• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Курачка па зярнятку збірае і сытая бывае.
    Летні дзень год корміць.
    Летнюю часінку зімовым тыднем не заменіш.
    Лёгкі здабытак — лёгкі пражытак.
    Люты наробіць плюты.
    На дзень раней пасееш, на тыдзего раней збярэш.
    На ранняй ралліцы родзіць жыта ды пшаніца, а на позняй ралліцы родзіць кукаль ды мятліца.
    Насмачнейшы хлеб ад сваёй працы.
    He ад красных слоў дабро на свеце стала.
    He вымем карова малако дае, а языком.
    He на адну хваробу праца — найлепшыя лекі.
    He пі, не еж і з хаты не лезь.
    He пытайся ці галоўка гладка, а пытайся ці падмеценая хатка.
    He работа сушыць, а турбота.
    He сей пшаніцы, калі дзеці ідуць у суніцы.
    He хочаш у маладосці працаваць, будзеш на старасці з торбачкай т<шцаваць.
    Ніякая праца не ганьбіць чалавека.
    Па кропельцы — рэчка, па травінцы — копка, а па копцы — стог.
    Пакланіся кусту — дасць хлеба лусту.
    Пасееш — то будзе капа, а не пасееш — то ні снапа.
    Першы блін комам.
    Піліпаўскі лёд кажа: хоць трашчу, але не пушчу.
    Праца здароўя не адбірае.
    Праца не паганіць чалавека, а корміць, і поіць, і вучыць.
    Праца чалавека трымае і ўзбагачае, а гультайства псуе.
    Работа не забота, забота — калі няма работы.
    Рыбак рыбу вудзіць, ды век нудзіць.
    Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы.
    Садок садзіць — жыццё харашыць.
    Сей жыта ў прысак, авёс у гразь, то будзеш князь.
    Сёння зробіш, заўтра як знойдзеш.
    Слуцкія ткачыхі могуць увесь свет спавіць.
    Сон на заўтра адлажы, а справу сёння зрабі.
    Старога вераб’я на мякіне не падманіш.
    Старога ліса не ашукаеш.
    Стары вол баразны не псуе.
    Сухі марац, мокры май, будзе жыта нібы гай.
    Тады ад зямлі пазнаць смак можна, як на яе гною паложыш.
    Трэба рана ўстаць, каб хлеба прычакаць.
    У гаспадарцы і аборка спатрэбіцца.
    У добрай гаспадарцы ёсць і сала і масла ў скрыні.
    Увесну не прыслухоўвайся да болю.
    Хлеб — усяму галава.
    Хто дажджом косіць, той пагодаю сушыць.
    Хто дбае, той і мае.
    Хто заб’е бабра, не будзе мець дабра.
    Хто не сее, той не вее.
    Хто не шануе чужога, той і свайго не мае.
    Хто палюе і рыбачыць, той хлеб рэдка бачыць.
    Хто пытае, той не блудзіць.
    Хто рабіць бярэцца, той і вучыцца.
    Хто рана сее, той насенне не губляе.
    Хто рана ўстае, таму бог дае.
    Хто хлеба хоча, той мусіць быць у поце.
    Шануй каня дома, а ён цябе ў дарозе.
    Як дбаеш, так і маеш.
    Як накорміш, так і надоіш.
    Якая работа, такая і плата.
    Адвагаю і пекла пярэйдзеш.
    Баязліўца куля і ў акопе страчае; смелага і на акопе мінае.
    Будзе пара — будзе трава.
    Была б галава на плячах!
    Дай бог чутае бачыць.
    Калі не нажнём, дык назбіраем.
    Лепей жартаваць, чымся гараваць.
    Ліха перамелецца — дабро наступіць.
    Mae лапці лазовыя пераносяць твае боты казловыя.
    He такі чорт страшны, як яго малююць.
    Ператрэцца, перамнецца — мука будзе.
    Прыйдзе, тата, і на нашу вуліцу свята!
    Прыйдзе тая нядзеля, што будзе і маё вяселле!
    Свет не без добрых людзей, казак не без долі.
    Абы добрая гадзіна, то знойдзецца радзіна.
    Ад дубцоў дурнеюць, ад слоўцаў разумнеюць.
    Адна галава — не бяда, а калі і бяда, то адна.
    Аднаго бацькі і адной маткі няроўныя бываюць дзіцяткі.
    Ажаніўся, то і перамяніўся.
    Бацька нажываў горбам, а дзеткі пражылі горлам.
    Бацька няхай едзе араць: яго коні знаюць, а я пайду ў карчму: мяне там чакаюць.
    Без гаспадара жонка — заўсёды сіротка.
    Гарбатага выпрастае магіла, а ўпартага — дубіна.
    Гаспадар за чарку — жонка ў сварку.
    Гаспадар і жонка — найлепшая сполка.
    Гні калінку, пакуль маладзенькая.
    Гніся, бацька, ці не гніся, а за кішэню бярыся.
    Горкая рэдзька, ды ядуць, кепска замужам, ды ідуць.
    Дай дзецям волю, то сам улезеш у няволю.
    Датуль нявестка была міла, пакуль бруд з хаты насіла.
    Дзе сыноў лава, там бацьку слава, дзе дачок лава, там матцы слава.
    3 дзявочае красы вады не нап’ешся.
    3 кім жыць, таго не гнявіць.
    3 мілым па душы — рай і ў шалашы.
    3 разумнымі дзеткамі і без грошай хароша.
    За багаццем пагонішся — дабра не будзе.
    I ў харошай сям’і выпадак бывае.
    Калі гаспадар з жонкаю сварыцца, тады ў гаршку трасца варыцца.
    Калі гаспадар у карчме скача, то гаспадыня ў дварэ плача.
    Калі на свет дзіця прыходзіць, новы кусок хлеба родзіць.
    Калі ёсць дзед, ёсць і абед, няма дзеда — няма і абеда.
    Лепей горкую рэдзьку есці, як з нялюбым за стол сесці.
    Лепей у зямельцы гніць, чым з нялюбым жыць.
    Любяць жонку здаровую, а сястру багатую.
    Малыя дзеці — малы клопат, большыя дзеці — большы клопат.
    Матка дзяцей вучыць, а мачыха сушыць.
    На нявестку сем год грады брэшуць.
    На скорую руку не жаніся.
    Начная зязюлька дзённую перакукуе.
    He біце вяроўкамі, навучайце гаворкамі.
    He біце дубцамі, навучайце слаўцамі.
    He з прыданым жыць, а з чалавекам.
    He слухаеш добрых слоў — паслухаеш ліхога кія.
    He слухаў бацькі і маткі — няхай людзі вучаць.
    He тая маці, што спарадзіла, а тая, што выгадавала.
    He ўмеў гадаваць — умей дараваць.
    He ўсё ж на бацькавай шыі сядзець, пара і свой розум мець.
    Ніхто не ведае, як сірата абедае.
    Ніхто так дзецям не спагадае, як матка родная.
    Нічые такія слёзы, як матчыны: яны і ўтопяць, яны і шчасця выпрасяць.
    Няма тае крамы, каб прадаваліся мамы.
    Паміраць збірайся, а пра дзяцей думай.
    Прымачы хлеб — сабачы.
    Самая балючая рана — ад свайго дзіцяці.
    Свату першая чарка і першая палка.
    Свой бацька насварыцца і пашкадуе.
    Сіротка слёзкамі ўмыецца, кулачком вытрацца.
    Сіраціне і ўзімку дзень доўгі.
    Сірочае жыццё — як гарох пры дарозе: хто ідзе, той скубне.
    Сірочая сляза і камень прабівае.
    Старому з маладою жыць, што саве з ластаўкаю гняздо віць.
    Тады сіраце нядзеля, як кашуля бела.
    Як сіраце жаніцца, ноч кароткая.
    Умеў гуляць — умей і дзіця забаўляць.
    У каго дзеці, у таго шчасце.
    У каго дачок сем, то ёсць доля ўсім, а ў каго адна — то і тая долі жадна.
    У прымы збірайся, а жыта сей.
    У роднага таткі цяплейшая хатка.
    Хоць без хлеба пасяджу, але на мілага пагляджу.
    Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець.
    Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае.
    Хто бацьку шануе, той і дзецям добрую долю гатуе.
    Хто дзяцей да працы шкадуе, той сабе вяроўку гатуе.
    Хто каго любіць, той таго чубіць.
    Ці ж цаніць дзеўку па сукенцы ў нядзельку?
    Шануй бацьку з маткай: другіх не знойдзеш.
    Як да каханага ішла — то ўсё скачучы, а як дахаты — усё плачучы.
    Як добрая свякроў, то добрая і нявестка.
    Які Хомка, такая яго жонка.
    Якое дрэва, такі клін,— які бацька, такі сын.
    Ад старасці ды ад смерці няма лекаў на свеце.
    Дай, божа, старым вочы, а маладым розум.
    Для старой бабы і на печы ўхабы.
    Пытае старасць, што прыгатавала маладосць.
    Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну.
    Старасць — не радасць, а смерць — не пацеха.
    Старасць — не радасць, доўг — не карысць.
    У дзеда адна бяседа: дзе быў, з кім піў, хто каго біў.
    Хто з маладосці працуе, той на старасці не шкадуе.
    Часам стары кажа на глум, а малады бярэ на вум.
    Шануй старое, як дзіця малое.
    Ад навукі галава не баліць.
    Ад навукі дужэюць (спрытнеюць) рукі.
    Без мукі няма навукі.
    Без навукі і лапця не спляцеш.
    Век жывеш, век вучыся.
    Вучыся змоладу, то на старасць як знойдзеш.
    Вучыцца ніколі не позна.
    Гуляючы, розуму не прыдбаеш.
    Дурнога вучыць, як мёртвага лячыць.
    Жалеза куй — як гарачае, вучыся, як вучыцца.
    За багацце розуму не купіш.
    За разумнаю галавою і рукам лёгка.
    Кніжка чалавеку — што грэчка пчолцы.
    Навука вочы адчыняе.
    Навука даражэй за ўсякае багацце.
    Навука не мучыць, а жыць вучыць.
    He навучыцца, пакуль не намучыцца.
    Нікому свайго розуму не ўставіш.
    Разумны вучыць не спяшаецца.
    Розум — найлепшае багацце.
    Розуму на кірмашы не купіш і ў Слаўкаўшчыне не знойдзеш.
    Розуму не прыкупіш.
    Рукі — да работы, ногі — да ахвоты, галава — да ўсяго.
    Сыта бруха да навукі глуха.
    Тупы да навукі, няздатны на рукі.
    Хіцер Зміцер, ды й Слаўка не дурань.
    Цяпер без навукі і каровы не дояць.
    Што дурань сапсуе, разумны паправіць, што разумны сапсуе, ніхто не паправіць.
    Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца.
    Добрае слова не забываецца.
    Добрае чуваць далёка, а благое яшчэ далей.
    Добрая слава ў кошыку ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць.
    Дурнога салаўя — дурная песня.
    Жарты і да бяды даводзяць.
    3 добраю песняй жыць весялей.
    3 мора вады не выліць, з песні слова не выкінуць.
    3 песні слова не выкінеш.
    Конь на чатырох нагах — і то спатыкаецца.
    Куляй пацэліш у аднаго, у двух, а трапным словам у тысячу.
    Людскога языка не завяжаш.
    На чужы раток не накінеш платок.
    На языкі няма прывязі.
    He частуй мяне ні піўцом, ні вінцом, а прывітай мяне шчыранькім слаўцом.
    Праўда вочы коле.
    Праўда грубая, ды людзям любая.
    Праўда даражэй за грошы.
    Праўда наверх выйдзе.
    Праўда не ўтоне і не згарыць.
    Рана загоіцца, а злое слова ніколі.
    Сказанага слова ніхто за хвост не зловіць.
    Слова сказаў — сякераю адсек.
    Слоўка як птушка: выпусціў — не вернеш.
    Слухай многа, а гавары мала.
    Тады слова — серабро, калі справы — золата.
    Хлеб-соль еж, а праўду рэж!
    Што праўда, то не грэх.
    Які розум, такая і гаворка.
    Абы здароўе, а работа будзе.
    Абы зубы, то хлеб будзе.
    Ад смерці не адкупішся і не адпросішся.
    Адзін хоць з’еж вала — адна хвала.
    Галоднай куме хлеб на вуме.
    Галоднаму жывату і пушынка па нутру.
    Галоднаму пасцель мулкая.
    Голад не цётка — з’есць што папала.
    Голад не свой брат.
    Дзе стан, там і сіла.
    Еж, пакуль рот свеж, бо як пойдзеш да гробу, то з’ясі хваробу.
    Жыватом хлеба не вынасіш.
    Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда.
    Кашы маслам не сапсуеш.
    Лішняга і свіння не есць.
    На лечаным кані далёка не заедзеш.
    На ўсе хваробы ёсць спасобы.
    He бяда, што п’ецца вада.
    Салаўя песнямі не накорміш.
    Скрыпучае дрэва перастаіць здаровае.
    Смерць не перабірае і не мінае.
    Сытаму гора, а галоднаму ўдвое.
    Хвароба нікога не красіць.
    Хваробу не трэба клікаць, сама прыйдзе.
    Чалавек галодны да нічога нязгодны.
    Чорт без кухара памінаў, каб кухар з голаду паміраў.
    Як прыйдзе бяда, то не палезе ў горла яда.
    Якая сілка, такая і скібка.
    Якая хада, такая і яда.
    Апрануты, як пава, але брыдкая слава.
    3 вялікага грому малы дождж бывае.
    3 пустога збана ніхто не налье.
    Знаць пана па халявах.
    Золата і ў балоце свеціцца.
    Малы жук, ды вялікі гук.
    На харошага глядзець хораша, а з разумным жыць лёгка.