• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Калі пан пяе, то мужыка трасца трасе.
    Калі б паноў чорт узяў, тады б свет гора не знаў.
    Каменняў — хоць забіся, вады — хоць заліся, дроў — хоць запаліся: хлеба дакупіўшы, можна жыць.
    Каму клапатно, а каму палатно.
    Каня хвалі пасля дарогі, а пана — як выцягнуць за ногі.
    Кляні ты пана — пан таўсцее.
    Крамар як камар: дзе сядзе, там і п’е.
    Ласка панская толькі да парога.
    Ласкаю панскаю далёка не заедзеш.
    Лепей ад беднага добрае слова, як ад багатага падмога.
    Лепей з ваўком у лесе стрэцца, як на панскай печы грэцца.
    На панскі розум ёсць мужыцкая хітрасць.
    На службе хлеб смачны, але не спажытны.
    Наняўся, як прадаўся.
    Напляваць багачу, калі свой сноп малачу.
    Наш пан, а ваш гаспадзін — чорт адзін.
    He проста пані, а пані Стоцкая.
    He сеюць, не жнуць, а хлеб смачны ядуць.
    He спіцца багатаму ўночы.
    He так будзе, як пан скажа, а так будзе, як мужык зробіць.
    He той піва п’е, хто варыць.
    Пазычаны хлеб еж дый аглядайся.
    Пакуль да бога, то чорт душу выйме, пакуль да цара, то пан скуру здыме.
    Пакуль з багатага пух, то з беднага дух.
    Пакуль сыты ссохне, то худы здохне.
    Пан балюе, а наш брат, знай, будуе ды бядуе.
    Пан з панам б’ецца, а ў мужыка лоб трашчыць.
    Панам сеюць, жнуць і косяць, а сабе хлеба просяць.
    Панская ласка на дохлым кані едзе.
    Панскіх груш не руш: як пагніюць, паны самі дадуць.
    Па тры грошыкі на дзень,— куды хочаш, туды дзень.
    Рукі на мазалях, а ў торбе засохлы акрайчык.
    Служачы хлеб — сабачы.
    Сыты галоднаму не спагадае.
    Сялянскаму роду няма пераводу.
    Тады перастануць гараваць, як не будзе каму панаваць.
    Такая доля: багатаму дбаць, а самому ў холадзе і голадзе паміраць.
    Такой ласкі і ў пана дастанеш.
    Толькі і гора пану, што жывот баліць.
    Тым панам рукі паадсыхалі, што ад сябе гарнулі.
    У пана горла — прорва: тысяча працуе, а ён адзін прагарцуе.
    Уцякаў ад пана, а папаў на войта.
    Хата чужая — як свякруха ліхая.
    Хвалі хлеб у свірне, а ліхадзея ў труне.
    Хлеб ды вада — батрацкая яда.
    Хоць голы, ды вясёлы.
    Хоць грошай ні гроша, затое слава хароша.
    Хопь з вадою, абы не з бядою.
    Хоць у вір галавою, то бяда за табою.
    Часам з квасам, парою з вадою.
    Чужая ніўка паядае сілку.
    Чужая хата горш за ката.
    Чужы кажух не нагрэе.
    Чым багацейшы, тым сквапнейшы.
    Што грамада скажа — і пан не паможа.
    Шынкар п’яніцу любіць, ды дачкі за яго не аддасць.
    Як памрэ беднячок — толькі non ды дзячок, а памрэ багаты — па трое з хаты.
    Вясковы сабака, а дваровы служака — усё роўна.
    Груган гругану вока не выклюе.
    у За праўдаю суд не ідзе, а за падмазкаю.
    Каза дзярэ лазу, казу дзярэ пастух, пастуха дзярэ пан, пана дзярэ юрыст, а юрыста — чарцей трыста.
    Калі маеш хлеб, то будуйся, калі маеш грошы, то правуйся.
    Кожны гад чужому грошу рад.
    Мужыка ніжэй не разжалуеш.
    На базары долі не купіш, а ў судзе праўды не знойдзеш.
    Начальніку — і воўчы рот і лісіны хвост.
    He будзь ні войтам, ні сватам — не будзеш чалавекам праклятым.
    He так дакучна ад паноў, як ад падпанкаў.
    Пан з панам пазнаюцца, а мы ў бядзе.
    Праўда ў тых, хто грошы мае.
    Суддзя не чакае свечкі, а мяшка.
    У каго ў каліце, той і з панам на куце.
    Хай багачы дзівяцца, чым беднага дзеці жывяцца.
    Хоць галодны, але свабодны.
    Чыя сіла, таго і праўда.
    v Бацька ў салдатах, а ў дзяцей кашуля ў латах.
    Быў на вайне — спагадай і па мне.
    Вайна — каму вяроўка, а каму — дойная кароўка.
    Вайна кроў людскую п е.
    V Грэўся француз у Маскве, а замярзаў на Бярозе.
    Лепей дома хлеб аўсяны, як на вайне пытляваны.
    Мора без вады, а вайна без крыві не бывае.
    Мсціслаў не аднаго сціснуў.
    v Наша Бяроза чужых і генералаў тапіць можа.
    / Пякуцца французы, бы бульба ў прыску.
    Салдат не баіцца і пекла.
    Салдату і ў полі няволя.
    Салдату трошкі трэба: солі драбок ды хлеба шматок.
    Салдацкі сон усюды салодкі.
    Абяцаў бог даць, але казаў пачакаць.
    Алтарысты і арганісты на рукі нячысты.
    Воўчае горла, а паповае вока — то нароўні.
    Вяселле, хрысціны — ксяндзу добрыя гадзіны.
    Даў бы рубель на малебен, ды самому патрэбен.
    Дзе non царкву ставіць, там гандляр карчму ладзіць.
    За тым і божа, хто пераможа.
    I бог ашуканствам жыве: у аднаго адбярэ, а другому дасць.
    Кожны святы да сябе горне.
    Ксёндз служыць не для Езуса, а для хлеба куса.
    Ксяндзоўскі слуга сагнуўся, як дуга.
    Людзі мруць — папова пшаніца красуе.
    Марскую глыбіню, а ксяндзову кішэню не напоўніш.
    На бога спадзявайся, але сам старайся.
    На бога няма чаго спадзявацца, трэба самому дамагацца.
    На бога спадзяешся — без кашулі астанешся.
    Навошта нам богу маліцца, які на нас не глядзіць?
    Над сіратою бог з калітою, ды з каліты ёй нічога не трапляе.
    Неба ці трэба, а хлеба — трэба.
    Ненадзейна, як з малітваю праз дрыгву.
    Няма нікому так, як ксяндзу ды кату: абодва ляжаць ды хлеб задарам ядзяць.
    Няма чаго богу маліцца: ён нашых малітваў не прымае.
    Па богу — лёгкі будзеш.
    Папоўскае вока, а воўчае горла.
    Папу адна радасць — ці памінкі, ці хрысцінкі — усё роўна даюць.
    Плакаў я плакаў, а бог быў аднакаў; пачаў танцаваць — пачало шанцаваць.
    Поп з крыжам, чорт з чаркай, а мне •—усё страты.
    Поп і з жывога і з мёртвага бярэ.
    У бога ўсяго многа, а ў таго, хто гаруе, нічога.
    У кудлатага папа і ў голенага ксяндза адна праўда.
    Царква гарыць, а людзі рукі грэюць.
    Чакаць на богава — вельмі доўга да хлеба новага.
    Як не пад’ясі, святых прадасі.
    Благая тая птушка, што свайго гнязда не пільнуецца.
    Далёкая старонка без ветру сушыць.
    Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
    Для ўсякай птушачкі сваё гняздо мілае.
    Жонка як жонка, але мілей родная старонка.
    З’ехаў на чужыну —■ як зваліўся ў дамавіну.
    Зямелька — матка наша: і корміць, і поіць, і адзявае нас.
    Ідзі ў родны край, там — і пад ёлкаю рай.
    Каб далі волечку, знайшоў бы родную староначку.
    Калі ў школе з матчынай гаворкі пасмяецца, то на старасці ад маткі адрачэцца.
    Кожнаму свой куток мілы.
    Кожная птушка гняздо сваё ведае.
    Лепей у сваіх людзях з голаду паміраць, чым у чужых людзях золата збіраць.
    Мілы той куток, дзе рэзан пупок.
    На радзіме і паміраць лягчэй.
    На чужой старане і рак — рыба.
    He той перамагае, хто ў бядзе са сваёй зямелькі ўцякае.
    Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.
    Радзіма — матка, чужына — мачыха.
    Родная зямелька — як зморанаму пасцелька.
    Свая хатка — як родная матка.
    У сваёй хаце і вуглы дапамагаюць.
    V У сваім краі, як у раі.
    Усюды добра, а дома найлепей.
    Усякая птушка сваё гняздо бароніць.
    v Хто мову і веру мяняў, той не то сябе — і суседа прадаваў.
    Хто роднага краю цураецца, той і маткі сваёй адцураецца.
    Чужая старана тугою арана, слёзкамі засявана.
    Адзін — дасужы, ды не дужы.
    Адзін дзесяцёх не спаможа, барзджэй згіне.
    Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве — і ў полі не тухнуць.
    Аднаму і ў кашы няспорна.
    Адною рукою і вузла не завяжаш.
    Адным калом плоту не падапрэш.
    Будзе людзям, то будзе і нам.
    Грамада — вялікі чалавек.
    Гуртам і ў бядзе лягчэй.
    Дзе дружна, там хлебна.
    Дружнай грамадзе воўк не страшны.
    Згода будуе, нязгода руйнуе.
    Пчолкі па адной не селяцца.
    У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць.
    Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка.
    Госць лавы не праседзіць.
    Госць як госць, а валакіты досць.
    Дарагі не абед, а прывет.
    Добра было ў гасцях, толькі прынукі не было.
    Добра, як сусед блізка і пералаз нізка.
    Добрая слава даражэйшая за багацце.
    Дурань недабачыць, а разумны прабачыць.
    Дзе сварацца, там нішчымнае варыцца.
    Жонка за маўчок, а муж кій у куток.
    3 якім спазнаешся, такім станешся.
    I чорт літасць мае.
    Іх і вада не размые.
    Калі падмеўся грыбам, то лезь у каробку.
    Кошка мышцы не таварыш.
    Аепш зухаваты, чым тхараваты.
    Лёгка пасварыцца, цяжэй памірыцца.
    Любіць увесь свет лагодны прывет.
    Мы з табою, як рыбка з вадою.
    Нага нагу падпірае, рука руку абмывае.
    He пара сава да сокала.
    Нікому вады не замуціць.
    Новых сяброў набывай, а старых не забывай.
    Няпрошанаму госцю лыжкі няма.
    Прыглядай гасцей, каб хадзілі часцей.
    Прыяцеля пазнаеш у няшчасці.
    Слухаць добрай рады не шкодзіць.
    Сэрца не камень, адляжа.
    Сябра за грошы не купіш.
    Сябрамі не кідаюцца.
    Там добрая рада, дзе шчырая парада.
    Той не можа быць другам, хто абыдзе ў бядзе кругам.
    Ходзіць цішэй вады, ніжэй травы.
    Хто ў бядзе не быў, той сапраўдных прыяцеляў не знае.
    Цесната — не крывата.
    Чым госць радзейшы, тым мілейшы.
    Які госць, такое і частаванне.
    Авёс кажа: кінь мяне ў гразь, то буду князь.
    Ад цяплосці не баляць косці.
    Адклад не ідзе ў лад.
    Багата снегу — багата хлеба.
    Без гною ці без лубіну хлеба не чакай.
    Без клопату і без поту наш брат не пражыве.
    Без працы не будзе шчасця.
    Без працы няма чаго хлеба шукаці.
    Бяроза распускаецца — сей авёс, сады цвітуць — бульбу, каліна цвіце — грэчку.
    Варвара ноч уварвала.
    Вішня не апала — зіма не настала, вішня апала — зіма настала.
    Восень кажа: ураджу, а вясна кажа: яшчэ пагляджу.
    Вясна красна, хоць галадна.
    Вясну хваляць за дажджы і сонца, а лета — за снапы і вазы.
    Гаспадарку вадзіць — не разінуўшы рот хадзіць.
    Гнуткага дрэва вецер не зломіць.
    Гумно плача без гаспадара, а хата без гаспадыні.
    Гутарка гутаркай, ды за працу час!
    Дождж у маі — будзе хлеба і на гультаі.
    Дзе араты плача, там жняя скача.
    Дзе няма ахвоты, там няма работы.
    Дзе прыганятых многа, там поспеху мала.
    Дзе сілаю не зробіш, то спосабам.
    Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста.
    Ён і паміраць часу не знойдзе.
    Жураўлі ляцяць высока — зіма яшчэ далёка.
    3 адкладу няма ладу.
    Запас бяды не чыніць.
    Зямлю не ўгноіш — і хлеба не намалоціш.
    Зямлю ўгноіш — хлеба падвоіш.
    Каб не клін ды не мох, дык цесля б з голаду здох.
    Калі гаспадар па гнаі ходзіць, тады ў яго хлеб родзіць.
    Калі год сухі, купляй пчолку, а калі мокры — купляй кароўку.
    Калі жыта ў сакавіку глядзіць на неба, не есці тады хлеба.
    Калі здолееш узяцца за справу — і снег загарыцца, не здолееш —і масла не ўспыхне.
    Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся.
    Калі хочаш хлеб мець, то трэба зямліцы глядзець.
    Кармі парсюка мукою — пойдзе рукою.
    Кладзі гной густа, не будзе ў свірне пуста.
    Кладзі гной у пару, збярэш збожжа гару.
    Колькі адзін Мікола дасць снегу, столькі другі дасць травы.