Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
■—■ He смею, жанішка, не смею, Па двару хаджу, мак сею. Узыдзі, узыдзі, чоран мак, Узыдзі усходам зялёным, Зацвіці цветам чырвоным, Залатой макаўкай узрасці.
А зялёненькі ўсход — братулькі, Чырвоны цвяток — сястрыцы, Залатая макаўка — жанішка.
Дзяўчыначка мая заручоная...
«Дзяўчыначка мая заручоная, Чаго ж ты такая засмучоная?» — Ой, як мне жыці, вясёлай быці: Каго любіла — трэба забыці. Каго любіла — каб пазабыла, Каго не знала — каб пакахала, Каго любіла — не пазабыла, Каго не знала — да шлюбу стала. Пайду я ў лясы, лясы зеляныя, Найду я часы, часы залатыя, Дзе я хадзіла, дзе гаварыла: «А судзі, божа, каго любіла». Каго любіла, то пазабыла, Каго не знала,— то пакахала.
Будзе табе, дзевачка, вялікае гора...
Будзе табе, дзевачка, вялікае гора, Вялікае гора.
Будзе цябе свякроўка раненька будзіці, Раненька будзіці.
Ты раненька ўстанеш, на соўнейка глянеш, На соўнейка глянеш.
Возьмеш вядзерца, пойдзеш за вадою, Пойдзеш за вадою.
А твой жа сужанька пойдзе за табою, Пойдзе за табою.
Ен вядзерца зніме, цябе абніме, Цябе абніме.
Як ты будзеш плакаць — ён цябе суніме, Ен цябе суніме.
Пойдзеш, дзевачка, ў чужыя людзі...
Пойдзеш, дзевачка, ў чужыя людзі — Там табе так не будзе: Ой, там вулачкі немяцёныя — Ты ж па іх блудзіць будзеш.
Ой, там суседцы незнакомыя —Аб цябе судзіць будуць.
— Mae цётачкі, мае родныя,
Я ж таго не баюся:
Я і вулачкі павымятаю, Я ж па іх хадзіць буду. Я з суседцамі распазнаюся — Я й з імі жыці буду.
Мамачка мая, родная мая...
Мамачка мая, родная мая, Куды мяне выпраўляеш? У чужыя людзі, не ў знакомыя, Ды ў вялікае гора.
Мяне, маладу, пашлюць па ваду, Самі сядуць вячэраць.
Вада далёка, гара высока, Я й няскора вярнуся.
Прынясу вады — на сябе бяды — Кожнаму піці даці:
I старэнькаму, і маленькаму, I свайму міленькаму.
Піцькі падаўшы, пасцель паслаўшы, Сама села вячэраць.
На стале ложкі, хлеба ні крошкі — Вот мая й вячэрачка.
Ложачкі ляп-ляп, слёзачкі кап-кап — Вот я й павячэрала.
Як табе, маё сонейка...
— Як табе, маё сонейка, 3 месяцам разысціся, 3 месяцам разысціся? — Я пайду па залессейку, Я пайду па залессейку, Хмарачкай апушчуся, Хмарачкай апушчуся, Дожджыкам абліюся I з месяцам разыдуся.
— Як табе, мая дзевачка, 3 мамачкай разысціся, 3 мамачкай разысціся?
— Я пайду па застоллейку, Я пайду па застоллейку,
10 Зак. 3328
Коскамі апушчуся,
Коскамі апушчуся, Слёзкамі абліюся
I з мамачкай разлучуся.
Станьце, дружачкі, да ўсе ў рад...
Станьце, дружачкі, да ўсе ў рад — Будуць мяне родныя прадаваць.
Стануць мяне родныя прадаваць — За русую косаньку грошы браць;
Роднаму бацейку — на вала,
Роднаму брацейку — на каня, Палавым волікам — плуг цягаць, Вараным конікам ваяваць.
He плач, не плач, мая матулька...
He плач, не плач, мая матулька, да па мне,* А я ж буду недалёчка ад цябе.
А ты ж будзеш на сінім моры плацце праці, А я ж буду ў чыстым полі жыта жаці.
А будзем жа мы адна адной галаскі падаваці I ранняю й вячэрняй парою, А сыйдуцца нашы галаскі з табою.
А ўжо позненька, не раненька...
— А ўжо позненька, не раненька,
Сонейка на заходзе,
Маладая дзеўчына неразумная
У татачкі на выходзе.
Навучай мяне, да мой татачка,
Як свёкарку гадзіць.
— Гадзі, дзіцятачка, гадзі, роднае,
Як роднаму татачку:
Раненька ўстань да добры дзень аддай,
Зірні ў вядзёрцы
Ці ё вадочка
Свёкарку ўмыцца;
Зірні на кручок,
* Кожны радок паўтараецца два разы.
Ці ёсць рушнічок Свёкарку ўцярэцца. — Аж, у вядзерцы поўна вадзіцы I рушнічок на кручочку.
Шкада табе, мамачка, а мне горш...
Шкада табе, мамачка, а мне горш, Што аддаеш мяне няўзросшай.
Ці ў цябе хлеба-солі не стае, Што ты мяне маладу аддаеш?
Ці табе хлеба-солі прыбудзе, Як мяне ў цябе не будзе?
Што ж я табе, мамачка, вады не насіла, Што ты мяне аддаеш, каб я галасіла? Ці ж я табе, мамачка, пасцелі не слала, Што ты мяне аддала, каб я гаравала?
Зборная субота...
Зборная субота настала, Ганначка дзевачак збірала.
Ганначка дзевачак збірала, Сабраўшы, ў радочак саджала.
Сама села вышэй, вышэй усіх, Скланіла галоўку ніжэй усіх.
Коскамі зямельку пакрыла, Слёзачкамі лыжкі абмыла.
Ёсць яе радзімка на свеце, Уся яе галоўка у цвеце.
Уся яе галоўка ў вяночку, Уся яе радзімка ў радочку. Для сіраты — пасля 4-й страфы:
Уся яе галоўка у цвеце, Нет яе матулькі на свеце.
Уся яе галоўка ў вяночку, Нет яе матулькі ў радочку.
Уся яе галоўка прыбрана, Нет яе матулькі — схавана.
Кукавала зязюля ў садочку...
Кукавала зязюля ў садочку, Прыклаўшы галоўку к лісточку, А к ёй пташанькі прыляталі, А ў яе праўданькі пыталі: — Чаго ты, зязюля, кукуеш? — Чаму ж мне, пташанькі, не кукаваць? Я ж была дый звіла гняздзечка, Я ж была дый знясла яечка, Адкуль узяўся сізой арол, Ножкамі раскапаў гняздзечка, Дзюбачкай раздзюбаў яечка, К сабе і зязюльку ўзяў.
Плакала Ганулька ў святліцы, Прыклаўшы галоўку к сястрыцы, А к ёй дзеванькі прыхадзілі, Ды і ў яе праўданькі пыталі: — Чаго ж ты, дзеванька, плакала? — Чаму ж мне, дзеванькі, не плакаць? Я ж была дый звіла вяночак, Я ж была пашла ў таночак, Адкуль ўз’ехаў Іванька, Конікап разагнаў таночак, Ручкамі разабраў вяночак, Ды мяне, маладу, к сабе ўзяў.
Калінка мая лугавая...
Калінка мая лугавая, А ў лузе стаяла — лялела, А борам ішла — шумела, Да сяла падышла — зайграла, А ў сяло ўвайшоўшы — гуляла. Пад акенца прыйшла — гукнула: — А ці дома, дома Ганначка? Адчыні каліне вароты.
— Некалі, калінка, некалі: А ў садзе вінаград паспеў — Трэба той вінаград пазбіраць, Шоўкам у пучочкі павязаць.
У гародзе мята...
У гародзе мята, У садочку рута.
Яны мне ўнаровяць, Без галля наломяць.
Няма каго паслаці
Руты наламаці.
1 сауюць вяночак На адзін дзянёчак.
Сястра маладая,
I буду насіці
А брат не ўнаровіць,
I бога прасіці,
А брат не ўнаровіць,
Каб гэтаго знасіла
Да з голлем наломіць.
А ёсць у мяне дружачкі, To мае служачкі.
I больш не прасіла.
Ішла Надзечка з вядром па ваду...
Ішла Надзечка з вядром па ваду, Кінула вядро на буйны вецер, А сама пайшла ў новы гародчык, У новы гародчык, у рутку зялёну. — Ой, рутка мая дробная, зялёная, Ужо мне больш з цябе вянкоў не віці, Вянкоў не віці, іх не насіці.
Адну гэту ночку пераначаваці. Заўтра раненька пакланюсь нізенька Свайму баценьку за гадаванне, Сваёй маценцы за прыгожае ўбранне, А браточкам — за пачытанне.
Каліна-маліна...
Каліна-маліна
Блізка тыну стаяла Ды на тын галлё клала, Красою красавала, Расою ападала.
Маладая Манечка Расою ўмывалася,
Красою ўціралася, Да шлюбу прыбіралася. Да шлюбу прыбіралася, У мамачкі пыталася: — Мамачка мая родная, У што мне прыбрацца: Ці ў ядваб, ці ў аксаміт, Ці ў чырвоную ружу, Каб дзевачкі не пазналі, Паненкаю называлі.
Чырвоная ружа...
Чырвоная ружа Блізка тыну стаяла Ды на тын галлё клала, Красою красавала, Расою ападала.
Маладая дзевачка Да шлюбу прыбіралася, Расою умывалася, Лісточкам выціралася, Айцу, мамцы кланялася, Брацейку — забывалася: — Брацейка мой родны, Прашу на мяне не гневацца: Як назад павярнуся — Тады табе пакланюся.
Стаяла бяроза сорак лет...
Стаяла бяроза сорак лет, Сячыце ж бярозу пад загнет, Кідайце бярозу ў жарку печ, Штоб наш каравай ясен быў, Штоб наш малады красен быў. Ясен каравай пышкамі, Красен малады свашкамі.
На чыей гэта ніве...
На чыей гэта ніве Жыта ў трубы павілося,
Жыта ў трубы павілося, На каравай удалося?
На Пётрухнавай ніве Жыта ў трубы павілося, Жыта ў трубы павілося, На каравай удалося.
А ў чыей гэта хаце Каравай ў дзяжы йграе, Каравай ў дзяжы йграе, Века ўверх падымае?
У Пётрухнавай хаце Каравай ў дзяжы йграе, Каравай ў дзяжы йграе, Века ўверх падымае.
Караваю, мой раю...
Караваю, мой раю, Караваю, мой раю, Я каля цябе йграю, Я каля цябе йграю.
Я каля цябе йграю, Я цябе прыбіраю;
Навакол сыр і масла, Навакол сыр і масла, Пасярод — доля, шчасце.
Каравайнічкі, пачынайнічкі...
Каравайнічкі, пачынайыічкі, Ды не стойце ў запечку. Да выйдзіце на хатачку, Да пачніце вяселлейка, Вяселлейка вясёлае: Дзевачкі — у песенькі, Музычкі — у скрыпачкі, А мамачка — у мыселькі.
Сыпце пшаніцу...
Сыпце пшаніцу У новыя карыты Ды карміце коней У вялікую дарогу.
У той дарозе Трое варот.
У першыя вароты Месячык свеціць,
У другія вароты — Сонейка грэе, У трэція вароты — Жанішок едзе.
Месячык свеціць —
Відненька будзе, Сонейка грэе —■ Цёпленька будзе, Жанішок едзе — Вяселлейка будзе.
Каб я знала, каб я ведала...
Каб я знала, каб я ведала, Што ў свайго таткі не буду, To б я агарод разгарадзіла, Табун коней упусціла, Шкоды б бацьку нарабіла. — Коні мае вараненькія, Тапчэце зялёненьку руту, Чырвонае да насеннейка, Прыедзе к нам да вяселлейка!
Лятуць, лятуць белы лебедзі цераз сад...
Лятуць, лятуць белы лебедзі цераз сад, Вядуць, вядуць млоду Сонячку на пасад. Вядуць, вядуць млоду Сонячку на пасад. Яна ж, молада, пасадзіка не зна\а, Яна ж, молада, пасадзіка не знала, У татачкі у роднага пытала, У татачкі у роднага пытала:
— Адкуль, адкуль, мой татачка, пасадзік, — Адкуль, адкуль, мой татачка, пасадзік? Ці ад цябе, мой татачка, ці ад бога, Ці ад цябе, мой татачка, ці ад бога?
— He ад мяне, маё дзіцятка, ад бога, He ад мяне, маё дзіцятка, ад бога, Прасі бога, каб не знала другога, Прасі бога, каб не знала другога.
Ой, ляцелі гусанькі цераз сад...
Ой, ляцелі гусанькі цераз сад: — Час табе, Ганусенька, на пасад.
— Ой, ды што вам, гусанькі, да таго — Есць у мяне татачка ля таго.
Ляцела зязюленька цераз сад, Клікала Ганусеньку на пасад:
— Што табе, зязюленька, да таго — Ёсць у мяне мамачка ля таго.
Скажаць жа мне сесці — то я сяду.
Скажаць жа мне ўстаці — то я ўстану.
Скажаць мне скланіціся — скланюся, Я сваёй матуленькі баюся.
Сонейка каля акон ідзе...
Сонейка каля акон ідзе, Брат сястру на пасад вядзе. Сястра яму да ног падзе: — Брацейка мой родненькі, Чым я табе надаела? Ці ціхай паходкаю, Ці сваёю работкаю, Ці русаю касою, Ці сваёю красатою?
— Сястрыца мая родная, He ты мне надаела, Надаелі сваты твае, Што суботкі прыязджаюць, Што нядзелькі ад’язджаюць, Што суботкі мой двор збіты, ПТтп нядзелькі мой стол зліты.
Непраўдзівая
Непраўдзівая калінка — Няпраўду лугу казала. Казала: цвіцець не буду. Казала: ягад не будзе. Як прыйшла вясна цяпленька, Аж на ёй цвету бяленька. Як прыйшла восень сцюдзёна, На каліне ягад чырвона.