Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
За сталом спяваюць наступныя песні:
Ай, наша Матрунка вялікага роду, He здзелала нам трывогу.
Як золат персцень на руцэ, Так яе радзінка на куце, Як золат персцень шаруюць, Так і радзіну шануюць, Як золат персцень палужаюць, Так яе радзіну паважаюць.
А ў нашага свата дзіўнае дзіва: Цясовая хата, бліновыя дзверы, 3 перапеч печка збіта, сочнямі накрыта, Індык хату тапіў, заяц ваду насіў, Бараны ў арганы, казлы ў барабаны, Падцёлкі ў свішчолкі, быкі ў гуткі, А старыя каравіцы, як ударылі ў ладаніцы! А сівыя свінні ад смеху паздыхалі.
А ў нашага свата дый дзіўнае дзіва: Цясовая хата, кругом хаты мята, I ў хаце багата, Кругом хаты елле (ель), А ў хаце вяселле.
Як устаюць з-за стала, госці спяваюць:
Далі піць, далі есць, Дайце пагуляці,
* У арыгінале тут, як відаць, прапушчаны словы «і саджаюць на дзяжу» (заувага П. Шэйна).
Панчошкі шчакочуць, Пагуляння хочуць. Як у нас, так у вас, А ўсё поле роўна, Як і нам, так і вам — Пагуляці вольна, Як у нас, так у вас — На полі крапіўка.
Ты, Паўлюська, будзь такоў, He давай Матрунке патакоў. Мяняй конікаў з цаною, Бі Матрунку з віною.
Калі збіраюцца ад'язджаць, спяваюць:
Паедзем дамоў, паедзем!
Каму сваю Матрунку прыкажам? Прыкажам Матрунку Паўлюську: He біце Матрунку дубцамі, Навучайце Матрунку слаўцамі, He біце яе вяроўкай, Навучайце яе гаворкай, Ад дубцоў яна дурнее, Ад слаўцоў разумнее.
Ім адказваюць:
А будзеце, сваточкі, начаваць, А будзеце саломкі дабываць.
А ў нас салома дарага:
За ячны снапочак — шасточак, За сена вязку — сярмяжку, За лубку аўса — дзеўка ўся.
Калі госці паедуць, сваякі жаніха садзяцца вячэраць і спяваюць:
Гаспадыня тужыла, Што вяліка дружына, А гаспадар таму рад: «Садзіцеся госці ў рад!» А каб яны пілі, елі, Харошыя песні пелі.
На трэці дзень вяселля, звычайна ў аўторак раніцай, сям’я жаніха запрашае да сябе ўсіх сваіх суседзяў з вёскі. Калі госці збяруцца, запаль-
ваюць свечкі перад абразамі, моляцца богу, потым садзяцца за стол, пачынаюць дзяліць каравай. Абавязак гэты выконвае хрышчоны бацька жаніха. Сваякам жаніха даюць асобна і вялікую частку, потым таксама маладым, музыканту, братам і сёстрам маладога. Рэшткі каравая ядуць усе разам за сталом.
Устаўшы з-за стала, прымушаюць нявесту выконваць розныя работы. Перш за ўсё ёй загадваюць вымесці хату, але дзе б яна ні пачала месці, туды кідаюць знарок рознае смецце да таго часу, пакуль малады муж не выкупіць яе ад гэтай работы, прапанаваўшы ўсім прысутным гарэлкі. Потым маладой загадваюць прынесці вады; зноў пачынаецца тая ж гісторыя: усе ідуць да калодзежа, зачарпнутую ёю ваду пастаянна выліваюць, пакуль муж зноў не заступіцца за яе і не выкупіць яе гарэлкай. Тады прымушаюць яе пячы бліны. У падрыхтаванае цеста кідаюць анучы і г. д.— зноў выкуп. Усе смяюцца быццам над няспрытнасцю маладой і, крыху патанцаваўшы, разыходзяцца па хатах.
Гэтым заканчваецца вяселле, увесь яго абрад. Часам бацькі нявесты запрашаюць яшчэ да сябе ў госці сям’ю жаніха; у такім выпадку бацькі жаніха запрашаюць у сваю чаргу да сябе сям’ю нявесты. На гэтых п е р аз о ў к а х, як іх сяляне называюць, спяваюць наступныя песні:
Нашай Матрункі трох дзён нет, Прыўныла наша падвор’е:
У галубнічку галубы не гудзяць, У гародзе красачкі не цвіцяць, Прыехала Матрунка да дому — У гародзе красачкі зацвілі, У галубнічку галубы загудзелі.
А ўжо не рана, сонца на закаце, А ўжо Матрунка на выходзе. Яе мамухна начаваць унімае: «Начуй, дачушка, начуй, родная! Ужо рожа расцвітае».
— Мамухна мая, родная мая! He буду я начаваці, Мне рожы не шчыпаці, Мне віночкі не звіваці.
Вяселле ў вёсцы Берлеж Блужскага сельсавета Пухавіцкага раёна
Цяпер жэняцца толькі тады, калі згаворацца самі маладыя людзі. Часцей за ўсё яны задоўга да шлюбу знаёмяцца, гуляюць, дамаўляюцца паміж сабой, а потым гавораць бацькам. Малады з бацькамі выбіраюць дзень і
едуць да нявесты і яе бацькоў (пры гэтым яны бяруць з сабой хлеб, соль, гарэлку, ручнік).
Заходзяць у хату. Адразу не гавораць чаго прыехалі, а нібы гандлююць што-небудзь, напрыклад кажуць, што прыехалі купляць цялушку. Бацькі нявесты адказваюць:
— А наша цялушка бадліва, брыкліва, крыкліва, калюча.
Сваты ж не здаюцца, не «цяраюцца», на «цялушку» згаджаюцца. Ставяць на стол гарэлку, хлеб, соль. «Запіваюць» нявесту. Так адбываюцца запоіны (або заручыны).
Калі на заручынах бываюць сяброўкі нявесты (будучыя дружкі) і іншыя госці, тады, падпіўшы, яны спяваюць шмат песень. Сярод іх і наступную:
Сваты хаты дай не ведалі * Да ў хлеў заехалі.
Бычку ручку далі, А кароўцы шапку знялі, А з цялушкай прывіталіся, А авечачцы пакланіліся. Свіння тут падзівілася, Са смеху пакацілася.
Адзін сват пытае:
— А дзе ж ваша маладая? А жывёлы засмяяліся: — He туды сваты папаліся. На дварэ стаіць святліца — Там жыве красная дзявіца. Сватам сорам стала — Заручыны йдуць нядбала.
На заручынах дамаўляюцца пра дзень вяселля. Нявеста падносіць маладому ручнік з хлебам і соллю.
Прыкладна праз тыдзень бацькі маладой разам з ёю едуць (або ідуць) да маладога і яго бацькоў, каб упэўніцца, што вяселле будзе. Калі маладая перадумала, то вязе хлеб, соль, гарэлку і ручнік, які прывозіў жаніх, і вяртае яму, калі ж малады і нявеста згодны браць шлюб, то канчаткова дамаўляюцца пра дзень вяселля (адпаведна дамаўляюцца і ў сельсавеце аб рэгістрацыі шлюбу).
Вяселле пачынаецца звычайна ў суботу. У сярэдзіне дня ўчыняюць каравай. Для гэтага збіраюцца ўсе сваякі. Замешвае каравай часцей за ўсё хросная маці з удзелам іншых сваякоў, каравайніц. 3 цеста качаюць шышкі, якія потым кладуць на каравай. У сярэднюю шышку закатваюць грошы
Кожны радок паўтараецца двойчы.
(15 кап. або больш)—«для жыцця харошага» (потым, калі разразаюць каравай, гэту шышку даюць маладым).
У час падрыхтоўкі караваю спяваюць шмат спецыяльных каравайных песень. Замешаны каравай кладуць на драўляную лапату. Каравайніцы гушкаюць каравай і прыгаварваюць:
— Благаславі, ацец і маці, добрыя людзі! (Паўтараюць гэтыя словы тры разы.)
— Першым разам, добрым часам бог благаславіць.
Другім разам, добрым часам бог благаславіць.
Трэцім разам, лепшым часам бог благаславіць.
Каравай садзяць у печ, а каравайніцы ідуць за стол, каб «паліць» каравай. «Паліваюць» каравай такім чынам — п’юць гарэлку, закусваюць, спяваюць.
Вымаюць каравай таксама своеасабліва: стукаюць тры разы лапатай аб столь, потым першая шаферка выскаквае з гэтай драўлянай лапатай на вуліцу. Калі сустрэне мужчыну, то скора выйдзе замуж, калі ж жанчыну — у гэтым годзе нельга спадзявацца на шлюб. Але ў гэту прыкмету ўжо ніхто не верыць. Выняўшы каравай і «выведаўшы» лёс першай шаферкі, зноў садзяцца за стол і «мочаць» каравай. Пры гэтым нярэдка запрашаюць маладога, каб і ён прыняў удзел у «замочванні» караваю. Пасля з караваем, упрыгожаным кветкамі, печанымі шышкамі, едуць да маладой. (Такі каравай рыхтуецца і ў маладога і ў маладой.)
Па шляху ім некалькі разоў загароджваюць дарогу: ставяць стол, кладуць на яго хлеб, соль, бутэльку з вадой, чарку. Малады павінен адкупіцца грашыма. Калі малады едзе да маладой, спяваюць песню:
Да ой, борам, борам да баравіною, *
Да хто ж там едзе да вечарыною, Да ой едзе, едзе да Іванка п’яны: — Адчыніся, Ленка, да я твой каханы. — Я не адчынюся, мамкі баюся.
— Я ж тваёй мамачцы нізенька скланюся,
У цябе, маладой, нанач папрашуся,
Ноч паначаваці, цябе таргаваці, За русую косу — тры таляры даю, За цябе, маладую,— тры тысячы дарую.
Маці нявесты выходзіць у вывернутым кажуху, сустракае гасцей хлебам (з двумя драбкамі цукру наверсе), гарэлкай, віном і чаркамі. Выносяць каравай маладой. Маці нявесты вядзе маладога ў хату (маладая ў гэты час дзесьці схавана: дома або ў суседзяў). Ад брата маладога патрабуюць выкупу, і ён выкупляе яе цукеркамі.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Цікава адзначыць, што маладая не адзявае вянка, пакуль не прыедзе малады. Калі з’яўляецца малады, а яго брат выкупляе нявесту, яна адзявае вянок, прыданкі прымацоўваюць да яе валасоў кветкі.
Маці нявесты вядзе ўсіх за стол. Маладых садзяць на кут. Справа ад маладога садзіцца нявеста, а за ёю сваякі і прыданкі, злева ад маладога садзяцца яго сваякі і дружкі. Бацькі наліваюць гарэлку, благаслаўляюць маладых, усе крычаць «горка». Маладыя імкнуцца адкупіцца цукеркамі, але ім гэта не ўдаецца. Крыкі «горка!» сціхаюць тады, калі маладыя пацалуюцца.
У час застольнай бяседы пяюць многа песень.
Пасля працяглага пачастунку сват нясе каравай і ставіць яго на стол.* Ен гаворыць: «Благаславі, ацец і маці і добрыя людзі, каравай падаці» (паўтараюць тры разы).
Бацькі маладой прыносяць хлеб з двума кавалачкамі цукру наверсе і грашыма. Маладым даюць шышкі з каравая, у якія былі закатаны грошы.
Каравай дзеляць і пры гэ:ым выказваюць пажаданні шчаслівага жыцця маладым, напрыклад:
— Жадаю вам долі, шчасця, здароўя, як у зялёнага дуба, каб жылі люба, каб позна не спалі, рана ўставалі, добра працавалі, каб быў хлеба кусок і дзяцей куток.
— Сыплю вам сто рублёў медзі, каб былі дзеці, як мядзведзі.
Дно каравая завязваюць у хустку і аддаюць музыканту.
Каравай «замочваюць» да позняй ночы, а нярэдка і ўсю ноч. Спяваюць песню пра пірог:
Ой, пойдзем і паглядзім, ** У што наша свацця прыбрана. Ай ці ў шоўк, ці ў атлас, Ці ў такія сітцы, як у нас. Добры вечар, сваціца, Ці добрая зямліца, Ці ўрадзіла пшаніца, Ці спякла нам пірага?
А не спякла пірага, Возьмем вала за рага, Сіву кабылку за грыўку. Да павядом на таржок, Вытаргуем піражок. Сядзіць свацця на уллі, Пад ёй пчолкі загулі. Адна пчолка піснула,
* Калі прыносяць каравай, маладая павінна кінуць з яго кветкі прыданкам, дружкам, г. зн. перадаць ім дзявочую красу.
** Кожны радок паўтараецца двойчы.
Свацця пірог сціснула. А другая загула — Свацця пірог аддала. — Дзякуй, свацця, за пірог. I харошы, і прыгожы, і мякенькі, Толькі ганьба, што маленькі. Возьмем пірог, Самі пойдзем за парог, Сядзем на пясочку
I будзем дзяліць па кусочку. Тапаром білі — не разбілі, Адскочыла скарына — Там ■— аўсяная мякіна.
Маці аддае пірог, а ўсе ідуць дзяліць яго за парог і даюць усім па кавалачку.
Потым «бяруцца» за сватоў. Звычайна жарты пачынаюцца з першага свата (шафера). Яго абуваюць у лапці, брыюць палкаю або трэскаю. Робяць для яго вянок і вешаюць на шыю, пырскаюць адэкалонам, абліваюць вадою. Нарэшце патрабуюць выкуп (звычайна грошы, за якія потым прыданкі купляюць цукеркі). Сват скача, жартуе, а бабы чаўпуць ля яго гужам, як хто зможа. *