Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
He плач, малодачка...
He плач, малодачка,
У нас табе добра будзе:
У нас кошкі мыюць ложкі, Галкі мыюць лаўкі.
Вецер хату мяце,
Месяц дзяжу месіць, Сонейка пірагі пячэ, А дожджык па ваду ідзе.
А каліна-маліна...
А каліна-маліна, Да не стой над вадою, Да не стой над вадою, He махай галіною.
He махай галіною, He раўнуйся са мною, Да было раўнавацца, Як я ў мамкі была. Як я ў мамкі была, Як я бела хадзіла.
Як я бела хадзіла, Як я чырвана была: Да бялей твайго цвету, Чырваней тваіх ягад. А цяпер засмучона, Ад мамкі адлучона.
Ад мамкі адлучона, К міламу прылучона. К міламу прылучона, У чужую сям’ю прывязёна.
Хваліўся Іванька сваёй жаною...
Хваліўся Іванька сваёй жаною, Што мая жоначка — рукадзельніца, Што мая жоначка — рукадзельніца, Выткала красёнцы трыма страямі, Выткала красёнцы трыма страямі: А першы страёчак — ясны месячык, А першы страёчак — ясны месячык,
А другі страёчак — ясна зорачка, А другі страёчак — ясна зорачка, А трэці страёчак — дробны звёздачкі, А трэці страёчак — дробны звёздачкі. А ясен месячык — я сам малады, А ясен месячык — я сам малады, Ясная зорачка — мая жоначка, Ясная зорачка — мая жоначка, Дробныя звёздачкі — мае дзетачкі, Дробныя звёздачкі — мае дзетачкі.
Як заручалі, тады казалі...
Як заручалі, тады казалі, Што ў свата каней многа. Прыйшлі ў хлявочак, Глянулі ў куточак: Аж там адзін жарабочак. Як заручалі, тады казалі, Што ў свата кароў многа. Прыйшлі ў хлявочак, Глянулі ў куточак, Аж там адзін бычаночак. Як заручалі, тады казалі, Што ў свата авец многа. Прыйшлі ў хлявочак, Глянулі ў куточак, А там адзін бараночак. Як заручалі, тады казалі, Што ў свата свінней многа, Прыйшлі ў хлявочак, Глянулі ў куточак, Аж там адзін кабаночак. Як заручалі, тады казалі, Што ў свата курэй многа. Прыйшлі ў хлявочак, Глянулі ў куточак, Аж там адзін пятушочак.
У новай каморы наша Анютка заснула...
У новай каморы наша Анютка заснула, Прыйшлі дзевачкі вяночак віць — не чула, Прыйшлі дзевачкі вяночак віць — не чула.
А як пойдуць яе дзевачкі будзіці, А як пойдуць яе дзевачкі будзіці, Стане дзевачак яе мамачка прасіці, Стане дзевачак яе мамачка прасіці: — He будзіце, мае дзевачкі, хай паспіць, He будзіце, мае дзевачкі, хай паспіць, Няхай у мяне мая госціца пагасціць. Няхай у мяне мая госціца пагасціць.
Нямножка будзіць яна ў мяне гасціці, Нямножка будзіць яна ў мяне гасціці, Яна пойдзіць сваей свякроўцы гадзіці, Яна пойдзіць сваёй свякроўцы гадзіці.
Ой, гула пчолка, гула...
Ой, гула пчолка, гула,
Па барку лятаючы,
Да пчолак шукаючы:
— Ой, божа ж мой, божа, спазнілася, Ад пчолачак адбілася, К восам прылучылася.
Заплакала малада дзевачка, 3 ручнічка саступаючы: — Ой, божа ж мой, божа, спазнілася, Ад дзевачак адбілася, К бабам прылучылася.
Будзе мяне маці чакаці, Па дарожках шукаці: — Чаму ж мая дачушка не прыйшла, Мусіць, другу хатачку найшла?
Ці мая камора ў цяні стаяла...
Ці мая камора ў цяні стаяла,
У цяні стаяла,
Дзе я, маладзенька, позненька спала, Позненька спала.
Ужо мая свякроўка з поля прыгнала, 3 поля прыгнала.
А з поля прыгнаўшы, разуваецца, Разуваецца,
Ка мне, маладзенькай, не адзываецца, He адзываецца.
— А божа мой мілы, што ж мне рабіці, Што ж мне рабіці?
Ці мне, маладзенькай, кароўкі даіці, Кароўкі даіці?
— Даі сабе тую, што з дому прыгнала, Што з дому прыгнала.
— Ці я ў цябе, свякроўка, пад акном стаяла, Пад акном стаяла,
Каб ты мяне, свякроўка, ды за сына брала, Ды за сына брала.
Ластаўка-перапёлачка...
— Ластаўка-перапёлачка, А дзе лета летавала?
— Летавала ў пшаніцы.
— А дзе, ластаўка-перапёлка, Будзеш зіму зімаваці?
— У крыніцы, у халоднай вадзіцы.
— Маладая дзевачка, Дзе расла-гадавалася?
— Гадавалася ў роднага таткі, А буду векаваці ў свякроўкі.
Была ў мамкі вумная-разумная, А як засталася ў свякроўкі, Дык ні вуму, ні розуму.
Сваціца, галубіца, просім вас...
Сваціца, галубіца, просім вас, Пераляцела наша ластаўка да вас. А вы ж ёй хоць піці, есці давайце, Часцей яе к мамцы ў госцікі пушчайце. Вы яе хоць трэсачкі насіць застаўляйце, А ўсё ж гаспадынькай называйце.
Аддалі мяне, забылі мяне...
Аддалі мяне, забылі мяне, Як жа вам не жаль будзе?
Як жа я буду ў чужой старонцы Цяжанька тужыці?
Як жа я буду ў чужой старонцы Свякроўцы наравіці?
Будуць жа мяне раненька будзіць, Позненька спаць класці.
А там вулачкі невядомыя, Блудзіць жа я буду.
А там суседкі незнаёмыя, Судзіць мяне будуць.
Аддалі мяне, забылі мяне, Як жа вам не жаль будзе?
Прыедзь, мамачка, прыедзь, родная, Мяне адведаці.
ХАЎТУРНЫЯ ГАЛАШЭНН!
Мой міленькі дружок...
Мой міленькі дружок, 3 кім ты мяне пакідаеш, Толькі з дробнымі дзеткамі. Ай, мой жа параднічак, А мой жа работнічак!
3 кім жа астаюся?
Толькі з дробнымі дзеткамі. 3 кім жа іх гадаваць буду, Чым я іх адзяваць буду?
Я ж іх не адзену,
Я ж іх не прыгадую,
Я ж як прычыхаюся — я і ўлякаюся. Куды мой друг вянчальны падзеўся, Ці ён паехаў у дарожаньку?
А ці ён пашоў у цэркаўку?
У мяне дзеткі пытаюцца: «Куды наш татка дзеўся?» Дзеткі мае мілыя, Страшнае гэта слаўцо, Што я завуся «ўдованька», А вы, дзетанькі,— «сіротанькі». Сяду з вамі абедаці,
Вамі, дзеткі, абсажуся I слёзкамі абальюся. Што вы, дзеткі, маленькі, А слёзанькі вашы драбненькі, А як дзеткі пабольшаюць — I слёзанькі пагоршаюць, Што ёсць каму загадаць вам, Да некаму пажалець вас Без свайго роднага татанькі. I вы не будзеце ведаць, Што і быў у вас родны татанька. Цяпер вы, дзеткі, сіротанькі, А я астаюся ўдованькай.
Што ж вы, дзеткі, не пытаецесь: Хто вас будзець гадаваці I ў салдаты выпраўляці Без свайго роднага татанькі? Людскія такі будуць выпраўляць дзетак, А адна ўдованька, бедная мая галованька, Нельзя мне і слоўцам нідзе абазвацца Без свайго дружочка, без вашага татанькі. Прыдзець цёплае лецечка, Людзі паедуць з сошкамі, А я з кім і з чым?
У мяне зямелькі было нямножка: Палосанька была і вузенька і кароценька, А цяпер стала і доўга і шырока, I будзець стаяць някошана, Будзець ляжаць няорана, А я буду хадзіць і ручанькі ламаць. Як прыду я ў хатаньку — Мая хатачка не міла:
Нет майго параднічка, а дзеткам татанькі. Усё мне не міла і хатанька пастыла.
Як устануць дзеткі і спытаюцца татанькі — Адраклась бы лепі гэтай хатанькі.
Як жа вас гадаваць без татанькі: Няма чаго вам зварыці, Няма чым пасаліці.
Трудна рыбкі без вадзіцы, Трудна дзеткам без татанькі. Дась бог цёплае лецечка, Вазьму дзетак за ручаньку I павяду на магілачку,
Гукайце, дзеткі, свайго татаньку: — Устань, устань, наш татанька! Верна, ў гробе дошкі Прыціснулі твае ножкі, Што няльзя табе ўстаці.
Гора наша і сэрцу тошна, Таткі вярнуці з магілы няможна. Галовачкі нашы бедныя, Асталісь мы сіраты вечныя.
А мой мілюсенькі, а мой раднюсенькі!..
А мой мілюсенькі, а мой раднюсенькі!
А на што ты нас пакінуў, А цябе, як ты сам казаў, татка да мамка Маленькага кінулі.
Да табе было вельмі трудненька на свеце, Да не было каму цябе глядзеці, Да цябе надта ўсе крыўдзілі.
Да трэба было для пана паншчыну адбыці, Да ў доме ўсенка зрабіці, Да галоднымі рокамі хлеба прыкупіці, Але трудна было скуль ўзяці, Да трэба было на шыю сваю набраці, Да прыдумаць, да прыгадаці, Як потым грошы і квоту заплаціці.
Да зноў, ты казаў, як вырас да ажаніўся, Да зноў жыць пусціўся,
Матка ідзе з сярпом, а ты да дня з касою. Да ты казаў, што вельмі быў ледашты Акоман, да за якое глупства Зараз зачне галавіці да ў морду біці. Да ты не піўшы, не еўшы цэлы дзень, Да прыдзеш дадому галодны, як сабака, Да уж было табе не да яды, Але хоць хутчэй дзе-кольвек галаву прывярнуці, А назаўтра трэба было ўстаці, Да работу ў рукі ўзяці, Да за сваёю гаспадаркаю трэба было глядзеці. Да як табе бог даў дзеці, To і не было каму глядзеці.
Да мы, як шчаняты, валяліся пад плотам.
Да балазе й што дзянёк пражывеш, Да ты з мацер’ю з двара прыдзеш Ад акомана з крыўдзіны: Да каб яму рукі пазалацелі Да па локаць адляцелі.
А мы былі яшчэ маленькія, Да бульбы вам накапаем і зварым...
Ах, мая ж ты матушка...
Ах, мая ж ты матушка, А мая ж ты зязюлечка! Чаму ж ты, чаму памёрла, Сваю дачку асіраціла? Ах, каб ты ведала, знала, Якая мяне доля спаткала! Ух, ўстала ж бы ты, ўстала, Раданьку бы ты мне, беднай, дала, Ах, некаму ж мяне пажалеці — Я й ў хаце, я й ў клеці Слёзкамі, слязамі плачу, А шчасця-долі дай не бачу.
Ах, свякроўка ж мяне заганяець, Ніколі мне не спагадаець, Ласкавага слоўца не прамовіць, Усюды толькі гоніць да гоніць, Плакаць па табе не пазваляець; Ах, хоць добра зрабіла — усё хаіць. Чаму ж ты са мной да не пагукаеш? Сваёй дачкі да не распытаеш? Як жывець да гаруець, Як жа начуець, як днюець?
Ах, цяжанька ж мне, цяжанька, Ах, трудненька мне, трудненька У чужой хаце жыці, У чужой матулькі быці!
Яблычка маё недаспелае...
Яблычка маё недаспелае, Ягадка мая недазрэлая!
Дзетанька маё міленькае, Дзетанька маё любенькае!
Лісточак мой зялёненькі, Цвяточак мой чырвоненькі! Без пары ты адпадаеш, А мне пячаль пакідаеш. Пташачка мая любенькая! Салавеінька шэранькі, шчабяценнік мой! Ты ж гаворыш, як салавейка шчабеча. Ты ж хацеў быць татку пераменачка, А цяпер проці лецечка цёплага Здзелаў нам пераломаньку вялікую. Усе пташачкі заспяваюць, Усе казявачкі пааджываюць, Усе мурашачкі павыпаўзаюць, Усе рабяткі на вулку павыбягаюць, А цябе нігдзе не будзе:
У пясочак закапаюць.
Дужа мне будзець тошненька, Дужа мне будзець маркотненька. Што цябе, салавеінька, не чуць будзе шчабечучы. Адкуль я буду цябе спадзявацца, Адкуль буду дажыдацца?
Хто маю хатаньку даглядзіць, Хто скацінку прагоніць, Хто татку па коніка збегае? Пацера наша вялікая, Пацера наша дарагая, Пацяралі мы сыночка, Пацяралі дарагога.
Вот паследні разочак Цалую цябе, сыночак.
Дзецятка маё роднае, дзецятка маё мілае...
Дзецятка маё роднае, дзецятка маё мілае, Куды ж ты ад мяне адлятаеш?
I з кім ты мяне пакідаеш? Ці ты адлятаеш у лес за пташку, Дзе я цябе глядзець буду? Ці з пташкамі лятаючы, Ці з дзеткамі гуляючы? Цвяточак мой родненькі! Што ж ты ад мяне адсыпаешся: Ці цябе ветрыкі адбілі?
Ці цябе дожджыкі адмылі?
А загадала ты мне загадачку:
I збудавала сабе хатачку —
Хатачку новую, за адзін дзянёчак гатовую. Хатачка твая цёмная, I хадзіць мне к табе нельзя будзець.
Як прыдзець цёпла лецечка, А пайду я ў зялёны лес, Там кукулькі кукаваць будуць, I салавейкі шчабятаць будуць, I я буду слухаць: