• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    He адзенне чалавека, а чалавек адзенне харашыць.
    He слаўная хата вугламі, а пірагамі.
    He тое хораша, што хораша, а што да спадобы.
    He ўсё тое бяры, што хораша.
    He чын паважаюць, а чалавека па яго праўдзе.
    He чын чалавека падвышае, а чалавек чын.
    Пад белым хусцем цела бруднае (душа чорная).
    Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.
    Пазнаюць птушку па палёце.
    Прыгожаму ўсё гожа.
    Хоць кашуля чорная, але сумленне чыстае.
    Хоць няскладна, абы ладна.
    Ціхая вада грэблю рве.
    Што танна, тое гніла, а што дорага, тое міла.
    Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць.
    Якія грошы, такі і тавар.
    Ад яблыні яблык, ад ёлкі шышка.
    Воцат не гарэлка, а кума не жонка.
    Вялікаму каню — вялікі хамут.
    Галавою столі не праб’еш.
    Дзеля паповых цялят воўку ў лес не ісці?
    Дроў у лес не возяць.
    3 аднаго вала дзвюх скур не дзяруць.
    За вадою і саломінка паплыве.
    I чорная карова белае малако дае.
    Навошта лысаму грэбень, калі няма чаго часаць.
    He вучы акуня плаваць.
    He палкаю, дык кіем.
    Прышый кабыле хвост,— у яе свой ёсць.
    Савою аб пень ці пнём па саве.
    Сляпога за павадыра не пашлеш.
    Абы былі свінні, а карыта знойдзецца.
    Баяцца воўка — у лес не хадзіць.
    Без зачатку і канца не было б.
    Без каманды войска гіне.
    Без начыння і лапця не спляцеш.
    Без падпалу дровы не гараць.
    Без прычыны галава не баліць.
    Быць бычку на лычку, а цялушачцы на вяровачцы.
    Бяда бядзе не дапаможа.
    Век перажыць — не поле перайсці.
    Воўка ногі жывяць (кормяць).
    Воўк сабакі не баіцца, а звягі не любіць.
    Вышэй ад сваіх пят не падскочыш.
    Галоднай курцы проса на думцы.
    Галодны — пра хлеб, п’яны — пра хмель.
    Гара з гарою не сходзяцца, а людзі сходзяцца.
    Гарбатага адна (толькі) магіла спраміць.
    Да пары збан ваду носіць.
    Дабро пушыць, а ліха сушыць.
    Дай сэрцу волю — зойдзеш у няволю.
    Дараванаму каню ў зубы не глядзяць.
    Дарма і каза не скача.
    Дзіравае кішэні не напоўніш.
    Добра сытага карміць, а голага галіць.
    Добрае доўга помніцца, а кепскае (ліхое, дрэннае) ніколі не забудзеіп.
    Добры чалавек і сабакі не будзе дражніць.
    Доўг не вяроўка: не парвецца, будзе цягнуцца.
    Доўг не раве, але спаць не дае.
    Другога слухай і свой розум май.
    Дурню агню ў рукі не давай.
    Жыве, як у бога за пазухай.
    Жывы пра жывое і думае.
    Жывому чалавеку ўсяго трэба.
    Жыцце пражыць — не песеньку спець.
    3 разумным пагавары — розуму набярэшся, а з дурнем — і свой страціш.
    3 сваёю цаною на кірмаш не едуць.
    3 чужое бяды (з чужога гора) не смейся.
    3 шчасцем і ў грыбы добра хадзіць.
    За грошы ўсяго не купіш.
    За мухай не ганяйся з абухам.
    Згубіўшы большага, не шкадуй меншага.
    Каб пазнаць чалавека, трэба з ім пуд солі з’есці.
    Калі б ведаў, дзе павалішся, то абышоў бы.
    Кепскае адразу відаць, а добрае — убачыць трэба.
    Кожны купец свой тавар хваліць.
    Лепей хлеб з вадою, як пірог і мёд з бядою.
    На вярбе грушы не растуць.
    He кайся, рана ўстаўшы і рана ажаніўшыся.
    He капай на людзей ямы: сам у яе ўвалішся.
    He рабі ліхога і не бойся нікога.
    He смейся чужой бядзе: свая на градзе.
    He спяшайся на шыбеніцу, яшчэ паспееш.
    He тады плаваць вучыцца, як вада ў рот плыве.
    Чаго не згубіў, таго не знойдзеш.
    Як топішся, то і за саломку ўхопішся.
    Якое карэнне, такое насенне.
    Абы тавар, купец будзе.
    Агню ў шапцы не носяць.
    Ад бяды кіем не абаронішся.
    Ад добрага лепшага не шукаюць.
    Ад зямлі адарваўся і да неба не дастаў.
    Ад людскога вока не ўхаваешся.
    Ад прыбытку галава не баліць.
    Адкуль дым, адтуль і полымя.
    Адсюль горача, адтуль — боляча.
    Апарыўшыся малаком, і на ваду падзьмухаеш.
    Аўчынка вырабу не варта.
    Ахвота горш за няволю.
    Баба з возу — каню лягчэй.
    Бачыць вока, ды ляжыць высока.
    Адна звычка гультаёў усіх: рабіць чужымі бакамі, а ляжаць на сваіх.
    Гультай за работу — мазоль за руку.
    За сном і свету не бачыць.
    Рот нараспашку, язык на плячо.
    Так, сяк, накасяк, абы не па-людску.
    Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае.
    Яму раніцою росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць.
    Ад яго як ад казла — ні воўны, ні малака.
    Дзякуй богу, хлеб удаўся — пад скарыначку кот схаваўся!
    Дурному закон не пісаны.
    Дурняў не сеюць, а самі раджаюцца.
    He нашаму цяляці ваўка спаймаці.
    Позна ходзіш — сабе шкодзіш.
    Прадае скуру ў лесе.
    У дурной птушкі дурныя песні.
    У няўмекі рукі калекі.
    У сляпога дарогі пытаеш.
    У яго не то клёпкі, але і абруча няма.
    Горла шырокае, ды кішка тонкая.
    Завіднаму чужая бяда як цукар.
    Насмяяўся шалудзівы з паршывага.
    He бачыць сава, якая сама.
    Скупому рубель даражэйшы за душу.
    Хто перабірае, у таго хамут гуляе.
    Баба варажыла, пакуль галавою налажыла.
    Баючыся трэску і ў лес не трэба хадзіць.
    Баязліваму страх у вочы лезе.
    Даўся запрэгчы, дасіся і паганяць.
    Добрага сабаку на прывязі трымаюць.
    Еж пірог з грыбамі, ды трымай язык за зубамі.
    Ен навучыць на сабак брахаць!
    Погаласку пусцяць, з ветру вяроўку саўюць.
    Праўда Сідарава: кісялём бліны памазаны, на паркане сушацца.
    Рэшатам золата мераюць, а рэшата няма за што купіць.
    Язык без касцей, усё хвошча.
    Языком матляй, ды рукам волі не давай.
    Ен цябе прадасць і грошы палічыць.
    Круцельствам свет пройдзеш, ды назад не вернешся.
    Ласкавае цялятка дзве маткі ссе.
    He помніць карова зімы, дачакаўшы лета.
    Як ратавалі — сякеру давалі, а як выратавалі — ані тапарышча.
    Бачыў бог, што не даў свінні рог, бо ўвесь свет паарала б: што лычом — дык лычом, а рэшту рагамі.
    Воўка як ні кармі — усё ў лес глядзіць.
    Вядзі каня на аборачцы, а злодзея на ланцугу.
    Злодзей злодзея па вачах пазнае.
    Каб Кандрат ды вінават — у яго Агата вінавата.
    Каб свінні рогі, не саступіла б з дарогі.
    Калі просяць за стол, то не лезь на стол.
    Пасадзі свінню за стол, а яна і ногі на стол.
    Як па-панску гаўкаць навучыўся, то і ад вёскі адлучыўся.	/
    Ад гарэлкі будзе розум мелкі.
    Гарэлка весяліць, ды ад яе галава баліць.
    П’янаму і мора па калена.
    П’янаму і чорт з дарогі саступае.
    П’янства — чалавеку паганства.
    У галаве шуміць-шуміць! А ў кішэнях — ціха-ціха!
    Як п’ян, дык капітан, а праспіцца, свінні баіцца.
    Ведае кошка, чыё сала з’ела!
    На злодзеі шапка гарыць.
    Чые б цяляткі рыкалі, а вашы б маўчалі.
    Шкадліваму кату пападае.
    ЗАГАДКІ
    a г а д к a — кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.
    Загадка, як і прыказка, прымаўка і частушка, адносіцца да фальклорных жанраў малых форм. Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі — развіваць у чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычы погляд на рэчаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах. Загадкі, песні-загадкі надзвычай шырока ўжываліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэ-
    тай «праверкі» разумовай сталасці жаніха.
    У побыце дарэвалюцыйнага сялянства загадка займала важнае месца. Доўгімі зімовымі вечарамі моладзь і старэйшыя людзі, сабраўшыся ў якойнебудзь хаце, арганізоўвалі займальныя спаборніцтвы загадачнікаў. Яна пашырала кругагляд чалавека, развівала яго фантазію, кемлівасць, назіральнасць, трэніравала памяць, прывучала да развагі, аналізу. Раскрыццё затоенага сэнсу загадкі было працэсам, які нёс вялікую выхаваўчую ролю: у чалавека складваліся, замацоўваліся і паглыбляліся пэўныя веды аб навакольным свеце. Загадка перадае змест праз высокі мастацкі вобраз, поўны часам нечаканых параўнанняў, супастаўленняў, збліжэнняў і паваротаў.
    Цяпер гэты старажытны жанр страціў сваю сур’ёзную актыўна-грамадскую функцыю і стаў сродкам забавы і пацехі — творчасцю дзяцей і для дзяцей.
    Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстравала гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, быт, працу, фауну, флору, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.
    Літаратура
    Нйкйфоровскйй Н. Я. Простонародные загадкн. Внтебск, 1898.
    Рыбнйкова М. А. Загадкн. М.— Л., 1932.
    Загадкі. Складальнікі М. Я. Грынблат, A. I. Гурскі. Мінск, 1972.
    Гілевіч Н. С. Паэтыка беларускіх загадак. Мінск, 1976.
    Сіняя дзяружка ўвесь свет накрыла. (Неба )
    Вісіць сіта, залатое, навітое. (Сонца)
    ,Усе яго любяць, чакаюць, убачуць— адразу заплачуць. (Сонца)
    Як зойдзе ў дом — не выганіш калом, а пара прыходзіць — ён і сам уходзіць. (Прамень сонца)
    ,3 акна ў акно — залатое верацяно. (Прамень сонца)
    Сярод поля ляжыць капыток. (Маладзік.)
    Лысы конь цераз вароты глядзіць. (Месяц)
    На полі Ярох рассыпаў гарох; стала світаць — няма чаго сабіраць. (Неба і зоры)
    Без кораня, а расце. (Камень)
    Ляцелі тры галкі, селі на праталкі. Адна кажа — паляжым, другая — пабяжым, трэцяя — паківаемся. (Камень, вада, трава)
    Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада)
    Карова бяжыць, скура ляжыць. (Вада і лёд)
    Дзед мост масціў без сякеры, без долата. (Лёд)
    Бегла ліска каля лесу блізка: ні сцежкі, ні дарожкі, толькі залатыя рожкі. (Маланка)
    Ішоў даўгавяз — у сырую зямлю ўвяз. (Дождж)
    Мяне ўсе просяць, мяне ўсе чакаюць, як толькі з’яўлюся — хавацца пачынаюць. (Дождж)
    Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае. (Раса)
    Ляцеў птах, на ваду — бах. Вады не скалыхнуў, на дно патануў. (Снег)
    Ляцелі сівыя галубкі, упалі на ваду; вады не скаламуцілі і самі не паляцелі. (Снег)
    На вадзе ляжыць, ды не тоне; па агню бяжыць, ды не гарыць. (Цень)
    Жыве без цела, гаворыць без языка; ніхто не бачыць, а ўсякі чуе. (Рэха)
    Дванаццаць арлоў, пяцьдзесят дзве галкі знеслі адно яйцо. (Год)
    Стаіць дуб, на дубе дванаццаць гнёзд, у кожным гняздзе па чатыры сініцы, у кожнай сініцы па чатырнаццаць яек, сем чорных і сем белых. (Год)
    Пасцялю дзяружку, пасыплю гарошку, накладу акраец хлеба. (Неба, зоры, месяй,)
    Прыйшла чорная карова, усіх людзей пабарола. (Ноч)
    Чорная карова ўвесь свет пабарола; белая ўстала — увесь свет пападымала. (Ноч і дзень)
    Кроў маю п’юць, косці мае паляць, маімі рукамі адзін другога б’юць. (Бяроза)
    Пайду ў лес, высяку цялеш; з таго целяша і века, і дзяжа, і булачка хлеба. (Дуб і жолуд)
    Пайду я ў лес, вырублю цяльнеш, з таго цельняша — дзве плашкі дроў, двое начоў, адзін карэц і шыла канец. (Жолуд)