы: ты сеў услед за зайцам!
Пайшоў воўк у лес сані высякаць. Хадзіў ён, хадзіў па лесу, пакуль знайшоў-такі карчошку. Ен узяў і прыносіць яе лісіцы. Як пачала лісіца на яго сварыцца:
— А ты, ваўчышча ты, дурнішча ты! Табе і лесу не было! Якія гэта сані? Ідзі ты, мядзведзь, сані высячы!
Пайшоў мядзведзь у лес сані высякаць. Вот ён як ішоў, так і вырваў ёлку і валачэць яе к лісіцы. Як прывалок ён к лісіцы, як пачала яго лісіца ругаць:
— Ах ты, мішка касалапы! Якія ж гэта сані?.. Ідзі ты, ліс, сані высячыі
Пайшоў ліс у лес сані высякаць. Хадзіў ён, хадзіў, сек, сек і высек ды палку альховую. Як толькі прынёс ліс палку альховую, лісіца давай на яго крычаць:
— Ці табе лесу не было? Ну, сам ты паглядзі: якія ж гэта сані?
Прыходзіцца самой ісці сані высякаць!
Пайшла лісіца ў лес высякаць.
Прыйшла ды гаворыць:
— Сяку, сяку раз! Сяку, сяку два! Сяку, сяку тры! Сяку, сяку чатыры! Сяку, сяку пяць! Сяку, сяку шэсць! Сяку, сяку сем! Сяку, сяку восем! сяку, сяку дзевяць! Сяку, сяку дзесяць!
I высекла сані. Ну, а пакуль яна секла, заяц, воўк, мядзведзь і ліс былі каля бычка-трацячка. Стаялі яны, стаялі, потым узялі ды кішкі ў бычкатрацячка і выпусцілі з сярэдзіны і паелі. А тады ўзялі ды саломай яго напхнулі і падперлі колічкам, каб не паваліўся. Аж прывозіць лісіца саначкі. Запрэгла ў іх бычка-трацячка ды кажаць: