• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    — Ну, садзіцеся, паедзем!
    Селі яны на саначкі. Лісіца стала паганяць:
    — Но, бычок-трацячок! Но!
    А бычок-трацячок а ні з места. Крычала яна, крычала, нокала, нокала, нічога не здзелала! Вось яна і гаворыць зайцу:
    — Злезь ты, косенькі заінька, падгані бычка-трацячка.
    Заяц, злезшы з санак, пайшоў наперад ды давай крычаць:
    — Но! Но!
    Нокаў, нокаў, крычаў, крычаў, нічога не здзелаў, не падагнаў каня! Пайшоў тады падганяць каня воўк. Ён таксама нокаў, нокаў •— не падагнаў каня. За ваўком пайшоў падганяць мядзведзь касалапы.
    Той таксама нокаў, нокаў — не падагнаў каня. Пайшоў за мядзведзем ліс — і той не падагнаў каня. Злезла тады з саначак сама лісіца. Падышла яна к бычку-трацячку ды давай зноў нокаць!
    Нокала, нокала — нічога не здзелала. Калі яна глядзіць — аж у бычка-трацячка з боку саломіна тырчыць. Ухвацілася яна за гэту саломіну ды пацягнула, бычок-трацячок той час і зваліўся! Паглядзела яна: аж яе канёк бычок-трацячок саломай напхнуты. Дагадалася яна, што гэта здзелалі так заяц, воўк, мядзведзь і ліс і задумала яна іх са свету страціць.
    Пайшлі яны далей. Ішлі, ішлі, прывяла іх лісіца к рацэ. He знаюць яны, як перайсці ім раку. Лісіца тады і гаворыць зайцу:
    — Зайчык, ты лёгенькі мальчык: табе перваму пераходзіць!
    Заяц, не спорыўшы, і паплыў цераз раку. Плыў, плыў ды і ўтапіўся. Тады стаў пераходзіць раку воўк. Распусціў ён свае лапы і перайшоў. За ваўком трэба пераходзіць мядзведзю. Плыў ён, плыў ды і ўтапіўся. Стаў пераходзіць ліс, і той утапіўся.
    Пасля ўсіх стала пераходзіць раку лісіца. Яна січас распусціла свой доўгі хвост — і пераплыла раку.
    Стала яна тады думаць, як бы тут страціць са свету ваўка. Але надумалася-такі: падружылася з ім і пакумілась не ў кага.
    Вот раз у дождж воўк хадзіў, хадзіў ды пазяб. Ідзець дарогай па лесу і трасецца. Ажно ідзець лісіца. Рад воўк стаў, што ўбачыўся з лісіцай:
    — Здарова ты, кумачка?
    — Здарова, кумок!
    — Ах, каб ты ведала, як я пазяб! Вот ужо трэці дзень, як ішчу краўца, каб ён мне пашыў армячок або кажушок, a то цяпер дужа сцюдзёна! Але во няма нідзе краўца!
    — Во, кумочак! Я табе пашыю кажушок, дай толькі і толькі мне авец.
    — Ну, добра, кумачка! Я табе прынясу сколькі ты хочаш авец!
    — Ну, a я тут у ельніку пасяджу, а ты, брат, скарэй нясі, a то, бываець, хто-небудзь памяшаець нам!
    Воўк пабег скарэй к пастухам. Падкраўся, падкраўся, такі ўкраў найлучшую авечку ды прынёс к лісіцы. Лісіца січас тут стала мерку знімаць:
    — Ай, кумочак, яшчэ ж многа трэба. Бяжы яшчэ прынясі авечку. Шыць дык шыць кажух ладны!..
    Воўк пабег яшчэ авечку красці, а лісіца скоранька аўцу аблупіла, скуру павесіла сушыць, а мяса скарэй у сваю нару занесла ды прыбягаець і кроіць.
    Ажно воўк нясець і другую аўцу. Лісіца і з гэтай таксама здзелала, a воўка паслала яшчэ авец насіць. Насіў, насіў ён, пакуль лісіца наклала поўныя норы мяса. Тады яна стала шыць ваўку кажушок. Пашыць пашыла, толькі не сыршыла. Як прынёс воўк паследнюю авечку, лісіца яму і кажаць:
    — Ну, кумочак, я ўжо кажух пашыла, толькі яшчэ не сыршыла. А ты, кумочак, ідзі ды выбяры найлепшага каня... Але ты доўга будзеш іскаць таго каня; хадзі-тка, лучша я табе пакажу!
    Воўк і пайшоў за лісіцай.
    А лісіца завяла яго ў хульварак, у панскі сад. У тым садзе навязан быў найлепшы панскі конь. Як прыйшлі яны ў сад, лісіца і кажаць ваўку:
    — Я цябе навучу, як прывесці гэтага каня, бо ён дужа здаровы. Ты вазьмі яго за вяроўку ды канец вяроўкі закруці на шыю сабе, a то ён бываець вырвецца ў цябе. А я табе буду яго падганяць.
    Воўк так і здзелаў: ён узяў вяроўку, закруціў каля шыі ды і завязаў. Тады лісіца як распусціць свой доўгі хвост ды як кінецца к каню... А конь як спужаецца ды як пабяжыць спуду па полю, ды як павалачэць ваўка! А лісіца бяжыць ззаду ды крычыць:
    —■ Упірайся, кумочак, у мяжу, упірайся!
    Воўк паслухаў лісіцы ды ўпёрся ў мяжу. Конь як пабег, дык яго і задушыў.
    Лісіца гэтым была дужа рада: яна толькі гэтага І хацела. Пабегла яна тады ў свае норы мяса ўплятаць, і доўгае ўрэмя яна ела. Паеўшы ўсё, яна зноў на раздабыткі, ды тут і сама галавой налажыла.
    Ліса-каталічка
    Ішла сабе ліса, знайшла падсмажанае мяса ў пастцы. Дагадалася яна, што гэта яе хочуць злавіць. I не дакранулася да мяса. Пайшла яна далей, сустракае мядзведзя:
    — Кумок-галубок, ці снедаў ты сёння?
    — He, кумка-галубка, не прыйшлося.
    — Ну, пойдзем, я цябе завяду ў адно месца — слаўнае снеданне будзе! Сама б з’ела, ды сёння серада — мне нельга есці: я каталічка.
    — Спасіба, кумка-галубка, пойдзем!
    Вось ліса падвяла мядзведзя к гэтаму мясу. Як толькі ён дакрануўся, так яго абхваціла пастка і падняла ўгару. Лісіца ўзяла тады мяса ды й есць. А мядзведзь ёй:
    — Кумка-галубка, табе ж серада.
    — Э, кумок-галубок, няхай той серадзіць, хто ўгару глядзіць.
    Воўк, лісіца і аўца
    Ганяў пастух авечак, і адбілася адна аўца ад стада. Засталася яна зімаваць у лузе. Прыходзіць да яе лісіца, сястра Мар’яна:
    — Здарова, сястра Малання! Чаго ты тут засталася?
    — Што засталася? He знаю хазяіна.
    — Я цябе, сястра Малання, выведу на вясну і к хазяіну завяду'
    Сталі Малання з Мар’янай хадзіць разам: Малання сена есць каля стога, а Мар’яна мышэй капае.
    Прыходзіць да іх воўк Мірон і кажа:
    — Здароў, сястра Мар’яна! Што ты водзіш за сабой сястру Маланню?
    А лісіца адказвае:
    — Я Маланню выкармлю, на вясну выведу і к хазяіну завяду!
    — I я буду за вамі хадзіць!
    — У цябе, брат Мірон, паганыя мыслі.
    — Ды не, сястра Мар’яна!
    Цяпер яны ўтраіх хадзілі: лісіца мышэй капае, авечка сена есць, а воўк так ходзіць, як стоўб.
    Аднойчы воўк Мірон кажа:
    — Ляжам спаць!
    Вот яны ляглі пад стагом, і сама Мар’яна лягла пасярод. Паляжалі яны, паляжалі, тады Мірон устае. А Мар’яна і пытае:
    — Чаго ты, брат Мірон, устаеш?
    •—■ Холадна, сястра Мар’яна: хачу паўшубак садраць з сястры Маланні!
    — Эх, брат Мірон! У цябе грахоў многа: дай павяду ўперад к споведзі!
    Павяла яна ваўка к споведзі. Ведала яна, дзе зялезы стаялі. Прывяла к зялезам і кажа:
    — Адбівай, брат Мірон, паклоны!
    Воўк як пакланіўся,— зялезы і ўхвацілі яго.
    Тады воўк пытаецца:
    — Што гэта будзе, сястра Мар’яна?
    — А вот, прыдзе non з касой, дзяк з свячой і паламар — будзе свечы паліць!
    Стала віднець. Ідуць глядзець зялезы. Воўк і пытаецца:
    — Хто гэта ідзе?
    А Мар’яна адказвае: •
    — Поп з касой, дзяк з свячой і паламар.
    — Што ж яны будуць рабіць?
    — Спавядаць цябе будуць.
    Адзін прыйшоў з ружжом ды — бах! а другі колікам — і канец таму ваўку. Тады лісіца кажа:
    — Кадуцы цябе бяры! Жыў ты не ў совесці!
    Ды і пайшла.
    Пракарміла сястра Мар’яна сястру Маланню зіму. На вясну выйшла ў поле, завяла яе к хазяіну і ўпусціла ў авечкі к пастуху.
    Вайна ваўка з сабакам
    Жыў-быў багаты мужык. У яго быў добры сабака. Ён вельмі яго любіў, а як той сабака зусім пастарэў, то ён ужо і не даваў яму есці.
    Жанкі гэтае хаты пайшлі жаць жыта і ўзялі з сабою малое дзіцятка. За імі ішоў стары сабака. Жанкі прыйшлі на поле, павесілі калыску і ўлажылі туды дзіцятка, а сабаку прагналі, каб ён не паеў іх хлеба. Сабака з гора адышоў і лёг пад кустом. Прыходзіць да яго шэры воўк і пытае:
    — Што ты ляжыш?
    — Адступіся, пракляты! Што ты лезеш ка мне ў вочы? Ты наеўся, а я яшчэ нічога не еў.
    Воўк кажа яму:
    — Дурань ты! Вот я цябе навучу! Я пайду і схвачу дзіця, а ты бяжы за мною, гаўкай і кусай мяне за лыткі.
    Так ён і зрабіў. Жанкі як пачулі, што сабака гаўкае, азірнуліся назад і ўбачылі, што воўк панёс дзіця, а сабака адбірае. Яны прыбеглі і адабралі дзіця. I з гэтых пор сталі зноў даваць сабаку есці.
    А хлопчык гэты расце ды расце не па гадах — па гадзінах, і дарос да васемнаццаці год, і бацька засватаў яго. У гэту самую пару прыйшоў той воўк пад гумно, каб пажывіцца. Сабака пачуў ваўка і стаў гаўкаць.
    Воўк і кажа:
    — Я ж табе даў хлеба, а ты мяне праганяеш!
    — А, гэта ты, брат? — пытае сабака.
    — Я.
    — Ну, прыдзі ты, брат, к нам за дзве нядзелі: у нас будзе вяселле, і я цябе пачастую.
    Настала вяселле. Сабака п’е, гуляе і забыўся аб сваім браце, а пасля падумаў:
    — У мяне ж ёсць брат. Пайду пагляджу яго.
    Выйшаў, глядзіць, а воўк ляжыць за гумном.
    Сабака яму кажа:
    — Што ты ляжыш тут? Пойдзем у хату!
    — Як жа ты ўвядзеш мяне ў хату?
    — He бойся, пойдзем.
    Прыходзяць яны к сенцам. Сабака і кажа:
    — Ты пастой, а я ўпярод схаджу ў хату.
    Сабака ўвайшоў у хату, мельнуў хвастом па лучыне, патушыў яе, пабег і сказаў ваўку:
    — Бяжы борзда ў хату і лезь пад стол.
    Сабака добра накарміў і напаіў ваўка. I ляжаць сабе абодва пад сталом.
    Зачалі каравайніцы спяваць:
    У нашага гаспадара Кудравая галава, Ен кудзёркамі патрасе I нам гарэлкі паднясе...
    Сабака ляжыць сабе ціхенька — нічога, а воўк: — Я, брат, не вытрываю, заспяваю па-свойму. — Маўчы! Бо будзе табе і мне!
    Другі раз каравайніцы заспявалі:
    У нашага свата Пабелена хата; Печ яго кахляна, Чэсць яго кахана...
    Воўк зноў кажа сабаку:
    —■ He вытрываю...
    I зачаў спяваць па-свойму. Людзі пазналі, што гэта воўк, і ўхваціліся хто за качаргу, хто за чапялу і зачалі біць ваўка і сабаку. Білі-білі і выгналі абаіх вон.
    Воўк кажа сабаку:
    — Я табе гэтага не дарую! Ты мяне добра ўгасціў.
    А сабака яму:
    — А чаго ты крычаў? Я табе казаў: «Маўчы!»
    — Я на цябе пайду вайною і будзем з табою ваяваць пад хваінаю. Ты вазьмі сабе на помач трох, і я сабе трох.
    Воўк узяў сабе дзікага вепрука, мядзведзя і льва, а сабака — качара, пеўня і ката. Воўк прыйшоў на месца напярод і чакаў іх гадзіны тры. Потым кажа мядзведзю:
    — Лезь ты на дрэва і паглядзі, можа ўжо ідуць.
    Мядзведь узлез і глядзіць.
    Яго пытаюцца:
    — Ці ідуць?
    — Ідуць, браце.
    Воўк кажа яму:
    — Ну, злезь!
    — He злезу, страшна!
    — I што там такі за страх, хто ж там ідзе?
    — Адзін,— кажа,— з пікаю, а другі нясе дзве шаблі, а трэці ўсё ка> жа: «Таму так будзе, і таму так будзе!»
    Дзік зарыўся ў мох.
    Прыходзіць сабака з сваім войскам — і пачаў ваяваць. Зайшоў кот ззаду і хваць дзіка за хвост. Дзік і схваціўся.
    А певень спалохаўся, падляцеў угару і закрычаў: «Кудах-кудах!» А мядзведзь думаў, што кажуць «падай-падай!»,— і проста з гэтага дзерава зваліўся на зямлю. Глядзіць леў, што мядзведзь і дзік ужо ўцяклі,— і ён кінуўся за імі. Застаўся воўк адзін.
    3 гэтай пары яны сталі жыць добра, мірна.