Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Ці не маё чадзенька з пташачкамі песенькі пяе? Куды ж ты гэта прыбраўся,
У якую дарожаньку і ў якую староначку Проціў лецечка цёплага, Проціў ўрэмечка вясёлага?
Усе мурашачкі паажываюць, Усе казявачкі павыпаўзаюць, А мне будзець тошненька, Як рыбачцы без вадзіцы, А травіцы без расіцы, Што людскія дзеткі цвяточкі ірваць будуць, А не будзець майго дзетанькі, Будзець ірвацца маё серданька.
Я ж цябе гадавала і думала, Што ты мой пракапаннічак будзеш. Хто ж маю старасць даглядзіць, Хто ж мне пасцельку пасцеле, Як прыдзець цёмная ночанька?
I хто ж мне пітанькі падасць?
А без свайго дзіцятачкі дзянёчкі мае будуць маркотныя,
Бяседанька мая маркотная, Бяседанька мая пячальная! Музыкі у мяне не іграюць, I радзінка мая песенькі не пяе, Толькі адна я, гаратніца, Хажу да слёзкі лью.
Страшны мой дзянёчак •— Пахаронен мой мілы сыночак. Дзетка маё мілае!
Як я з табой разлучуся?
Людскія дзеткі будуць на рабоце, А мая галоўка будзе ў забоце,
Што з табой разлучылася.
Каб ты ад мяне было сагнатае —•
Я ж бы хадзіла пыталася,
I я ж бы цябе нахадзіла;
Каб ты было забранае —
Я ж бы цябе адсудзіла.
А як ўзяла цябе зямлічка,
Дык я цябе не найду, Дык я цябе не адсужу.
Дзедка мой, галубочак мой!
Дзедка мой,галубочак мой!
А хто ж мне цяпер лапційкі спляце?
А хто мне цяпер аборачкі саўе?
А хто ж мне цяпер гарошак перавее?
Цяпелца дагледзе ў гумне?
Хто мне цяпер мяцёлачку звяжа?
А цяпер нам з табой, дзедка, болі не ўбачыцца.
Усё ты мне, дзедка, адказаў: Нахаджуся босая і голая, Некаму мне без цябе, дзедка, ні сплесці, ні звіць.
Бабка мая, зязюлька мая!
Бабка мая, зязюлька мая!
Хоць бы ты ў запечку пасядзела, Дзіцятка майго паглядзела.
Хоць бы ты яго паняньчыла, Хоць бы ты яго пакалыхала. А цяпер некаму яго паглядзеці, Некаму яго пакалыхаць.
А як ты была, мая бабачка:
Куды я ні пайду, мой дварок быў заведамам, Mae дзеткі былі прыгледжаны.
А цяпер няма маёй бабачкі: Некаму мне скацінку загнаць, Некаму мне дзіцятка пакалыхаць.
ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАУКІ
р ы к а з к і і прымаўкі — адзін з самых пашыраных у беларускім фальклоры жанраў. У іх трапна і ярка адлюстравана мудрасць народа, яго багаты жыццёвы і працоўны вопыт, псіхалогія і светапогляд.
Прыказкай называецца створанае народам лаканічнае, часцей за ўсё вобразнае, выказванне з павучальным зместам, якое мае прамы і пераносны сэнс. У прыказцы выказваецца закончаная думка, якая можа характарызаваць разнастайныя аналагічныя з’явы.
Прымаўка характарызуецца незавершанасцю думкі, не мае такога абагульняючага значэння, як прыказка, і ўжываецца толькі ў канкрэтных
выпадках, каб адцяніць, напрыклад, пэўную рысу чалавека, яго ўчынак, раскрыць сутнасць грамадскай або прыроднай з’явы і інш.
Змест афарыстычнай творчасці беларускага народа вельмі багаты. У ёй, як у фокусе, сканцэнтравана адлюстроўваецца жыццё, быт, культура, думкі і пачуцці народа. «3 бездані часоў дайшлі да нас у гэтых згустках розуму і ведаў жыцця радасць і пакуты людскія, смех і слёзы, каханне і гнеў, вера і бязвер’е, праўда і крыўда, сумленнасць і ашуканства, працавітасць і гультайства, прыгажосць ісцін і недарэчнасць забабонаў» *,— пісаў М. Шолахаў аб прыказках у прадмове да зборніка У. Даля.
Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі дакастрычніцкага часу крытыкуюць сацыяльную несправядлівасць, якая панавала ў класавым антаганістычным грамадстве, выкрываюць эксплуататарскую сутнасць царызму, царквы і рэлігіі, паказваюць невыносна цяжкае становішча працоўных, паразітычнае існаванне паноў, папоў, купцоў і капіталістаў. «Адзін з сошкаю, а сямёра з ложкаю», «Адзін сыцее — дзесяць пацее»,— трапна гаворыцца ў прыказках аб сацыяльнай няроўнасці ў дакастрычніцкай Расіі.
Народ бязлітасна ганьбуе жорсткасць, скупасць, дэспатызм багацеяў:
* Даль В. Пословнцы русского народа. М., 1957, с. 3.
«Багаты — рагаты: усё глядзіць, каб каго збіць», «Багаты і вока аддасць сваё за золата», «Бедны пот лье, а багаты яго кроў п’е»; выкрывае хабарніцтва і несправядлівасць царскіх суддзяў: «Калі на табе кажушок ліхі, то суддзя глухі», «Пан і тады праў, як сведак чорт маў»; крытыкуе прагнасць, ілжывасць, амаральнасць і крывадушша папоў і ксяндзоў: «У папа, кажуць, дзве рукі: адна — што хрысціць, другая — што бярэць, а той, што дае,— няма», «У папа пуза таўсцее, а ў мужыка спіна млее», «У цябе праўды, як у ксяндза з папом» і інш.
Шматлікія прыказкі і прымаўкі адлгостроўваюць пэўныя гістарычныя падзеі: «Наша Бяроза чужых і генералаў тапіць можа», «Пякуцца французы, бы бульба ў прыску».
Тэматыка прыказак і прымавак разнастайная, у іх адлюстраваны адносіны паміж людзьмі ў грамадстве, стыхійна-матэрыялістычны светапогляд народа, яго мараль, любоў да Радзімы, нянавісць да ворагаў, сямейны быт, працоўны каляндар, прыродныя з’явы і прыкметы і г. д.
Нягледзячы на лаканічную форму, прыказкі заключаюць у сабе багаты асацыятыўны змест, адлюстроўваюць мудрасць народа. Нездарма народныя прыказкі часта выкарыстоўваў у сваіх працах, пісьмах і выступленнях У. I. Ленін. Многія прыказкі і прымаўкі сталі загалоўкамі яго прац. Ленін любіў народныя афарыстычныя творы за іх лаканізм, трапнасць, маляўнічасць і выразнасць. У сібірскай ссылцы ён з захапленнем гаварыў пра мясцовыя прыказкі: «Цудоўна, цудоўна! Вось дзе трэба вучыцца нашым пісьменнікам, адной фразай напавал б’е... Неабходна скласці вялікі зборнік. Вось будзе скарб для белетрыстаў і прамоўцаў».*
Глыбокія і мудрыя думкі адлюстроўваюцца ў прыказках у высокамастацкай форме. Прыказка вызначаецца дасканалай будовай: яна часцей за ўсё рытмічна стройная, рыфмаваная, кампазіцыйна двухчленная.
Стварэнню яркага ёмістага вобраза садзейнічаюць розныя паэтычныя мастацкія сродкі. Шырока ўжываюцца ў прыказках сінтаксічны паралелізм, антытэза: «Аднаму аж з горла прэ, а другі з голаду мрэ», «Адным кірмаш, а другім жыцця нямаш», «Адны гаруюць, другія пануюць»; разгорнутыя і простыя параўнанні: «Свая хатка, як родная матка», «Крамар, як камар: дзе сядзе, там і п’е»; сінекдаха, метанімія, метафара і г. д.
Асабліва пашырана ў прыказках іронія (напрыклад, «Поп «праведна» жыве: з беднага дзярэ да ў свой карман кладзе»), Сацыяльныя тыпы ствараюцца з дапамогай гіпербалы, алегорыі і іншых мастацкіх сродкаў («У пана горла — прорва: тысяча працуе, а ён адзін прагарцуе», «У папоўскай кішэні з галавой схаваешся»). Часта, каб падкрэсліць сацыяльную няроўнасць у антаганістычным грамадстве, у прыказках карыстаюцца прыёмам кантрасту: «Пакуль з багатага пух, дык з беднага дух».
Разнастайныя мастацкія сродкі, рытміка і рыфма звязваюць прыказку ў адзінае цэлае. Дасканала і мудра збудаваная, яна жыве сотні год.
* «Лнтературный современннк», 1940, № 1, с. 10.
Напрыклад, у прыказцы «Багатаму і ў полі родзіць, і ў хляве плодзіць, а беднаму дзе ні кінь, то клін» усе элементы выказвання цеена звязаны не толькі антытэзай, але і рыфмай, якая перш за ўсё знітоўвае прыказку і дапамагае лепшаму яе запамінанню.
Шырока ўжываюцца прыказкі і прымаўкі ў творах пісьменнікаў і паэтаў, якія, у сваю чаргу, папаўняюць скарбніцу народнай мудрасці.
Яркім сведчаннем таго, як выкарыстоўваліся беларускія прыказкі ў старажытныя часы ў перапісцы, з’яўляюцца лісты аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага, напісаныя ім у 1573—1574 гг. Прыказкі, прыведзеныя ў лістах,— гэта па сутнасці адны з першых фальклорных твораў, якія дайшлі да нас у запісах.
Сістэматычныя запісы беларускіх прыказак і прымавак пачаліся ў XIX ст. Асабліва каштоўныя зборнікі афарыстычных твораў апублікавалі ў дакастрычніцкі час I. I. Насовіч, Я. А. Ляцкі, М. Я. Нікіфароўскі. Багатая калекцыя народных прыказак і выслоўяў была падрыхтавана таксама A. К. Сержпутоўскім. Але найбольш значны па аб’ёму зборнік беларускіх прыказак і прымавак быў надрукаваны ў 1935 г. у Варшаве (запісы М. Федароўскага, каля 10 тысяч). У савецкі час найбольш поўныя зборы прыказак апублікавалі Ф. Янкоўскі і Я. Рапановіч.
Літаратура
Носовйч Н. Н. Сборннк белорусскнх пословнц. Спб., 1874.
Federow^ki М. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej, t. IV. Warszawa, 1935.
Янкоўскі Ф. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. Мінск, 1965.
Рапановіч Я. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі. Мінск, 1974.
Беларуская народная вуснапаэтычцая творчасць. Пад рэд. П. Ф. Глебкі, I. В. Гутарава і М Я. Грынблата. Мінск, 1967, с. 142—148.
Беларуская вуснапаэтычная творчасць. Пад агульнай рэдакцыяй М. Р. Ларчанкі Мінск. 1966, с. 91—99.
Кабашнікаў К. П. Нарысы па беларускаму фальклору. Мінск, 1963, с. 65—71. Янкоўскі М. А. Паэтыка беларускіх прыказак. Мінск, 1971.
* * *
Ад прыгону аслабанілі і зноў пад пана пасадзілі.
Адна бяда ідзе, другую за ручку вядзе.
Аднаму аж з горла прэ, а другі з голаду мрэ.
Адны пануюць, другія гаруюць.
Адзін з сошкаю, а сямёра з ложкаю.
Багатаму за жонку хоць свінка, абы грошай асьмінка.
Багатаму чорт дзяцей калыша, а беднаму з калыскі выкідае.
Багаты беднаму не сябра.
Багаты брат беднаму брату не рад.
11 Зак. 3328
Багаты — рагаты: усё глядзіць, каб каго збіць.
Багатым жыццё, а бедным выццё.
Балота без чорта не будзе.
Баяцца не цівуна, а яго бізуна.
Беднаму часам і астрогу не боязна.
Бедны да беднага горнецца, а багаты ад каго хочаш адвернецца.
Бедны пот лье, а багаты яго кроў п’е.
/ Без гарапашнікаў-мужыкоў не было б ні хлеба, ні васьмакоў.
Белыя ручкі чужую працу любяць.
Б’юць і плакаць не даюць.
Голы разбою не баіцца.
Гушча дзяцей не разганяе.
Гэта нашага ўсяго, што з’ямо.
Давалі, ды з рук не пускалі.
Дажыліся нашы браты: ні хлеба, ні хаты.
Два на гаду Юр і, ды абодва дурні: увосень халодны, а ўвесну галодны.
Дзе адзін пануе, там сто гаруе.
Дзе людзі бяднеюць, там паны багацеюць.
Дзе панская сіла, там мужыцкая спіна.
Дзеці, дзеці, добра з вамі ў леце, а зімою — хоць аб печ галавою.
Дзяцей — як бобу, а хлеба — ні дробу.
Есць зубы, ды хлеба няма да губы.
Есць хлеб — соку няма, ёсць сок — хлеба няма.
Жывы ў зямлю не палезеш.
3 багатым не судзіцца, з дурным не біцца.
I адсюль горача, і адтуль боляча.
Ідзі хутка — бяду здагоніш, ідзі паволі — цябе здагоніць.
I ў сваёй хаце не вольна.
Каб ты ў найме пабываў, то тады б мне спагадаў.
Казаў пан: кажух дам — цёплае панскае слова!