Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
калінка...
Непраўдзівая Лідачка -— Няпраўду дзевачкам казала. Казала: замуж не пайду, Казала: хлопцаў не люблю. Яна ж Сярожку любіла, У адзін слядочак ступіла. Яго слядочак цяпленькі, Яе Сярожка міленькі.
Сцякліся дзве рэчанькі...
Сцякліся дзве рэчанькі, Сцякліся,
Сышліся два пасажанькі, Сышліся.
Першы пасаг — ясны месяц, Другі пасаг — ясна сонца.
Што з месяца — малады Колечка, Што з сонейка — малада Надзечка.
Да дуба, зязюлька, да дуба...
Да дуба, зязюлька, да дуба, Пара табе, дзевачка, да шлюба.
Ужо твае конікі спражоны, Пад акенцо прывядзёны. — Няхай мае конікі пастаяць, А мне ў свайго бацюхна пагуляць.
За гарой, за гарой...
За гарой, за гарой Цэркаўка стаяла;
Там дзяўчына
3 нялюбым шлюб брала, Шлюб брала,
У шлюба пытала:
— Шлюбе, мой шлюбе!
Скажы адну праўду:
Ці горы капаці,
Ці з нялюбым шлюб браці?
— Дзяўчына, дзяўчына!
Дурны розум маеш, Што ў шлюба пытаеш.
Горы пакапаўшы, Ляжаш — спачынеш;
3 нялюбым шлюб узяўшы, To навек загінеш.
Сядай, Надзечка, у канец стала...
Сядай, Надзечка, у канец стала 3 долею гаварыці.
— Доленька мая, Як ты шчаслівая, To ідзі да шлюбу са мною, А як нядобрая, Нешчаслівая, To плыві на мора з вадою, Доленькая мая, 3 быстрымі ручайкамі, А я пайду да шлюбу Са сваімі дружанькамі.
Ой, у полі крыніцы стаялі...
Ой, у полі крыніцы стаялі, Там валы ваду п юць. Маладу дзяўчыначку Пад вянец вядуць.
Яна стала, заплакала: — Няпраўда ваша!
Ой, у полі крыніцы стаялі, Там валы ваду п'юць. Маладу дзяўчыначку Кругом прастола вядуць. Яна стала, заплакала: •— Няпраўда ваша!
Ой, у полі крыніцы стаялі, Там валы ваду п’юць. Маладой дзяўчыначцы Ручнічком рукі звязалі. Яна стала, заплакала: — Праўда ваша!
Мецена вуланька...
Мецена вуланька ды з канца, Прывезена Насценька з-пад вянца. Прывезена Насценька з-пад вянца, Сыпнула золата з рукаўца.
— Выйдзі, выйдзі, баценька, із хаты Ды й памажы золата збіраці.
— He збірай, дзіцятка, не збярэш,
Толькі свае слёзанькі разальеш.
— Выйдзі, выйдзі, матанька, із хаты Ды й памажы золата збіраці.
— He збірай, дзіцятка, не збярэш, Толькі свае слёзанькі разальеш.
Паселі дзевачкі...
Паселі дзевачкі Да ў тры радочкі, Паміж іх не пазнаць Маладой Ганночкі. А па тым пазнаці, Што на плечах коскі,
Што на плечах коскі, Пад ачыма слёзкі. А русыя коскі Да пакрылі плечкі, А горкія слёзкі Да памылі ножкі.
Кацілася калясо з клеці...
Кацілася калясо з клеці, Спіць мая да нявехна ў клеці. Няхай спіць хоць да вечара, Няма хлеба дай на печыва, Ложачкі пад камешнічкам, Пазарасталі арэшнічкам, А місачкі пад лаўкаю, Пазарасталі мураўкаю.
А у нашага суседа...
А у нашага суседа Пачынаіцца бяседа.
Малойчыкі п’юць, гуляюць, Дзяўчыначку падмаўляюць.
Пілі-пілі, гаварылі, Дзяўчыначку падманілі.
Дзяўчыначку падманілі, На павозачку ўссадзілі.
Едуць поле і другое, На трэцяе ўз’язджаюць.
— Станем, братцы, паслухаем, Што ў полі галасуе:
Цісаловачка спявае, Ці зязюлечка кукуе.
Hi саловачка спявае, Hi зязюлечка кукуе —
Плача маці па дзіцяці, Што некаму шкадаваці.
Што некаму шкадаваці, Роднай мамачкай назваці.
Роднай мамачкай назваці, Сівую касу часаці.
Ой, сваточкі, галубочкі, просім вас...
Ой, сваточкі, галубочкі, просім вас, Каб не стала наша дачушка ў абідзе, Каб не была ёй паветачка за хатку, Каб не была ёй суседачка за матку, Каб яна бяды-гора не знала, Каб яна доўгіх летаў даждала, Каб яна дзецям торбы не шыла, Каб свякроў бы яе не сушыла.
Ой, сваточкі, галубочкі, просім вас Ды адведаць хлеба-солі ў нас.
Ой, у полі, у полі...
Ой, у полі, у полі Да дзве бярозкі зрасліся, Да дзве бярозкі зрасліся. У нашай Зіначкі, У нашай маладой
Да дзве сястрыцы знайшліся, Да дзве сястрыцы знайшліся. Пілі-гулялі — не дбалі, Пілі-гулялі — не дбалі, Зіначку замуж аддалі. Ой, у полі, у полі Да два дубочкі зрасліся, Да два дубочкі зрасліся.
У нашай Зіначкі
У нашай маладой
Да два браточкі знайшліся, Да два браточкі знайшліся. Пілі-гулялі — не дбалі, Пілі-гулялі — не дбалі, Зіначку замуж аддалі, Зіначку замуж аддалі.
Прыйшоў на вяселле наш сваток...
Прыйшоў на вяселле наш сваток, Павязаўшы крыжам ручнічок.
А казалі, сват наш вельмі харош, Аж у свата доўгі буслаў нос.
А у свата лыса галава Ды казлінна рыжа барада.
Вясковыя музыкі. Фота I. К. Цішчанкі
Плавае па хаце, як таран, Лыпае вачыма, як баран,
Калі, сват, гарэлкі не дасі, Караваю — трасцу ты з’ясі.
Ды казалі, наш малады...
Ды казалі, наш малады Вельмі харош, Ажно ў яго доўгі нос, Па яблычку вочкі,
Буслаў hoc.
Ды насыпце яму канапель, Няхай клюе, як верабей, Няхай скача, як белка, Няхай плача, як дзеўка.
Наша маладая — суравежка, суравежка...
Наша маладая — суравежка, суравежка, А ваш малады — галавешка.
Наша маладая — сыр белы, сыр белы, А ваш малады — пень гарэлы.
Наша маладая — ластаўка, ластаўка, А ваш малады — засланка.
Наша маладая — суніца, суніца, А ваш малады — дурніца.
А куды ж ты, наша Манячка, глядзела?..
А куды ж ты, наша Манячка, глядзела —■ За гэткага непрыгляднага захацела, За гэткага непрыгляднага захацела?
He гэткія з табой панічы гулялі, He гэткія з табой панічы гулялі, За гэткага непрыгляднага аддалі, За гэткага непрыгляднага аддалі. Зубы рэдкія, ногі крывыя, доўгі нос, Зубы рэдкія, ногі крывыя, доўгі нос, Куды ж цябе, наша Манячка, бог занёс, Куды ж цябе, наша Манячка, бог занёс?
Кукавала зязюлька, што лес мал...
Кукавала зязюлька, што лес мал, Ой, плакала Марылька, што муж мал: — Hi яго ў полачцы спавіці, Hi яго ў люлечку ўлажыці.
Спавіўшы ў полачкі — смяецца, Палажыўшы ў люлечку — сарвецца, Ой, наняўшы нянечку — біць будзе. Ой, пайду я малада па ваду, Яго я за ручаньку павяду.
Ой, іду я малада з вадою, А ён памаленечку за мною.
Хвалілася цешча зяцем...
Хвалілася цешча зяцем, Што зяць маладзенькі. Аж ён маладзенькі.
Аж ён маладзенькі — Як дзядок старэнькі. Барада лыкам сшыта, Барада лыкам сшыта, Галава абручом збіта.
Ты мой садыньку, вінаграданьку...
Ты мой садыньку, вінаграданьку, Няма табе даглядыньку, Стаяць яблынькі расхіліўшыся, Некаму падпіраці, Ляжаць яблачкі раскаціўшыся, Некаму сабіраці.
Стаяць столікі ўсе цясовыя,
Некаму засцілаці,
Стаяць шкляначкі ўсе няпоўныя, Некаму наліваці,
Сядзяць госцікі ўсе любовыя, Некаму частаваці,
Сядзіць Ганначка да расплакаўшыся, Некаму сунімаці.
А хто, а хто магілачку патаптаў?..
А хто, а хто магілачку патаптаў?
Малада дзевачка па магілачцы хадзіла, Сваю мамачку на вяселейка прасіла: — Устань, устань, мая мамачка, Досыць спаць, Чаму цябе ўсю ночачку He відаць?
Сядзяць госцейкі па застолейку Да й як цвет,
А я як гляну — маёй мамачкі Між іх нет!
— Досыць, дзіцятка, па магілачцы хадзіць, Досыць, дзіцятка, магілачку таптаць,
Досыць, дзіцятка, дробныя слёзкі раняць. Пайду я да пана бога прасіцца, Каб пусцілі на парадачак паглядзець, Як ты будзеш на пасадзе сядзець, Тады я буду ў канцы стала стаяць; А як ты будзеш на вазочак сядаці, Тады я буду ў новым ганачку стаяць, Тады я буду на парадачак глядзеці, Ці абярэцца той дзядзька за татку, Ці перахрысціць дарожачку да вянца.
Знаць па вутаньцы...
Знаць па вутаньцы, Знаць па шэранькай, Што яна падстрэлена: Як полем ляціць, Як полем ляціць, Так яна нізюсенька, У кусточку сядзіць, У кусточку сядзіць,
Так яна ціхусенька. Знаць па дзеваньцы, Знаць па душаньцы, Што яна сірацінка: Па хаце ходзіць, Так яна ціхусенька, За сталом сядзіць, Так яна смутнюсенька.
Ясная зараначка...
Ясная зараначка, Ясная зараначка Па залессейку ходзіць.
Па залессейку ходзіць, Па залессейку ходзіць, Хмуркай апусціўшыся, Хмуркай апусціўшыся, Хмуркай апусціўшыся, Дожджыкам абліўшыся.
Маладая дзеванька,
Маладая дзеванька, Па застоллейку ходзіць. Па застоллейку ходзіць, Па застоллейку ходзіць, Коскамі апусціўшыся.
Коскамі апусціўшыся, Коскамі апусціўшыся, Слёзкамі абліўшыся.
Зялён рамон па падвор’ю сцеліцца...
Зялён рамон па падвор'ю сцеліцца, Маладая дачушачка з матуляю дзеліцца: «Табе, матуля, адна кашуля, а мне дзве, Бо я паеду ў чужыя людзі, а ты не».
Зялён рамон па падвор’ю сцеліцца, Маладая сястрычка з сястрыцай дзеліцца: «Табе, сястрыца, адна спадніца, а мне дзве,
Бо я паеду ў чужыя людзі, а ты не». Зялён рамон па падвор’ю сцеліцца, Маладая сястрыца з браточкам дзеліцца: «Табе, братка, і сені, і хатка, і камора, А мне, маладой, куфар адзежы і карова».
Мая мамачка, заставайся здарова...
Мая мамачка, заставайся здарова, Жыві багата,
He забывайся на мяне, маладую;
Калі буду жабраваці, Варотцы адчыняйце, Хоць па кусочку хлеба давайце.
Страпянулася ластаўка...
Страпянулася ластаўка, 3-пад варот вылятаючы. — Чуе маё пер’ейка, чуе, Што мне цяпер не так будзе, Як у вішнёвым садочку, На малінавым кусточку.
Заплакала Алінка, 3 падвор’я з’язджаючы.' — Чуе маё сэрцайка, чуе, Што мне цяпер не так будзе, Як у роднай мамачкі. Я ж у роднай мамачкі Бель бяліла бяленька, Хадзіла харашэнька.
Засталася ў свякроўкі, Бель бяліці не ўмею, Харашо хадзіці не смею.
Лісцем дарога прысцілаецца...
Аісцем дарога прысцілаецца, Свёкар нявестку дачакаецца. Прыедзе нявестка Прыгожа, урадліва, На долю шчасліва.
Ой, доню, доню,
Распусці долю Ды па маім полю. Каб на маёй ніве Жыта радзіла, Каб у маёй аборы Кароўкі рыкалі,
Каб у маёй стаенцы Конікі іржалі, Каб мая нявестка Сына радзіла,
Каб яна радзіла Дзевяць сыночкаў, А дзесяту дочку.
Адчыняй, матка, аконца...
Адчыняй, матка, аконца, Вязуць табе нявестку, як сонца! Адчыняй, маці, другое, Вязуць табе дзетак абое.
Адчыні, матулька, варота...
— Адчыні, матулька, варота, Вязём табе нявестку, як злота!
Адчыні, матулька, карытца, Вязём табе нявестку сварыцца.
— А я вароцечкі адчыню, Я нявестачцы дагаджу.
Праз ваконца буду глядзеці, Як мая нявестачка прадзеці.
Нашто нам з нявесткай сварыцца — Будзе мне нявестачка карыцца.
Яна ж будзе ў каморы спаці, А я буду дзіця калыхаці.
Вынось, маці, дзежку...
Вынось, маці, дзежку, Прывёз сын нявестку. Чырвоная, як каліна, Высокая, як вярбіна. He будзеш гадаваці, Адно будзеш пасылаці. Куды бліжэй — яе пашлеш, Куды далей — сама пойдзеш. Яе пашлеш за мукою, Сама пойдзеш за вадою.
Ой, знаці, знаці...
Ой, знаці, знаці — Гаспадынька ў хаце: Як у хатку увайшла, To работку знайшла. Пасеяла жыта на ўсіх куточках: —■ Каб маё жыта ў трубу вілося, Каб маё жыццё тут разжылося.